• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    Выхоўваўся Адась у роднага дзядзькі Ксаверыя Чарноцкага, які для пляменніка і ўласных дзяцей наняў хатняга настаўніка. Ды не толькі за аднымі падручнікамі заседжваўся Адась. У дзядзькі быў багаты сямейны архіў. Розныя дакументы, руканісы, старыя кнігі — усё вабіла хлапчука, давала спажыву для роздуму.
    Заставацца ж сам насам з кнігамі яму даводзілася часта. Яны былі той аддушынай, што дазваляла забывацца аб адзіноце, шматлікіх крыўдах. А іх хапала. Багатыя сваякі на словах прымалі Адася, як свайго, але, калі нешта не ладзілася ў сям’і, спаганялі звычайна злосць на пляменніку. Надаралася нават, што і кавалкам хлеба папракалі. Дзе ўжо тут іх асабліва любіць! He заўсёды знаходзіў Адась узаемапаразуменне і з аднакласнікамі —
    192
    ён адразу быў прыняты на другі курс Слуцкага каталіцка га вучылішча. У нечым, магчыма, і зза характару свайго. Але найчасцей сказвалася тое, што ў яго былі інтарэсы куды іншыя і больш шырокія, чым у іх. Абасобленасць не магла не прывесці і да канфліктаў з настаўнікамі. Тыя імкнуліся яму, як і іншым навучэнцам, прывіць любоў толькі да свайго прадмета, у асноўным не ішлі далей праграмы.
    У вучылішчы А. Чарноцкі пасапраўднаму захапіўся гісторыяй. У немалой ступені гэтаму садзейнічала тое, што сам Слуцк з’яўляўся значным гісторыкакультурным цэнтрам, у ім былі моцныя народныя традыцыі. Просты люд любіў старадаўнія песні, заўсёды шырока адзна чаў святы, у тым ліку і тыя, што былі звязаны з земляробчым календаром. Прынамсі, зажынкі, дажынкі. Калядаванне ж ператваралася ў цудоўнае, маляўнічае відовішча, у баку ад якога не заставаліся і навучэнцы. Разам з усімі весяліліся, хадзілі па хатах.
    У Адася пасля такіх святаў нараджалася жаданне глыбей зазіраць у мінуўшчыну народа, праз кнігі прыадкрываць тое, што забылася. У 1800 годзе (тады ён ужо вучыўся ў Слуцкім павятовым вучылішчы), выкарыстаўшы архіўныя матэрыялы, якія захоўваліся ў дзядзькі, склаў спе цыяльную карту. На ёй памеціў маёнткі К. Чарноцкага Савічы і Мажэйкаўшчына. Назваў прозвішчы ўладальнікаў з 1581 па 1800 год. Зрабіў адпаведныя каментарыі. Растлумачыў, як жылі продкі, чым займаліся.
    У гэтым жа, 1800 годзе, у Адася не стала бацькі. Вялі кай падтрымкі ад яго хлопец, канечне, не атрымліваў. Ды ўсё ж была дагэтуль на свеце жывая душа, найбольш блізкая і дарагая, а цяпер і яе не стала. Да заканчэння вучобы заставаўся яшчэ год, таму вырашыў пачакаць з ад’ездам у Мінск, хоць, калі падумаць, трэба было б сняшацца. На плечы клалася апека маленькіх брата Фаўстына і сястрыч кі Анэлькі, якія з’явіліся ад другой жаніцьбы бацькі. Уладкавання патрабавалі і спадчынныя справы. Тым не менш — А. Чарноцкі давучыўся, а ў Мінск пераехаў у 1801 годзе.
    Каб мець сякітакі заробак, працаваў хатнім настаўнікам. Хацелася вучыцца далей, на дапамогу не было ад каго разлічваць. Каб атрымаць юрыдычную адукацыю пачаў самастойна вывучаць неабходныя прадметы. Пасля праходзіў практыку ў Наваградку.
    Экзамен па юрыспрудэнцыі здаў паспяхова, і сама час
    7 А. Марціновіч
    193
    было падумаць аб самастойнай рабоце па новай спецыяльнасці. Балазе, і месца падшукалі, у Слуцку... Ды паехаць туды А. Чарноцкаму не выпадала, нявырашанай пакуль што заставалася справа адносна выкупу дома, закладзенага некалі бацькам пад залог. Пачаў збіраць неабходныя даку менты, пайшоў у Мінскі архіў і... Гэты, здавалася б, прыватны выпадак самым непасрэдным чынам паўплываў на далейшую біяграфію А. Чарноцкага. Захапленне гісто рыяй, што пачалося ў Слуцку, знайшло працяг. Канечне, у архіве ён шукаў і матэрыял, каб выйграць судовы працэс (і выйграў неўзабаве, і адразу адмовіўся ад дому, аддаў яго брату і сястры). Але адначасова перачытваў стара даўнія акты, граматы, іншыя дакументы. Усё болей заглыбляўся ў гісторыю Бацькаўшчыны.
