Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
Па садзе, садзе па зялёнаму Хадзілагуляла маладая княжна Марфа Усяславаўна.
' Яна з каменя скокнула на лютага на змея, Абвіваецца люты змей Каля чобата зялёна саф’янавага, Вакол панчошкі шаўковай, Хобатам б’е па белым клубе.
А ў той час княгіня понас панесла, А понас панесла і дзіця нарадзіла...
Хаця далей у быліне жыццё маладога князя падаецца такім, якім яно і магло быць на самой справе: «сямі гадоў аддавала яго маці грамаце вучыцца». Усяслаў хутчэй за ўсё вучыўся чытацьпісаць у настаўнікаў, якія былі пры двары яго бацькі князя Брачыслава.
Падрос Усяслаў, іншыя клопаты паўсталі: «а ў два наццаць гадоў стаў сабе Волх дружыну прыбіраць, дружыну прыбіраў у тры гады». I сабраў, аказваецца, ажно «сем тысяч». I меў на той час Волх Усяслававіч пятнаццаць гадоў. Таксама наўрад ці далёка ад рэальнасці. У па добным узросце спадчыннікі прастола якраз і пачыналі ўсур’ёз задумвацца аб будучай дзейнасці. Рана далучаліся яны і да вайсковай справы. Ды і летапіс пацвярджае, што менавіта ў гэты час Усяслаў узнача.'ііў княства: «у той жа год (маецца на ўвазе 1044 — A. М.) памёр Брачыслаў, сын Ізяслава, унук Уладзіміра, бацька Усяслава, і Усяслаў, сын яго, сеў на яго стале» (г. зн. заняў прастол). Няцяжка падлічыць, што Усяславу сапраўды споўнілася пятнаццаць гадоў ці было недзе каля гэтага.
I хоць, як ужо заўважалася, аб ваяўнічасці Усясла
25
ва нагадаем яшчэ раз радкі летапісу: «...нялітасцівы ён на кровапраліцце» — засталося нямала сведчанняў, ві давочна і іншае. 3 першых крокаў на чале княства ён начаў дбаць і аб духоўным жыцці людзей.
Меркаваць падобным чынам падставы даюць, на жаль, не летапісы (аб гэтым яны чамусьці замоўчваюць), а звест кі, якія па крупіцах можна знайсці ў іншых крыніцах. Напрыклад, у дакументах пазнейшага часу, дзе гаворыцца аб сувязях полацкай зямлі з суседнімі княствамі.
Слава пра Полацак найшла далёка, за «моры акіяны», калі Усяслаў збудаваў у горадзе Сафійскі сабор. Па добных цэркваў дагэтуль на тэрыторыі старажытнай Русі было толькі дзве — у Кіеве і Ноўгарадзе. Дарэчы, ві зантыйскія дойліды, завяршыўшы работу ў Ноўгарадзе, прыехалі ў Полацк.
Праца над узвядзеннем Сафіі пачалася прыкладна ў 1050 годзе, а завяршылася недзе праз пяць гадоў. 3 за межнымі майстрамі, відаць, працавалі і мясцовыя, ці ў крайнім выпадку з таго ж Ноўгарада ці іншых гарадоў. Прынамсі, на вялікім камені валуну, які ў час раскопак знайшлі археолагі, значацца розныя імёны: Давыд, Тума, Мікула, Копысь...
Пастараліся і мастакі, аздобіўшы сцены цудоўнымі фрэскамі. Са столі ж галоўнага купала пазіраў сам Ісус Хрыстос, а падлога была ўпрыгожана рознакаляровымі пліткамі. Пабудовай Сафійскага храма Усяслаў не толькі даказаў, што Полацк на роўных з Кіевам і Ноўгарадам. Дбаў новы князь і пра пашырэнне культуры, асветніцтва, а гэтыя задачы на той час паспяхова вырашала царква.
Спачатку, паколькі дзейнічала дамоўленасць аб міры, да якой прыйшлі кіеўскі князь Яраслаў і полацкі Бра чыслаў, Усяслаў прытрымліваўся яго. Калі паўднёвым землям кіеўскага княства пачалі пагражаць стэпавыя качэўнікі торкі, ён адгукнуўся на прапанову Яраславічаў дзейнічаць сумесна. Праўда, на гэта магла быць і іншая, больш практычная прычына.
