• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    Няцяжка ўявіць, наколькі дабратворнай стала гэтая атмасфера для чалавека, які сам прагнуў ведаў і марыў пашыраць іх сярод людзей. Разам з тым, нельга не сказаць, што дзейнасць К. Тураўскага прыпала на перыяд, калі на Русі пачаліся міжусобныя сутыкненні. Спачатку, праўда, стасункі з Кіевам былі найлепшыя. Аднак у 1158 годзе (Кірылу Тураўскаму, нагадаем, не споўнілася яшчэ і трыццаці) унук тураўскага і вялікага князя Святаполка Ізяслававіча князь Юрый Яраслававіч захапіў Тураў, каб вярнуць яго Ізяслававічам. Аднак умяшаўся князь Ізяслаў Давыдавіч, ён к гэтаму часу заняў кіеўскі трон і, безумоўна, не жадаў цярпець самаўпраўства.
    Што адбывалася далей зафіксавалі летапісцы: «У тое ж лета пайшоў Ізяслаў да Яраслававіча на Тураў і папа ліў сёлы вакол яго». Асада працягвалася дзесяць тыдняў, сілы наступаючых былі вялікія, аднак абаронцы трымаліся да апошняга. I вытрымалі асаду. Князь Ізяслаў Давыдавіч вымушаны быў адступіць.
    Кірыла Тураўскі як жыхар свайго горада, патрыёт Радзімы, вядома, радаваўся перамозе. Але як чалавек, які пастаянна задумваўся над тым, наколькі зло адных можа звесці ні на што самыя найлепшыя памкненні сумленных, адчуваў, што міжусобіцы нясуць з сабой смерць і разбу рэнні, азлабляюць народ. Як мог змагаўся супраць на сілля, абараняючы дабрачыннасць. Мог жа гэта рабіць, пішучы казанні («словы»), малітвы, каноны.
    He стаяў убаку ад вострай тагачаснай палітычнай барацьбы. Пацвярджэнне таму кантакты К. Тураўскага з уладзіміраўскім князем Андрэем Багалюбскім. Аб наяўнасці іх сведчыць у сваёй «йсторнн государства Росснй ского» М. Карамзін: «Св. Кнрмлл епмскоп туровскмй муж знаменнтый ученостью по тогдашнему временм, нмел перепнску с Андреем Боголюбскнм н сочмннл несколько рассужденмй богословскнх». Хутчэй за ўсё, магло адбыцца і асабістае знаёмства К. Тураўскага з А. Багалюбскім. Ёсць меркаванні, што той прыязджаў у Тураў у 1151 годзе, які ўжо быў яго ўладаннем.
    Дарэчы, на прыкладзе А. Багалюбскага бачна, наколькі
    50
    ўлада можа сапсаваць чалавека, калі той не задумваецца над вынікамі неабачлівых дзеянняў. У маладосці А. Ба галюбскі разважаў цвяроза, выступаў супраць войнаў. Прынамсі, у адным з лістоў свайму бацьку — суздальскаму князю Юрыю Уладзіміравічу, які ўвайшоў у гісто рыю, як Юрый Далгарукі, папярэджваў, каб той не слухаўея Юрыя Яраслававіча, першага незалежнага тураўскага князя, і не ішоў на Кіеў. Аднак прайшлі гады, і А. Багалюбскі забыўся пра сваю колішнюю пазіцыю. Ужо ў 1169 годзе ён і яшчэ адзінаццаць князёў захапілі Кіеў, спалілі цзрквы, манастыры, жорстка абышліся з гараджанамі.
    У час свайго княжання А. Багалюбскі зрабіў епіска пам растоўскім, суздальскім і уладзімірскім Фёдара (Фёдараца). Той аказаўся чалавекам лютым, не прымаў улады кіеўскага мітрапаліта, не цярпеў тых, хто пярэчыў яму, жорстка караў іх. Hi ў чым не павінных людзей варылі ў катлах, выпальвалі ім вочы, адсякалі рукі і ногі.
    Чым мог змагацца ў падобных абставінах К. Тураўскі? Канечне ж, сваёй самай магутнай зброяй — словам! Ён напісаў адзін з найбольш выдатных твораў «Прытчу аб чалавечай душы і целе», што вядома яшчэ пад назвай «Прытча пра сляпога і кульгавага». Пад сляпым К. Ту раўскі разумеў Фёдараца, пад кульгавым — А. Багалюб скага.
