• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    Пасведчанне то на руках, але ж такіх, як яна, у сталіцы шмат, не кожнаму месца знойдзецца. Без знаёмства і пратэкцыі не абысціся. Гэтымі думкамі падзялілася яна і з выпадковым спадарожнікам, з якім ехала ў дыліжансе з СанктПецярбурга ў Парголава (тадышні прыгарад). «Мой сусед, — прыгадвала В. Кашаварава пазней,— імкнуўся мяне пераканаць, гаварыў, што бабкі самі вінаваты, таму што не хочуць ехаць далёка, а ўсе просяць месца ў Пецярбургу. Я адказала, што гатова ехаць хоць на край свету, каб толькі мець сумленны кавалак хлеба і прыно сіць хоць якуюнебудзь карысць грамадству».
    I трэба ж такому супадзенню. Менавіта ад гэтага чалавека, уплывовага чыноўніка Ваенна медыцынскага ведамства і залежала прызначэнне на працу такіх выпускніц, як В. Кашаварава. Ён паабяцаў дапамагчы і сваё слова стрымаў.
    У снежні 1862 года Варвару Аляксандраўну прызначылі бабкай павітухай Башкірскага казачага войска. Гэтае войска, якое яшчэ называлі Арэнбургскім, складалася з мясцовага насельніцтва, якое ў пераважнай большасці сваёй прытрымлівалася магаметанскай веры, а згодна яе не дазвалялася, каб медыцынскую дапамогу жанчынам аказва лі мужчыны. Таму замест урачоў і выкарыстоўвалі бабакпавітух, што праходзілі перападрыхтоўку пры Калінкінскай бальніцы ў СанктПецярбургу. А без перападрыхтоўкі нельга было абысціся, таму што пачаліся масавыя захворванні венерычнымі хваробамі.
    Кашаварава і стала слухачом гэтых курсаў. Кіраваў імі тады ардынатар, а пазней прафесар Ваенна медыцынскай акадэміі В. Тарнаўскі. Паколькі Варвара Аляксандраўна была прынята па знаёмству, малады ўрач, які ведаў аб гэтым, удзяліў ёй асаблівую ўвагу. Папярэдне пагутарыў, належным чынам праінструктаваў. A. В. Кашавара вай жадання вучыцца было не займаць. He толькі сама скрупулёзна выконвала ўсе патрабаванні, а патрабавала гэтага і ад іншых. За што яе многія і не палюбілі. I выскачкай называлі, і дзёрзкай. Нават патрабавалі ад Тарнаўскага пакараць яе.
    Даходзіла да таго, што Веніямін Міхайлавіч вымуша
    287
    ны быў аб’яўляць вымову. Вымову дык аб’яўляў, а ў душы радаваўся, што ў медыцыну ідзе зусім не выпадковы чалавек. Відаць, гэтыя месяцы вучобы назаўсёды запалі ў памяць В. Кашаваравай, бо, прыгадваючы той час, яна не проста давала аб’ектыўную ацэнку сваім учынкам, а і як бы спрабавала разабрацца ў адметнасцях уласнага характа ру, каб даказаць, што ўсё, што ні рабілася ёю, можна растлумачыць адным: любасцю да медыцыны, апантанасцю.
    «Усе мяне лічылі дзёрзкай, — успамінала Варвара Аляксандраўна, — але гэта была няпраўда; я проста была дзіця прыроды і не ўмела хаваць свае думкі... Mae дзіцячыя свавольнасці пакінулі назаўсёды за мною славу дзёрз кага і няскоранага чалавека. Але няма худа без дабра, і многія, баючыся маёй смеласці, хутчэй выконвалі мае просьбы, каб толькі паспяхова аддзелацца ад сутыкнення са мною. Іншых гэта проста забаўляла, і яны таксама рабілі ўсё, што я прасіла... Я ніколі не была злою, я па трабавала толькі справядлівасці ад людзей, але гэта было несвоечасова, і мяне запісалі ў дзёрзкія...»
    «Гэта дзёрзкая дзяўчынка Кашаварава» — адзін з урачоў курсаў Авенарыус інакш пра яе і не гаварыў. А чаму б і не, калі ў падобным сцверджанні ён меў рацыю. Варвара Аляксандраўна, здавалася б, толькі і шукала выпадку, каб пайсці некаму насуперак. Шукала? Ды не магла яна інакш рабіць. Дзейнічала ў імя той жа высокай мэты, якую паставіла перад сабой. А мэта ж гэтая ў многім была і недасягальнай. He хацелі ў Расіі, каб жанчыны станавіліся ўрачамі. Усе не хацелі, а яна таго жадала. Таму і ішла напрамую. He задумвалася, чаго будзе каштаваць падобная дзёрзкасць.
