• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    He менш пашчасціла А. Гараўскаму і ў самой Акадэміі. Канечне, там працавала шмат вопытных педагогаўпрактыкаў, але далёка нямногія са студэнтаў маглі пахваліцца, што іх настаўнікамі з’яўляюцца такія знакамітыя майстры, як Ф. Бруні і М. Вераб’ёў. Яны арыентавалі А. Гараўскага ў асноўным жанры яго асноўнае прызванне. Падказвалі, як і што лепш рабіць. Разам хадзілі на пейзажы, уважліва сачылі, як той працаваў на юцюдах. Бывала, твор нараджаўся, як бы сумесна. Вучань уважліва прыслухоўваўся да заўваг настаўнікаў, прымаў тое, што лічыў патрэбным і клаў на палатно мазок за мазком, пільна ўзіраючыся ў выявы чарговых вобразаў.
    У арыентацыі А. Гараўскага на напісанне пейзажаў Ф. Бруні і М. Вераб’ёў не памыліліся. Калі ў час акадэмічных канікулаў у 1852 годзе ён напісаў карціну «Балота» і нрадставіў яе на акадэмічны мастацкі савет, яна аднадушна атрымала высокую ацэнку. Нават царскі наследнік, які ведаў толк у мастацтве, зацікавіўся ёю і з задавальненнем набыў для свае калекцыі. Прыхільна былі сустрэты і іншыя творы А. Гараўскага, прапанаваныя праз год.
    Творчы шлях маладога мастака пачынаўся як нельга лепш. А гэта адкрывала перспектывы. Па тагачасных правілах малады аўтар, які атрымліваў за свае работы пэўную колькасць сярэбраных і залатых медалёў, меў права прэтэндаваць на вялікі залаты медаль. Такая колькасць узнагарод у А. Гараўскага неўзабаве была. М. Бенуа, які ўважліва сачыў за поспехамі свайго выхаванца, разумеў: А. Гараўскі абавязкова павінен напісаць нешта значнае, што магло б прынесці яму чарговы поспех, стаць надзвы чай важнай прыступкай ва ўдасканаленні майстэрства. М. Бенуа якраз набыў маёнтак у Пскоўскай губерні. Тутэйшыя краявіды яму вельмі падабаліся. «Гараўскага б сюды!» — узнікла думка, і праз некаторы час Апалінар Гілярыевіч атрымаў запрашэнне ад настаўніка прыехаць на месяц другі пагасцяваць. I само сабой зразумела —
    272
    папрацаваць на натуры. Ведаў М. Бенуа — маляўнічыя пейзажы Пскоўшчыны так і «чакаюць» пэндзля А. Гараўскага.
    He памыліўся і на гэты раз. Карціна «Від у Пскоўскай губерніі», напісаная Апалінарам Гілярыевічам у маёнтку, атрымалася цудоўнай. М. Бенуа не хаваў захаплення, хоць адкрыта ўражаннямі не вельмі дзяліўся, чакаў, што скажа мастацкі савет акадэміі. На савеце, як і трэба было чакаць, ацэнку далі не менш высокую. А. Гараўскаму прысудзілі вялікі залаты медаль. За гэтую ж карціну ён атрымаў і званне так званага «класнага мастака». А гэта значыць аўтаматычна атрымліваў права на замежныя камандзіроўкі. Другі б, вядома, на мес цы А. Гараўскага не задумваючыся б ухапіўся за такую мажлівасць. Але Апалінар Гілярыевіч вырашыў па свойму. Сабраў няхітрыя пажыткі і падаўся ў родныя Уборкі.
    У маёнтку бацькоў ён пражыў да мая 1858 года. Праца над «Ліпамі», хоць і ішла марудна, але блізілася да завяршэння. Напісалася і некалькі эцюдаў. Праўда, непакоіла А. Гараўскага, што марудна прасоўвалася праца над карцінай «Старая моліцца», той самай, задума якой узнікла, калі вынадкова сустрэўся на вясковай дарозе са старой сялянкай.
    Праз нейкі тыдзень пабачыўся з жанчынай, растлумачыў усё. Тая ад такой дзіўнай для яе прапановы пазіра ваць толькі перахрысцілася ды няўцямна прамовіла:
    — Панічок, а навошта гэта...
    Нічога не адказаў, бо позірк схапіў тое, што яму, згодна задумы, і патрэбна было. Жанчына, хвалюючыся, у гэты момант падняла рукі ўгору, каб зноў перахрысціцца. Ведаў ужо А. Гараўскі, абавязкова гэты рух ён адлюструе на карціне. Як залежнасць чалавека ад жыццёвых абставін, пакажа, як пакорлівасць... Ды хаця ці толькі пакорлівасць?