    Прытча немалая (дзесяць старонак кніжнага фармату), але дамінанта яе — у заключных эпізодах:
    «Калі прыйшоў гаспадар узяць плады вінаграду і ўбачыў, што яны сарваны, пазваў кульгавага і злучыў яго са сляпым, і пачалі яны адзін аднаго выкрываць. Кульгавы кажа сляпому: «Калі 6 ты мяне не панёс, ніяк я б не дабраўся, таму што я кульгавы». Сляпы ж сказаў: «Калі б ты не паказаў мне дарогу, то ніяк бы я не дайшоў». Тады гаспадар сеў на судзейскае месца і стаў іх судзіць. I сказаў ён: «Як вы кралі, так і цяпер рабіце разам — няхай кульгавы сядзе на сляпога». I калі кульгавы сеў, пачаў іх караць перад рабамі ў пакутнай камеры».
    Як і патрабуе таго жанр, К. Тураўскі даў тлумачэнне прытчы, давёў даходліва яе сэнс: «Чалавек гаспадарлівы — Бог айцец, творца ўсіх. Яго ж сын добрага роду — гасподзь наш Ісус Хрыстос. А вінаграднік — гэта зямля і свет. А апора вінаградніка — закон божы і запаведзі. Слугі ж, існыя з ім, і анёлы. Кульгавы — гэта цела
    51
    чалавека. А сляпы — душа яго. А што пасадзіў іх каля варот — гэта значыць, што ён аддаў ва ўладу чалавеку ўсю зямлю, даўшы яму закон і запаведзі. Калі ж чалавек пераступіў запаведзь Божую і за гэта асуджаны на смерць, то напачатку душа да Бога прыводзіцца і апраўдваецца, кажучы: «Не я, але плоць саграшыла». Таму і няма пакут душам да другога прыходу, але яны захоўваюцца, — Бог ведае дзе. Калі ж ён прыйдзе аднавіць зямлю і ажывіць усіх памерлых, як сам раней абяцаў, тады ўсе існыя ў трунах пачуюць голас сына божага, і ажывуць, і выйдуць тыя, хто стварыў дабро, ва ўваскрэсенне жыцця, а тыя, хто тварыў благое, — ва ўваскрэсенне суда. Тады ж душы на шыя войдуць у цела і атрымае кожны адплату па справах сваіх: праведнікі — вечнае жыццё, а грэшнікі — бясконцую смяротную пакуту. Чым хто грашыць, тым і караны будзе».
    Да нас дайшло далёка не ўсё з багатай творчай спадчыны К. Тураўскага, але і тое, што вядома, дае аб ім уяўлен не, як аб пісьменніку, які працаваў надзіва плённа. Захавалася 8 казанняў, якія прысвечаны нядзелям і свя там велікоднага цыклу, 21 малітва (па тры на кожны дзень тыдня), 2 каноны (малебны) на смерць княгіні Вольгі. I, вядома ж, па праву першынствуюць іірытчы, здзіўляю чы сплавам думкі, вобразнасці, мудрасці... Акрамя таго, даследчыкі прыпісваюць К. Тураўскаму 11 казанняў і 9 малітваў.
    Наўрад ці можна згадаць яшчэ аднаго аўтара з два наццатага стагоддзя, творчасць якога б так захавалася. Што ж, К. Тураўскага нашчадкі заўсёды паважалі, пастаян* на далучаючыся да яго творчасці, як да невычэрпнай кры ніцы людской мудрасці. Яго сказанні ўключаліся неадна разова ў зборнікі «Златоуст», «Торжественннк», якія ў Расіі абавязкова чыталіся на вялікія святы. Яго малітвы нязменна сустракаюцца ў малітоўніках, што выдаваліся ў Вільні ў 1596, 1602, 1635 гадах. Перавыдаваліся па шмат разоў «словы» К. Тураўскага, павучанні.
    Блізкі ён нам, але і загадкавы. I справа нават не ў тым, што немагчыма ўстанавіць дакладна даты жыцця і смерці, даведацца сапраўднае імя. Загадкі дае сама творчасць К. Тураўскага. He тыя творы, якія ім напісаны, а творы, што маглі б з’явіцца з пад яго пяра. Многія даследчыкі сыходзяцца на думцы, што Залатавуст з Турава хутчэй за ўсё аўтар неўміручага «Слова пра паход Ігаравы». Нечаканая версія, ці не праўда?
    52
    Нечаканая і разам з тым, калі паразважыць, мае пад сабой аснову. Найбольш аргументаваныя довады ў карысць яе выказаны Б. Зотавым у артыкуле «Хто ён — аўтар «Слова пра паход Ігаравы»?», апублікаваным у першым нумары часопіса «Вопросы нсторнн» за 1989 год. У прыватнасці, Б. Зотаў акцэнтуе ўвагу на дасканаласці формы «Слова...», высокай ступені літаратурнага майстэрства яго аўтара, блізкасці да народных традыцый. На тым, што прысутнічае і ў творах самога К. Тураўскага.