    Праявіла рашучасць і ў час выпускнога экзамена. Калі ўсе пачалі віншаваць яе з паспяховым заканчэннем вучобы, яна ўстала і зрабіла заяву, у якой... выказала сумнен не ў атрыманых ведах:
    «...сама я пераканана, што веды мае мізэрныя, і пры тым вось на якой асновё: я не вывучала ні анатоміі, ні фізіялогіі, ні іншых медыцынскіх навук... Вы прапа ноўваеце за мае поспехі ўзнагароду — гадавое жалаванне; дазвольце мне адказацца ад гэтай узнагароды і папрасіць вас даць мне ва ўзнагароду дазвол вучыцца медыцыне і пазнаёміцца з тымі навукамі, веданне якіх неабходна для ўмення лячыць. Калі я пазнаю гэтыя навукі, тады я сапраўды буду... карысная на сваім месцы».
    288
    Падобнага на выпускных экзаменах яшчэ не было. Сабраліся ці не вядучыя медыцынскія свяцілы краіны, а тут адмова ад гадавога жалавання і сумненне ў вартасці атрыманых ведаў. Праўда, адкрыта В. Кашавараву ніхто не асудзіў. Адны палічылі за лепшае прамаўчаць, а нека торыя думалі і так — не мая справа, ёсць вышэйшыя інстанцыі, няхай там усё і вырашаюць.
    Давялося Варвары Аляксандраўне мець гаворку з самім вучоным сакратаром Медыкахірургічнай акадэміі Н. Зі ніным. Той, пачуўшы пра яе жаданне атрымаць вышэйшую адукацыю, прамовіў, як прысуд зрабіў: «Не трэба глупст вам займацца!» В. Кашаварава ў слёзы: «Магчыма, Арэн бургскае начальства дапаможа?» Зінін, каб толькі не нада кучала больш: «А што? I сапраўды!»
    Пайшла за дапамогай да Тарнаўскага. Веніямін Мі хайлавіч выказаўся ў тым жа духу: «Выкінь дурноту з галавы!» Але хтохто, а яна ўжо няблага вывучыла ха рактар настаўніка. Накрычаць можа, а ў душы — чалавек дабрэйшы. Так было і гэтым разам: паўшчуваў яе Тарнаў скі, павучыў, папракнуў за пастаянную дзёрзкасць, а сам паехаў ва Упраўленне іррэгулярных войск Ваеннага мі ністэрства. Хадайнічаць...
    Праз некаторы час В. Кашавараву прымаў ужо начальнік заканадаўчага аддзялення Лосеў. Параіў напісаць прашэнне на імя арэнбургскага генералгубернатара. I да памог трапіць да таго на нрыём. Генералад’ютант А. Ба зак, які займаў гэтую пасаду, аказаўся куды болып чала вечным. На прашэнні напісаў рэзалюцыю: «выкананне просьбы акушэркі Кашаваравай лічу вельмі карысным для краю, а таму хадайнічаю нерад усімі, ад каго гэта залежыць, аказаць садзеянне Кашаваравай».
    Былі яшчэ хаджэнні да ўплывовага начальства, былі хадайніцтвы, рэзалюцыі і нарэшце ў чэрвені 1863 года з’явіўся загад аб залічэнні В. Кашаваравай у Медыкахірургічную акадэмію.
    Галоўная перашкода тым самым засталася ззаду да звол на вучобу атрыманы. А ў астатнім... рабі ўсё магчы мае, каб крыло птушкі мары не выпусціць з рук. Цяжкас цей не паменшала. Варвара Аляксандраўна не ведала ла цінскай мовы, а як жа без яе абысціся медыку? Пачала вывучаць самастойна. Акрамя таго адолела — таксама без чыёсь дапамогі — два падрыхтоўчыя курсы, якія звычайна нраходзілі тыя, хто паступаў у акадэмію. Узялася і за ноўны курс мужчынскіх гімназій. Сярэдняй жа адука
    10 А. Марціновіч
    289
    цыі, як вядома, не мела. Пераканана была — рана ці позна, а неабходны дакумент запатрабуюць.
