• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    Што сваіх слоў Міддэндорф не кінуў на вецер, I. Чэрскі даведаўся восенню 1871 года, калі яго нечакана выклікалі ў Іркуцк. Там якраз ствараўся навуковы цэнтр УсходнеСібірскі аддзел Рускага геаграфічнага таварыства. Патрабаваліся супрацоўнікі. На навуковую пасаду I. Чэрскі, зразумела, разлічваць не мог, але і тре, што прапанавалі, у яго становішчы нямала значыла. Ён станавіўся адначасова бібліятэкарам, пісарам і... кансер ватарам. He, погляды мяняць не давялося, проста поруч з іншымі абавязкамі вымушаны быў займацца кансерва ваннем асобных экспанатаў.
    Але і тыя тры з лішнім гады, што прайшлі пасля знаёмства з Міддэндорфам, нямала значылі ў біягра фіі I. Чэрскага. Няшчасце дапамагло. Цяжка захварэў, таму ўжо ў 1869 годзе яго вызвалілі ад службы, а тым
    301
    самым прадставілася магчымасць болей часу аддаваць вы вучэнню мясцовасці. Сам сабе быў прадстаўлены, таму і працаваў апантана. 3за паўсядзённымі клопатамі нават забываўся пра хваробу. Праўда, матэрыяльнае становішча лепшага жадала. Што тыя два рублі дзесяць капеек на месяц, якія давалі салдату? Але не пра нішчымніцу ду маў I. Чэрскі, не пра хлеб надзённы. Пра навуку дбаў, пра хлеб навуковы.
    Пераезд у Іркуцк стаў па сутнасці вяртаннем у зусім іншы свет, той, які так неабходны, каб адчуваць сябе патрэбным людзям, цалкам аддавацца любімай справе. Менавіта ў гэты час Чэрскі зноў пасапраўднаму стаў чалавекам. Як і тады, калі вучыўся ў Віцебску, марыў аб прысвячэнні сябе навуцы, змаганні за сацыяльную спра вядлівасць. Што да сацыяльнай справядлівасці, дык з ідэаламі маладосці, праўда, давялося развітацца. Суро вая рэчаіснасць не пакінула на іх месца. А наконт самой маладосці, дык яна не прайшла, а сама ўступала ў пару, калі многае яшчэ можна здзейсніць. Дваццаць пяць гадоў меў за плячыма Чэрскі на той час, усяго дваццаць пяць... I хацеў, як мага лепей выкарыстаць, прадастаўленую жыццём магчымасць, каб пачаць усё нанава.
    Пасяліўся на ўскраіне горада, на беразе рэчкі Ушакоўкі, зняўшы невялікі пакойчык ва ўдавыпрачкі. Хаця, які пакойчык? Звычайная баковачка! Да таго цесная, што ў ёй з цяжкасцю ўмяшчаліся стол, стул і ложак. Але I. Чэрскі на большае і не разлічваў. Ды і навошта яму было нешта лепшае шукаць, калі пры першай жа сустрэчы кінуў вока на гаспадарскую дачку Маўрачку. Ёй, праўда, усяго толькі трынаццаць гадкоў споўнілася. Ла віў сябе неаднаразова на думцы, што зусім не нара яна яму. Лавіў, а сэрца іншае падказвала. Хіба ж не бачыш, што і Маўрачка, дзіцё кволае, да цябе цягнецца! Дык навошта ад шчасця ўцякаць, кватэру мяняючы?! Ці зной дзеш яшчэ... А тут — шчасце пад рукой, поруч, не вы пускай яго... Жыць жа ды жыць яшчэ ў Іркуцку.
    Так і застаўся Чэрскі на гэтай кватэры. Калі даведаўся, што і сама Маўрачка, і яе старэйшая сястра Оля, не ведаюць граматы, падахвоціўся навучыць іх чытацьпісаць. Хоць і на рабоце клопатаў хапала, не лічыў гэта за турботны занятак. Больш таго, радасць адчуваў, бо і Маўрачка, і Оля аказаліся вучаніцамі стараннымі, усё, як кажуць, на ляту схоплівалі. Зацікавілася Маўрачка і яго навуковымі росшукамі. Шмат расказваў дзяўчынцы пра
    302
    Байкал, пра тое, якое вялікае гэта возера ў свеце, які багаты яго раслінны свет, якая рыба ў ім водзіцца. А неўзабаве I. Чэрскаму прапанавалі самому заняцца навуковым вывучэннем Байкала і яго ваколіц.
