• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    Адхінулася ад вакна, бліжэй падышла. Ён, засяроджа ны, захоплены, нават галавы не павярнуў, а ўсё падбіраў і надбіраў пальцамі мелодыю, якая жыла ў яго душы і якую хацелася іграць. He на гармоніку, не на скрыпцы, а менавіта на раялі.
    Атрымалася! кінуўся да маці. Чула, гэта ж я пачаў іграць «А ў полі вярба»!
    — А я то падумала, няўжо падалося? — прыхінула да сябе сына, абняла. I ўжо не яму, а самой сабе сказала: «Мо і сапраўды, Міхасёк, з цябе музыка вырасце!»
    Цяпер жа Аляксандра Фёдараўна спяшалася, бо ін туітыўна адчула хутчэй за ўсё Міхасёк ля раяля. Ня цяжка здагадацца, што будзе, калі панічы вернуцца з пра гулкі і заспеюць яго. He любяць яны, калі нехта парушае звыклы парадак у доме. He задумваючыся, з работы яе выганяць, а тады куды кінуцца, дзе прытулак знайсці?!
    Міхась і сапраўды быў ля раяля, падбіраў знаёмыя мелодыі. Так захапіўся, што не заўважыў, як увайшла маці. Толькі пачуўшы яе роспачнае: «Міхаська, што ж гэ та ты робіш? Без дазволу!», здрыгануўся і заплакаў, як маленькае дзіця, прыхінуўшыся да яе сукні:
    — He магу, мамка, без музыкі, не магу!
    Праз шмат гадоў Міхась Іванавіч напіша аўтабія графію — не проста жыццяпіс, а па сутнасці разгорнутую дакументальнамастацкую аповесць, прыгадае, як некалі спрабаваў ён іграць у панскім доме: «Маці дзівілася і радавалася, але адганяла мяне ад раяля, каб не было непрыемнасці». 1 тут жа са смуткам у голасе дадасць: «Шкада, што не нарадзіўся я год на пяцьдзесят пазней:
    358
    магло б з мяне быць нешта лепшае. Як цяпер у нас вы шукваюць таленты! Як ім памагаюць развівацца! I я бываю ў такіх камісіях. I тагды «свет не без добрых лю дзей» быў, але цяпер усё робіцца арганізавана».
    Нарадзіўся М. ЗабэйдаСуміцкі 14 чэрвеня 1900 года ў сям’і Івана Забэйды і Аляксандры Суміцкай, таму, калі стаў самастойным, пайшоў у людзі і ўзяў для сябе такое двайное прозвішча. А вось дзе з’явіўся на свет, усё сваё доўгае жыццё (памёр 21 снежня 1981 года) так і не ведаў. Магчыма, у вёсцы Несцяровічы, адкуль быў родам бацька. Можа, у Шэйпічах — там нарадзілася маці. А мо і ў Падароску, дзе старэйшыя Забэйды батрачылі. He выключана, што Міхаська першы раз зірнуў на наваколле і зусім на лузе, падчас сенакосу.
    Калі стаў вядомым спеваком і ўзнікла неабходнасць удакладнення ў дакументах, звярнуўся Міхась Іванавіч да маці. «Але яна ўжо была старэнькая,— успамінаў М. ЗабэйдаСуміцкі, — і проста мне сказала: «Сынок, было вас сямёра. Я непісьменная, запісваць не магла. Ці ж магу я памятаць, дзе каторы і калі нарадзіўся. Можа, у Падароску, але, можа, і на лузе, бо быў у мяне і такі выпадак. Пайшла грэбці сена, ды там і рассыпалася. Можа, гэта якраз ты і быў?»
    Сам жа, як прызнаваўся, «памятаў сябе большменш ад чатырох год», калі маці і пачала працаваць у маёнтку. Спачатку яна, ідучы на работу, зачыняла Міхаську ў ха це, а калі падрос — брала з сабой. Там ён і бавіў час з батракамі на кухні, але ў гадоў восем сам пачаў ужо працаваць падзённа. Так што зусім не да музыкі было. Паганяў коней у малатарні; паводзіў іх, калі акучвалі бульбу, зграбаў сена, падбіраў за жняяркаю збажыну і вязаў у снапы.
    Аднак вечарамі, хоць і вельмі стамляўся за дзень, спаць клаўся не адразу. Стараўся маці па гаспадарцы дапамагчы. Бачыў, як цяжка даводзіцца ёй, ведаў, няма болей ад каго дапамогі чакаць. He было ўжо на свеце і Валодзі, якога сухоты ўзялі ў дваццаць два гады. Так што яны ўдваіх з маці і біліся, быццам тыя рыбіны аб лёд.
