Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
Пра тое, што адбылося пры гэтым, засталося красамоўнае сведчанне самой прэтэндэнткі: «...мне не толькі перашкаджалі, але адна асоба запалохала мяне нават ледзь не Сібір’ю, калі я буду настойваць на сваім праве. Я ад казала, што і ў Сібіры не прападу з ведамі».
Муж, бачачы настойлівасць жонкі, пайшоў ёй насустрач. Паколькі М. Руднеў выкладаў у акадэміі паталагічную анатомію, ён дазволіў Варвары Аляксандраўне праводзіць неафіцыйныя практычныя заняткі. Ведаў, на быты вопыт вельмі спатрэбіцца ёй у далейшых навуковых працах.
291
Яна ж вырашыла ад свайго не адступацца. У студзе ні — лютым 1876 года зрабіла чарговы захад, каб атры маць доктарскую ступень. На гэты раз у Маскоўскім уні версітэце. Усе як быццам гатовы данамагчы і ў той жа час, калі справа дайшла да канкрэтнай падтрымкі, зноў па сутнасці адвярнуліся. Але спыняцца было не ў характары Варвары Аляксандраўны. Трэці захад аказаўся пасняхо вым. 26 мая 1876 года В. Кашаварава Руднева паспяхова абараніла доктарскую дысертацыю. Стала ўжо не толькі першым урачом жанчынай царскай Расіі, а і першым доктарам медыцыны сярод жанчын.
Медыцына настолькі захоплівала Варвару Аляксанд раўну, што многім здавалася, нічым іншым яна больш не цікавіцца. Але на самой справе гэта было далёка не так. Жыла яна ўвогуле апантана, стараючыся навярстаць упу шчанае, тое, чаго не змагла дасягнуць у гады маленства і юнацтва. Вялікую ўвагу надавала самаадукацыі, у тым ліку і замежным мовам. Акрамя лацінскай, якую вывучы ла ў першыя месяцы студэнцтва, дасканала авалодала ан глійскай, французскай і нямецкай. Шмат чытала літаратуры, і не толькі спецыяльнай, але і мастацкай. Даволі часта выступала ў перыёдыцы з артыкуламі, у якіх, безумоўна, закранала ў асноўным праблемы медыцыны, ішла, так сказаць, ад сваёй практычнай дзейнасці. Разам з тым не абмінала і вострых, надзённых пытанняў паўсядзённага жыцця, імкнулася асэнсаваць уласна перажытае.
Што да моваў, дык веданне іх спатрэбілася, калі летам 1876 года з мужам паехала ў Злучаныя Штаты Амерыкі, а ў верасні гэтага года прыняла ўдзел у Міжнародным медыцынскім кангрэсе ў Філадэльфіі. А наколькі ў В. Кашаваравай Рудневай была актыўная грамадзянская пазіцыя, як не шукала яна сабе цёплага месца, красамоўна сведчыць такі факт. Калі ў красавіку 1877 года пачалася вайна Расіі з Турцыяй, Варвара Аляксандраўна, не ва гаючыся, звярнулася ва Упраўленне Чырвонага Крыжа з просьбай накіраваць яе ў дзеючую армію, на фронт. Адмовілі. I зусім не гуманнымі мэтамі кіраваліся пры гэтым, шкадуючы яе. Знайшліся і зайздроснікі, якія не сумняваліся, што доктар медыцыны В. Кашаварава Рудне ва і з вайны вернецца, як кажуць, не з пустымі рукамі. Новыя назіранні падкажуць тэмы чарговых навуковых прац. He хацелася, яшчэ як не хацелася некаторым, каб яна працягвала сваю нрафесійную кар’еру.
Наперадзе ж было яшчэ адно выпрабаванне. Нечакана
292
цяжка захварэў муж, а праз які год, 10 снежня 1878 года яго не стала. Сказаць, што ў іх сямейных адносінах былі лады, пакрывіць душой. Але, па меры магчымасці, яны імкнуліся падтрымліваць адзін аднаго, ды і медыцына збліжала. I вось — адна... Паклоннікаў хапала і раней, былі сярод іх і тыя, каго Варвара Аляксандраўна паважа ла. Блізкага чалавека з таго свету не вернеш, можна было і падумаць аб уладкаванні асабістага жыцця. Каб жа толькі не памыліцца!
