• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    29
    мах у сваім вядомым «Павучанні»; «Не пакінуў ...ні чалядзіны, ні скаціны». Полацка аднак не крануў. Ведаў, што Усяслаў, які схаваўся за яго сценамі, можа даць дастойны адпор. Ведаў, таму і «прайшоўся» толькі па самому княству, не чапаючы яго цэнтр.
    3 сілай Усяслава ўжо не маглі не лічыцца, як і не маглі не прызнаваць яго ўладу. Даніну яму плацілі нават продкі сучасных латышоў. За гонар парадніцца з по лацкім князем палічыў візантыйскі імператар, узяўшы ў жонкі яго дачку. 3 усіх канцоў спяшаліся ў горад на Палаце купцы. Іх прываблівала гасціннасць тутэйшых людзей, іх заможнасць, што ў гандлі, зразумела, немалаважна, паколькі заўсёды знойдуцца патэнцыяльныя па купнікі. Ды і сам князь любіў сустракацца з гандлярамі, пагутарыць з імі аб жыцці, прасіў пабольш прывозіць тавараў. He забываў і пра кнігі.
    Само кіраванне ў княстве адбывалася, карыстаючыся сучаснымі тэрмінамі, дэмакратычным шляхам. Князь, вядома, стаяў начале войска, але ваяваць ці не ваяваць, вырашала гарадское веча. Увогуле, яно мела немалыя па тым часе правы. Давала дазвол на вайну ці адмаўляла ў вядзенні баявых дзеянняў. Веча магло запытацца ў князя, чаму той прайграў бітву. Цікавілася яно і якой цаной атрымана перамога. Калі вялікай, дык высвятляла чаму... Веча пасылала пасольствы ў іншыя краіны, вырашала шмат якія пытанні паўсядзённага жыцця.
    Падрасталі Усяслававы сыны. Іх было шасцёра: Ба рысРагвалод, Глеб, Давыд, Раман, Расціслаў і Святаслаў. Вядомы год нараджэння толькі аднаго Расціслава — 1070. Як і трэба было чакаць, бацька выхоўваў дзяцей адважнымі воямі, адданымі сынамі Бацькаўшчыны. Сам жа ўсё часцей задумваўся, што не вечны на гэтай зямлі. I хоць паўсюдна называюць яго Чарадзеем, ды ніякае чарадзейства не можа ўратаваць ад смерці. Тут перад ёй роўныя. I князь і чэлядзь...
    He шмат вядома аб апошніх днях Усяслава. Занатаваны толькі адзін жудасны выпадак, які адбыўся ў Полацку ў 1092 годзе: «Уначы на гарадскіх вуліцах чуліся нібы стогны людзей, тупат, іржанне конскае. Гэта гойсала па горадзе д’ябальская сіла... Калі ж палачане перасталі ўначы выходзіць з хорамаў сваіх, яна пачала даваць аб сабе знаць днём». Некаторыя гараджане, напалоханыя гэтым, сцвярджалі, што лютавалі, помсцілі ім так званыя наўе (так называлі душы тапельцаў, забітых і г. д.).
    30
    Гэтыя загадкавыя помснікі, дарэчы, паказаны на адной з мініяцюр Радзівілаўскага летапісу.
    Цяжка меркаваць, што тады адбывалася ў Полацку. Хутчэй за ўсё пачалася нейкая загадкавая эпідэмія, што прывяла да масавых смерцяў, яна так і напалохала сучаснікаў Усяслава. А, магчыма, канкрэтнаму факту далі падобную міфічную афарбоўку праціўнікі Чарадзея, каб паказаць, што ён звязаны з д’ябальскай сілай, а яна і помсціць палачанам.
    Ці здагадваўся Усяслаў, што гэтую напасць нядобразычліўцы звязвалі з яго чарадзействам? Відаць, ведаў. А калі ведаў, ці крыўдаваў? Хутчэй ужо прывык да розных нападаў. За плячыма ж было такое вялікае жыццё і даўно ставіўся спакойна да таго, што пра яго гаварылі. Разумеў і іншае. Як гаворыцца ў «Слове пра паход Ігаравы>: «Ні хітраму, ні спрытнаму, ні чарадзею дасціпнаму суда божага не мінуць». А там ужо і сапраўды — сам Бог суддзя.
    Немінучае прыйшло ў 1101 годзе. Асоба полацкага князя даўно была ва ўсіх, як кажуць, на слыху, таму летапісцы паставіліся да яго смерці вельмі ўважліва, праявілі здзіўляючую дакладнасць: «Памёр Усяслаў, князь полацкі, месяца красавіка ў 14ы дзень, у дзевяць гадзін дня, у сераду». Памёр Усяслаў Чарадзей...