    Занятак гэты прадоўжыў, калі ў сакавіку 1807 года стаў намеснікам упраўляючага ў наваградскага ваяводы Ю. Несялоўскага, а потым і ўпраўляючым маёнтка ў Варончы (маёнтак, як і сам замак, згадваюцца ў славу тым «Пане Тадэвушы» Адама Міцкевіча). Шмат часу, канечне, займалі гаспадарчыя клопаты. Але граф Ю. Неся лоўскі меў багатую бібліятэку, валодаў унікальным архі вам. Матэрыялы, што захоўваліся там, А. Чарноцкі па абавязку службы таксама павінен быў прыводзіць да ладу.
    Па абавязку, а па прызванню? Гадзінамі праседжваў малады ўпраўляючы над рэдкімі дакументамі. Нешта занатоўваў для сябе. 3 некаторых матэрыялаў здымаў неабходныя копіі. I не толькі для сябе. Яшчэ ў Мінску А. Чарноцкі наладзіў сувязь з членам Варшаўскага таварыства сяброў навукі Т. Чацкім. I тады, і жывучы ў Варончы, перапісваўся з вучоным, дзяліўся планамі, дасылаў па яго просьбе копіі асобных дакументаў, вытрымкі з іх.
    Ужо ў гэты час А. Чарноцкі зразумеў, што захаваць гістарычную памяць можна толькі агульнымі намаганнямі. Высілкаў адных навукоўцаў тут мала. Вельмі важна, каб да гэтай справы далучыліся і самі ўладальнікі маёнткаў, фальваркаў. Каб памяццю пачалі жыць усе знакамі тыя роды. Свае думкі ён, як кажуць, праводзіў у жыццё. Напрыклад, захаваўся ліст А. Чарноцкага да Т. Чацкага, у якім, прынамсі, гаворыцца (гэтае і далейшыя выказван ні А. Чарноцкага цытуюцца па кнізе А. Аксамітава і Л. Малаш «3 душой славяніна», выпушчанай выдавецтвам «Полымя» ў 1991 годзе): «Калі б усе ўладальнікі пера трэслі архівы сваіх маёнткаў, у якіх нашы прадзеды
    194
    часта прывыклі хаваць помнікі сваіх гісторый, тады многа скарбаў было б дастаўлена ў бібліятэку Тадэвуша Чацкага. Прымі ад любячага цябе земляка дастойную павагу і вялікую пашану, якую за тваю адданасць да канца ён будзе захоўваць у сваім сэрцы».
    Праўда, усё ж не будзем забываць, што А. Чарноцкі выхоўваўся ў асяроддзі, блізкім да польскага. Так, ён называў сябе «случаком», але менавіта тутэйшаства і не дазваляла яму пасапраўднаму ўсвядоміць сябе беларусам. Любячы беларускія народныя песні, захапляючыся беларускімі фальклорнымі святамі, А. Чарноцкі тым няменш і падумаць не мог пра Беларусь, як дзяржаву. Ён арыентаваўся на Польшчу, ён дбаў аб яе самастойнасці. У ранейшых межах, з беларускімі землямі. Таму, калі даведаўся аб планах Напалеона па заваёве Расіі, абяцаннях таго вызваліць сялян зпад прыгнёту, а Польшчы вярнуць ранейшую дзяржаўнасць, пачаў шукаць магчымасць, каб ваяваць на баку французскай арміі.
    Гэтаму ў многім пасадзейнічала збліжэнне з пляменнікам Несялоўскага Антонам, які прыязджаў у Варончу. Той, як і А. Чарноцкі, не хаваў сваіх палітычных поглядаў. Па прыездзе ў Варшаву, у адным з лістоў Антон паведаміў новаму сябру, што паступіў ужо на службу ў напалеонаўскае войска. А. Чарноцкі спешна паведаміў у адказ аб гатоўнасці пайсці яго шляхам. Ліст гэты, як і трэба было чакаць, улады перахапілі. 24 сакавіка 1809 года А. Чарноцкага арыштавалі. Па тагачасных зако нах яму пагражала смяротная кара. Так, дарэчы, неўзабаве вырашыў і суд. На шчасце, лёс злітаваўся. Дапамаглі хадайніцтвы. Прашэнне А. Чарноцкага на імя генералгубернатара 3. Карнеева таксама, відаць, «спрацавала». Смяротнае пакаранне замянілі пазбаўленнем шляхецкага звання і адпраўкай радавым ва ўжо згаданую 24 ю дыві зію пад камандаваннем генераллейтэнанта У. Глазенапа.