    Аляксандра Фёдараўна бывала не вытрымлівала, са дзілася за стол, абдымала галаву рукамі, у роспачы вылі вала ўсю сваю крыўду: «Божухна, і на што такая несправядлівасць? Божухна!!!» Плакала маці, плакаў і Мі хась, а пасля, супакоіўшыся, яны пачыналі ўдваіх
    359
    спяваць. Найчасцей песні журботныя, гэткія ж самотлівыя, як і само жыццё. Праўда, часам надараліся і радасныя часіны. Тады ўжо маці зацягвала штонебудзь вясёлае. Міхаську не трэба было прасіць дапамагчы. Ён тут, як тут. Прызнаваўся ў аўтабіяграфіі: «У маці маёй быў вельмі прыгожы голас — густы, аксамітны, мяккі. Ад маці я і пераняў любоў да песні: песня стала маёй мовай*.
    Сам М. ЗабэйдаСуміцкі выдзеліў гэтыя словы ў рукапісе. Але любоў да песні, асабліва народнай, ён узяў не толькі ад маці. Правільней, яна далучала да фальклорных мелодый. Задаткі ж таленту перадаліся і ад бацькі. Хто ведаў яго, гаварылі, што гэта быў сапраўдны народны самародак і надзіва хораша спяваў.
    Назаўсёды застаўся ўдзячным Міхась Іванавіч маці і за тое, што яна, непісьменная сялянка, разумела: без адукацыі сыну ў жыцці давядзецца вельмі цяжка. Паколькі ў Шэйпічах школы не было, два гады Міхась разам з іншымі дзецьмі праходзіў навучанне, так ска заць, на даму. У самай вялікай хаце вёскі збіралася некалькі дзяцей і мясцовы грамацей далучаў іх, як мог, да ведаў.
    Працягваў вучобу М. Забэйда Суміцкі ў аднакласнай Зельзінскай школе, пасля — у двухкласнай Галоўчыцкай царкоўнапрыходскай. Знікаў з дому на цэлы тыдзень. Начаваў у школьнай раздзявальні, вяртаўся за харчамі на выхадны і праз дзень — зноў у школу... Балазе, ад матчынага дому і не так далёка. Зельзін ад Шэйпіч знаходзіўся ў нейкіх шасці вярстах, Галоўчыцы — у сямі...
    Пасля заканчэння школы на той час звычайна былі дзве дарогі — далей выпадала вучыцца ці на святара, ці на настаўніка. М. ЗабэйдаСуміцкі паступіў у Маладзечан скую настаўніцкую семінарыю. Вучыўся добра, атрымліваў так званую поўную стыпендыю. Тым не менш, даводзілася яшчэ падрабляць урокамі, каб звесці канцы з канцамі. На дапамогу з дому разлічваць не даводзілася. Ды хіба яму, які рос у нястачы, да гэтага было прывыкаць?! Аб адным думаў, каб хутчэй семінарыю закончыць, на свой хлеб узбіцца ды маці дапамагчы. Але з ёю спаткаўся толькі ў 1918 годзе, ды і не ў родных мясцінах, а ажно ў сяле Бароўскае Барнаульскага ўезда, куды яна эвакуіра валася ў першую сусветную вайну.
    За некалькі месяцаў да гэтага М. ЗабэйдаСуміцкі скончыў настаўніцкую семінарыю, паспеўшы разам з ёй
    360
    пабываць і ў Тамбоўскай губерні, і ў Пензе, і ў Смаленску. Трэба было ўладкоўвацца на працу. Вырашыў быць бліжэй да маці. Далі пасаду настаўніка непадалёку ад Барнаула, у сяле УсцьКалманскае. Працаваў там гады два, час, як быццам, і невялікі, але след пакінуў аб сабе неблагі. М. ЗабэйдаСуміцкі арганізаваў ва УсцьКалманскім культурнаасветнае таварыства, якое ставіла п’есы, наладжвала музычныя вечары. У час кожнага з іх ён абавязкова спяваў.
    Аднак віхуры грамадзянскай вайны прымусілі зняцца і з гэтага месца. Хто яго ведае, магчыма, у дачыненні да далейшага лёсу М. ЗабэйдыСуміцкага — гэта і добра. Ён жа апынуўся ў Харбіне, а там сама бурліла культурнае жыццё. У Харбіне працаваў оперны тэатр.
    Менавіта ў Харбіне, Міхась Іванавіч, як ён казаў, «сістэматычна пачаў школіць голас». Педагогам яго была Юлія Канстанцінаўна Платніцкая, якая ў свой час працавала разам з Фёдарам Шаляпіным. Заняткі М. ЗабэйдаСуміцкі наведваў два гады. Здавалася б, ён павінен быў ужо раз і назаўсёды вырашыць — яго творчае прызнанне ў музыцы, толькі ў гэтым кірунку можна дасягнуць найбольшых поспехаў.
