• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    Шмат пра тамашнія норавы доктару Руселю расказаў мясцовы літаратар Ллойд Асборн, пасынак знакамітага англійскага пісьменніка Роберта Стывенсана, аўтара ра мана «Востраў скарбаў». Як вядома, гэты твор і з’явіўся дзякуючы Ллойду, тады яшчэ зусім хлапчуку. Стывенсан вельмі любіў пасынка, часта расказваў яму самыя неверагодныя гісторыі. Неяк ён намаляваў карту з востравам, на якім піраты схавалі свае скарбы. Ллойду захацелася паболей даведацца і пра піратаў, і пра скарбы. Тады Стывенсан і пачаў выдумляць гісторыю за гісторыяй. Пасля расказу ён усё занатоўваў на паперу. Так і нара джаўся раман — вечар за вечарам, раздзел за раздзелам.
    Цяжкахворы Стывенсан пераехаў на архіпелаг Самоа, дзе жыў да самай смерці. Ллойд Асборн жа пасяліўся ў Ганалуле, меў шмат знаёмых, якія, як і ён, трывожыліся за лёс канакаў. Ці трэба казаць, як узрадаваліся яны, знайшоўшы аднадумца ў асобе доктара Руселя?! Збіраліся ці ў Асборна, ці ў Мікалая Канстанцінавіча. Нязменна заходзіла гаворка аб тым, што абавязкова неабходна пры маць нейкія канкрэтныя меры ў абарону туземцаў, інакш будзе позна.
    Русель узяў ініцыятыву ў свае рукі. Спачатку ён выступіў перад мясцовымі медыкамі. У прамове абгрунта
    312
    ваў патрэбу сацыяльнай абароны канакаў. Але да яго разваг, акрамя калег і тых, хто сябраваў з Асборнам, мала хто прыслухаўся. He шмат дало выданне ў 1896 годзе прамовы асобнай брашурай «Наша палітыка аховы здароўя».
    Хочаш не хочаш, а рукі апусціш... Мікалай Канстанцінавіч гатовы ўжо быў расчаравацца, змірыцца з марнасцю спадзяванняў на лепшае. Але тут, як дарунак лёсу, у кампаніі Асборна з’явіўся малады афіцэр Вілкакс. Канечне, да доктара Руселя цягнуліся прадстаўнікі розных прафесій з тых, хто не згубіў, не запляміў сумлення. Але гэта былі паслапцы цывілізаванага свету. Вілкакс аказаўся з тутэйшых. Маленства правёў на астравах, добра ведаў мясцовыя звычаі. Адлучаўся толькі на вучобу ў ваеннае вучылішча.
    Праз Асборна Вілкакс зблізіўся з Мікалаем Канстанцінавічам.
    — Ведаеце, як вас называюць мае землякі? — запы таўся ён у час чарговай сустрэчы, і сам жа адказаў: — Доктар бог!
    Словы гэтыя кранулі Руселя, прыемна адазваліся ў душы. Але не паспеў ён зрэагаваць на іх, як Вілкакс працягваў:
    — Але цяпер вы будзеце Каука Лукіні!
    — ???
    — He здзіўляйцеся, дарагі Мікалай Канстанціна віч... — адчувалася, што Вілкакс даўно ўсё ўзважыў ды і абмеркаваў гэта і з Ллойдам Асборнам, і з іншымі сваімі сябрамі,— Хутка ж выбары. Вось вы і будзеце на іх прадстаўляць нашу партыю. Ад вострава Гавайа...
    Прызнацца, Мікалаю Канстанцінавічу не вельмі хацелася ўлазіць у перадвыбарную барацьбу. Як і не вельмі цікавілі яго праграмы мясцовых партый. He цікавілі, бо якія яны мясцовыя... Па таму ж амерыканскаму ўзору створаны — «дэмакраты» і «рэспубліканцы». А падумаеш, якая розніца? I адны, і другія хаўрусуюць між сабой і робяць усё, каб як мага больш прыціснуць ту земцаў. А тут яшчэ нейкая новая партыя?! Можна, канечне, зразумець канакаў, паспачуваць ім... Зразумець можна, але каб яны выйгралі перадвыбарную барацьбу?! Перамаглі сваіх палітычных супернікаў?! У гэтае не верылася, але адмовіцца — значыць пакрыўдзіць тых, хто давярае табе, разлічвае на дапамогу.
    — Кажаце, Каука Лукіні вам спатрэбіўся? — Mixa
    313
    лай Канстанцінавіч усміхнуўся. — А партыя хоць як называецца?
    — Незалежных, — адказаў Вілкакс.
    Незалежных добра... Я ўсё жыццё хацеў быць неза лежным, ды нешта не атрымліваецца. Абставіны, не ве даеш часам, адкуль цябе скубане...
