• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    Выданне «Гора ад розуму» 1862 года з ілюстрацыямі М. Башылава прынесла нямала радасці аматарам і літаратуры, і мастацтва. Высока ацаніла малюнкі і крытыка. Першым, як і трэба было чакаць, адгукнуўся часопіс «Зрнтель», не прамінуўшы нагадаць, што М. Башылаў яго сталы аўтар. У ілюстрацыях «п. Башылава» рэдакцыя
    266
    ўбачыла нават «настаўленне тэатру» пры пастаноўцы паэмы на сцэне. Калі ж ён у сваёй рабоце не звернецца да гэтых ілюстрацый, дык тым самым «засведчыць... сваю поўную безгустоўнасць ».
    Праз чатыры гады пасля афармлення паэмы «Гора ад розуму» і адбылося збліжэнне М. Башылава з Л. Талстым. Яно супала з пачаткам публікацыі ў часопісе «Рускнй вестннк» рамана «Вайна і мір». Леў Мікалаевіч меркаваў, што неабходна зрабіць прыкладна 60 — 70 ілюстрацый. Спыніўшы выбар на М. Башылавым, выказаў Міхаілу Сяргеевічу свае пажаданні, а пасля, калі паехаў у Ясную Паляну, неаднаразова дасылаў лісты, у якіх дзяліўся ўражаннямі ад ілюстрацый, атрыманых ад мастака.
    Захавалася 11 пісем Л. Талстога да М. Башылава. 3 іх відаць, наколькі зацікаўлена ставіўся Леў Мікалаевіч да ілюстрацыі рамана і як давяраў мастаку. Калі ўлічыць, што асобныя малюнкі рабіліся па меры з’яўлення адпа ведных раздзелаў «Вайны н мнра» ў друку, дык няцяжка ўявіць, наколькі плённым было гэтае супрацоўніцтва і на якім даверы яно будавалася. Праўда, гэта не значыць, што Л. Талстой з усім пагаджаўся з М. Башылавым. У гэтым сэнсе характэры ліст, адпраўлены мастаку 8 снежня 1866 года: «Я адчуваю, што магу быць карысны вам сваімі заўвагамі. Я ўсётакі ўсіх іх (выдзелена Л. Т.) ведаю больш за вас, і калінікалі пустая заўвага навядзе вас на думку. А я буду пісаць з выпадку вашых чарнавых малюнкаў усё, што давядзецца, а вы ўжо выбірайце, што вам патрэбна».
    Выказваў Л. Талстой і канкрэтныя пажаданні: «...ці нельга Наташы надаць тып Танічкі Берс?». Жадаючы, каб М. Башылаў падкрэсліў схільнасць П’ера Бязухава да філасофствавання, Леў Мікалаевіч прасіў намаляваць «маршчынку ці шышкі пад брывамі». Пра Элен гаварыў: «...ці нельга зрабіць большыя грудзі» (пластычная прыгажосць формаў — яе самая характэрная рыса)». Адначасова Л. Талстой лічыў патрэбным пацікавіцца, як М. Башы лаву ўвогуле працуецца як мастаку: «Як ваша работа — карціна? Дай вам Бог поспеху і задавальнення ў працы — гэта лепшае шчасце». Л. Талстой меў на ўвазе карціну «Селянін у бядзе».
    Калі палавіна ілюстрацый М. Башылавым была выканана, малюнкі перадалі ў друкарню Рысса для гравіравання. I трэба было так здарыцца, што ўзнік пажар. Гатовыя драўляныя клішэ з ілюстрацыямі згарэлі. Mar
    267
    чыма, калі б не ўгаворы Л. Талстога спачатку А. Берс (цешчай Льва Мікалаевіча), а насля А. Пісемскім адказацца ад выдання «Вайны і міру» ў мастацкім афармленні, клішэ былі б зноў зроблены, балазе з трыццаці малюнкаў 23 захаваліся (на сённяшні дзень яны захоўваюцца ў мас коўскім музеі пісьменніка). Ды Л. Талстой паслухаўся, асабліва А. Пісемскага, які сцвярджаў, што ілюстрацыі ніколькі не ўзвысяць раман, а наадварот могуць у нечым зменшыць чытацкае ўражанне ад яго.
    Як бы там ні было, a М. Башылаў усё ж стаў першым ілюстратарам «Вайны і міру». Першым памастакоўску выразна і дэталёва прачытаў ён і «Губернскія нарысы» М. Салтыкова Шчадрына — малюнкі да іх змяшчаліся ў альбомах «Художественный лнсток» на працягу 1868 — 1870 гадоў.
