• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    Адам Мальдзіс
    1^[зень 23 студзеня 1889 года ў Сант’яга, як і па ўсёй краіне, што ланцугом змейкай працягнулася ля акіянскага ўзбярэжжа, абяцаў быць звычайным. Здавалася, нішто не магло ўнесці карэктывы ў яго раўнамерную хаду. Як заўсёды, а так было і месяц, і два, і год назад, з самага ранку спяшаліся па сваіх справах чылійцы. Шматпля мённы натоўп, у якім можна было заўважыць прадстаўні коў розных народаў, запаўняў вуліцы і плошчы вялікіх і малых гарадоў. Пачыналі працаваць установы і крамы, шахты і руднікі нагадвалі сабой разварушаныя мурашні кі, на якіх адладжаны канвеер эксплуатацыі чалавека не спыняўся ні на хвіліну і цяжка было заўважыць, калі адна змена падымаецца з забоя, а яе месца займае чарговая, бо па ранейшаму ўзад уперад снавалі стомленыя, з мурзатымі тварамі людзі.
    У кожнага былі свае турботы, кожны жыў уласнымі справамі, памятаючы, што час дарагі і калі ўпусціш мінутудругую, ніколі, як не спрабуй, назад яе не вернеш. А час і сапраўды імкнуўся наперад. Адны, праўда — пера важна моладзь, пакуль стараліся не думаць пра яго хутка плыннасць і зменлівасць, спадзяючыся, што наперадзе
    202
    яшчэ немалое жыццё і, пры жаданні, нешта можна навярстаць. Людзі ж сталага веку, бадай, звыкліся незва ротнасцю страчанага, а таму спадзяваліся як найленей выкарыстаць адведзенае ім лёсам.
    Толькі старыя і нямоглыя па сутнасці былі гірадастаў лены самім сабе. Найчасцей яны нагадвалі рыбін, выкінутых на бераг акіянскімі хвалямі ў буру, ці ў час адліву, калі знешняя заспакоенасць вады бывае такой падманлівай. Гэтаксама біліся, сударгава трапяталіся. Ім не хапала паветра, задыхаліся яны, раскрывалі рот, каб хоць крыху трапіла туды гаючай свежасці. На выратаванне наўрад ці можна было разлічваць, але тым няменш спадзя ванне на лепшае не пакідала іх да апошняй хвіліны, да апошняга ўздыху. Насуперак усяму хацелася верыць: і гэтая ліхая нягода мінецца і сам час, магчыма, яшчэ пра доўжыць жыццё.
    He здаваўся і Ігнат Дамейка. 88 гадоў за плячыма меў (нарадзіўся 22 жніўня 1801 года), даўно пахаваў сяброўтаварышаў, многія з якіх, ці не самыя надзейныя, заста ліся ляжаць за тысячы кіламетраў адсюль — у француз скай, польскай, беларускай зямлі, але ніяк не хацелася змірыцца, што і самому наспела збірацца ў незваротную дарогу. Перахоплівала дыханне, сціскалася сэрца, гатовае вось вось спыніцца, але нітачка жыцця, якая слабла ўжо не з кожным днём, а з кожнай гадзінай, усё яшчэ трымала на сабе яго лёс, і толькі 22 студзеня 1889 года яна парвала ся назаўсёды.
    Тым самым дзень, што абяцаў быць для Чылі звычай ным, адразу выбіўся са звыклага рытму. Найверш, ка нечне, для ўрада. Памёр жа не просты грамадзянін, а су светна вядомы вучоны, які карыстаўся надзвычайнай папулярнасцю і ў сваёй краіне. I. Дамейка атрымліваў самую вялікую ў Чылі пенсію — 6000 піястраў у год. Ён меў ганаровае званне «Вялікі асветнік». Яшчэ адно пацвяр джэнне яго папулярнасці — выпуск пры жыцці памятнага залатога медаля.
    Ураду трэба было тэрмінова прыняць адпаведныя захады, каб арганізаваць пахаванне, як кажуць, згодна табеля аб рангах. Праўда, тое, што для пераважнай большасці чылійцаў стала неспадзеўкай, ва ўрадавых колах многіх не здзівіла. Пра хваробу I. Дамейкі ведалі, ні для кога не з’яўляўся сакрэтам і яго ўзрост. Як увекавечыць па мяць, сумненняў не было. Дзень пахавання адразу аб’явілі днём нацыянальнай жалобы. Тут жа абвясцілі яшчэ адно
    203
    рашэнне — з гэтага самага моманту I. Дамейка аб’яўляецца нацыянальным героем Чылі.
