Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
226
імёны пастаянна на слыху. Дык дайце магчымасць паслухаць тое, што аб’яўлена. А тут нейкія практыкаванні...
«Хопіць жартаваць, маэстра!» — здавалася восьвось раздасца ў зале. I, безумоўна, раздалося б, 6о цярпенню публікі прыходзіў канец. Але што гэта? Кволыя, зусім «неметалічныя» гукі, што чуліся з невядомага інстру мента, раптоўна набраліся моцы. Быццам падштрухнуў іх нехта ўвысь, і схаваная чароўнасць і непаўторнасць на роднай мелодыі, якая — у гэта паранейшаму прысутным не хацелася верыць! — спала сярод саломы і брускоў, чакаючы сваёй часіны, таго самага моманту, калі стане ёй свабодна і лёгка — ажывіла залу.
Усе пазналі песню, адну з тых, якая спадарожнічае кожнаму ці не з маленства. Некаторыя лічаць яе сялянскай, а таму нявартай увагі. Хай і лічаць, то іх справа, ды і ў кожнага свой густ. Але ж народнае мастацтва пры яго прастаце ні з чым непараўнанае. I не любіць яго нельга. Як нельга не любіць зямлю, на якой нарадзіўся, узгадаваўся і рос.
Першыя апладысменты не сказаць, каб вельмі паўплывалі на настрой выканаўцы. Звыкла, як таго і вымагае этыкет, павярнуўся да гледачоў, нізка пакланіўся ім. I ні слова не сказаўшы, пачаў іграць далей. Але вопытная публіка, адразу зразумела, выконвае маэстра Гузікаў не проста чарговы нумар з праграмы. Іграе нешта яму асабліва блізкае і дарагое.
Абвіслыя плечы быццам выпраміліся, уся постаць падцягнулася, а рухі рук сталі ўпэўненыя, зладжаныя. Цела так і калышацца ў такт мелодыі.
А маэстра жыве ёй, яна напоўніла ўсю яго істоту... Узбуджанасць Гузікава пачала перадавацца і зале. Ужо чутны водгукі захаплення. Кожны чакае аднаго: каб гэтае ігранне працягвалася бясконца, дорачы і дорачы ні з чым не параўнаную асалоду сустрэчы з невядомай і такой чароўнай мелодыяй. Адначасова непакоіцца, каб паспяшацца выказаць апладысментамі сваё задавальненне і захапленне.
Ды мелодыя, здаецца, не збіраецца канчацца. Але вось гукі, якія яшчэ было луналі дзесь у вышыні, нечакана сцішыліся, абарваліся як бы на паўтоне. I маэстра, не чакаючы, пакуль яны зусім знікнуць, раптоўна павярнуў ся да залы.
Гэтым разам не пазнаць яго было. Свяціліся вочы, а на бледным твары з’явіўся румянец. I ўсмешка кранулася
227
вуснаў. Відаць, прыгадаў Гузікаў нешта асабліва прыемнае яму. Настолькі прыемнае, што не змог саўладаць з сабой, дзе толькі знешняя строгасць падзелася. Пакланіўся нізка нізка... Пакланіўся і ўсміхнуўся. ТТі то ўдзячным гледачам, а можа, і самому сабе. Хіба ж не мае ён права на гэта, тым больш, што выконваўся не проста чарговы нумар, а гучала мелодыя песні з яго, Гузікавай радзімы. Многія з прысутных у зале гэта ўжо ведалі, паспеўшы загадзя зазірнуць у праграму. А ў ёй значылася: «Народная песня. Заходнія землі Расіі».
Раздаліся гучныя воплескі, якія паступова перараслі ў авацыю. Зала, здаецца, здрыганулася ад крыкаў. «Брава! Брава!» — так і чулася з усіх бакоў. «Гузікаў! Гузікаў!» — не сціхала некалькі хвілін. «Пашана маэстру!»...
Венцы ўмелі выказваць пачуцці, а тут жа сустрэча з сапраўдным віртуозам! Гузікаў доўга не мог пачаць чарговы нумар. Усё кланяўся і кланяўся публіцы. Кла няўся і ціха ўсміхаўся.
У другім аддзяленні канцэрта ён з’явіўся на сцэне ўжо не адзін, а ў суправаджэнні дзвюх скрыпак і баса. Тады і былі выкананы арыі з опер Расіні. ІІрагучалі і папу ры, варыяцыі на творы Хофмейстара і Кажэлуха.
Зноў гледачы не хавалі свайго захаплення, не збіралі ся стрымліваць эмоцыі. Ды і з тэатра вярталіся, як са свята, на якое даводзіцца трапляць не часта.