    Чым больш сустракаўся ён з сялянкай, а працу даводзі лася і не на адзін тыдзень перапыняць, бо жанчына цяжка хварэла, бывала не адзін дзень ляжала ў ложку, тым уладней апаноўвала яго думка. У гэтым маленні не толькі пакора, схіленне перад абставінамі, а і пратэст — нейкі незаўважны, унутраны — супраць несправядлівасцяў жыцця.
    Цяжка працавалася, але, як не дзіўна, меў вялікае задавальненне. Душой адпачываў, калі пісаў пейзажы, праз некаторы час зноў вяртаўся да карціны «Старая
    273
    моліцца». Чарговая сустрэча з нямоглай жанчынай прыно сіла ўпэўненасць, наколькі яна складаны характар і якую волю мае ў сабе! Гэта ж сапраўдны тып менавіта беларускай сялянкі! Падумаўшы, можна было б падкрэсліць і ў самой назве палатна. Замяніўшы, скажам, яе на «Беларуска моліцца». Ці нешта ў гэтым духу зрабіць... Ды ведаў А. Гараўскі і іншае. Такой назвай ён у многім ускладніць шлях карціны да шырокага гледача. I на акадэмічным савеце з’явяцца ўскладненні. Як бы прадчуваў папрокі. Якая там яшчэ Беларусь? Якія беларусы?
    He толькі «дым отечеСтва сладок н прнятен». Аказваецца, і гаркаватым ён можа быць... Падобныя думкі аднак не песімізм прыносілі з сабой, а радасць і ўзрушэнне. Ведаў ужо А. Гараўскі, што і надалей будзе песняром свайго краю, ніколі не адмовіцца ад сваіх каранёў. Куды б лёс не закінуў, як далёка ні павёў бы ад родных мясцін, ён будзе памятаць — чакаюць яго Уборкі, чакаюць як сына, чакаюць мастака, якому менавіта тут, на беларускай прыродзе, сярод беларускіх людзей нрацуецца асабліва плённа і натхнённа.
    Нельга было забываць і аб замежнай камандзіроўцы, адкладваючы паездку надоўга. Таму ў 1858 годзе А. Гараўскі вярнуўся ў Пецярбург, узяўшы з сабой творы, напісаныя на радзіме, у тым ліку і першы варыянт карціны «Старая моліцца». Аформіў неабходныя дакументы і... Жэнева, Дзюсельдорф, Рым, Парыж... Горад за гора дам, краіна за краінай... Незнаёмыя звычаі, незнаёмыя людзі. Аднак зусім не гэта прыносіла хваляванні, турботы. Пачаў заўважаць Апалінар Гілярыевіч, што за мяжой ён адчувае сябе непрыкаянным як творца. Там з’яўляліся і знікалі розныя мастакоўскія школы і плыні, вельмі далёкія ад яго ўласных памкненняў. Выхаваны на акадэмічным жывапісе, прыхільнік традыцыяналізму, А. Гараўскі працівіўся фармальнаму эксперыментатарству, не прымаў яго. Яго душа зусім не ляжала да ўсіх Тэтых навацый. Таму, калі тэрмін камандзіроўкі нарэшце скончыўся, з радасцю развітваўся з замежжам. Па прыездзе ў Расію першае, што зрабіў, гэта паехаў на радзіму.
    Уборкі... Сустрэча з імі акрыліла. Да ўсяго даведаўся, што жыве яшчэ тая сялянка, якая некалькі гадоў назад пазіравала яму, калі пісаў карціну «Старая моліцца». 3 радасцю накіраваўся да яе.
    Жанчына не хавала здзіўлення. Яшчэ б! «Панічок» не забыўся пра яе. А ён: «Давай, маці, далей працаваць 6у
    274
    дзем!» Зноў рабіліся накіды, завяршалася тое, што яшчэ не было даведзена да ладу. He сумняваўся А. Гараўскі: яго новы твор абавязкова прагучыць. Хацелася адначасова верыць, што менавіта з гэтай карціны пачнецца ў яго мастакоўскай біяграфіі не проста новы, чарговы віток, а магчыма, і этап, куды больш важны за папярэднія.
    Дамалёўваў карціну, кожны штрышок уважліва дапісваў. Атрымлівалася тое, што і хацеў... Старая на творы не проста малілася. Яна як бы ў экстазе закінула рукі ўгору, звяртаючыся да Бога. Маршчыністыя, вузлаватыя, яны склаліся на грудзях. Барознамі праляглі маршчыны і на шчоках, а ў вачах слёзы...
