• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    — Забойства забойствам караецца... Але паколькі ты жывым застаўся, справядлівасці можна дабіцца і іншым спосабам. Без крыві. Вышлі Рагнеду і сына ў якуюнебудзь глухамань.
    He чакаючы доўга, пасадзілі Рагнеду і Ізяслава на судна. I паплылі яны ў суправаджэнні аховы па Дняпры, Бярэзіне, Свіслачы, аж пакуль не апынуліся ў якіх трыццаці вёрстах ад Менска. I ён на той час быў зусім маленькім паселішчам, а што ўжо казаць пра тое, якому наканавана было ўвайсці ў гісторыю Заслаўем?!
    ...Крочыў па зямлі 987 год. Уладзіміру што — выслаў адну з жонак разам з сынам і забыўся пра іх. Ці былі, ці няма, якая розніца. Хаця і пра іншых сваіх жонак не вельмі клапаціўся. Падумваў князь аб новай жаніцьбе. Упадабаў сястру візантыйскага імператара Васіля II. I сама прынцэса Ганна была не супраць, каб выйсці замуж за багатага ўладара, але паставіла ўмову: той мусіць прыняць хрысціянства. Уладзіміру нічога не заставалася, як пагадзіцца з гэтым. Ён распусціў гарэм, колішніх жонак аддаў замуж за сваіх дружыннікаў, а дзяцей з сабой пакінуў. Адным словам, стаў халасцяком. Пасля прыняцця князем хрысціянскай веры яго і абвянчалі з прынцэсай Ганнай.
    15
    Тут і паўстала пытанне, што рабіць з Рагнедай? Цяпер, згодна хрысціянскіх звычаяў, яна, па сутнасці, станаві лася свабоднай, ніякіх абавязкаў перад колішнім мужам не мела. Дараваць у планы Уладзіміра не ўваходзіла, ён паранейшаму не мог забыцца, што толькі цудам урата ваўся. Так і пакінуць з Ізяславам у высылцы? Выйсце апраўданае, але ў некаторай ступені і небяспечнае. Мала што можа адбыцца, наперад жа не заўсёды зазірнеш. Падрасце Ізяслаў, глядзіш, і пачне шукаць тых, хто гатовы разам з ім весці барацьбу супраць яго, бацькі. Узяць і забіць абаіх — і Рагнеду, і Ізяслава — такая пагалоска пойдзе, што толькі непрыемнасці пачнеш мець. Як заўсёды, добрую параду даў Дабрыня. У таго, здавала ся, загадзя было выйсце з самага складанага становішча.
    — Ахрысціць, княжа, трэба тваю колішнюю жонку зладзейку, а пасля пастрыгчы ў манахіні, — сказаў ён, нядоўга думаючы.
    — I сапраўды, — пагадзіўся Уладзімір, — светлая ты галава.
    Пагадзіцца дык пагадзіўся, але ж адразу ў князя выйшла сумненне наконт таго, што рабіць з Ізяславам. Дабрыня і тут падказвае:
    — А да сябе забяры...
    — Да сябе?
    Да сябе, каб пра маці забываўся...
    На тым і пагадзіліся, а Дабрыня са сваімі людзьмі хутчэй у дарогу сабраўся. Заадно і балгарскіх святароў прыхапіў, каб хрысціць усіх жыхароў паселішча, дзе жылі Рагнеда і Ізяслаў.
    ІІа іірыездзе ажыццявілі свае планы. Спачатку ўсіх пад прымусам загналі ў ваду, святары перахрысцілі іх. А іютым чарга дайшла да Рагнеды, усё ж княжна, ёй — асаблівая ўвага. Але на хрывічэнні не спыніліся. Прыму сова пастрыглі ў манашкі, абвясцілі Анастасіяй. Келлю збудавалі, жыві, вымольвай грахі свае ды Богу служы. А Ізяслава з сабой забралі, да бацькі вярнулі.
    Так і пацягнуліся для Рагнеды дні і ночы, гэткія падобныя між сабой. Немагчыма сказаць, як жыла яна ўвесь гэты час. 3 кім сустракалася, з кім хаўрусавала. Як ставіўся да яе тутэйшы люд. Відаць, усё ж ведалі, хто яна на самой справе. А магчыма, і не здагадваліся. ІІрывезлі князевы слугі з сабой жанчыну, значыць, так і трэба. У манахіні пастрыглі — ім лепей відаць.
