• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    I цяпер у вузкай келлі Кірылу Тураўскага не толькі даўно любімыя ім кнігі чакалі — творы Іаана Злата вуста, Іаана Дамаскіна, Яфрэма Сірына і іншых знакамітых візантыйскіх аўтараў, а і зборнік «Пчала», складзены манахам Антоніем. Кніга гэтая для Кірылы апошнім часам ці не настольнай стала. Сапраўды ўжо — зборнік са зборнікаў. Антоній пад адну вокладку сабраў і выказванні антыйскіх пісьменнікаў, узяўшы іх з кнігі, якую Іаан Ставейскі склаў яшчэ ў V стагоддзі, і цытаты з твораў знакамітых хрысціянскіх аўтараў — выкарыстаў зборнік Максіма Спавядальніка, які з’явіўся ў VII стагоддзі.
    Ва ўсіх гэтых творах закранаюцца тыя вечныя праблемы, над якімі ўсё болей задумваецца ён. Дабра і зла, праўды і няпраўды, дружбы і любові... Праблемы, што пачалі знаходзіць сваё ўвасабленне і раскрыццё і ў развагах самога Кірылы. Таму і хацелася яму хутчэй у келлю, бо хацеў прадоўжыць працу, павесці далей развагі аб тых прамудрасцях жыцця, не зразумеўшы, не спасцігнуўшы якіх, чалавек наўрад ці можа называцца чалавекам.
    45
    Аднак, як ні спяшаўся, мусіў крыху затрымацца, на беразе Язды пастаяць. Толькі ўжо яго не прахалода ракі вабіла. Калі сонца заходзіць пачало, пасвяжэла само наваколле. Дыхалася лёгка, навошта тое купанне... Запыніцца па іншай прычыне хацелася. Малюнак, пабачаны Кірылам, зачараваў, змусіў забыцца, што спяшаецца. He да спешкі было. Уся рака пакрылася густым бялесым туманам. Ён ішоў ад самай вады, расплываўся над ёю, слаўся ў нізіну, стрыножачы кусты альхоўніку і падразаючы ствалы вербаў, якіх расло шмат.
    Адчуванне было такое, што нехта дзіўны і загадкавы сядзіць на самым дне, расклаў там цяпельца, падкідвае смаляныя карчы — а што, яму, чараўніку, усё можна, на што толькі ні здатны ён! — і дымяць яны, а дым праз тоўшчу вады прабіваецца, шлейфам сцелецца.
    — Вадзянік жа гэта там! — нечакана мільгнула думка..— Вадзянік? — Кірыла спалохаўся, што падобнае магло прыйсці яму ў галаву. Спалохаўся і жахнуўся. Перахрысціўся... Раз, другі... Але з берага ўсё ж не пайшоў. Нешта незразумелае трымала яго тут, не пускала ад сябе, як быццам вялікім магнітам прыцягвала. Самае цікавае, у гэтым незразумелым прыцягненні было нешта вабнае.
    Што гэта такое, Кірыла Тураўскі спачатку і здагадацца не мог і толькі праз нейкую мінутудругую, калі з думкамі сабраўся, зразумеў. Дык гэта ж жаданне ў маленства вярнуцца, перанесціся нашмат гадоў назад. У такі самы надвячорак, таксама на бераг ракі. Язды? Струменя? Прыпяці? А якая розніца, галоўнае — маленства клікала яго да сябе, вабіла.
    I ўжо на беразе Язды стаяў не мажны мужчына, які нямала пабачыўперажыў на ўласным вяку, а даўганогі хлапчук. Ды і не адзін стаяў, а з сівым як лунь дзядулем.
    Памятаецца, тады яны лавілі венцерам рыбу, затрымаліся... Гэтаксама, як сёння, спачатку нясцерпна пякло сонца, а пасля неўпрыкметку наступіла прахалода, а з ёй нечакананегадана прыйшоў бялесы дым, што спавіў усё наваколле.
    — Дзеду, дзеду? — запытаўся даўганогі хлапчук са здзіўленнем. — Што гэта такое, дзеду, адкуль столькі туману?
    — Туману, кажаш, унуча? — перапытаў дзядуля. Замоўк, раздумваючы, гаварыць далей ці не гаварыць, выказваць тое, што само прасілася з языка зляцець. Пасля ўсё ж рашыўся, сказаў і здзівіў хлапчука:
    46
    — Ды ніякі не туман гэта!
    — He туман, дзеду? — хлапчук змоўк, а пасля гарэзлі ва ўсміхнуўся, палічыў дзедаў адказ за звычайны жарт:
    — Жартаўнік тьі, дзядулечка мой...