    Ішоў 1878 год... Маўра была ўжо не кволай, прыгожай дзяўчынкай, а нявестай, як кажуць, на выданні. Чэрскі, нарэшце, рашыўся на тое, пра што апошні годдругі думаў пастаянна. Лепшай жонкі, пераканаўся ён, і не знойдзеш. Дык чаго ж у такім разе чакаць? Ці пан, ці прапаў, здаецца, так гаварылі на роднай яму Віцебшчыне? Асмеліўся, зазірнуў у вочы дзяўчыне і сказаў ціха, быццам нехта падслухаць усё гэта мог. А гэтак жа хацелася, каб тайна для дваіх праіснавала хоць нейкае імгненне:
    Маўрачка, я...— хваляваўся, як ніколі, нават заі кацца пачаў,— Маўрачка, будзь маёй жонкай! — пасля гэтага выпаліў на адным дыханні.
    Яна ж заружовелася, засаромелася. I чакала гэтых слоў ад яго, даўно чакала, але, як заўсёды бывае, калі нешта асабліва важнае, то напаткоўвае чалавека неспадзя вана. Ад сарамлівасці замаўчала, не магла сабрацца з дум камі. Чэрскі ж расцаніў яе маўчанне па свойму. Як адмо ву. Таму таксама зачырванеўся і гэтаксама не ведаў, што ў такім разе гаварыць.
    Павярнуцца, каб пайсці рашуча ці, можа, на жарт усё звесці. Маўляў, проста так сказаў, хацелася ведаць, як да яго ставіцца. Ды Маўра паставіла ўсё на месца. Кінулася са слязьмі яму на шыю:
    — Ванечка, любенькі! — усё тое, што даўно прагнула выхаду, змяшалася і з гэтымі слязьмі, і з гэтай радасцю.
    Адразу згулялі вяселле — хаця якое вяселле, сабраліся адны блізкія, у тым ліку і Аляксандр Чаканоўскі, ён таксама нрацаваў у Сібірскім аддзеле, нямала данамагаў Чэрскаму. Аднак гэта быў ужо не ранейшы Аляксандр Лаўрэнавіч, які і пажартаваць любіў і заўсёды да месца дасціпнае слова сказаць. Перажыванні не маглі не с.ка зацца і на яго моцным арганізме, якому, здавалася, ніко лі і зносу не будзе. Чаканоўскі хварэў, але не фізічная нямогласць напаткала яго, а душэўная. Чэрскаму цяжка і балюча станавілася, калі бачыў, як літаральна на вачах згасае сябра, становіцца раздражальным.
    Байкал Чэрскія абследавалі ўдваіх. Маўра Паўлаўна нездарма нарадзілася і вырасла ў Сібіры, аказалася памочнікам — пашукаць трэба. Хутка авалодала і многімі навуковымі сакрэтамі. Ведала, як і гербарый сабраць,
    303
    як узяць пробы грунта ці вады. Неабходны ж рыштунак пастаянна знаходзіўся пад рукой.
    Падарожнічалі на парусніку. Абследавалі паўвостраў Святы нос, Чывыркуйскі заліў, выйшлі да вытокаў Верх няй Ангары. Можна было б і далей працягваць даследаванні, але настала восень, а значыць, трэба было чакаць хуткіх замаразкаў. Давялося вярнуцца ў Іркуцк. Неў прыкметку за апісаннем, сістэматызацыяй матэрыялаў прайшла зіма і, як толькі пацяплела, Чэрскі сабраўся ў чарговую экспедыцыю. Ехаў адзін, бо Маўра Паўлаўна ўжо гадавала Сашку. Кінула на развітанне (канечне, і без слёз не абышлося):
    — Глядзі, асцярожнічай, не адзін жа ты цяпер?
    А хіба адзін я, калі ты побач? — засмяяўся Чэрскі.
    — Дык то я, а гэта сынок... Сыночак!
    ...I цяпер, лежачы пад мядзведжай скурай, укрыўшыся ёю ледзь не з галавойД адчуваючы, што жаданае цяпло так і не прыходзіць, Чэрскі ўспамінаў і тую сваю паездку, і ўсе наступныя месяцы, гады, праведзеныя з жонкай і сынам. Лавіў сябе нават на думцы, а каго ён болей любіць? Маўрушу ці ўсё ж Сашу? Задумваўся і разумеў, што наўрад калі і зможа адказаць на гэтае пытанне. Ды і што адказваць, калі яны абое дарагія яму. Калі без іх ён, як тое адзінокае дрэва на скале, якое гнецца пад ветрам, шукаючы і не знаходзячы паратунку.
    Памятаецца, з той паездкі, што вясной 1879 года пача лася тады праплыў на рыбацкай лодцы шэсцьсот кіламетраў, разам з рознымі экспанатамі прывёз і некалькі кедравых шышак. Спецыяльна падбіраў такія, каб нагадвалі сабой якія небудзь загадкавыя фігуркі жывёл. Убачыла Маўра ІІаўлаўна, здзівілася:
    — Няўжо для Сашы гэта сабраў?
    А Чэрскі замест адказу ўзяў шышкі і хлопчыку паднёс. Сашку ж толькі некалькі месяцаў, нічога не разумее, але ручанятамі да іх цягнецца. Глядзіць ён на сына, смяецца:
    — Падарожнікам будзе, абавязкова падарожнікам стане!