    Настаў у біяграфіі мастака самы творчы росквіт, але няўмольны лёс дыктаваў свае правы. Чарговае абвастрэнне хваробы вымусіла яго паехаць на лячэнне ў Тыроль. Ды як ні стараліся ўрачы, уратавацца на гэты раз не ўдалося. М. Башылава не стала 29 лістапада 1870 года. Пахавалі яго там жа, у далечыні ад радзімы, у горным мястэчку Боцан.
    Магіла М. Башылава, на жаль, не захавалася. I яшчэ адна несправядлівасць не засталося для нашчадкаў ні воднага вобліку мастака. Бадай, невыпадкова. He фатаграфаваўся, не пісаў аўтапартрэтаў, не дазваляў іншым маля ваць сябе... Ці не ў тым прычына, што, як успамі наў Л. Жамчужнікаў, М. Башылаў быў «рыжаватым, непрыгожым», «ён стараўся неяк зменшыць велізарнасць свайго росту і горбіўся»?
    ^^ІЙСЙ^
    КАЛІНА ЯГАДА ГАЮЧАЯ
    Апалінар Гараўскі
    Зноў я на тых сцежках,
    на якіх калісьці 3 пастуховай торбай бегаў басанож. У апошні вырай адлятае лісце Вераснем апаленых бяроз.
    Максім Танк
    V
    1 кожны свой чарговы прыезд ва Уборкі ён пачынаў заўважаць, што нязменна прыгадваюцца аднойчы чытаныя радкі: «Н дым Отечества нам сладок н прнятен». He таму, што вельмі любіў паэзію, не мог без яе, як кажуць, і дня пражыць. Прычына была ў іншым. Апалінар Гілярыевіч заўсёды гатовы быў схіліць галаву перад кожным талентам, захапіцца яго надзвычайнай празорлівасцю, здатнасцю надзіва арыгінальна выказаць тое, што на душы, бадай, кожнага, але з за сваёй звыкласці не заўважаецца, застаецца будзённым. У гэтых жа радках Аляксандра Сяр геевіча Грыбаедава ён і ўбачыў, адчуў праяўленне таленту, які нямногім даецца.
    Проста, так проста і разам з тым гэтак узрушліва сказана аб любві да матчынай зямлі, да Радзімы. Зна чыць, і да яго Уборкаў, да ўсёй Мінскай губерні. Да людзей, з якімі ён пастаянна сутыкаецца, наведваючы бацькоўскі маёнтак. Даўно, з маленства палюбіў ён тутэйшую мову, карыстаецца свабодна ёю, як і рускай, калі наведваецца ў сталіцу.
    Сяляне гэта хутка заўважылі, хоць спачатку і не хава лі свайго здзіўлення. Адна старая жанчына, нават зрабіўшы паклон пры сустрэчы, перахрысціўшыся, не ўстрымалася, запыталася:
    — Чаму ж гэта, панічок, ты па нашаму мовіш, як быццам і ў горадзе не жыў?
    Затрымаўся каля яе Гараўскі, хоць і спяшаўся на
    269
    прыроду, пісаць чарговы пейзаж. He толькі словы здзіўлення ўразілі, спрацавала, так сказаць, і прафесійнае чуццё. Мімаходзь кінуў позірк на стан пажылой сялянкі, затрымаўся на пальцах, сутаргава скручаных, быццам ада рваныя карані дрэва.
    «Дык гэта ж тыпаж, такі знайсці далёка не кожнаму пашанцуе!» — прамільгнула ў галаве. Адказаў спакойна, разважліва:
    — Кажаш, маці, па вашаму моўлю? — Заўважыў, як жанчына ад гэтага «маці» сумелася, быццам спалохалася, не прывыкла, каб яе гэтак называлі чужыя людзі, тым больш прадстаўнікі панскага роду. Аднак выгляду не падаў, працягваў: «Чаму «павашаму»? Пасвойму гавару. Ці ж я не тут нарадзіўся? He на гэтай зямлі мае карані?»
    — Але, але, панічок, у знак згоды заківала галавой сялянка і заспяшалася: «То я пайду ўжо, у вас жа турботы...»
    Перайшла на «вы», каб даць зразумець, наколькі вялікая адлегласць паміж імі, і тым самым у нейкай ступені згладзіць ніякавасць, папрасіць прабачэння за «тыканне», што нечакана вырвалася з вуснаў.
    — Усяго найлепшага вам, — сказаў на развітанне Га раўскі.— Можа, і сустрэнемся яшчэ...
    Апошніх слоў яна ўжо не чула, бо пакрочыла хуценька, адкуль толькі спрыт узяўся. Ды і, па праўдзе кажучы, словы гэтыя Апалінар Гілярыевіч зусім і не жанчыне адрасаваў. Самому сабе па сутнасці гаварыў. Як падцвяр джэнне думкі, што з цягам часу возьмецца за напісанне карціны, у цэнтры якой пакажа гэтую простую беларускую жанчыну. Але гэта будзе крыху пасля. Пакуль што неаб ходна завяршыць пачатае.
