Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
Дзіва дзіўнае, але «Меркурыю», як быццам, усё нічо га. У шматкі ператварыліся ўжо некаторыя палотнішчы ветразяў, у борце з’явіліся адтуліны. Ды ён і не збі раецца здавацца. Пальба не слабне. ІЮтарматны карабель паспрабаваў прыблізіцца да самага борта, стаў ледзь не ўпрытык. Туркі гатовы былі скокнуць на рускае судна. Але ў гэты момант дакладна пасланае ядро з «Меркурыя»
221
збіла мачту, пашкодзіла снасці, на якіх яна трымалася.
Гэта надало рускім яшчэ большай упэўненасці. А. Казарскі скамандаваў:
— За ружжы!
Усе, акрамя кананіраў, узяліся за іх. Карабель турак з пашкоджанай мачтай пачаў адставаць. Але на другім, 74гарматным, разумелі, што нельга дапусціць ганьбы турэцкага флота. Працягвалі пальбу за абодвух.
Яшчэ б крыху пратрымацца! А. Казарскі гатовы быў маліць Бога. Бой жа працягваўся ўжо амаль чатыры гадзіны, а беручы адлік ад таго моманту, калі былі заўважаны караблі праціўніка, дык і ўсе восем...
Пратрымацца, але як? Колькі ўжо матросаў загінула! Ды і боепрыпасы канчаюцца. А тут яшчэ далажылі, што чарговым ядром прабіла кубрык і ніяк не ўдаецца адкачаць ваду. Ды і каму рабіць гэта... I ўсё ж А. Казарскі гатовы быў на смерць, толькі не на адступленне.
Няўжо ў апошні, гэты рашаючы момант не ўдасца пратрымацца?
Настрой камандзіра цудоўна разумелі і падначаленыя. Нехта з іх зацягнуў песню, складзеную колісь яшчэ кананірамі Сінявіна ў час Афонскага бою. Яе ахвотна падхапілі. Словы няхітрыя, іх ці не ўсе на Чарнаморскім флоце ведалі:
Многне шепкн рвутся,
Людн в кровн дерутся, Хотят в кровн драться, Туркам не поддаваться.
Яшчэ некалькі прыцэльных залпаў «Меркурыя»... Апошнімі ядрамі... Адно з іх сарвала на варожым судне ветразь з рэем.
— Ура! Ура! Ура! крычалі афіцэры, матросы. Кі даліся адзін да аднаго, ціснулі ў абдымках. He зважалі, хто камандзір, а хто падначалены. Яшчэ б! Яны ў гэтым найцяжэйшым баі былі разам, адной сям’ёй змагаліся, таму і перамаглі.
«Меркурый» развярнуўся, рэзка рвануў уперад. Ніяка га жадання дабіваць туркаў не было. Ды і, прызнацца, сіл не ставала. Па прыбыцці ў порт налічылі ажно 22 яра боіны.
Вестка нра гэты бой дайшла да цара. А. Казарскаму адразу прысвоілі званне капітана другога рангу. Аляк сандр Іванавіч стаў флігель ад’ютантам. Павысілі чыны і іншым афіцэрам. А ўслед за першым царскім указам
222
з’явіўся і другі, за 28 ліпеня 1829 года. «Меркурый» атрымліваў георгіеўскі кармавы флаг і вымпел. Гавары лася таксама, што ў далейшым у рускім флоце абавязкова павінен быць карабель з такой назвай, ці, прынамсі, «Памяць «Меркурыя». А яшчэ згодна гэтага ўказа, малю нак пісталета, пакладзенага перад круйткамерай, уносіўся ў дваранскія гербы марскіх афіцэраў. А. Казарскага да ўсяго ўзнагародзілі ордэнам Святога Георгія чацвёртай ступені.
Казарскі яшчэ каля года служыў на баявых караблях, а потым некаторы час быў у свіце Мікалая I. Ды зноў пацягнула да мора. Працаваў інспектарам Чарнаморскага флоту ў Нікалаеве. Шкада, але доўга не пражыў. Захварэў на запаленне лёгкіх і памёр 16 чэрвеня 1833 года. Каманда брыга «Меркурый» тры дні насіла жалобу. Такім быў загад камандавання. Але яна зрабіла б гэта і без загаду. На Чарнаморскім флоце А. Казарскага даўно любілі і паважалі, успрымалі яго жыццё як жывую легенду.