    He стала чарніцы Анастасіі ў 1000 годзе. Ці зза якой
    16
    хваробы з жыцця пайшла, ці атруцілі... Верагодна і апошняе, была ж Рагнеда яшчэ зусім маладой. А князь Уладзімір разумеў, што яна паранейшаму з’яўлялася прамой наступніцай Рагвалода, а значыць, спакайней, калі спадчынніцы Полацкага княства няма на свеце.
    Ізяслаў толькі на год перажыў маці. Перад гэтым прыязджаў на яе магілу, на якой насыпалі курган. Пасля сябе Ізяслаў пакінуў двух сыноў — Усяслава і Брачысла ва, абодва былі яшчэ малалеткамі. Старэйшы Усяслаў і стаў полацкім князем. Ды нядоўга займаў прастол, праз два гады і ён памёр. Княжацкае месца заняў Брачыслаў, які правіў да 1044 года. Нямала, калі ўлічыць, што ўзваліў на свае плечы гэтую цяжкую ношу ў сямігадовым узросце...
    Хутка споўніцца тысяча гадоў, як не стала Рагнеды адной з самых трагічных, складаных і, як гэта не дзіўна, светлых постацяў на небасхіле нашай беларускай гісторыі. Нездарма ж беларускі гісторык Д. Леанардаў (і яго прозвішча толькі пачынае вяртацца з небыцця) назваў тое, што звязана з яе пакутным лёсам «зыходнай падзеяй», тым пачаткам, з якога бруяцца нацыянальныя вытокі. Менавіта Рагнеда, а не хто іншы, першай выявіла тую душэўную моц і стойкасць, якія так спатрэбіліся народу на доўгім віляху яго развіцця, а пасля станаўлення як нацыі. Яна была жанчынай, здатнай на самаахвярнасць у імя Радзі мы, у імя будучыні.
    У сённяшнім Заслаўі пра Рагнеду нагадвае курган, пад сховамі якога яна спачывае амаль дзесяць вякоў. У гонар яе дзве рэчкі носяць назвы Княгінька і Чарніца. У заў трашнім Заслаўі, думаецца, будзе пастаўлены помнік. Рагнедзе, Гарыславе, Анастасіі. Помнік Беларускай Жанчыне.
    ЧАРАДЗЕЙ 3 СІВОЙ ДАЎНІНЫ
    Усяслаў Чарадзей
    Усяслаў быў з тых першых князёў, пры якіх Полацкая зямля заявіла пра сябе як пра самастойную дзяржаву. Ён быў адным з першых ва ўсёй Усходняй Еўропе, хто адчуў перспектыўнасць і гістарычную неабходнасць развіцця адносна ма лых незалежных дзяржаў. Пры Усяславе высокага росквіту дасягнула мастацтва, адукацыя, дойлідства. Хрысціянства пачало паступова мірна ўжывацца ў штодзённы побыт народа. Пашыраюцца гарады, рамёствы, гандаль.
    Сяргей Тарасаў
    V
    Лжолькі памятаў сябе Усяслаў, а такой зімы, як у 1067 годзе, яму дагэтуль бачыць не даводзілася. Завіхурыла, засняжыла, рэкі лёдам скавала яшчэ задоўга да Новага года, тады, калі звычайна вецер сама разносіў апалае, нажоўклае лісце. Праўда, спачатку маразы стаялі не такія і вялікія. Паўбяды, трываць можна. Ды і сам ён, і дружына да паходаў прывыклыя. Дзе застала ноч, там і адпа чываць кладуцца, не зважаючы надта, якое надвор’е.
    Сам князь звычайна прытулак у лёгкім паходным шат ры знаходзіў, які, калі вельмі халадала, уцяпляўся ску рамі ваўкоў, мядзведзяў. Аднак надта пераборлівым не быў, надаралася, і пад дрэвам начаваў. Пасцеллю ў такім разе станавіліся мяккія, пахкія галінкі маладых елак ці хвояў, а коўдрай — увесь шацёр зорнага неба. Распасцёрты над галавой, ён вабіў сваёй вечнай таямнічасцю і загадка васцю. Зімой, каб цянлей было, падсыпалі снегу з ветранага боку. Вельмі дапамагала гэта пасля адліжнага дня. Глыбы прыліпалі адна да адной, спластоўваліся, утвараючы самую што ні ёсць сцяну, якая стаяла трывала, не прапускаючы ветру.