    Некалькі пейзажаў пісаў А. Гараўскі тут, ва Уборках. На палотнах ажывалі краявіды, якія палюбіў і памятаў з маленства. I хоць занатоўваў усё з натуры, відаць, не адзін эцюд мог бы нарадзіцца і ў кабінетнай цішы. Але прывык Апалінар Гілярыевіч да дакладнасці, не мог дазволіць сабе хоць малейшага фальшу.
    Асабліва шмат клопатаў дала карціна «Ліпы». He таму, праўда, што матэрыял «упарціўся», супраціўляўся, не клаўся на палатно. Прычына была ў іншым. Меўся Гараўскі падарыць гэтую работу вядомаму калекцыянеру, збіральніку жывапісу К. Салдаценкаву, які, як і знакаміты П. Траццякоў (а з імі абодвума Апалінар Гіля рыевіч сябраваў, падтрымліваў самыя цесныя творчыя су
    270
    вязі), нямала прапагандаваў мастацтва сярод народа.
    Таму і рабіў шмат накідаў, адмаўляўся ад ужо зробленага, імкнуўся ўсё большай дасканаласці, перапісваў, перапісваў... Сумненнямі, пошукамі дзяліўся з блізкімі. А яшчэ раіўся з П. Траццяковым, пасылаючы яму ліст за лістом. У адным з іх, датаваным 1857 годам, ёсць такія словы: «Цяпер я пішу «Ліпы» для Кузьмы Цярэнцьевіча (Салдаценкава — М. М.). Пачынаючы ад паветра, усё перапісаў нанава. Бо калі я ўбачыў воблакі ў натуры і параўнаў іх са сваёй карцінай, дык у мяне як на цукерачнай паперцы ўсё размалявана. Вырашыў, расчараваны, усё пісаць нанава. I нічога не пашкадую: ні часу, ні турбот, абы толькі атрымалася добра».
    Марудна прасоўвалася праца, але прыносіла тое асаб лівае задавальненне, якое, відаць, і не заўсёды магчыма словамі выказаць. Вытокі яго знаходзяцца ў нечым невытлумачальным. Здавалася б, і тыя ж карціны «Бераг ракі Свіслач», «У ваколіцах крэпасці Бабруйск», «Вечар» ды і шэраг партрэтаў, зробленых па заказах, павінны былі таксама даваць мастакоўскую асалоду. Пісаліся лёгка, ды і ўзровень прыстойны. Але сам ён добра разумеў, што здатны на большае, чым на простае фатаграфаванне рэчаіснасці. Сказвалася і пачуццё прафесійнага гонару. Хацелася быць не проста мастаком, а менавіта Гараўскім. Тым Гараўскім, хто меў ужо сваё імя ў мастацтве і хто першымі карцінамі заваяваў прызнанне і крытыкаў, і сталічных аматараў прыгожага.
    ...Нарадзіўся А. Гараўскі 30 студзеня 1833 года ў збяд нелай дваранскай сям’і, у маёнтку Уборкі (цяпер вёска ў Чэрвенскім раёне). Калі споўнілася дзесяць гадоў, бацькі аддалі хлопчыка на вучобу ў БрэстЛітоўскі кадэцкі корпус. Магчыма, і пачаў бы Гараўскі авалодваць пакрысе прыступкамі афіцэрскай кар’еры, калі б братам начальніка корпуса, палкоўніка Бенуа, не з’яўляўся вядомы мастак і архітэктар М. Бенуа, а Апалінар не меў цягі да малявання.
    У адзін з прыездаў у БрэстЛітоўск Бенуа меў магчымасць пазнаёміцца з малюнкамі А. Гараўскага. Спрактыкаваным вокам адчуў, што з гэтага хлапчука можа атрымацца таленавіты мастак. Безумоўна, калі загадзя атрымае спецыяльную адукацыю. М. Бенуа пачаў рыхтаваць А. Гараўскага да паступлення ў Пецербургскую акадэмію мастацтваў.
    Пройдзе час і А. Гараўскі, Апалінар Гілярыевіч, які
    271
    напіша першыя свае творы, што прыцягнуць увагу гра мадскасці, не праміне выпадку выказаць удзячнасць знакамітаму настаўніку. У прыватнасці, пра гэта ён скажа ў лісце, адрасаваным у 1857 годзе з Уборкаў П. Траццякову: «...любячы і разумеючы жывапіс, ён заўважыў у мяне здольнасці, імкнуўся заахвоціць да стараннага навучання ў мастацтве. Толькі праз яго клопаты трапіў я ў Акадэмію».