Памылілася, яшчэ як памылілася. I не дзяўчынка даўно, а паверыла таму, каму ніяк верыць нельга было. Сярод паклоннікаў яна аддавала перавагу слухачу Артылерыйскай акадэміі, штабскапітану I. Палікарпаву. Веры ла, што Іван Сяргеевіч кахае яе па сапраўднаму. А ён аказаўся чалавекам без пачуцця гонару. Пачаў распаўсюджваць сярод знаёмых розныя плёткі аб сваіх адносінах з маладой удавой. Тыя ж, у сваю чаргу, былі гэткімі ж непрыстойнымі людзьмі, як і I. Палікарпаў.
Пра В. КашаваравуРудневу загаварылі ці не ва ўсім горадзе. Такога ўчынку Варвара Аляксандраўна, безумоў на, дараваць не магла. Дала жаніху, як кажуць, ад варот паварот. I падумаць не магла, што той схільны на яшчэ болыпую подласць.
Але нездарма кажуць: чужая душа — поцемкі... I. Палікарпаў пагаварыў з выдаўцом газеты «Новое время», сум на вядомым А. Суворыным і ў верасні 1879 года на старонках яе з’явіліся раздзелы з аповесці «Доктар СамахвалаваСамалюбава».
Няцяжка здагадацца, каго вывеў аўтар пад доктарам медыцыны Кацярынай Аляксандраўнай СамахвалавайСамалюбавай. А Варвару Аляксандраўну ў СанктПецярбургу добра ведалі многія. Цяпер знайшліся ахвотнікі смакаваць на мяжы прыстойнасці падрабязнасці з інтымнага жыцця гераіні твора і праводзіць свайго роду паралель з канкрэтным чалавекам. Некаторыя выданні падхапілі «смажаныя» факты.
Ад сораму — хоць вочы закрывай. Каб жа праўда, a то ўсё мана. He стрымалася Варвара Аляксандраўна, звярнулася ў суд. Там паставіліся да яе з разуменнем. Справу слухалі 27 студзеня 1881 года. I. Палікарпаву за паклёп прысудзілі тры месяцы гаўптвахты. Рэдакцыі газет, якія вялі супраць яе цкаванне, вымушаны былі заплаціць вялікія штрафы.
Але з’явіліся новыя ахвотнікі прадоўжыць цкаванне.
293
У некаторых выданнях на В. Кашавараву Рудневу надру кавалі карыкатуры. Нядобразычліўцаў шмат, а яна адна... А ў народзе ў такім разе гавораць: адзін у полі не воін.
Нечакана прыйшло рашэнне з’ехаць са сталіцы. Дача калася вясны і, нікому нічога не гаворачы аб сваіх намерах, пакінула Санкт Пецярбург. Два месяцы пражыла ў знаёмых у Харкаве, а летам перабралася на Варонежчыну, у Валуйскі павет. Там прыдбала 127 дзесяцін зямлі, пабудавала непадалёку ад сяла Аляксандраўск уласны дом. Так і пачала жыць на хутары Гарачы Яр.
А ў сталіцы страсці вакол яе не спыняліся. «Русскнй курьер» і «Новое время» знайшлі яшчэ адну прычыну, каб зняславіць. Маўляў, яна, В. Кашаварава Руднева, у свой час не адслужыла патрэбны тэрмін за тое, што атрымліва ла, калі вучылася, казённую стыпендыю. Паспрабавала зноў апраўдацца, паслала адказ на паклёп, ды нічога не зробіш — паранейшаму адна супраць многіх.
Аддушыну знаходзіла ў рабоце. Лячыла сялян, працавала над навуковымі артыкуламі. 3 іх нарадзілася кніга «Гігіена жаночага арганізма ва ўсіх фазах жыцця», якую за свой кошт у 1884 годзе выдала ў Харкаве. Думала, што ў Валуйскім павеце застанецца назаўсёды, але надарылася няшчасце — у пачатку сакавіка 1886 года згарэў дом, іншыя пабудовы. У добрых людзей, якія прытулілі, пражыла яшчэ тры гады. Назірала над бытам вяскоўцаў, рабіла запісы, а ў выніку ў чэрвені 1888 года на старонках газе ты «Новостн» былі апублікаваны яе «Вясковыя нататкі».