    Ды то ў звычайную зіму, а ў гэтую? Адчуў Усяслаў, як кажуць, дзе ракі зімуюць, ужо на самым пачатку 1067 го
    18
    да, калі вырашыў з Новагародка (цяперашні Навагрудак) выбіць кіеўскую дружыну. Даўно збіраўся зрабіць гэта, бо яна была для яго, як тое бяльмо на воку. Праўда, усё рукі ніяк не даходзілі. Хаця апошнім часам кіяўляне як быццам і не выступалі супраць Полацкага княства, але і спакойна жыць не давалі. Пры любым выпадку можна было чакаць нападу. Нездарма Яраслаў Мудры, засноўваючы гэты горад на месцы літоўскадрыгавіцкага паселішча Жоўны, ставіў на мэце трымаць у сваіх руках навакольныя землі. I пра Полацк ён не тое, што не забываў, хутчэй за ўсё, у сваіх планах ставіў яго на першае месца. Думаў не пра адзін цэнтр княства, а і пра ўсе яго ўладанні. Яно і зразумела. Бліжэй знаходзішся і нападаць лацвей, a то з самога Кіева нязручна дабірацца.
    Таму і не мог Усяслаў ніяк змірыцца, што непадалёку ад яго княства знаходзяцца, па сутнасці, ворагі, гатовыя ў любы зручны момант пасягнуць на незалежнасць полацкіх земляў. Але дзейнічаў князь абачліва. Для яго пакуль што Новагародка як бы і не існавала. 3 сіламі збіраўся, у іншых паходах выпрабоўваў баявую моц сваёй дружыны. Дзе з поспехам дзейнічаў, а дзе і адступаць даводзілася. Толькі без бою гэтага звычайна не рабіў. У адным выпадку рызыкаваць не хацеў — калі адчуваў, што перавага ў праціўніка відавочная.
    Нешта падобнае надарылася ў 1065 годзе. Пайшоў тады Усяслаў на Пскоў. Разлічваў на смеласць і рашучасць сваіх вояў, таму і не збаяўся гэтага магутнага суседа. He памыліўся ў спадзяваннях. Дружына і на самой справе дзейнічала па геройску. Аднаго не ўлічыў князь, што вялікія равы з вадой, высокія крапасныя сцены стануць перашкодай, якую не вельмі адолееш.
    Заставалася аблажыць Пскоў, чакаць, пакуль абарон цы, застаўшыся без ежы, самі здадуцца. Магчыма, так і адбылося б. Але нездарма, калі не шанцуе, дык не шан цуе. На дапамогу пскавічанам паспяшаўся ноўгарадскі князь Мсціслаў. Пакінуў Усяслаў абаронцаў у спакоі і на новага ворага ваўком кінуўся.
    Давала знаць крыўда, што не па ягонаму выйшла. Яшчэ як давала! Таму і сам дзейнічаў як ніколі, смела, і дру жына не адставала. Бітва, што адбылася на рацэ Чарэсе, не прынесла ноўгарадцам поспеху. Сам Мсціслаў, праўда, з часткай вояў уратаваўся, у Кіеў уцёк. Астатнія ж — хто загінуў, а хто ў палон трапіў.
    He да Пскова цяпер было Усяславу, пра Мсціслава ўсё
    19
    забыцца не мог. Наступным годам узняў раць загартава ную, ды на Ноўгарад. Шмат ворагаў пабачыў гэты горад за свой век, а такіх, як палачане, яшчэ не сустракаў. Здавалася, няма сілы, здатнай адолець іх. Толькі тады, калі ледзь не ўсе абаронцы загінулі, спынілі яны баявую сечу, узяўшы ў палон жанчын і дзяцей. Прыхапіў Усяслаў з сабой і званы са святога Сафійскага сабора. У Полацк павёз.
    Даказаўшы пскавічанам, што ў крыўду сябе не дасць, перамогшы ноўгарадцаў, мог ужо і з Новагародкам пакві гацца. Выступіў у пачатку 1067 года. Воі былі бадзёрыя, і сам князь радасці не хаваў. На настроі ўсіх, канечне, сказвалася нядаўняя перамога. Жартавалі ў паходзе, не зважалі, што з кожным днём усё халадней станавілася.
    Але хутка не да смеху стала. Такія маразы ўдарылі, што хоць назад паварочвай. Перахоплівала, сцінала дыханне, пранізвала да самых касцей цела, слаблі, спатыка ліся і падалі коні. Асабліва цяжка даводзілася пры пераходзе рэк. Пад глыбокім снегам засталося нямала таросаў. Коні прабівалі капыты, ламалі ногі.
    Ды не вяртацца ж назад! Дабраліся ўсё ж да Нова гародка. I хоць знясіленыя былі, стомленыя, выбілі адтуль кіяўлян. Пасля раіліся, як далей быць. Ці ў Полацк, не зважаючы на надвор’е, вяртацца, ці перачакаць да вясны, а потым у зваротную дарогу збірацца.