    Бацькава месца на прастоле заняў БарысРагвалод. Пра яго, між іншым, нагадвае гранітны валун, што ляжыць цяпер у Полацку ля Сафійскага сабора. Хоць і з цяжкасцю, але на ім можна прачытаць: «ХС. Няка. Гм (Госпадзі) помозн рабю своему Борісу». Глеб пачаў княжыць у Менску і ўвайшоў у гісторыю як Глеб Менскі. Астатнім сынам дасталіся іншыя землі.
    ЯК ПРАМЕНЬ СОНЕЧНЫ
    Ефрасіння Полацкая
    Сілай духоўнай узвысіла Полацк высока. Тым, хто імкнуўся да кнігі, свяціла, бы зорка...
    Мове, адзінай дзяржаве шчэ голькі злучацца — свет нас прымаў як народ па адной палачанцы.
    Данута БічэльЗагнетава
    імой вельмі рана змяркаецца. Здаецца, сонца не пас пела як след расплюшчыць вочы, каб з вышыні лепей агледзець зямлю, у каторы раз палюбавацца вабнымі купаламі Сафійскага сабора, як час ужо і на спачын збірацца. He хочацца, яшчэ як не хочацца яму зноў хавацца за гарызонтам. Таму і затрымалася ў вершалінах вялізных дрэў, якіх столькі тут, поруч з храмам. Успомніла, прыгадала вузкую келлюгалубніцу, што знаходзіцца на самых хорах.
    Любіла зазіраць сонца ў гэтую келлю. I заўсёды, нязменна — і з самага ранку і ўдзень, і пад вечар — бачыла там адну і тую ж жаьчыну ў чорнай манашскай апратцы. Здзіўлялася сонца — і калі гэта толькі яна адпачывае?! Калі іншымі справамі займаецца...
    У любы час зірнеш у келлю, а чарніца паранейшаму на сваім месцы, быццам ні на хвіліну адсюль і не выходзіла. Гэтаксама, як і ўчора, заўчора, як і некалькі дзён назад, не разгінаецца над важкімі фаліянтамі, штосьці старанна перапісвае з іх. Увішна шчыруе, ледзь не кладзецца на грубаваты, амаль не абструганы дубовы стол. He проста літары піша, а з натхненнем вымалёўвае іх. Асабліва стараецца, калі неабходна аформіць загаловак чарговага раздзела ці паставіць пачатковую літару. Мала тут ужо адной выявы знака. Патрэбна яшчэ і адпа ведны арнамент выкарыстаць. Раслінны, a то і жывёльны.
    32
    Без мастацкіх задаткаў і рабіць няма чаго.
    Сонца ціхутка, непрыкметна прабралася ў келлю, каб упэўніцца, што жанчына і цяпер там. Адзін, другі прамень прайшоў праз маленькае акенца, па звычцы прабег па стале. Як і звычайна, на каструбаватай паверхні яго ляжала некалькі тоўстых кніг. Тая, што знаходзілася з самага краю, была пасярэдзіне разгорнута. Сонца гатова ўжо было здзівіцца, што не заспела ў келлі жанчыну, але тая, аказваецца, яшчэ выходзіць і не збіралася.
    Праўда, на гэты раз яна сядзела не на сваім звыклым месцы, упрытык да стала, а як бы крыху воддаль ад яго. На левай руцэ трымала кавалак пергаменту, на палову ўжо пакрыты вяззю літар, а каб было зручна пісаць, локцем абаперлася на калена. У правай жа руцэ жанчына трымала пяро. Ці не ў соты раз апусціла яго ў пляшачку, патрымала секундудругую ля гарлавінкі, каб апалі лішнія кроплі і зноў засяродзілася над пергаментам. Новая літара была пачатковай, вымагала вялікай акуратнасці, а жанчына, па ўсім відаць, ужо стамілася, таму пісала вельмі марудна. Нарэшце, абмакнуўшы яшчэ раз пяро, паставіла, відаць, апошнюю рыску, таму што адразу паклала пергамент побач з кнігамі. Асцярожна прысыпала пяском напісанае.
    Узнялася з лаўкі, падышла да тапчана, які стаяў у куце, стомлена апусцілася на яго. Скупыя промні сонца прайшліся па твары жанчыны. Яна схамянулася, як быццам нешта ўспомніла, уголас сказала:
    — Яшчэ адзін дзень прайшоў!