    Цяпер пра I. Дамейку загаварылі і тыя, хто быў далёкі ад палітыкі. Яго імя стала наслыху і ў людзей, якіх, здавалася, не вельмі цікавілі навуковыя адкрыцці. Мясцовыя газеты не нрамінулі выпадку падрабязна расказаць і пра пахаванне новага нацыянальнага героя, і пра яго жыццёвы шлях.
    Хто сам пра гэта прачытаў, хто звесткі атрымаў у пераказе таварыша ці знаёмага, але пра I. Дамейку ведалі літаральна ўсе. Найбольш «дасведчаныя» пры ўпамінанні яго імя згадвалі далёкія землі, якія былі сапраўднай Радзімай нябожчыка. Спрачаліся, даказваючы тым, хто не пагаджаўся з імі, што ў краі, дзе нарадзіўся I. Дамейка, столькі мядзведзяў водзіцца, як той рыбы ў акіяне. Да казвалі, маўляў, яны там ходзяць свабодна не толькі ў лесе, але і прагульваюцца па вуліцах, нікога і нічога не баючыся. Нездарма ж, як быццам, і пасёлак, у якім ён упершыню глянуў на свет, няйначай і не называецца, як Мядзведзеўка.
    У нечым чылійцы памыляліся, узнаўляючы ў перака зах асобныя рэаліі жыцця I. Дамейкі, хаця, падумаўшы, яны і не так далёка знаходзіліся ад ісціны. Сапраўды ў родных мясцінах I. Дамейка на пачатку дзевятнаццатага стагоддзя вадзілася шмат рознага звяр’я, не рэдкімі былі і сустрэчы з мядзведзямі. I на самой справе назва родава га маёнтка Дамейкаў сугучна ў нечым той, што ўсплыла ў Чылі. Толькі не Мядзведзеўка ён, а Нядзведка. Магчы ма, у гэтым ёсць сувязь і з самімі мядзведзямі, але сцвярджаць гэта ці адмаўляць — задача тых, хто вывучае паходжанне тапанімічных назваў. Мы ж проста паспрабуем зазірнуць у Нядзведку, калі тут нарадзіўся I. Дамейка.
    Сёння гэта — Карэліцкі раён, маляўнічая мясцовасць у кіламетрах пятнаццаці ад гарадскога пасёлка Мір. Ка нечне, зусім не тая, як колісь. Памялела некалі хуткаплынная Уша. А многія дрэвы, пражыўшы свой век, паваліліся, падраслі новыя. I ўсё ж, сеўшы на беразе Ушы, задумаўшыся, не так і цяжка ўявіць, як некалі бегаў тут дапытлівы хлапчук. Больш за сто дзевяноста гадоў назад было гэта.
    Бацька яго Іпаліт Дамейка працаваў старшынёй На ваградскага земскага суда. I сам любіў адпачыць ад тлумнага рабочага дня. Што ў такім разе казаць пра Ігнатку! Сам палац падаваўся яму вялізным караблём, які нейкім
    204
    чынам апынуўся сярод зялёнай паляны. Вежа нагадвала мачту.
    Заплюшчваў Ігнатка вочы і нёсся яго «карабель» далёка, за лясы і горы, туды, дзе мораакіян, магутныя хвалі б’юцца аб бераг. I дзе, у гэтым хлапчук не сумняваўся, жывуць лютыя разбойнікі, якія нападаюць на тых, хто праплывае міма. He кожны асмельваецца ўступіць з імі ў паядынак. Разбойнікі гэтыя, як толькі карабель паспрабуе падплысці бліжэй да берага, паляць на ім з гарматаў. Праходзіць якая хвіліна і ад судна нічога не застаецца. Толькі плаваюць па вадзе абломкі мачтаў, розныя рэчы. Ды крычаць аб паратунку матросы, якім удалося вырвацца з глыбіні. Крычаць і зноў ідуць на дно, бо разбойнікі кідаюць у іх пікі, страляюць з лукаў.
    «Падрасту, — думае Ігнатка, — абавязкова зраблю сабе такі вялікі карабель. Сапраўды карабель, і паплыву на ім да мораакіяна».
    Ігнатка не сумняваўся, што будаваць гэты карабель трэба на беразе Ушы. Дрэваў жа столькі расце, не на адно судна хопіць! А пасля па рацэ і плыві сабе куды хочаш.
    Ад прадчування гэтага заманлівага падарожжа хлапчук заплюшчвае вочы і, здаецца, што ў іх не сонечныя промні гуляюць пераліваюцца шматколернай вясёлкай, а трапечуць на ветры матроскія стужкі. I сам Ігнатка не на паляне стаіць сярод рознатраўя, а на барту ўласнага судна. Гатовы ён, як бацька вучыў, загадаць рулявому: «Поўны, наперад!» Толькі не трэба раскрываць вочы, і тады ўсё будзе, як жадаецца. Хлапчук сам сабе ўсміхаецца і...
