Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
Калі не чыталі паэмы А. Міцкевіча «Дзяды», пры першай жа магчымасці пазнаёмцеся з ёю. У трэцяй частцы вы сустрэнецеся з самім I. Дамейкам, які выведзены пад прозвішчам Жэгота. Знаходзячыся ў турме, ён расказвае таварышам па зняволенню прытчуалегорыю. Д’ябал аднойчы вырашыў пасмяяцца над чалавекам, даказаць, што ўсе яго намаганні марныя і залежаць усяго наўсяго ад злога выпадку. Узяўшы зерне, ён кінуў яго на зямлю і ўціснуў капытом у глебу. Маўляў, пасля гэтага нічога не прарасце. Алегорыя А. Міцкевіча мае самае непасрэднае дачыненне да яго лёсу і лёсу яго сяброў.
У час канікул сябры часта наведвалі родныя мясціны, завітвалі і ў Нядзведку да бацькоў Дамейкі. Асабліва любілі ўпаляваць у тутэйшых мясцінах дзічыну. Невялі кі домік над Ушой таксама патрапіў у творчасць А. Міцкевіча, толькі ўжо ў яго паэтычную эпапею «Пан Тадэвуш». У тым эпізодзе, дзе паведамляецца пра дуэль Дамейкі і Давейкі.
Калі ўжо праводзіць літаратурныя аналогіі, дык нельга не сказаць, што менавіта I. Дамейка, а ніхто іншы, пазнаёміў А. Міцкевіча з Марыляй Верашчакай. Зрабіў гэта па той простай прычыне, што Марыля з’яўля лася яго стрыечнай сястрой. Праўда, наколькі вядома, каханне гэтае не прынесла шчасця ні самой дзяўчыне, ні яе знакамітаму паклонніку. Бацькі Верашчакі былі супраць іхняй жаніцьбы, таму ў іх вачах (ды і на самой справе) А. Міцкевіч не меў матэрыяльнага дастатку, каб забяспечыць бязбеднае існаванне будучай сям’і. Яны знай шлі сваёй дачцэ багатага і ўплывовага мужа.
А прытчу пра д’ябла ў «Дзядах» А. Міцкевіч расказаў невыпадкова. У алегарычнай форме паэт гаварыў і пра самога сябе, і пра сваіх сяброў. Зерне, якое збіраліся яны кідаць, каб абудзіць народ, як быццам і не дало жаданых усходаў. У 1823 годзе пачаліся арышты членаў тайных студэнцкіх таварыстваў. Міцкевіч і Дамейка пасля іх нават апынуліся ў суседніх камерах.
Здавалася б, усходаў ад кінутага зерня марна чакаць. Ды парасткі, няхай кволыя, усё ж з’явіліся. Пра гэта не мог не ведаць і А. Міцкевіч, які па магчымасці сачыў за лёсам сяброў. Першыя няўдачы не зламалі і I. Дамейку. Хоць ён і знаходзіўся пад наглядам паліцыі — спачатку на Лідчыне, пасля на Дзятлаўшчыне, ад барацьбы не збіраўся адмаўляцца. Чакаў выпадку, каб ад слоў перайсці да зброі.
Такая магчымасць з’явілася, калі ў 1830 годзе пачалося паўстанне рэвалюцыйна настроенай варшаўскай мола дзі. Водгалас яго дайшоў на беларускія землі. I. Дамейка, якога гняла засупакоенасць правінцыяльнага жыцця, не мог заставацца ў баку. Ён уліўся ў паўстанцкую армію генерала Хлапоўскага. Хоць і кажуць, смелага куля баіц ца, але здарылася так, што па недарэчнасці ледзь не загі нуў. I дзе? Каб на полі бою, дык зразумела, a то быў прыняты паўстанцамі за шпіёна, калі выконваў адно з даручэнняў.
Паўстанне 1830 года, як і многія папярэднія ды і на ступныя выступленні супраць царызма, было разгромлена (чаго, а карных сіл у імперыі хапала!). Хто загінуў у баях, не жадаючы здавацца ў палон, калі выйсця не заставалася. Каго расстралялі без судаследства. Іншыя пайшлі этапамі...
I. Дамейку пашанцавала разам з арміяй Хлапоўскага, якая адступала, апынуцца за мяжой. Яшчэ ў Дрэздане сустрэўся з А. Міцкевічам. Сумесна дабраліся да Пары жа. I. Дамейка акунуўся ў тагачасны эмігранцкі рух, выступаў на сходах, заклікаючы не расчароўвацца ва ў няўдачах, а збірацца з сіламі, каб зноў выступіць супраць самадзяржаўя. Праўда, рзвалюцыйная настроенасць не перашкаджала яму дбаць і аб далейшай адукацыі. Наведваў лекцыі ў Сарбоне, іншых прэстыжных навучальных уста новах Францыі.