    Пакутліва ныла спіна, ды так, што не разагнуцца было, адчувалася стомленасць у руках.
    — He жаноцкая гэта справа — перапісванне кніг, — прыгадалася неаднойчы казанае ёй.
    — He жаноцкая? — жанчына і цяпер гатова была спрачацца з тымі, з кім неаднойчы выказвала нязгоду. — He жаноцкая, а чыя ў такім разе? Канечне, добра, калі перапісваннем займаюцца мужчыны. Але ці толькі адны яны павінны рупіцца, каб засяваць людскія душы зернем ведаў? Ці адны яны мусяць змагацца, каб чалавек і сапраўды адчуваў сябе часцінкай вялікага свету? I хіба Бог, які ўладарыць на небе, не павінен знаходзіць працяг у тым Богу, які паселіцца ў душы кожнага?! А гэты Бог адчуе сябе ўпэўнена, калі чалавек адукаваным будзе!
    Тапчан быў цвёрдым, таму надта не расслабляў, адно даваў магчымасць крыху адпачыць. I з думкамі сабрацца.
    2 А. Марціновіч
    33
    А яны віравалі, усё не знаходзілі нейкага пэўнага кірунку, пакуль не павялі яе за сабой у гады юнацтва.
    Што першае запомнілася з тых, не такіх яшчэ і далёкіх гадоў, дык гэта летні ранак, гэткі сонечны, што балюча станавілася вачам, калі доўга глядзець у адным кірунку. Яе так і цягнула да вады. Балазе, недалёка была Дзвіна.
    Як толькі і ўдалося незаўважна выбрацца з княжацкага двара?! Хуценька, ці не подбегам папраставала туды, дзе адчувалася жаданая прахалода. Вада была ўжо зусімзусім блізка. Дзяўчынка прадчувала асалоду, як акуне туды босыя ногі.
    Ды жаданае не адбылося. Ззаду пачуўся спалоханы голас нянькі:
    — Князёўна! Прадслава!
    I ўжо больш ціха, каб ніхто старонні не пачуў, нянька прамовіла:
    — Ну і дзіцятка ў нашага князя, хвіліны спакойна пасядзець не можа...
    Сам князь Георгій таксама, бадай, з характарам быў. Пасварыўся з родным братам, вялікім князем Барысам, дык не доўга думаючы, пасвойму вырашыў. Абасобіўся, збудаваў свае харомы ці не ля самай Дзвіны. Наўкола жыў просты люд, а яму хоць бы што, абы выйшла так, як хацеў.
    Запомнілася яшчэ Прадславе, як сам бацька ўпершыню прачытаў ёй кнігу. Багата іх у двары было. Маленькая Прадслава любіла разглядаць фаліянты, узіраючыся ў прыгожыя літарызастаўкі, перагортваючы старонку за старонкай. Але тады князь Георгій — ёй было ўжо гадоў шэсць ці сем — зайшоў у пакой да сваёй любіміцы познім вечарам. У руках ён трымаў кнігу, але такую, якую раней яна дома не бачыла. «Александрыя» — тая кніга называлася. Бацька, памятаецца, прачытаў Прадславе колькі старонак, а пасля нечакана, без пераходу, як кажуць, запытаўся ў дачкі:
    — А ты, Прадслава, ці ведаеш пра род свой? Скуль пайшлі мы, што за людзі?
    Узрадаваўся князь Георгій, калі дачка спакойна, можа, і саромеючыся, пачала расказваць яму пра славутага свайго дзеда Усяслава Чарадзея і пра яго, князя Георгія, бацьку. He прамінула ўспомніць Прадслава і пра непакорную Рагнеду.
    — Маладзец, дачушка, — пахваліў яе князь Георгій,
    34
    прыціснуў моцна да сябе. — Добра, што ты такая дапытлівая, не забываешся пра родзічаў сваіх.
    Прайшло колькі часу, і князь Георгій ужо не мог не радавацца, як хутка Прадслава навучылася чытаць і пісаць. Адно не пераставаў здзіўляцца, адкуль такая прагавітасць да ведаў. Сёстры, дык тыя, як быццам, болей апраткамі рознымі цікавяцца, любяць рэчы дарагія, з далёкіх заморскіх краін прывезеныя. Прадславе ж, здаецца, апроч кніг, нічога і не трэба. Бадай, ніводнай не засталося ў доме, якую б яна ні прачытала. I «Аповесць пра Акіма Прамудрага» даўно ведае. I тую ж «Александрыю» гатова па памяці пераказаць. I «Ізборнікі» ахвотна ў рукі бярэ.