На думку М. Ермаловіча, Усяслаў, які дбаў аб умацаванні і пашырэнні граніц свайго княства, разлічваў, што Яраславічы, у сваю чаргу, пасля смерці смаленскага князя Ігара, дапамогуць яму завалодаць гарадамі Копысю і Ор шай. Магчыма, хоць у крыніцах такіх звестак няма. Больш блізкг да ісціны, здаецца, малады даследчык С. Тарасаў. Удзел Усяслава ў находзе супраць торкаў ён растлумачвае і тагачасным узростам князя, які меў
26
каля 31 года: «Трэба было выпрабаваць сваю сілу, сваё войска, разведаць, на што здатныя ягоныя дзядзькі — Яраславічы». Тым самым — зазірнуць, каб ведаць, як паводзіць сябе з імі надалей.
Торкаў разграмілі лёгка. Па сутнасці, і бою не было. Убачыўшы перад сабой вялікае войска, яны разбегліся. 3 гэтага моманту і пачалася баявая біяграфія Усяслава Полацкага, а хаўрус з Яраславічамі стаў нядоўгім. У тых былі свае планы, ва Усяслава — свае. Кожны дзейнічаў як мог, не адмаўляўся і ад хітрыкаў, a то і ішоў насуперак сумленню, мяркуючы, што на першым плане павінны за ставацца інтарэсы княства. Расплачваліся ў такім разе звычайна тыя, хто аказваўся больш даверлівым. Таму і апынуўся полацкі князь з сынамі ў порубе.
...He адну бяссонную ноч правёў пасля гэтага Усяслаў, узважваючы, асэнсоўваючы пражытае. Радаваўся, калі ўспамінаў, як смела паводзіў сябе ў баях і перамагаў ворагаў. Засмучаўся, што гэтак паплаціўся, даверыўшыся Яраславічам. Было часу думаць. Але, на шчасце, пакуты працягваліся ўсяго 14 месяцаў і 5 дзён.
Пасля адной бяссоннай ночы Усяслаў задрамаў у куце. Сыны не перашкаджалі яму спаць, бо, прызнацца, пачына лі яго і баяцца ўжо. Стаў нейкім азлобленым, нервовым, мог, без дай прычыны, накрычаць, праклінаючы ўсё на свеце.
Спаў Усяслаў, як ніколі, спакойна, але, калі зверху пачуліся галасы, адразу ўсхапіўся на ногі:
— Дзеткі, што гэта? Хто гэта?
Тыя і самі нічога толкам зразумець не маглі. Тым больш што ўслед за галасамі пачуліся ўдары аб бярвенні, а потым нечая кудлатая галава наблізілася да акенца.
— Жывы, княжа? — пачулася.
Усяслаў паранейціаму нічога не мог зразумець. Праўда, мільганула думка, што гэта, магчыма, і ёсць уратаванне. Мільганула, ды ён хуценька прагнаў яе прэч, баю чыся нават, што так падумалася. Хто яго можа ўратаваць? Хто?! Ізяслаў даўно паводзіць сябе, як подлы здрайца. А хіба можа нехта аслухацца самога кіеўскага князя?
Маўчаў Усяслаў. Маўчалі і сыны, а з акенца зноў пачулася:
— Жывы, княжа'? Адказвай хутчэй, — удары па бяр веннях сталі мацнейшымі, зверху ііасыпалася зямля.
— Жывыя мы! — адказалі сыны.
— To трымайцеся! Хутка на свабодзе будзеце.
27
Падзеі перад гэтым разгортваліся настугшым чынам. У 1068 годзе на паўднёвыя кіеўскія землі напалі полаўцы, «мноства іюлаўцаў», як кажа летапіс. Яраславічы выступілі насупраць, аднак сілы аказаліся няроўнымі. Клятваатступнікі ў страху разбегліся. Святаслаў уцёк у Чарнігаў, а Ізяслаў з Усеваладам — у Кіеў. Гараджане, даведаўшыся пра ганебнае паражэнне, запатрабавалі коней і зброю. Адказ з боку князя быў адмоўным. Пасля гэтага натоўп раздзяліўся на дзве часткі. Адна з іх нейкім чынам апынулася ля поруба, у якім сядзеў Усяслаў з сы намі. ..
— Ен і павядзе нас у бой! — пачуліся галасы.
Пасля гэтага і пачалі раскідваць бярвенні. Узнікае пытанне: наўжо Ізяслаў не прадугадаў падобны паварот падзей? Здагадваўся, ды і найбольш блізкія яму дружыннікі раілі забіць вязня. Але нерашучасці Ізяслава была свая прычына. Кіяўляне вызвалялі Усяслава 15 ве расня, на другі дзень Узвіжання, а рабіць зло на свята — вялікі грэх. Дарэчы, і клятваадступніцтва Яраславічаў адбылося ў паслявелікодныя дні. Менавіта за грахі, калі верыць летапісу, Ізяслаў і яго браты былі разгромлены на рацэ Альце полаўцамі. На гэты раз, баючыся за боскае пакаранне, ён і не асмеліўся на забойства: «Лю дзі ж вызвалілі Усяслава з турмы ў 15ы дзень верасня і праславілі яго пасярод княскага двара. Двор жа княскі разрабавалі — безліч золата і срэбра, у манетах і злітках». Ізяслаў — «уцёк у ляхі», да стрыечнага брата — польскага караля Балёслава з Харобрага.