Цікавасць палітыкай паўплывала на далейшы лёс. Чы таючы рэгулярна газеты, I. Дамейка сачыў і за тым, што адбывалася ў Чылі. Краіна гэтая позірк яго прыкавала невыпадкова. У 1818 годзе яна вызвалілася ад прыгнёту іспанскіх каланізатараў, у Чылі была ўстаноўлена рэспубліканская форма праўлення. Тым самым перамаглі ідэі, якія даўно імпанавалі вольналюбцу з Беларусі. А тут яшчэ запрашалі туды выкладчыкаў хіміі і мінера логіі, загарэўся жаданнем паехаць. Ініцыятыву ўхваліў А. Міцкевіч. Ён і дапамог аформіць кантракт. Паколь
208
кі I. Дамейка ехаў па сутнасці ў невядомасць, сябры вырашылі, што лепей аформіць дамоўленасць усяго на шэсць гадоў, а там, на месцы, відаць будзе. Застацца ці сказаць «дзякуй» і вярнуцца ў Парыж.
Ехаў на шэсць гадоў, застаўся на сорак шэсць. На ўсё жыццё, а прывыканне да Чылі пачалося з горада Какімба, дзе I. Дамейка выкладаў хімію і мінералогію ў горнай школе. Чытаў паіспанску, як і іншыя педагогі. Але яны жылі тут ужо шмат гадоў, ён жа іспанскую мову вывучыў за тры месяца. Пры тым добра авалодаў і размоўнай, гутарковай, якая, канечне, у многім адрознівалася ад літаратурнай.
Веданне мовы садзейнічала збліжэнню і са студэнтамі, і ўвогуле з жыхарамі. Кантакты ўзмацніліся пасля таго, як I. Дамейка пабываў ў шахтах. He толькі апісваў старыя радовішчы і адкрываў новыя, але і цікавіўся ўмовамі працы гарнякоў. Умовы ж гэтыя былі жудасныя, панавала дзікая эксплуатацыя, такая, пра якую і падумаць цяжка. Каб неяк дапамагчы шахцёрам, I. Дамейка звярнуўся да ўрада. Расказаў, у якіх невыносных умовах людзі жывуць, становячыся рабамі. Зварот не пакінуў чыноўнікаў безуважнымі. Развітваючыся з каланіяльным мінулым, чылійцы дбалі і пра чалавека, строга пытаючы з тых, хто не хацеў развітвацца са старымі парадкамі. Лягчэй зажылося гарнякам пасля гэтага.
А яму самому як жылося? Матэрыяльны дастатак меў. I справу, якая падабалася, знайшоў. Усё ішло найлепшым чынам, калі б не туга па Радзіме. Але пра Радзіму мусіў забывацца, бо разлічваць на тое, што царызм даруе ўдзел у паўстанні, не даводзілася. А калі жыць у далечыні ад родных мясцін, дык якая розніца ў Парыжы ці Чылі? Парыж, праўда, цэнтр еўрапейскай культуры, горад інтэлігенцыі. Але ж людзі — паўсюдна людзі. I калі ты сам большага за іх дасягнуў, дык паклапаціся, каб ад тваёй працы, ведаў і іншым карысць была.
Чым болей разважаў I. Дамейка, тым упэўненей схіляўся да думкі, што трэба заставацца ў Чылі. Калі ў 1843 годзе тэрмін кантракту закончыўся, прыняў канчатковае рашэнне. Пераехаў у Сант’яга, атрымаў месца вы кладчыка фізікі і хіміі ў нацыянальным універсітэце, стаў прафесарам. Знайшоў і сямейнае шчасце. Упадабаў пятнаццацігадовую дзяўчыну. Вялікая розніца ў гадах не стала прычынай, каб не жаніцца.
Трэба было клапаціцца, каб мець над галавой, як Ka
209
жуць, пастаянны дах. Дамейка пабудаваў дом. 3 гэтага моманту і пачаў ён адчуваць сябе сапраўдным чылійцам. 3 галавой акунуўся ў работу. Апрацоўваў вынікі наведвання горных раёнаў краіны, марыў аб новых падарожжах. Чарговае з іх пралягло туды, дзе жылі мясцовыя індзейцы з племені араўканцаў. Радзімай іх з’яўляліся цяжкадаступныя куткі Чылі. I па хісткіх мастках над горнымі рэкамі прабіраўся I. Дамейка, і на плытах і вузкіх лодках адольваў горныя перашкоды, пападаў пад снежныя лавіны і ўсё ж з цяжкасцю рухаўся напе рад.
