• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    Моцнага, ладна скроенага мужчыну, з уважлівым позіркам добрых вачэй ахвотна сустракалі і на Беларусі, і на Літве, і на Валыні. Немалаважна тое, што Напалеон Міхайлавіч лёгка сыходзіўся з людзьмі, расказваючы ім, для чаго робіць тыя ці іншыя замалёўкі. Падругое, гаспадарам і самім хацелася, каб і іншыя ведалі, якія ў іх маёнткі, паркі. А яшчэ Н. Орда загадзя прымаў захады для таго, каб прапагандаваць сваю творчасць. Ён дамовіўся з рэдакцыяй «Тыгодніка ілюстраванага», і яго малюнкі, акварэлі пачалі друкавацца пад рубрыкай «3 папкі Напалеона Орды». Так што тыя, хто пастаянна знаё міўся з гэтым выданнем, тым самым чулі пра аўтара. Калі ж ён сам заяўляўся, з радасцю сустракалі яго, дазвалялі нават пажыць дзеньдругі.
    Надаралася, гасцёўства зацягвалася. Каму не хацелася, асабліва, калі ў глыбінцы жывеш, пачуць пра парыжскае жыццё, пра вядомых пісьменнікаў, кампазітараў. Было ў доме піяніна, фартэпіяна ці раяль, Напалеон Міхайла віч падыходзіў да музычнага інструмента, кранаўся рукамі клавішаў і гучалі паланезы, мазуркі... Сціпласць сціпласцю, але госць, перасільваючы сарамлівасць, бывае і пытаўся пасля чарговага выканання:
    246
    — He здагадваецеся, чый гэта вальс?
    Пасля ціха адказваў: «Ды сам я напісаў...»
    У 1873 годзе ў варшаўскай майстэрні Максімільяна Фаянса мастак Алаізм Місеровіч пачаў пераводзіць пей зажы Н. Орды на камень, каб рабіць з іх літаграфіі. Да 1883 года (менавіта ў гэтым годзе, 26 красавіка, Н. Орда нечакана памёр) выйшла 8 серый альбомаў з 260 літагра фіямі. Смерць заспела Напалеона Міхайлавіча ў час падрыхтоўкі чарговай, дзевятай серыі.
    Выданні гэтыя, якія захаваліся да нашых дзён, па колькі выходзілі даволі значным тыражом, з густам аформлены. Прыгожыя, ціснёныя золатам вокладкі, вы разныя адбіткі пейзажаў, што маюць жоўтакарычневы колер. Ды і памер не такі маленькі — 20 на 30 санты метраў, так што можна адчуць самыя найтанчэйшыя дэталі малюнкаў. Важна і тое, што Н. Орда на супервокладцы альбомаў даваў кароткае, лаканічнае апісанне іх, паведамляў, што адлюстравана, якія помнікі паказаны. У левым ніжнім куточку кожнага твора стаіць нязменнае, пісанае рукой самога аўтара: «Замалявана з натуры».
    Усе ж тваоры Н. Орды вернуты з небыцця нядаўна: толькі ў 1977 годзе Кракаўскі музей выдаў унікальны «Каталог малюнкаў архітэктурных. Малюнкі Напалеона Орды», у якім прадстаўлена амаль тысяча рэпрадукцый. Больш як трыста з іх маюць дачыненне да Беларусі. Замалёўкі рабіліся ў тагачасных Віленскай, Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай губернях.
    Гэта — сапраўдны гімн Бацькаўшчыне. Гэта выявы гісторыі, занатаваныя для нашчадкаў. He дзіўна, што на сённяшні дзень рэдка знойдзеш выданне па гісторыі, краязнаўству, у якім бы не было ілюстрацый Н. Орды. Дакументальна выразныя — яны сведкі і помнікі часу, які адышоў. Разам з тым — яны і свайго роду мост, што звязвае дзень учарашні і сённяшні, дазваляючы нам, пазбаўляючыся бяспамяцтва, нігілізму, узірацца ў абры сы будучыні.
    Шкада, але куды менш шчаслівы лёс музычнай спадчы ны Н. Орды. Сёння яна забыта і калі ведаюць пра яе, дык толькі даследчыкі музыкі ці найбольш апантаныя краязнаўцы. I зусім не таму, што сам час, як звычайна, многае адсейвае, пакідаючы найбольш значнае. Проста гэты самы час вельмі несправядліва, сурова паставіўся да музычных твораў Н. Орды. Пераважная большасць іх згубілася. Ці бясследна, ці знаходзіцца дзенебудзь у архівах, якіх
    247
    пакуль што не кранулася рука даследчыкаў. Тыя ж творы, што дайшлі да нас, чамусьці не выконваюцца.