3 гэтага моманту на некалькі дзён Гузікаў стаў для венцаў самым дарагім і блізкім чалавекам. Пасля яго першага выступлення адбылося яшчэ дванаццаць, і ўсе нязменна праходзілі пры аншлагах. Некаторыя, найбольш заўзятыя аматары музыкі, наведваліся ў тэатр па некалькі разоў. Па магчымасці сустракаліся і з выканаўцам. I сам Гузікаў цікавіў іх, і музычны інструмент, якога дагэтуль у Вене ніхто не бачыў.
Гузікаў жа, хоць і не вельмі любіў залішнюю ўвагу да сябе, расказваў... Праўда, крытыкі, якія аператыўна адгу каліся на кожны чарговы канцэрт (не толькі ў Вене, а і іншых культурных цэнтрах Заходняй Еўропы, дзе яму даводзілася выступаць), у сваіх артыкулах, рэцэнзіях абмяжоўваліся ацэнкай яго прафесіянальнага майстэр ства. Рэдкія сведчанні радавых слухачоў, што трапілі ў друк, тым больш абмяжоўваліся чыста эмацыянальнымі ўражаннямі.
Абставіны жыцця Гузікава, яго працы над новым музычным інструментам тым самым не занатоўваліся. Вы
228
ключэннем стала толькі брашура вядомага пісьменніка і музыказнаўцы Зігмунда Шлезінгера «Іёзаф Гузікаў і яго інструмент з дрэва і саломы», піто мае падзагаловак «Біяграфічны і артыстычны нарыс да правільнай ацэнкі незвычайнай з’явы», выпушчаная ў 1836 годзе ў Вене. Выданне гэтае даўно стала бібліяграфічнай рэдкасцю, а да ўсяго, на рускую мову не перакладалася.
Праўда, апошнім часам пра I. Гузікава з’явіліся дзве значныя публікацыі. Адна з іх I. Ямпольскага «Першы віртуоз на ксілафоне», змешчаная ў адзінаццатым нумары часопіса «Советская музыка» за 1959 год. Другая — I. Ці шчанкі ў пятым нумары «Нёмана» за 1983 год пад назвай «Беларускі Арфей». Матэрыялы, якія маюць дачыненне да біяграфіі 1. Гузікава, у той жа «Советской музыке» друкаваліся і ў сярэдзіне трыццатых гадоў. Як быццам, пра гэтага надзіва таленавітага чалавека, на самой справе віртуоза сказана нямала. Але, безумоўна, далёка не ўсё, бо, як гэта бывае ў падобных выпадках, многія звесткі страчаны. Магчыма, іх удасца ўстанавіць, а некаторыя з тых, што ўвайшлі ў шырокі ўжытак, удакладніць новым даследчыкам.
Годам нараджэння Іосіфа Гузікава (дарэчы, яго поўнае імя двайное: Міхаіл Іосіф) «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» называе 1806 ы. Прытым, дакладна ўказваецца і дата — 2 верасня. Праўда, у некаторых публікацыях згадваецца і 1809 год. У чым няма разыходжанняў, дык у тым, што нарадзіўся I. Гузікаў у Шклове.
Бацька яго быў музыкантам. Дарэчы, як і бацька бацькі, і як яго дзед, а Іосіфаў прадзед. 3 пакалення ў пака ленне перадавалася ў гэтай сям’і любоў да музыкі. А найбольш упадабалі Гузікавы флейту. Выступалі на вясел лях, хрэсьбінах, інпіых святах, што давалі магчымасць простаму люду хоць неяк адысці ад паўсядзённага тлуму.
Гузікаўстарэйшы з’яўляўся жаданым госцем не толькі ў жыхароў роднага Шклова, а і сярод сялян навакольных вёсак. Яго ахвотна запрашалі да сябе. He адказваўся не толькі таму, што меў, як кажуць, пакладзісты характар. Сям’я, якая была не такой малой, у многім жыла з музыкі. Магла іграць, пры тым на некалькіх інструментах, і яго жонка. А дзеці, як толькі падрасталі, самі браліся за авалоданне ігрой. Балазе, у хаце заўсёды было на чым іграць. __
Асаблівай пашанай карысталася флейта. Іграць на ёй
229
у дзесяць гадоў навучыўся і Іосіф. Але ў адрозненні ад іншых, хто іграў, падбіраючы толькі простыя мелодыі, змалку аказаўся таленавітым. Безумоўна, пра тое, каб авалодваць нотнай граматай і гаворкі не ішло. Мала яе хто ў Шклове ведаў. Але ІОзік, не ведаючы граматы, дзякуючы цудоўнай музычнай памяці і, вядома ж, інтуіцыі, не проста запомніў многія мелодыі, а і выконваў іх настолькі чыста, што па майстэрству выканання ў многім пераўзыходзіў бацьку. Тым больш старэйшага брата, які іграў на скрыпцы, акампаніруючы ім.