У 1889 годзе паспрабавала вярнуцца ў сталіцу, ды неўзабаве зразумела, што чужая яна ў Санкт Пецярбургу. Смех дый годзе! Першая ў Расіі жанчына ўрач па сутнасці нікому не патрэбна была. А Варвары ж Аляксандраўне хацелася далей займацца любімай справай, павышаць ква ліфікацыю. Аднак работы, дзе б удалося развіць плённую навуковую дзейнасць, так і не змагла падшукаць. Вядома, можна было б перайсці на звычайную ўрачэбную практы ку. Праўда, навошта ў такім разе знаходзіцца сярод га радскога тлуму, чуць кпіны нядобразычліўцаў, заўважаць пастаянна зайздросныя позіркі? Лепей з’ехаць туды, дзе цябе зразумеюць, твае веды ацэняць...
У 1891 годзе В. Кашаварава Руднева зноў развіталася з СанктПецярбургам, цяпер ужо назаўсёды. У Старой Русе — балазе, зберажэнні яшчэ засталіся — купіла двухпавярховы дом. Звычайна на тры гадзіны на дзень займа лася ўрачэбнай практыкай, а ў астатні час — па гаспа
294
дарцы, а таксама творчай і навуковай дзейнасцю.
Падрыхтавала другое выданне кнігі, якая перад гэтым выйшла ў Харкаве, жыла новымі задумкамі. Але пачала заўважаць, што здароўе падводзіць. Цяжкае, гаротнае ма ленства, нястача ў юнацтве, пастаянныя перажыванні, калі толькі дзёрзкасць, уменне пастаяць за сябе і ўласную мару і давалі магчымасць выжыць, выстаяць, не спасаваць перад перашкодамі, не прайшлі марна. Усё часцей балела сэрца, а ногі станавіліся быццам ватнымі.
He стала В. КашаваравайРудневай 29 красавіка 1899 года. Спынілася яе сэрца, памерла яна ў гадзіну ночы. Пахавалі Варвару Аляксандраўну тут жа, у Старой Русе, на могілках СпасаПрэабражэнскага манастыра.
Асобныя выданні адгукнуліся на гэтую смерць, але ў цэлым Расія спакойна развіталася з чалавекам, якім трэба ганарыцца. Што ж, дзёрзкіх ніколі не любілі. Hi ў жыцці, ні ў навуцы. А калі да ўсяго дзёрзкасць спалучаецца з талентам, дык такому чалавеку зусім цяжка на гэтым грэшным свеце.
А што В. Кашаварава Руднева была не толькі дзёрзкай, але і таленавітай, сумнявацца не даводзіцца.
ЁН I МЁРТВЫ НАПЕРАДЗЕ
Іван Чэрскі
Чэрскі не любіў размоў аб подзвігах і пагардліва ставіўся да людзей, якія ірваліся да славы. А сам быў чалавекам, усё свядомае жыццё якога — пастаянііы, накутлівы, непрыкметпы подзвіг. Ён яшчэ пры жыцці заслужыў сапраўдную сусветную славу, але яна так і не кранулася яго. Слава прайшла міма, як лёгкае воблака над таёжным краем.
Андрэй АлданСямёнаў
п
Л Ле першы дзень імжыць, сыпле з неба, быццам з нейка га вялізнага і адначасова нябачнага сіта, дождж. Цяжка сказаць — ці то летні, ці асенні. Тут жа, у Якуціі, асабліва і не разбярэшся, калі праходзіць адна пара года і месца яе займае наступная. Праўда, з пераходам ад восе ні да зімы прасцей. Ужо недзе ў пачатку верасня ва ўсю могуць загуляць белыя мухі, выпадзе снег, каб легчы ці не да самага канца мая.
У астатні ж час з надвор’ем сапраўдная «мешаніна» атрымліваецца. Нездарма клімат у тутэйшых мясцінах рэзка кантынентальны. Калі зімой маразы да шасцідзеся ці і болей градусаў даходзяць, дык летам гарачыня за трыццаць можа падымацца. Аднак і з ёй шмат незразумела га. Патрымаецца спякота колькі часу, ды такая, што днём ажно дыхаць немагчыма, быццам на самым поўдні апы нуўся, а пасля на тыдзеньдругі нечакана задажджыць.
Як і цяпер, калі суцэльныя хмары завалаклі неба. Углядайся ў яго — не ўглядайся, а хоць маленькай светлай палосачкі не ўбачыш. Але Чэрскаму і гэта цяжка, амаль немагчыма зрабіць. Сіл не хапае, каб прыўзняцца, па вярнуць галаву. Так аслабеў, што да пасцелі прыкаваны, спагадліва зроблснай жонкай і правадніком Сцяпанам Растаргуевым амаль на самым носе карбаса (так тут назы
296
ваюць невялікае, хоць і досыць умяшчальнае рачное судна).