У памяць аб адважным марскім афіцэры 14 снежня 1833 года ў Пецярбурзе быў закладзены дваццацігарматны брыг «Казарскі». Як вядома, для ўпрыгожвання насавой часткі судна тады абавязкова выкарыстоўвалася якая небудзь фігура. На гэтым брыгу размясцілі шчыт з гербам самога Казарскага. На верхнім полі герба знаходзіўся залаты пісталет, які быццам пераліваўся сваімі пром нямі.
Аб ушанаванні памяці свайго баявога таварыша паклапаціліся і афіцэры Чарнаморскага і Балтыйскага фло таў. Яны сабралі грошы на помнік А. Казарскаму. Гэты манумент, аўтарам праекту якога з’яўляецца акадэмік ар хітэктуры А. Брулоў, па сённяшні дзень стаіць на прыморскім бульвары ў горадзегероі Севастопалі. На п’едэстале надпіс — просты і лаканічны: «Казарскому. Потом ству в прнмер».
Устаноўлены помнік быў яшчэ ў 1834 годзе. 3 таго часу на рускім флоце многія судны насілі назву «Меркурый». Як напамінак аб тым «Меркурыі», на якім служыў наш выдатны зямляк.
АРФЕЙ 3 БЕЛАЙ РУСІ
Іосіф Гузікаў
Гэта сапраўдны феномен надзвычайны музыкант, які стаіць не ніжэй любога вялікага віртуоза як па манеры выканання, так і па свайму сталаму майстэрству. I менавіта таму ён узрада ваў мяне сваёй ігрой на гэтым драўлянасаламяным інструменце куды больш, чым многія сваёй ігрой на фартэпіяна, хоць інструмент яго вельмі няўдзячны... Як бы там ні было, а я ўжо даўно не адчуваў такой асалоды ад канцэрта, бо Гузікаў на самой справе геній.
Фелікс Мендэльсон
о
ену, што даўно прывыкла да прыезду славутасцей ці не з усяго свету, у 1835 годзе было не пазнаць. Мясцовыя тэатралы, прыхільнікі і знаўцы музыкі, якія не прапускалі ніводнага спектакля, канцэрта, выступлення, зда ецца, толькі тым і займаліся, што паўтаралі дагэтуль малавядомае ім прозвішча.
«Гузікаў» — прамаўлялася вуснамі аматараў оперы і балета.
«Гузікаў» — не пераставалі паўтараць у захаплённі знакамітыя крытыкі, стараючыся апярэдзіць калегу, каб першым напісаць водгук на чарговы канцэрт прыезджага маэстра.
«Гузікаў» — не сыходзіла са старонак самых аўтарытэтных і ўплывовых газет.
«Гузікаў» — гаварылі вядомыя дырыжоры і выканаўцы.
«Гузікаў» — падхоплівалі кампазітары, а самыя «хуткія» гатовы былі пісаць музыку менавіта для яго.
Да ўсяго, гэтае прозвішча стракацела на дзесятках афіш, расклееных па ўсяму гораду. А яшчэ венцы прамаўлялі назву краіны, пра якую нядаўна зусім не чулі. Праўда, найбольш дасведчаныя казалі, што гэтая самая Белая Русь, адкуль родам Гузікаў, зусім не краіна, а зна
224
ходзіцца недзе ў самой Расіі. Яна накшталт асобнай зямлі. Адным словам, правінцыя. Бо хто ведае, які там у іх, рускіх, тэрытарыяльны падзел. Але дзе канкрэтна ў Расіі Белая Русь, ніхто сказаць не мог. Адны сцвярджалі, што недзе ў Сібіры. Іншыя гаварылі — бліжэй да цэнтра, Еўроны. Да пэўнасці аднак так і не маглі прыйсці.
А пачалося ўсё з першага канцэрта Гузікава, што ад быўся ў вядомым венскім тэатры «Езэфштадт». Большая частка публікі ішла на яго, можна сказаць, інтуітыўна, стараючыся не прапусціць выступленне чарговага прыезджага выканаўцы. Аднак сабраліся і тыя, хто ўжо чуў пра Гузікава, ведаў пра яго гастролі ў суседніх краінах.
У зале, як кажуць, яблыку няма дзе ўпасці. Але, прызнацца, усе вельмі расчараваліся, калі на сцэну выйшаў знешне непрыкметны чалавек. Тыя, хто сядзеў бліжэй, заўважылі бледны і худы твар, глыбока ўпалыя вочы. Ды і крокі музыканта былі нейкія запаволеныя, няўпэўне ныя. Ці то хваляванне, якога, здараецца, ніяк не могуць пазбавіцца нават самыя знакамітыя славутасці пры чарговым выхадзе не сцэну, адчувалася, ці давала знаць аб сабе звычайная хваравітасць — цяжка сказаць. А яшчэ кінула ся ўсім — і тым, хто знаходзіўся ў далёкіх радах — чорная, як смоль, барада. Менавіта яна згладжвала, акруг ляла падбародак, завостраны ўнізе, надаючы твару свое асаблівую вабнасць.