    Аднак, як неўзабаве высветлілася, ён непатрэбны. Ды знайшліся новыя няўвязкі. Вучоба ў акадэміі была разлічана на няць гадоў, і тэрмін гэты называўся курсам. Пры пераходзе на трэці навучальны год у абавязковым парадку здаваўся так званы паўлекарскі экзамен. А яго прыняць у В. Кашаваравай... адмаўляліся. Кіраваліся тым, што дазвол на вучобу аўтаматычна не пераходзіць на права атрымання дыплома. Быццам у тым зачараваным коле. I верціцца яно, а ўсё на адным месцы. Пераадолела і гэту перашкоду. Дамаглася, зноў жа не без цяжкасцей, і тут свайго. Прытым, здала паўлекарскі экзамен паспяхо ва. Пра яе ўспомнілі нават у далёкім Арэнбургу і прызна чылі дапамогу ў 300 рублёў. Па тым часе — яшчэ якія грошы!..
    А яна, акрыленая першымі поспехамі, самастойна ўзя лася за вывучэнне нямецкай мовы. Летам 1865 года паехала на практыку ў Прагу, працавала пад кіраўніцтвам вядомага акушэра Зейферта.
    Калі вясной 1864 года яна была ў акадэміі адна сярод мужчынстудэнтаў, дык цяпер з’явілася яшчэ некалькі чалавек. Гэта аднак у нечым ускладніла яе асабістае навучанне. З’явіліся, як і бывае ў падобных выпадках, зайздроснікі. Тым больш што ў ведах сваіх В. Кашаварава ў многім абганяла мужчын. А з пераходам на пяты курс атрымала права працаваць у клініцы акушэрства і жано чых хвароб, куды дапускалі далёка не кожнага са студэнтаў.
    Паспяхова займалася і навуковай работай. 16 студзеня 1868 года бліскуча выступіла з дакладам на пасяджэнні «Таварыства рускіх урачоў у Санкт Пецярбургу». Даклад апублікавалі. Тым самым адкрылася прамая дарога ў чле ны таварыства. Згодна яго статута неабходна было толькі захаваць дзве ўмовы. Першая — выступленне з дакладам. Другая — рэкамендацыі двух медыцынскіх свяцілаў, чле наў Таварыства. В. Кашавараву рэкамендавалі прафеса ры М. Руднеў і С. Сокалаў.
    Праз некалькі месяцаў мусілі адбыцца выпускныя экзамены. Ды памылялася Варвара Аляксандраўна, што ўсе паразуменні ўладзіліся. Як ні дзіўна, але дапускаць яе да іспытаў не збіраліся. Спрацоўвала колішняе: нель га! Ніяк не маглі рашыцца, каб, нарэшце, упершыню •
    290
    ў краіне жанчына мела дыплом аб вышэйшай медыцынскай адукацыі.
    Дазвол з вялікімі цяжкасцямі атрымала толькі 13 ве расня 1868 года, a 9 снежня закончыла медыка хірургіч ную акадэмію са званнем «лекара з адзнакай» і з дыпломам, які даваў права мець залаты медаль. Тое, да ча го В. Кашаварава імкнулася столькі гадоў, здзейснілася.
    Настала пара падумаць і аб уладкаванні асабістага жыцця. Як вядома, з мужам яны разышліся мірнапалю боўна яшчэ ў 1861 годзе, але шлюб афіцыйна так і не быў скасаваны. У час вучобы Варвара Аляксандраўна пасябра вала са сваім выкладчыкам, прафесарам М. Рудневым. Настаўнік і студэнтка пакахалі адзін аднаго. 22 красаві ка 1870 года М. Кашаварава скасавала саюз з Мікалаем Сцяпанавічам і выйшла замуж у другі раз, стала Кашава равайРудневай.
    Здавалася б, цяпер сама працаваць па любімай прафе сіі, калі ў сям’і два чалавекі, аднолькава захопленыя медыцынай. Ды аднадумцамі з мужам так і не сталі. Безумоўна, абодва прыйшлі ў медыцыну па прызванню. Але М. Руднеў хацеў бачыць у жонцы найнерш, так сказаць, урача кабінетнага. Яна ж аддавала перавагу практыч най дзейнасці. Таму і паехала летам 1871 года працаваць у Жалезнаводск. Лячэбная практыка была неабходна Варвары Аляксандраўне для таго, каб атрымаць навуковую ступень доктара медыцыны, а такое жаданне ў яе з’явілася яшчэ падчас вучобы ў акадэміі.
    Інакш кажучы, яна' настойліва, беручы прыступку, ішла да аднойчы пастаўленай мэты. Аднак, як хутка пера каналася, і тут давядзецца нялёгка. Першы захад прыняла ў 1873 годзе, калі на саісканне навуковай ступені прапанавала сваю працу (тады такі падыход практыкаваўся) «Да вучэння аб свабодных целах у брушной поласці і аб пазаматачнай цяжарнасці».