    Нішто сёння не напамінае і пра колішні фальварак Варацэвічы. На месцы сядзібы Ордаў (гэта ў двух кі ламетрах ад вёскі Варацэвічы цяперашняга Іванаўскага раёна) раўнюткае поле, што прасціраецца да самага гары зонту. Толькі на месцы былога гаспадарчага двара стаіць дуб, пад якім знаходзіцца магіла. Ды не Н. Орда пахава ны тут, а ўладальнік хутара, што жыў недзе ў трыццатых гадах. Сам жа Напалеон Міхайлавіч знайшоў свой вечны спачын у фамільным склепе ў Іванаве — тым самым Гар тэнзія Скірмунтава выканала апошнюю волю брата.
    ЖУРАВЫ НА РАДЗІМУ ЛЯЦЯЦЬ
    Станіслаў Манюшка
    А трэці дудар між намі ўзрос, ён нам братка, Яму Мінская зямелька родненькая матка!.. Трэці дудар як загудзе песенькі радненькі, Бяды дый гора забудзеш, станеш весяленькі! А так думкі прыуныўны соладка спявае, Што за сэрца, баш кляшчамі, дзетачкі, хватае!
    Вінцэнт Дунін Марцінкевіч
    р
    тасік любіў ездзіць да дзядзькі Дамініка. Дарога да бацькавага маёнтка Убель да Смілавіч, дзе жыў той, праўда, недалёкая, усяго вёрст восем, але колькі радасці дарыла гэтае падарожжа дапытліваму хлопчыку?! Асаблі ва падабалася Стасіку летам. Лёгкі вазок коціцца і ко ціцца ўздоўж Волмы, то ўзбіраючыся на пагоркі, то спускаючыся ў лагчыны, а часам і зусім пачне рабіць выкрунтасы, паўтараючы ход ракі.
    Вакол буяе разнатраўе, спяваюць птушкі і суетрэчны ветрык асвяжае твар. Нешта гаворыць з фурманам бацька, але Стасік да іх гамонкі не вельмі прыслухоўваецца. У іх свае турботы, дарослыя, што яму да гэтага. Маці — іншая справа. Яна заўсёды зразумее і ўсё растлумачыць, пра што хлопчык ні запытаўся б.
    Пытанні ў Стасіка сыплюцца, як той гарох з торбы. Паспявай толькі адказваць. Але адно з іх пастаянна не дае яму спакою. Колькі б маці не тлумачыла, Стасік ніяк да пэўнасці прыйсці не можа. I цяпер, перапытаўшы некаль кі разоў пра назвы птушак, што лётаюць над лугам, зноў за сваё ўзяўся:
    Мама, а чаму гэта дзядзькаў гадзіннік толькі апоўначы дзіўную мелодыю адзвоньвае?
    Альжбета Манюшка гэтым часам была далёка адсюль. Задумалася і нават прыдрамнула крыху на сонцы. У яе душы спявалі чароўныя гукі раяля, і падавалася, што не
    249
    на вазку едзе яна, а знаходзіцца ў невялікай святочнай зале, дзе сабралася столькі шаноўных гасцей, сапраўдных знаўцаў музыкі і ўсе слухаюць, не наслухаюцца, як цудоўна грае яна, Альжбета Манюшка. I калі пальцы ў апошні раз кранаюцца клавішаў, мелодыя, як уздых той, узлятае высока і паступова апускаецца на зямлю, сцішваецца. Чутны дружныя апладысменты, воклічы:
    — Брава, пані Манюшка!
    — Чулі, што ў вас вялікія музычныя задаткі, але каб так граць?!
    — Брава! Брава! Бра...
    — Мама, а чаму...— настойваў на сваім Стасік.
    — Што, сынок? — яна ўсё яшчэ не магла прыйсці ў сябе, знаходзілася, як бы на мяжы чагосьці незвычайна га, узнёслага і рэальнага, звычайнага.— Пра гадзіннік пытаешся? Ды колькі можна? Ёсць там такое прыстасаванне, таму і грае ён.
    Ведае маці: Стасіка не столькі сам гадзіннік ціка віць, колькі тая музыка, якая разносіцца з яго. Ды так зроблены гадзіннік, што днём чуваць звычайныя ўдары і толькі апоўначы адбываецца сапраўднае цудадзейства. Аднак апоўначы Стасік спіць, таму і не можа пачуць гэтай мелодыі. Цікаўнасць аднак ад гэтага не меншае, а яшчэ большае. Як жа не зразумець хлопчыкаву цікаўнасць?!