    Хацеў было па звычцы прылашчыцца да дзеда, прытуліцца да яго шчаціністай шчакі, але не зрабіў гэтага, бо, глянуўшы на старога, зразумеў, што той раптоўна стаў нейкім зусім іншым, чым быў нядаўна. He падобным на сябе колішняга, такога добрага, шчырага, сардэчнага. Пасуровеў твар, зусім не ўсміхаліся вочы. I гаварыць дзед пачаў неяк загадкава. Азіраўся па баках, асцерагаючыся, каб хаця ніхто не пачуў гаворку гэтую, не даведаўся пра яе:
    — Маўчы пра тое, што цяпер табе скажу. Хто 6 ні запытаўся — маўчы!
    — А калі бацька, а калі маці? — перапытаў хлапчук.
    — Нікому, унучак, ні слова!
    I расказаў дзед аб тым, як Вадзянік любіць такімі летнімі вечарамі, калі паступова на зямлю вяртаецца прахалода, раскладваць на дне ракі вогнішча. I пра бога Перуна расказаў тады дзед, і пра добрую багіню Цёцю, якая з сабой ураджай прыносіць. Шмат пра якіх яшчэ багоў гаварыў тым разам дзядуля. Адно кожным разам прасіў, нагадваў: «Нікому ўнучак ні слова, нікому...»
    Чаму так дзядуля асцерагаўся, каб хаця ніхто пра іхнюю гаворку не даведаўся, зразумеў Кірыла Тураўскі пазней, калі ўжо далучыўся да візантыйскіх кніг, адчуў для сябе вабнасць іх гаючага святла. Тады і зразумеў ён, што памянялася ў іхнім краі вера. Прыйшло на зямлю хрысціянства, з той самай Візантыі прыйшло, і людзі вымушаны былі адцурацца ад ранейшых багоў, каму верылі, каму пакланяліся. He па сваёй волі адмаўляліся і ад Перуна, і ад Вадзяніка, і ад Ярылы, і ад Святавіта, і ад добрай Цёці. А адслушнікаў каралі, часам, вельмі жорстка.
    Кірылу Тураўскаму што! Прыняў новую веру адразу, бо з маленства прыйшла яна да яго. Прыняць дык прыняў, але, бач ты, даўняе ўспомнілася, дык калі яшчэ? I як нечакана, хто б падумаў, што прыйдзе яно гэтым летнім надвячоркам...
    Кірыла перахрысціўся і таропка заспяшаўся ў келлю. Там, доўга не раздумваючы, усеўся на дубовую лаву ля стала, запаліў свечку, бо прыцемкі ўжо згусціліся, і ўзяўся за пяро. Хацеў было працягваць пісаць тое, што
    47
    пачаў зранку, але праз мінуту адклаў пяро ўбок. Прабег па ранейшым тэксце. Дзіва, дый годзе! Казанне аб кніжным чытанні і навуцы, пачатае ім надоечы, так увязваецца са згадкамі, прынесенымі гэтым надвячоркам.
    Шапталі вусны, і ў келлі гучалі ціхіяціхія словы Кірылы Тураўскага. Як споведзь, чуліся. Як павучанне. Як напамінак, што неабходна заўсёды імкнуцца да дабра і дабрачыннасці, прагнуць сапраўднай веры і заўсёды памятаць: у кожнага чалавека ні некалькі іх на зямлі, а ёсць толькі тая аднаадзіная, без якой і жыццё далейшае страчвае сэнс.
    «Паслухайце, братове (казанне падаецца ў перакладзе на сучасную беларускую мову — A. М.), і ўразумейце, дзеці, як належыць, вам вераваць у адзінага Бога, у Тройцы існага — у Бацьку, і Сына, і Духа Святога, — і спадзявацца на яго аднаго, і павучацца, схіліўшыся да святых кніг — Евангелля, Апостала, Парамійніка, Псалтыра і іншых, а да адрочаных кніг не звяртацца ніколі. Адро чаныя ж: астраномія і Заралік, Соннік, Зёльнік, Чароўнік, Птушыныя Чары, Громнік, Каляднік і Жэраб нік. Бо прароцтвы лжывыя ў іх, на святых паклёпы ўзводзяцца. Кнігамі гэтымі д’яблаў прывабліваюць і гута раць з імі. У параўнанні са святымі кнігамі гэтыя маняць і невукаў дураць. А ім падобныя кнігі халдзейскія і элінскія байкі — таксама кашчунныя».
    Прачытаў напісанае, адкінуўся на лаве.
    — He, адпачываць няма часу, пісаць далей трэба, пісаць! — сказаў, як загадаў сабе. Паклаў аркуш на стол і старанна схіліўся, выводзячы літару за літарай, кожным разам укладваючы ў чарговую выяву душу сваю.