    Моліцца старая сялянка, моліцца, паратунку шукаючы і адначасова пасвойму пратэстуе супраць несправядлівасці. Ці не ў гэтым вобразе бачылася А. Гараўскаму і шматпакутная мацібеларусь, ці не праз воблік хворай жанчыны перадаваў ён сваю любасць да яе?! Магчыма, ды кожны, пасапраўднаму значны мастацкі твор, не паддаецца нейкаму аднабаковаму вытлумачэнню. Ён сам па сабе ўжо з’ява, а да з’явы нельга падыходзіць павярхоўна.
    У 1861 годзе, прыехаўшы ў Пецярбург, А. Гараўскі прадставіў на акадэмічны савет дзве новыя карціны дзевяноста эцюдаў, напісаных на радзіме. Работы гэтыя атрымалі самую высокую ацэнку. Найбольш членам савета прыйшлася даспадобы карціна «Старая моліцца». А. Га раўскаму прысвоілі званне акадэміка. Акадэмік, а за плячыма ўсяго дваццаць восем гадоў!
    Апалінар Гілярыевіч, даведаўшыся аб такой высокай ацэнцы яго творчасці, адчуваў сябе, як ніколі маладым. Быццам не было за плячыма ні гадоў вучобы ў акадэміі, ні вандровак па Еўропе, ні сумненняў, калі падавалася, што нешта робіцца не так, як таго хацелася б, а толькі прасціралася далёка наперад вялікая і шырокая дарога, якая злівалася з гарызонтам і клікала, клікала, кліка ла...
    У адным розніца была паміж ім цяперашнім і ко лішнім. Калі на пачатку свайго творчага шляху яшчэ не мог дакладна сказаць, як складзецца далейшы лёс, дык цяпер з’явілася пэўнасць. А. Гараўскі ўжо знайшоў сваё прызванне і з абранага аднойчы шляху не збіраўся збочваць ніколі. Галоўнае цяпер — не расслабіцца, не здаць узятых вышынь, не размяняцца на дробязі, не паддацца спакусе пісаць па заказу. Гэта ён мог дазволіць сабе тады, калі сама станавіўся на ногі, абмацваў грунт пад імі,
    275
    жадаючы даведацца, ці трывалы ён, ці не правальваецца. Хоць і на той час душа працівілася такому занятку. Цяпер жа, ведаў Апалінар Гілярыевіч, ён будзе пісаць толькі тое, што падкажа сэрца. Возьмецца за пэндзаль тады, калі адчуе, не брацца за яго нельга.
    Гараўскі вярнуўся ва Уборкі, каб пражыць на радзіме амаль трыццаць гадоў. Праўда, зімой некалькі гадоў запар выязджаў у Пецярбург, выкладаў жывапіс у Вышэйшай мастацкай школе пры акадэміі мастацтваў. Зрэдку наведваў родзічаў жонкі, якія жылі ў ІІскоўскай губерніі, бываў у сястры ў вёсцы Брадзец, шмат падарожнічаў па Беларусі. У Брадцы, яшчэ пры першым сваім наведванні, у I860 годзе напісаў А. Гараўскі і лепшы свой твор, у якім так пранікнёна адчувальны яго роздум аб Бацькаўшчыне — «На радзіме».
    Простая назва, традыцыйны, можа, нават і завельмі, сюжэт... На пярэднім плане карціны так блізка, што, здаецца, зробіш які крок і ступіш на яго — драўляны, паўразбураны масток. За ім дарога, паабапал якой хіст кая агароджа з жэрдак, слупы, што пахіліліся, ледзь трымаюцца на зямлі. 1 дарога, якая вядзе туды, дзе ледзь ледзь віднеюцца вясковыя хаты, пакрытыя саломай.
    Звыклы тагачасны беларускі пейзаж. Як быццам і ні чога адметнага, прывабнага няма ў ім. Ды радзіму не выбіраюць, яе, як і маці, прымаюць такой, якой яна ёсць. I калі А. Гараўскі пісаў гэтую карціну, ён не мог не думаць аб лёсе Бацькаўшчыны. Адчуваў, наколькі кант раснае тое, што адкрываецца яго воку штодня, з малюнкамі, пабачанымі ў час замежнай камандзіроўкі. Разумеў, ды душа яго хілілася ўсё ж да гэтага, магчыма, і не такога вабнага знешне, але гэткага дарагога і непаўторнага.