    He спадзяваўся Мікалай Канстанцінавіч на перамогу ў выбарах. У лепшым выпадку разлічваў набраць невялікую колькасць галасоў, але вынікі пераўзышлі ўсе ча канні. I сам Русель, і тыя, хто праходзілі поруч з ім, атрымалі тры чвэрці галасоў. Больш таго, Мікалай Кан станцінавіч неўзабаве стаў сенатарам вострава Ганалулу. На першым жа пасяджэнні новага складу сената да Руселя прыйпюў яшчэ адзін поспех. Руселя выбралі прэзідэнтам сената Гавайскіх астравоў.
    Рукі на самастойную дзейнасць былі развязаны. Хацелася пачаць з таго, пра што марылася не адзін год. Па лепшыць жыццё туземцаў, паклапаціцца аб іх медыцынскім абслугоўванні, заняцца наладжваннем на востраве санітарыі. Аднак Мікалай Канстанцінавіч пайшоў ін шым шляхам. Было чаго здзівіцца сенатарам, калі ён ужо на рабочым пасяджэнні пачаў чытаць тэкст... «Дэкларацыі незалежнасці Злучаных Штатаў Амерыкі».
    Ход быў прадуманы і надзіва дакладны. Глядзіце, калі ласка, як магутная дзяржава абвяшчае правы народаў, якія насяляюць яе ці знаходзяцца ў яе падначаленні! Абвяшчаць дык абвяшчае. А на самой справе? Што ро біцца на Гавайскіх астравах, пра якую незалежнасць іх можна гаварыць, калі туземцы знаходзяцца на стадыі вымірання...
    Калі адчуў, што ў сенаце многія падзялялі яго пункт гледжання, Русель унёс на разгляд шэраг законапраектаў. У прыватнасці, скіраваных супраць спайвання канакаў. У планах Мікалая Канстанцінавіча быў пераход на бяс платную адукацыю, адкрыццё кансерваторыі. Хацеў ён адмяніць і смяротнае пакаранне.
    Ва ўрадзе ЗША зрэагавалі на дзейнасць новага прэзідэнта сената Гавайскіх астравоў. He таму, што хацелі прыняць канкрэтныя меры, каб улічыць яго пажаданні, а задумваліся, як лепей уціхамірыць вальнадумцу. На Гаваі тэрмінова прыехала з Вашынгтона спецыяльная ка місія з пяці амерыканскіх сенатараў. Сваю работу яна пачала са звычайных прыдзірак. I тое ёй бачылася не так, і гэтае... На любы свой довад Русель знаходзіў адмоўны
    314
    адказ. Мікалай Канстанцінавіч пачынаў адчуваць, што становіцца тым ваякамадзіночкай, якому даводзіцца ад начасова змагацца з многімі. Пагражалі расправай і мяс цовыя арандатары, не падзялілі яго поглядаў асобныя сенатары. Сябры, канечне, гатовы былі падтрымаць, ды ў іх, на жаль, ніякай улады не было. Сапраўды ўжо — адзін у іюлі воін. Доул застаўся на пасадзе губернатара — камісія з Вашынгтона нічога крамольнага ў яго дзейнасці не знайшла, а Русель палічыў за лепшае падаць у адстаўку.
    Адбылося гэта ў лютым 1902 года. He спасаваў, ды сіл змагацца не было. Кінуць бы ўсё, з’ехаць... Але лёгка сказаць — кінуць. Узяць і зняцца з сям’ёй з наседжанага месца. Сядзіба ж дагледжаная. Асобны катэдж з двух вялікіх пакояў, веранда. А іншыя пабудовы? А сад, плантацыя? Хто на востраве ўсё гэта купіць, з малатка прадаваць давядзецца. Значыць, на новым месцы зноў з нічога пачынаць...
    Трымаўся Русель, усё разлічваў, што неяк справы ўладзяцца. Трымаўся і знаходзіўся ў палітычным вакууме. Чагочаго, а гэтага ён цярпець не мог і не хацеў. Узважыўшы ўсё з жонкай, аб’яву аб продажы катэджа даў у мясцовых газетах толькі ў маі 1905 года. Сам жа ўжо ў 1903 годзе паехаў у Шанхай. Можна сказаць, авантурны план меў. Хацеў стварыць узброены атрад, накіравацца з ім у Сібір, каб вызваліць там палітычных зняволеных, якія знаходзіліся на катарзе.
    — Русель ты мой, Русель, — жартавала Леакадзія Ві кенцьеўна, — і сапраўды пасівеў даўно, русым стаў. Можа, хопіць гэтага змагання? Досыць барацьбы за справядлівасць?