    ...Аднак вернемся да таго моманту, як А. Чарноцкі пакінуў часць. Вядома, шлях яго ляжаў у Варшаву. Як дабіраўся ён туды, звестак не захавалася. Вядома толькі, што ў Варшаве назваўся ўласным прозвішчам, перадаў французам план абароны Бабруйска, ці то выкрадзены, ці то складзены ім самім (прыгадайма, вопыт у гэтым плане А. Чарноцкі займеў яшчэ ў шаснаццацігадовым узросце, калі намаляваў карту дзядзькавых маёнткаў). Тыя, зразумела, засталіся перабежчыкам задаволеныя, а калі ён выказаў жаданне служыць у напалеонаўскай арміі, залі
    195
    чылі ў 5ы корпус, якім камандаваў маршал Даву. Праўда, ужо ў маі 1812 года, праводзячы агітацыю сярод сялян Наднёмання, заклікаючы іх падтрымліваць французаў, А. Чарноцкі выступаў не пад уласным прозвішчам, а ка рыстаўся псеўданімамі Любранскі, Хшаноўскі, Хада коўскі.
    Паражэнне напалеонаўскай арміі ў чарговы раз паста вілаперад А. Чарноцкім дылему: быць ім, А. Чарноцкім, ці не быць? Быць — заставацца пад уласным прозвішчам, значыць, рана ці позна трапіць у рукі ўлад. Смяротнага пакарання ўжо не ўдасца пазбегнуць. Успомнілі б і ды зерцірства з арміі, і пераход на бок праціўніка. He быць А. Чарноцкім — памяняць прозвішча і шукай, як кажуць, ветра ў полі. На тым і спыніўся. He без прыгод дабраўшыся да Валыні, ён стаў... Зарыянам ДаленгамХадакоўскім.
    Развітаемся і мы з А. Чарноцкім, цяпер ужо назаўсёды развітаемся, каб бліжэй пазнаёміцца з 3. ДаленгамХадакоўскім.
    У Валыні 3. Даленга Хадакоўскі зблізіўся з адстаўным генералам Л. Крапінскім. Ідэі новага знаёмца аб даследаванні гісторыі Л. Крапінскаму спадабаліся. Ён стаў прыхільнікам 3. Даленгі Хадакоўскага і дазволіў пажыць у сваім маёнтку Варончын. Пасля пачынаючы даследчык жыў і ў маёнтку Т. Чацкага. Гэта непадалёку, у Порыцку. Нарэшце пазнаёміўся з сакратаром Адукацыйнай камісіі Ф. Руцкім. У Крамянцы, дзе жыў Ф. Руцкі, 3. ДаленгаХадакоўскі знаходзіўся да 7 верасня 1817 года.
    Увесь гэты перыяд быў надзіва плённым у яго даслед чыцкай дзейнасці. Па сутнасці ўпершыню 3. ДаленгаХадакоўскі атрымаў магчымасць усур’ёз займацца любімай справай. I ў Порыцку, і ў Крамянцы захоўвалася нямала цікавых гістарычных дакументаў — рукапісаў, старажытных грамат, рэдкіх кніг. Ён іх дасканала выву чаў, сістэматызаваў матэрыял, апісваў. Да пошукавай працы падключаў і мясцовых настаўнікаў, вучняў.
    Пастаянна знаходзіўся сярод народа сам. Ахвотна на ведваў сялянскія вяселлі, народныя кірмашы і святы. Кожным разам, вяртаючыся з іх, спешна рабіў занатоўкі аб пачутым, пабачаным ў блакнотах, запісных кніжках. Дарэчы, занатоўванне даўно стала для яго нормай. I не проста рабіў запісы навуковага характару. У хвіліны найвышэйшага душэўнага ўздыму, калі, здавалася, сама душа гатова была спяваць ад судакранання з непаўторным,
    196
    нерушавым, нараджаліся ў 3. Даленгі Хадакоўскага радкі, што нагадваюць сабой паэзію ў прозе: «Шчасце на зямлі блукаць сярод народа, жыць у поўную моц паэтыч ным жыццём сялян! Які ж я шчаслівы ў сваёй сярмязе, з маёй беднай стравай, калі мне расказваюць пра свае ўспаміны і жаданні! Сярод народа дабрадзейнасць жыве, сярод народа паэзія жыве! Пакажыце мне хоць аднаго селяніна земляроба, каб па ўласным жаданні дрэнна рабіў? Дрэннае сэрца мае той, хто не любіць народа ўсёй братняй любоўю».