Зала ў чаканні сцішылася. Мінуты здаваліся вечнасцю. Але праз якую хвіліну многія з прысутных не маглі схаваць усмешак. Канешне, публіка ў асноўным сабралася выхаваная, ніхто пакуль асабліва незадавальнення ці здзіўлення адкрыта выказваць не збіраўся. Але ж і стры мацца ад усмешак было цяжка, бо неўзабаве на сцэне з’явіўся яшчэ адзін чалавек. Відаць, памочнік артыста, а ён...
У гэта немагчыма б было паверыць, калі б усё не адбывалася на самой справе. Той другі чалавек прынёс некалькі жмуткоў саломы і невялікія брусочкі самай рознай даўжыні.
Драўніна ў славутым «Ёзэфштадце»? Звычайная сало ма на сцэне венскага тэатра? Такога тут яшчэ ніколі не было! Самыя нецярплівыя з прысутных у зале збіраліся выказаць незадавальненне. Праўда, пасвойму, без тупання нагамі, чаго культурны глядач ніколі сабе не дазволіць. Падыдуць і звычайныя воплескі, якія бурнай інтанацыяй
8 А. Марціновіч
225
дадуць зразумець артысту, што ён робіць нешта не тое, да чаго прывыклі ў гэтых сценах.
Аднак перавагу над усім узяла звычайная цікаўнасць. I вось ужо не адна сотня вачэй з інтарэсам чакала, як жа падзеі разгорнуцца далей. Другі чалавек знік гэтаксама нечакана, як і з’явіўся, а той першы, знешне непрыкметны — безумоўна, гэта быў сам Гузікаў, у чым ніхто не сумняваўся,— пачаў замацоўваць жмуткі саломы і брусочкі на маленькім століку. Калі столік з’явіўся на сцэне, ніхто і не заўважыў. Акурат у той момант, калі ўсе насмешліва пазіралі за саломай і брусочкамі, яго, відаць, і прынёс памочнік Гузікава.
Літаральна на вачах тых, хто сядзеў у першых радах, нараджаўся... музычны інструмент. Хуткімі рухамі паль цаў выканаўца раскладваў на століку крыжнакрыж брускі, змацоўваў іх са жмуткамі саломы. Хутка ўтварылася нешта накшталт трапецыі. У руках Гузікава з'явілі ся дзве палачкі. Ён дакрануўся імі да гэтай трапецыі.
Яшчэ адзін удар, другі... Гэткі ж слабы, як бы няўпэўнены, як і папярэдні. Пачуўся дзіўны, зусім неха рактэрны для звычайных інструментаў, гук. Прыглушаны, ён нязвыкла кранаўся слуху гледачоў. У зале паранейшаму нічога не разумелі, некаторыя працягвалі незадаволена пераглядацца. Пра якую яшчэ музыку можа ісці га ворка, калі пры ўсім жаданні з саломы і брускоў нічога асаблівага «не выціснеш».
Пажартаваць вырашыў славуты маэстра? У такім разе хіба ён не разумее, што жарт атрымліваецца няўдалым. He разумее і не здагадваецца, што ў рэшце рэшт і трэба пачынаць аб’яўленую праграму. Яна ж надзіва змястоўная! У ёй значацца нямецкія, рускія, украінскія, яўрэйскія народныя песні. У ёй, калі верыць, уласныя імпрэтацыі I. Гузікавым твораў К. М. Вебера, I. Гумеля, Н. Па ганіні. Нарэшце, варыяцыі і папуры на тэмы кампазітараў Хофмейстара, Кажэлуха... Ніхто з венцаў не збі раецца адмаўляць значнасці, напісанага тым самым Паганіні, як ні сумняваецца і ў вартасцях, зробленага Расіні (дарэчы, у канцэрце мусяць прагучаць і арыі з яго опер), але Хофмейстар, Кажэлуха...
Сёйтой, праўда, пагаворвае, што ўсё гэта звычайная мода, а мода як хутка з’яўляецца, гэтак хутка, прытым непрыкметна, і праходзіць. Быццам ранні снег — зранку выпаў, пакрыў зямлю, а пад вечар ад яго і следу не засталося. Няхай і так гэта, аднак цяпер у іх, венцаў, гэтыя