    У сваіх разважаннях Б. Зотаў ідзе далей. Многія вобразы, ідэі «Слова...» маюць аналагі ў грэкавізантыйскай літаратуры. Але ж К. Тураўскі яе цудоўна ведаў, значыць, мог нешта запазычыць, штосьці творча наследа ваць, развіць далей у адным са сваіх твораў. Прынамсі, як паказвае Б. Зотаў, сустракаюцца тэкстуальныя падабенствы. У «Іліядзе» Гамэра «задожднлн свястяіцме стрелы». У «Слове...» — «вдтн дождю стреламн».
    I апошняе ў сцверджаннях Б. Зотава, да чаго проста нельга не прыслухацца: «Наступная істотная прыкмета аўтара «Слова...» — гэта яго сацыяльнае становішча. Блі скучы літаратар, паэтычная натура, прыхільнік Баяна, эрудыт і кніжнік, які спазнаў грэчаскую мудрасць, пера кананы хрысціянін, гісторык і інфармаваны палітык з агульнарускай пазіцыяй і з поўнай незалежнасцю ад княжых родавых інтарэсаў, ён, безумоўна, належаў да інтэлектуальнай эліты, стаяў вельмі блізка да кіруючых вярхоў».
    Хто гэта? Магчыма, К. Тураўскі! Праўда, апошнюю кропку зможа паставіць час, калі даследчыкі, хутчэй за ўсё возьмуць у дапамогу электронную тэхніку, каб зрабіць параўнанне арыгіналаў твораў К. Тураўскага з арыгіналам «Слова пра паход Ігаравы».
    Хацелася б, каб ён, знакаміты тураўскі Залатавуст, аказаўся аўтарам «Слова...»! Вельмі хацелася 6... Аднак хіба і без гэтага помніка старажытнарускай літаратуры мы не здзіўляемся мудрасці і празорлівасці К. Тураўскага?! Хіба не блізкі нам яго развагі пра дабро, як пачатак усіх пачаткаў, пра маральныя каштоўнасці, якім вечна жыць на зямлі?!
    Даўно няма ўжо на зямлі Залатавуста, які жыў у Тура ве. Змянілася непазнавальна і сама зямля, адкуль яго вытокі. Бясследна знікла ў ёй водамі сваімі рэчка Ядра. Але голас К. Тураўскага даходзіць да нас праз напласта ванні стагоддзяў. Разам з намі нястомны Кірыла радуец
    53
    ца жыццю, вітае кожнае чарговае адраджэнне прыроды: «Сёння вясна красуецца, ажываючы зімовую прыроду. Буйныя ветры, ціха павяваючы, песцяць і гадуюць плады. I зямля, жывячы насенне, родзіць зялёную траву...»
    Словы гэтыя з адной з малітваў К. Тураўскага. 3 малітвы? Ды з самога жыцця яны. Як і ўся неўміручая творчасць яго. 3 жыцця, з зямлі караніцца яна вытокамі.
    ЛЯ ВЫТОКАЎ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА...
    Войшалк
    Усё лятуць і лятуць тыя коні, Срэбнай збруяй далёка грымяць... Старадаўняй Літоўскай Пагоні He разбіць, не спыніць, не стрымаць.
    Максім Багдановіч
    н
    Ла змярканне даўно пачало збірацца — касыя промні сонца адсвечваліся дзідамі на падлозе, а перамовам, па ўсім відаць, і канца краю не бачылася. Баяры неспакой пачалі праяўляць, але Даніла Галіцкі, ледзь прыкметным кіўком суняў іх нецярпенне. Маўляў, не спяшайцеся, усё застанецца як мае быць. Аднак ужо і сам заўважыў, што чым далей гаворка заходзіла, тым больш ён пачынаў страчваць ініцыятыву.
    He чакаў, зусім не чакаў гаспадар Галіцка Валынскага княства, што так атрымаецца. Загадзя ж, здавалася, прадугледзеў магчымыя варыянты. Аднаго не ўлічыў — незга ворлівасць Войшалка мяжы не ведала. Ды каб жа толькі не пагаджаўся, a то ўпарта, хоць і не на прамую, гне сваю лінію. Быццам не ён, Даніла Галіцкі, адзін з магутнейшых уладароў у наваколлі, і зусім не ад яго залежыць ісці на ўступкі, альбо і надалей працягваць барацьбу з Новагародкам.