    Казала так і ведала, што дарэмна гаворыць. He перай начыш ужо яе Мікалая Канстанцінавіча. Як ні старай ся, а намаганні застануцца марнымі. Спрабавала гэта рабіць і яго першая жонка Любоў Фёдараўна Савіч. Студэнткай Кіеўскай кансерваторыі, не раздумваючыся, выйшла яна замуж за тады маладога, але ўжо добра вядо мага паліцэйскай ахранцы рэвалюцыянера народніка. Сама быда натурай апантанай, жыла ў рамантычным, зусім незямным светам, верыла ў магчымасць стварэння спра вядлівага грамадства. Аднаго не прымала пад увагу, што барацьба з уладамі — гэта свядомае пазбаўленне ўтульнасці, дастатку. А пасля зразумела, што не кожны можа пастаянна адчуваць сябе спакойным у прадчуванні чарго
    315
    вай небяспекі. He кожнаму па сіле і частыя пераезды. Надрыў у іх узаемаадносінах настаў пасля нечаканай хваробы сына. Тады і кінула Любоў Фёдараўна словы, якія балюча адгукнуліся ў душы Мікалая Канстанцінаві ча і назаўсёды пакінулі ў ёй глыбокі следрану: «Хопіць з мяне гэтага донкіхоцтва! Трываць болей не магу... А ты? А ты ўсё ў нейкую справядлівасць верыш?!»
    Папрок дык кінула, але яшчэ на канчатковы разрыў не рашылася. Дзве ж дачкі падрасталі. Разышліся пазней. Тады і сустрэў на сваім шляху Мікалай Канстанцінавіч яе, Леакадзію Шыбека. Яна ўжо ведала, што Русель — не сапраўднае яго прозвішча. Руселем стаў у 1877 годзе Мікалай Судзілоўскі. Ён тады знаходзіўся ў Румыніі. У друку, паколькі яго ведалі вельмі многія, растлумачыў змену тым, што хоча насіць прозвішча родных.
    Любоў Вікенцьеўна, аднак, ведала санраўдную прычы ну гэтай замене. Як і не сакрэтам для яе было шмат з таго, пра што многія і не здагадваліся. Прынамсі, не павінны былі ведаць. He адзін жа год палявала за Судзілоўскім паліцыя. А тут яшчэ да яе падключыліся ахоўныя органы іншых краін, той жа Румыніі.
    3 першага знаёмства Мікалай Канстанцінавіч многае расказаў. He бачыў нрычыны хавацца ад яе. Давяраў, бо Леакадзія Вікенцьеўна таксама мела перадавыя погляды, адной з першых сярод рускіх жанчын урачоў прыехала ў Балгарыю, каб нрыняць удзел у вызваленчай барацьбе мясцовага насельніцтва супраць татарскага ira. А ён, дзе дагэтуль пабываў? О, гэта ўжо сапраўдная адысея!
    ...He сказаць, каб Мікалай Судзілоўскі (нарадзіўся 15 снежня 1850 года ў горадзе Магілёве ў сям’і калежскага рэгістратара, памочніка сталаначальніка грамадзян скай палаты Канстанціна Сцяпанавіча Судзілоўскага) быў чалавекам без роду племені. Ён ганарыўся сваім дваранскім паходжаннем. Род Судзілоўскіх старадаўні, карэння мі пачынаўся ў даўніне. Ганарыўся, але разам з тым і пакутаваў за тое, што жылося ў маленстве не надта і co ладка. Галадаць, канечне, не галадаў, але... Канцы з канца мі ўсё ж даводзілася зводзіць. 1 калі вучыўся ў Магі лёўскай гімназіі, і калі стаў студэнтам Пецярбургскага універсітэта. Ды і пайшоў на юрыдычны факультэт не па сваёй волі, а з за гэтай самай беднасці. Бацька настаяў. Канстанцін Сцяпанавіч меркаваў, што толькі прафесія юрыста можа прынесці ў далейшым сыну поспех, дазво ліць зажыць, як людзі.
    316
    Яму ж хацелася знайсці іншы занятак. Захапляўся хіміяй, ставіў дома шматлікія вопыты, цягнуўся да медыцыны. Гэта ў рэшце рэшт прывяло да таго, што 12 мая 1869 года М. Судзілоўскі звярнуўся на імя рэктара з просьбай дазволіць перапыніць вучобу, паколькі па стану здароўя вымушаны ехаць лячыцца да бацькоў. На самой жа справе прымаў захады, каб перавесціся ў Кіеўскі уні версітэт на медыцынскі факультэт. Свайго дамогся, таму ўжо 5 ліпеня ў чарговым звароце да рэктара папрасіў пераслаць яго дакументы ў Кіеў.