Сямейнае трыо трапіла выступаць нават у саму Маскву. Пры якіх абставінах гэта адбылося, сказаць немагчыма. Вядома толькі, што Гузікаўстарэйшы наведваўся туды і раней. Калі сыны яшчэ не падраслі.
Наконт сыноў... Ёсць меркаванні, што ў Маскве з баць кам выступалі не толькі Іосіф, яго старэйшы брат, але і яшчэ нехта з меншых. На іншыя ж, больш блізкія «гастролі» яны выязджалі разам і з маці. У асноўным выконвалі мелодыі народных песень і танцаў. Рускіх, беларускіх, украінскіх, польскіх, яўрэйскіх.
Пра выступленне Гузікавых у Маскве паведамляў замежны друк. Але гэтыя паездкі адбываліся перыядычна, асноўны час сям’я праводзіла ў Шклове, дзе вяла такуюсякую гаспадарку. Падрасталі сыны і таксама тут жа станавіліся, наколькі гэта было магчыма, на ногі, не шукаючы долі на... чужым полі. Рана жаніліся. He паспеў сям’ю старэйшы завесці, як прыйшла чарга і loci фа. У шаснаццацігадовым узросце ён ужо меў жонку, а пасля адзін за адным і два сыны з’явіліся.
Так і праходзілі гады. Раслі дзеці, а за імі, што тады было справай звычайнай, не вельмі хто глядзеў... Клопатаў патрабавала гаспадарка. Калі выпадала магчымасць, Іосіф выступаў на вяселлях. Ці то з бацькам, братамі, а часам і адзін... Ды нездарма кажуць, каб ведаў, дзе ўпадзеш, абавязкова салому падаслаў бы.
Бяда прыйшла нечакананегадана. Толькі дваццаць пяць гадоў споўнілася Іосіфу, як ён захварэў на сухоты. Пры тым настолькі цяжка, што давялося развітацца з ігрой на флейце. А што ўжо ў такім разе казаць пра вы ступленні, гіаездкі? I так жыццё было, не сказаць, каб вясёлым, але хоць якую радасць прыносіла ігранне. А тут доўгімі зімовымі вечарамі няведама што рабіць.
I тут Іосіф успомніў пра дзіўны інструмент, які некалі, калі ён яшчэ быў малым, бацька прывёз аднекуль.
230
На ім так ніхто і не іграў. Hi бацьку не спадабаўся гэты інструмент, ні старэйшаму брату. Ды і сам Іосіф, калі падрос, не выказаў да яго асаблівай цікавасці. Пра якую музыку, здавалася яму, можна гаварыць, калі ж вельмі нягеглым аказаўся інструмент. Звычайны набор некалькіх драўляных пласцінакбрускоў. Каб іграць, трэба было ўдараць па іх дзвюма палачкамі. Хіба параўнаеш з флейтай!
Як мяркуюць спецыялісты, да Гузікавых трапілі так званыя брусочкі. Ці як яшчэ называюць гэты музычны інструмент — цымбалкі, альбо смалінкі. Належаць яны да групы так званых самагучных інструментаў. Ва Усходнюю Еўропу брусочкі былі завезены ў XV стагоддзі з Азіі. Мелі распаўсюджванне ў некаторых рэгіёнах цяперашняга Гомельскага Палесся і Магілёўшчыны. На сённяшні дзень не захаваліся. Складаліся і на самой справе з сасновых брускоў (адсюль і адна з назваў), якіх бывала часам больш 10 рознай даўжыні. Яны ўкладваліся паралельна на двух жмутках жытняй саломы, моцна перавязаных у некалькіх месцах. Пры ўдары драўлянымі малаточкамі ўтвараліся моцныя, але адначасова мяккія, прыемнага тэмбру гукі.
Хутчэй за ўсё малаточкі гэтыя ў Гузікавых не захаваліся, ды і ўвогуле з цягам часу некаторыя дэталі дзіўнага інструмента струхнелі. Але, успомніўшы пра яго, Іосіф раптоўна загарэўся жаданнем. He, не аднавіць яго, а зра біць нешта сваё, выкарыстоўваючы колішнюю форму.