    — Гнатка! Ігнацюшка! — зычны голас чуваць здаля.
    Расплюшчвае Ігнатка вочы і бачыць, што кіруецца да яго баба Тадора. Хлапчук адразу забываецца і „ра карабель, на якім збіраўся адпраўляцца ў далёкае падарожжа, і пра лютых разбойнікаў, што жывуць ля мораакіяна. Навошта яму карабель, нашто яму тыя разбойнікі, калі побач баба Тадора! Столькі казак ведае яна, песень. Пра што хочаш, раскажа. I пра чорта, і пра бабу Ягу, і пра злога ваўка. Адно толькі баба Тадора нічога не чула пра разбойнікаўпіратаў. Але не бяда гэта, пра іх Ігнатку заўсёды з ахвотай расказвае бацька. А вось пра бабу Ягу ён мала гаворыць. Можа і сам пра яе не ведае. Трэба запытацца. Абавязкова запытацца. A то дзіўна атрымліваецца. Тата, які, здаецца, пра ўсё чуў, чамусьці нічога цікавага не можа расказаць пра яе.
    — Запытаюся, абавязкова запытаюся,— кажа сам сабе
    205
    Ігнатка і стрымгалоў нясецца ў той бок, адкуль чуецца ў каторы раз: «Ігнатка! Ігнацюшка!»
    3 разгону кідаецца да бабы Тадоры, прыціскаецца галавой да яе фартуха.
    — Дзе гэта носішся? — пытаецца баба Тадора, гладзячы Ігнатку па галоўцы. Пальцы ў яе каструбаватыя, быццам карэньчыкі тыя. Ад дотыку становіцца казытліва, і хлапчук усміхаецца, адводзіць галаву ў бок:
    Баба, га, баба Тадора, — просіць ён.— Раскажы што небудзь...
    — Ну што табе, пястун мой, расказаць? — баба Тадора задаволена, што ён так і цягнедца да яе.— Можа, пра мядзведзя, які любіць пчол падсочваць і аднойчы палез за мёдам на ліпу, ненарокам задзеў калоду, яна з месца зрушылася, а пасля назад — ды мядзведзю па галаве!
    — Па галаве? Тая, што вунь на ліпе? — Ігнатка па казвае ў бок вялізнага дрэва.
    — Можа, і тая, — адказвае баба Тадора, — можа, і іншая. А ты не спяшайся. Садзіся да мяне, тут, на траўцы... Усё раскажу...
    Баба Тадора і Ігнатка лепей уладкоўваюцца ў цяні і пачынаецца для хлопчыка чарговае падарожжа ў казку. Кожнае слова ловіць ён, стараецца нічога не забыцца, усё запомніць. Падабаюцца яму і казкі, бабай Тадорай расказаныя, але не менш і тое, што гаворыць яна пасвойму, так, як сялянскія дзеці, з якімі Ігнатка паспеў пасябраваць у вёсцы. Як тутэйшыя людзі.
    Праз шматшмат гадоў, калі лёс панясе I. Дамейку па свеце, пакуль знойдзе ён пастаяннае прыстанішча ў Чылі, прыгадаюцца яму неаднойчы гэтыя моманты, праведзеныя з простай вясковай сялянкай, прыгоннай Тадорай, якая навучыла яго гаварыць па беларуску, далучыла да фалькло ру, народнай песні. Усёусё захавае памяць I. Дамейкі, да дробязяў. Магчыма, таму, што людзі таленавітыя лёгка ўсё схопліваюць і не забываюць пасля. А мо, што ён быў на дзесяткі гадоў адарваны ад Радзімы і тым самым як бы кампенсавалася цяга да яе. Спрацоўвала звычайная чалаве чая патрэба повязі з вытокамі. Магчыма... Але любоў да Беларусі пачалася для I. Дамейкі з любові да ўсяго беларускага.
    Наконт таго, вучыцца ці не вучыцца, у яго, канечне, сумненняў не было і быць не магло. Закончыў калегію ў Шчучыне, у 1816 годзе паступіў у Віленскі універсі тэт. Азы навукі там якраз спасцігаў Адам Міцкевіч.
    206
    Сустрэліся не проста землякі, хоць, і гэта, бадай, немала важна. Пасябравалі людзі, блізкія па духу. Безумоўна, у А. Міцкевіча была польская арыентацыя, ды і пісаў ён па польску, але і А. Міцкевіч, як і I. Дамейка, як і Я. Чачот, Тамаш Зан, таксама паэты (дарэчы, і яны неўзабаве не без удзелу А. Міцкевіча сталі сябрамі I. Дамейкі), жылі ідэямі вальналюбства. Дзякуючьі ім і I. Да мейка стаў членам таварыства філаматаў, узяў сабе канспіратыўнае прозвішча Жэгота.