Прыгод хапала і пра іх можна даведацца, калі пазнаёміцца з кнігай I. Дамейкі «Араўканія і яе жыхары». Яна была выдадзена ў 1860 годзе ў Вільні папольску, перакладалася на многія мовы свету. На жаль, да беларускай чарга не дайшла. Хіба што А. Мальдзіс у нарысе «Ігнат Дамейка», змешчаным у яго кнізе «Падарожжа ў XIX стагоддзе» (1969), узнавіў асобныя ўрыўкі. Яны зместам тычацца побыту індзейцаў, сведчаць, наколькі I. Дамейка быў прагрэсіўным чалавекам для свайго часу, як да любога народа, нягледзячы на тое, на якой ступені грамадскага развіцця ён знаходзіўся, ставіўся з павагай. Прама выказваў пазіцыю, калі пісаў: «Не бачу ніякай неабходнасці, каб настойваць на каланізацыі гэтых зямель, якія належаць не ўраду, але працавітаму, сумленнаму і, мужнаму народу, калі побач знаходзяцца такія ж абшары, якія з’яўляюцца ўласнасцю рэспублі кі, — і пустынныя, як зямныя полюсы, і ўрадлівыя, нібы берагі ракі Імперыял».
I далей А. Мальдзіс спасылаецца на такое сведчанне I. Дамейкі: «Араўканскія індзейцы не з’яўляюцца дзікунамі. Я лічу іх больш цывілізаванымі.., чым іх прыгранічныя цывілізатары...»
Далёка не кожны і сёння ў цывілізаваным свеце зробіць падобнае сцверджанне. Яшчэ б, як гэта можна паставіць нейкае там племя не толькі нароўных з прадстаўнікамі развітых народаў, а і ўбачыць яго ў нечым больш культурным!
I . Дамейка мог гэта зрабіць, бо кіраваўся ў ацэнках не сімпатыямі, а фактамі. У час жа знаёмства з араўканцамі пераканаўся, наколькі багатыя ў іх культурныя трады цыі, якое разнастайнае старажытнае індзейскае мастацтва, арыгінальная культавая культура. Ён даследаваў і магільнікі араўканцаў, звярнуў увагу на іх адметнасць, ад
210
рознасць ад таго, што ёсць у іншых народаў, пры тым лацінаамерыканскага кантынента.
У I. Дамейкі былі і іншыя падарожжы па Чылі, якая для яго станавілася ўсё больш сваёй, роднай. Адно з іх прывяло да дзеючага вулкана Антука. Рызыкуючы жыц цём, вучоны падышоў блізка да кратэра, хоць і вымушаны быў спыніцца. Паколькі Антука быў дзеючым, выкідваў з сябе патокі лавы, да ўсяго дзьмуў вецер, гарачыня абпальвала твар.
Даследчыцкая работа, пастаянныя клопаты I. Даймекі аб культурным развіцці краіны (напрыклад, па заданню ўрада ён распрацаваў і ажыццявіў школьную рэформу) атрымлівалі ўсё большае прызнанне. I. Дамейка тры разы выбіраўся рэктарам універсітэта. Магчыма, на гэтай па садзе знаходзіўся б і далей, ды якраз пачалася захопніц кая вайна Чылі супраць суседняй краіны Перу. У знак пратэсту I. Даймека склаў з сябе абавязкі рэктара.
Сказваўся і ўзрост, па ранейшаму давала знаць аб сабе і туга аб Беларусі. Калі раней паездку на Радзіму ад кладваў, баючыся рэпрэсій царскага ўрада, дык цяпер усё больш прыходзіў да думкі, што боязь гэта не мае пад сабой падстаў. Столькі часу мінулася, на прэстоле іншыя лю дзі. Ды і аўтарытэт яго, I. Дамейкі, у свеце вялікі, наўрад ці асмеляцца ў Расіі праследаваць. Таму, нарэшце, рашыўся на доўгачаканую паездку.
У 1884 годзе сабраўся ў дарогу. He з пустымі рукамі ехаў, а вёз шмат мінералаў, знойдзеных у гарах, каб падарыць гэтую калекцыю знакамітым універсітэтам Еўропы. Парыж, Кракаў, Варшава... Урачыстыя сустрэчы, гутаркі з выкладчыкамі, студэнтамі. У Кракаўскім універсітэ це I. Дамейку выбралі ганаровым доктарам гэтай вышэй шай навучальнай установы.