    Як жа хутка час бяжыць! Даўно засталіся ззаду тыя чатыры гады, калі ён абследаваў вялікае сібірскае мора. А што Байкал і сапраўды мора, цяпер у свеце ўсе ведаюць і без яго, Чэрскага, дапамогі. Ён жа склаў геалагічную карту берагавой паласы Байкала, што была прадстаўлена
    304
    на Міжнародным геаграфічным кангрэсе ў Венецыі і ця пер гэтай карыстаюцца ў многіх краінах свету, калі неабходна атрымаць пэўную звестку адносна геалагічнай струк туры возера. Дэталёва вывучаў Чэрскі Саяны і Прыангор’е, знайшоў унікальны іюмнік каменнага веку на правым беразе прытока Ангары Ушакоўкі. А ў пячоры, што каля Ніжнеудзінска, напаткаў косці дваццаці відаў выкапнёвых жывёл. Праца была па вартасцях ацэнена: Рускае геаграфічнае таварыства прысудзіла яму за даследаванне Байкала залаты медаль.
    Гэтае ж самае таварыства ў 1882 годзе стварыла новую метэаралагічную станцыю на Ніжняй Тунгусцы. Пачалі шукаць ахвотніка весці ў далёкім краі назіранні за прыродай. Выбар паў на яго, I. Чэрскага. Іншы б адмовіўся б. Неабходна ехаць у няблізкі свет, а з кім сям’ю пакінуць? А ён, нядоўга разважаючы, ужо ў пачатку ліпеня з жонкай і трохгадовым Сашам сабраўся ў дарогу, у сяло Прэабражэнскае, дзе і знаходзілася станцыя. Жон ка перад гэтым, праўда, не прамінула пажартаваць:
    — Ты хоць перад дарогай да генералгубернатара збегаў?
    У гэтым жарце была доля ісціны. Справа ў тым, што I. Чэрскі для царскага ўрада па ранейшаму заставаўся дзяржаўным злачынцам і знаходзіўся на правах ссыльнага. Таму любая яго адлучка з горада патрабавала спецыяльнага дазволу Іркуцкага генералгубернатара. Зразумела, з просьбай звяртаўся не сам, а кіраўніцтва Усходне Сібірскага аддзела геаграфічнага таварыства, тым не менш факт заставаўся фактам.
    Чаканую амністыю Чэрскі атрымаў толькі ў Пецяр бургу, куды Акадэмія навук выклікала яго вясной 1885 го да. Ехаў у сталіцу не звычайным падарожнікам: і тут не забываў, што першнаперш ён — вучоны. Праводзіў вакол дарогі геалагічныя даследаванні да самага Урала.
    Па прыездзе пачаў працаваць у Геаграфічным таварыстве, але нядоўга, бо людзі, падобныя Чэрскаму, ніколі не сядзяць на адным месцы. Ды і нагода надарылася збірацца ў чарговую навуковую экспедыцыю. Акадэмія навук прапанавала яму паехаць у раён Калымы і Індзігіркі. Тым больш што ў дадзены момант Чэрскі меў і ўласныя навуковыя інтарэсы. У Пецярбургу ён апісваў рэшткі дагістарычных жывёл, прывезеных з раёна мора Лапцевых іншымі даследчыкамі. Гэта былі ў асноўным косткі наса рогаў і мамантаў. Значыць, прыйшоў да высновы, на
    11 А. Марцііювіч
    305
    месцы цяперашняй тундры і лесатундры колісь знаходзіліся трапічныя лясы, якія і давалі жывёлам багата корму. Аднак ці адны насарогі і маманты жылі там? Станоўча альбо адмоўна на гэтае і іншыя пытанні можна было адказаць толькі на месцы.
    3 жонкай і сынам вярнуўся ў Іркуцк, адтуль дабраўся да сяла Качуг на Лене. Па ёй праплыў у Якуцк, дзе, шукаючы правадніка, і сустрэўся з былым казачым урадні кам Сцяпанам Растаргуевым. Угаварыў яго не без цяжкасцей, таму што Растаргуеў не вельмі хацеў збірацца ў далёкую і, як ён ведаў, небяспечную дарогу. Аднак, як неўзабаве высветлілася, абодва яны, і Растаргуеў і Чэр скі, адзін аднаму праматакі падыходзілі. Растаргуеў па натуры быў чалавек смелы, рашучы, а галоўнае — цудоўна арыентаваўся ў тайзе, ведаў і норавы сібірскіх рэк. Чэрскі ж дапаўняў яго сваёй разважлівасцю, апантанасцю ды, папраўдзе, і яму смеласці было не займаць. Хіба што, у адрозненне ад Растаргуева, дзейнічаў менш разважліва, не заўсёды належным чынам ацэньваючы будучы крок.