    Пісаў Кірыла Тураўскі пра тое, як «распладзілася ў ерэтыкаў вучэнне д’ябла, і пачалі зневажаць яны Бога», не разумеючы кніжных прыпавесцяў, не слухаючы ра зумных, не прымаючы правільнага вучэння і настаўнікаў ненавідзячы, якія навукай сваёй прыводзілі іх да вечнага жыцця... Шчыраваў да позняй ночы, аж пакуль апош нюю кропку не паставіў. Яшчэ раз прабег напісанае, застаўся задаволеным і толькі пасля пачаў збірацца на спачын...
    ...Цяжка назваць дакладныя гады жыцця Кірылы Тураўскага. Большасць даследчыкаў сыходзяцца на тым, што нарадзіўся ён недзе каля 1130 года. Меркаваць так ёсць усе падставы. Добра вядома, што К. Тураўскі ў 1169 годзе стаў епіскапам, а, згодна тагачаснай практыкі, кандыдат
    48
    у епіскапы не мог мець менш, чым сорак гадоў. Памёр жа гэты выдатны пісьменнік, публіцыст да 1182 года. I таксама лічба з’явілася невыпадкова. Справа ў тым, што ў гэтым годзе тураўскім епіскапам ужо стаў Лаўрэнцій. Значыць, калі прыняць пад увагу, што Тураўскі карыстаўся вялікім аўтарытэтам, яго ніхто зняць не мог. Наўрад ці маюць пад сабой падставу і асобныя меркаванні аб чарговым пераходзе яго ў манаства. Рабіць гэта К. Ту раўскаму не было ніякай патрэбы. Калі ў маладым узросце ён пастрыгся ў манахі, дык гэта было апраўдана жа даннем атрымаць належную адукацыю, паслужыць у імя асветы роднага народа. Цяпер жа ён ужо дасягнуў усяго таго, пра што марыў і да чаго імкнуўся. Значыць, Лаўрэн цій заняў месца епіскапа пасля смерці Кірылы Тураў скага.
    Ёсць у жыцці Кірылы Тураўскага і яшчэ адна загадка, на якую, бадай, ніколі немагчыма даць адгадку. Кірыла — імя не сапраўднае, а тое, якое ён атрымаў пасля пастрыгу ў манахі. Тураўскі — гэта ўжо зза павагі да асветніка. Як сказана ў жыціі «Памяць святога нашага бацькі Кірылы, епіскапа Тураўскага»: «Блажэнны Кірыла нарадзіўся і ўзгадаваўся ў рускім горадзе Тураве. Быў ён сынам багатых бацькоў, але не любіў багацця і марнай славы гэтага свету, а любіў больш за ўсё вучэнне Боскіх кніг. I, навучыўшыся Боскім пісанням, пайшоў у ма настыр, і зрабіўся манахам». Гэтае жыціе і называе яго «другім Залатавустам, які праззяў больш за ўсіх на Русі!» («Златоуст, паче всех восснявшнй нам на Русн» — так сказана ў арыгінале.)
    Пахвала, вядома, вялікая. Вялікая і заслужаная, бо Кірыла Тураўскі і сапраўды належаў да творцаў, мысліцеляў, слава пра якіх пайшла далёка за межы Тураўскай зямлі. Тым самым прынёс ён і вядомасць гораду, у якім нарадзіўся, узгадаваўся і рос. Хаця, не сказаць, каб Тураў і да свайго знакамітага земляка не меў вядомасці ў свеце. Як сталіца дрыгавічоў, ён упершыню згадваецца ў летапі сах ужо ў 980 годзе. Неўзабаве горад стаў культурным цэнтра княства, падтрымліваў самыя цесныя сувязі з мно гімі гарадамі Старажытнай Русі і замежнымі дзяржавамі. Пастаянна ў Тураве бывалі купцы з Прыбалтыкі, Валыні, Блізкага Усходу, Сярэдняй Азіі. Славіўся ён і як культурнарэлігійны цэнтр.
    Дзякуючы раскопкам, праведзеным вядомымі археола гамі, на месцы старога горада знойдзены рэшткі храма,
    49
    вельмі блізкага па сваёй архітэктуры да славутага Успенскага сабора ва Уладзіміры Валынскім. У XII — пачатку XIII стагоддзях менавіта ў Тураве ўзнікла адна з пер шых у Кіеўскай Русі епіскапія, былі пабудаваны манастыры. Тураўскія князі з’яўляліся людзьмі адукаваны мі для свайго часу, цанілі і любілі кнігі.