    Разумеў гэта ўнутрана, «сэрца заставалася пры спеве», але разам з тым жыла і нейкая няўпэўненасць. Таму канчатковага выбару пакуль што не зрабіў, паступіў на эканамічны аддзел юрыдычнага факультэта мясцовага універсітэта. Хаця ў гэтым кроку было і іншае. I ў маленстве шмат спяваў, і ў настаўніцкай семінарыі, і калі працаваў у школе. Здароўе ж меў не надта моцнае. Таму хацелася аберагаць голас. Тым больш што і ў час вучобы на юрыдычным факультэце не заўсёды адчуваў сябе добра. Сказваліся нагрузкі. Вучыўся ў другую змену, а ў першую працаваў.
    Урачы, даведаўшыся, што ад сухотаў памерлі родзічы М. ЗабэйдыСуміцкага, параілі яму неадкладна лячыцца. Універсітэт усё ж скончыў, у 1929 годзе. Прапанавалі ісці ў аспірантуру.
    Ён жа пайшоў у оперу... Якраз пачаўся вядомы канфлікт на кітайскаусходняй чыгунцы. Падтрымліваючы савецкі бок, поруч з іншымі забаставалі і спевакі, некаторыя артысты з Харбіна выехалі. Неабходна было ў тэрміновым парадку ў тэатры мяняць рэпертуар. Замест «Ру салкі», пазначанай у афішах, вырашылі ставіць «Яўгенія Анегіна». Свабоднай аказалася партыя Ленскага, якую і прапанавалі М. ЗабэйдуСуміцкаму.
    361
    Поспех пераўзышоў усе чаканні. Гледачы з удзячнасцю апладзіравалі новаму артысту. Міхася Іванавіча прыня лі ў оперны калектыў на сталую працу. Да 1932 год М. За бэйдаСуміцкі выканаў яшчэ пятнаццаць партый. Усё ў вядомых спектаклях, і ўсе з нязменным поспехам. На рэшце пасапраўднаму паверыў ва ўласныя мастакоўскія сілы. Паверыў і пачаў марыць аб паездцы ў Італію. Каму ж са спевакоў не хочацца прайсці стажыроўку ў знакамі тай міланскай оперы?! Збіраў грошы, адкладваючы штомесячна са сціплага заробку. Мог дазволіць сабе ў гэты час толькі самае неабходнае. Чакаў і чакаў жаданай візы на выезд у Італію.
    Па прыездзе ў Мілан сустрэўся з Анжэлікай Краўчан ка, якая раней спявала ў Харбіне. Яна звязала з выдатным педагогам Фэрнанда Карпі, у якога стажыраваўся нават знакаміты Каруза. Карпі застаўся задаволены новым вучнем. Паверыў у яго і ўскладаў на яго вялікія надзеі. Ды і М. ЗабэйдаСуміцкі не падводзіў свайго вопытнага настаўніка. I цудоўна спяваў, і іншым вучням дапамагаў. Гэткім самым, як і ён, чужынцам. А яшчэ наведваў выступленні знакамітых выканаўцаў. У «Ла Скала» ўпершы* ню пачуў і Фёдара Шаляпіна. Там сустрэўся з Леанідам Собінавым, які па прыездзе падбіраў спевакоў для Маск вы. Пасля праслухоўвання ў выкананні М. ЗабэйдыСуміцкага арыі Ленскага, ён прама такі расчуліўся: «Ды вы, дарагі, спяваеце гэтак, як і я ў свае маладыя гады! За кончыце стажыроўку, прыязджайце ў Маскву, з нецярпен нем буду чакаць». I пакінуў Міхась Іванавіч свой адрас.
    Паездка і сапраўды неўзабаве была, але не ў Маскву, а недалёка, у Сан Рэма. Пастаянныя рэпетыцыі, частыя выступленні не прайшлі бясследна. У лёгкіх зноў адкрыўся працэс, М. Забэйда Суміцкі ўстрывожыўся не на жарт — адчуваў моцную слабасць, рэзка павысілася тэмпе ратура. Праўда, лячэнне дапамагло, хутка Міхась Івана віч зноў аказаўся ў выдатнай творчай форме. На яго новыя выступленні звярнула ўвагу крытыка. Навідавоку было высокае прафесіянальнае майстэрства, але мясцовым цані целям опернага мастацтва, канечне, не магло не спадабацца і тое, што М. ЗабэйдаСуміцкі пачаў выконваць партыі паітальянску. Дарэчы, гэта ён практыкаваў і надалей — спяваць на роднай мове тых людзей, перад якімі выступаў. Спяваў — падумаць толькі! — на шаснаццаці мовах!