    Здаецца, толькі на свет з’явіўся (нарадзіўся Станіс лаўЯнЭдуардКазімір Манюшка 4 мая 1819 года ў фаль варку Убель), а ўжо да фартэпіяна пацягнуўся. Крыху падрос, дома ўтрымаць немагчыма стала. Выбежыць і піы буе ў бок вёскі, таксама Убель. Спыніцца і, як зачарава ны, слухае задушэўныя народныя песні то дзяўчаты і жанкі са жніва вяртаюцца. Падыдзе да Стасіка байчэй шая, возьме на рукі, прыцісне да сябе, прыгалубіць:
    — Што, панічок, падабаецца наша пяянне?
    А Стасік і хоча сказаць, што падабаецца, але і саромеецца. Вылузваецца з рук, куляецца на зямлю, падхопліваецца і хуценька назад, да маёнтка. Да мамы... А яна:
    — Ну што, гарэза, наслухаўся?!
    Стасік у адказ:
    — Падабаецца! Вельмі падабаецца! — а вочкі гараць, гарэзлівымі становяцца. Просіць:
    — Пайграй што небудзь, мама!
    Бацьку, Чэслава Манюшку, таксама радуе гэтая сынава цяга да музыкі. Бывае не ўтрымаецца:
    — А што тут дзіўнага? Род жа наш славіцца!
    250
    Маці тым часам:
    — Зноў сваё пачаў...
    Хаця і на самой справе род Манюшкаў знатны. I першае імя хлопчыку зусім невыпадкова далі. Станіславам зваўся адзін з самых знакамітых іх продкаў. Станіслаў Манюшка, дзед Стасіка, быў ваенным суддзёй Вялікага княства Літоўскага. Ён і прыдбаў у 1787 годзе ў не менш знакамітых Агінскіх маёнтак і мястэчка Смілавічы.
    Але карэнні роду ў больш сівой даўніне. Пётр Манюшка яшчэ ў 1529 годзе атрымаў дваранскія прывілеі, валодаў маёнткамі Сморгаўка і Манюшкі. Сыны Станіслава Манюшкі дзеда не столькі аб багацці дбалі, колькі аб тым, каб пакінуць аб сабе добры след на зямлі. Той жа Дамінік аддаў прыгонным уласныя землі, арганізаваў для дзяцей местачкоўцаў бясплатную школу. Юзаф, другі Стасікаў дзядзька, да святаў ставіў аматарскія спектаклі. Дзядзька Казімір праславіўся як батанік, вывеў некалькі новых гатункаў раслін. Ды ў самога Чэслава быў, як кажуць, богам дадзены талент. Някепска маляваў, пісаў вершы. Асобныя яго малюнкі дайшлі да нашых дзён, сярод іх і тыя, на якіх Стасік у юным узросце.
    ...Заўважыць не паспелі, як прыехалі ў Смілавічы. Родзічы спяшаюцца насустрач, абдымаюцца. Стасік, адчуўшы, што цяпер дарослым зусім не да яго, паспяшаўся ў дзядзькаў палац. У параўнанні з іхнім домама, ён куды больш вабны і... таямнічы. Дзе яшчэ можна знайсці столькі пустых пакояў? Паўцёмных, месцамі з павуцінай на вокнах. А партрэты на сценах? Што ні паніч, дык суровы, засяроджаны твар. Стасік ведае, што гэта іх, Манюшкаў, далёкія продкі. Праўда, як завуць іх, хлоп чык запамятаў. Трэба будзе яшчэ раз запытацца ў мамы ці таты... Як жа не ведаць, трэба ведаць... Але гэта пасля, а цяпер...
    Гадзіннік масіўны, фарба на ім аблупілася, ды і сам корпус патрэскаўся. He адзін жа дзесятак гадоў гадзінніку. Наколькі запомніў Стасік, карыстаўся ім не толькі яго дзед, а і прадзед. I, от дзіва, цікае сабе, хоць бы што! Ніякага супынку.
    Хлопчык прыўзняўся, спрабуючы дацягнуцца рукамі да цыферблата. Аднак — дзе там! Высока вісіць гадзіннік. Цік так, . ціктак, цік так. I нечакана: «Бомбомбом!» Стасік ажно падскочыў. Адбегся, спыніўся збоку. Так заўсёды: удары адлічвае, а каб зайграць... Мабыць, і сапраўды трэба паспрабаваць дабрацца сюды ноччу. Ка
    251
    нечне, страшна будзе, але нічога не зробіш.
    Паўдня, які застаўся, Стасік блукаў па палацы, як сам не свой. Усё ніякага прыстанішча не знаходзіў. Нават да фартэпіяна не падышоў, калі маці пачала нешта іграць па просьбе дзядзькі. He да музыкі цяпер было Стасіку. Ён з нецяпреннем чакаў ночы. Нарэшце можна здзейсніць тое, пра што неаднойчы думалася. Ад вячэры і то адмовіўся.