«Усяслаў жа, — чытаем далей у «Аповесці мінулых гадоў», — сеў у Кіеве. Гэтым Бог паказаў сілу крыжа, таму што Ізяслаў цалаваў крыж, а пасля схапіў яго (Усяслава — A. М.), зза гэтага і наслаў Бог паганых, а Усяслава ж яўна выратаваў святы крыж, бо ў дзень Узвіжання Усяслаў, уздыхнуўшы, сказаў: «О, святы крыжу! Я верыў у цябе, таму ты і вызваліў мяне з гэтай ямы».
Нядоўга было аднак знаходжанне Усяслава ў Полацку. Праз сем месяцаў Ізяслаў аб’яднаўся з Балеславам Харобрым і рушыў на горад. Сабраўшы войска, Усяслаў накіраваўся насустрач, дайшоў да Белграда. Але чамусьці ноччу ўцёк у ІІолацк. Наконт такіх дзіўных паводзін — хто хто, а ён не прывык без дай прычыны пакідаць поле бою — ёсць некалькі версій. Па першай, адчуў, што не знаходзіць далей агульнай мовы з баярамі, якія, вызваліўшы яго з поруба, прысягнулі на вернасць, а пасля не
28
прымалі, бо лічылі чужынцам. Можа, дала аб сабе знаць туга па родных мясцінах. А хіба не мог збаяцца, што праз некаторы час зноў апынецца ў турме?
Як бы там ні было, але «Слова пра паход Ігаравы» падае ўсё вобразнаўзнёсла:
Скочыў ад іх лютым зверам апаўночы з Белграда, сінім воблакам ахінуўся.
(Пераклад Рыгора Барадуліна)
Яшчэ больш рамантызавана апавядае быліна «Волх Усяслававіч»:
Дружына спіць, ды Волх не спіць. Ён абернецца шэрым воўкам, Бегае, скача па цёмных лясах і кустах, А б’е ён звяроў рагатых, Ды і воўку, мядзведзю спуску не дае.
Лютая нянавісць Ізяслава дагнала Усяслава ў Полацку. Княскі прастол заняў Ізяславаў сын Мсціслаў. Пасля нечаканай яго смерці (магчыма, палачане і атруці лі яго) правіць стаў яго брат Святаполк. Пакрыўджаны Усяслаў адседжваўся хутчэй за ўсё ў фінскага племені водзі. Ёсць меркаванні, што з гэтага племені паходзіла маці Усяслава. Праз некаторы час, сабраўшыся з сіламі, ён пайшоў на Ноўгарад, аднак на гэты раз не пашчасціла. Войска разграмілі, а сам Усяслаў Чарадзей трапіў у па лон. Праўда, па незразумелых і пасённяшні дзень невысветленых прычынах быў адпушчаны на волю. Hi на хвіліну не забываў, каб вярнуцца ў Полацк. Паколькі разумеў, які цвёрды арэшак Святаслаў, запрасіў на дапа могу іншыя народы, гатовыя выступіць разам з ім.
У 1071 годзе войска Усяслава (а ў ім і літоўцы, і лівы, і эсты) падышло да горада. Святаслаў уцёк з Полацка, а Усяслаў зноў узначаліў прастол. Пасля яму неаднаразова даводзілася з мячом у руках адстойваць свае інтарэсы і інтарэсы княства, прымаць удзел у вялікіх і малых бітвах. Чаго, а іх за 57 гадоў княжання хапала.
Такі быў час, калі меней за ўсё даводзілася разлічваць на дыпламатыю, ды і яна далёка не заўсёды прыносіла жаданыя поспехі, а спрэчныя пытанні вырашаліся, як правіла, з дапамогай сілы. Сутыкнуўся Усяслаў і з Уладзімірам Манамахам. Таму ў 1078 годзе ўдалося спаліць прыгарад Полацка. У адказ Усяслаў пайшоў на Смаленск. Гэта яшчэ больш раззлавала Манамаха. У час свайго чарго вага паходу ён, як сказана ў летапісе, разарыў «усю зямлю Полацкую». Пра гэта прызнаваўся і сам Уладзімір Mana