Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
I сапраўды, ранейшы шлях завершаны. Прытым даўно. Было гэта тады, калі ён, Гузікаў, нікому не вядомы музыкант, хацеў дасягнуць свайго, таму і браўся за стварэнне новага музычнага інструмента. Цяпер жа інструмент гэты гучыць па ўсім свеце. Па ўсім? He, краін вельмі шмат, ва ўсе і не наведаешся. А спяшацца трэба. Нядаўна чарговы кантракт прапанавалі. Падпісаў, каб ехаць у Бельгію.
Летам 1837 года даў у Бруселі некалькі канцэртаў. Можна было б і яшчэ выступаць, ды ў час аднаго адчуў сябе блага. Выгляду, праўда, не падаў, давёў выступленне да канца. А ў гасцініцы доўга не мог апамятацца. Затрымлівалася дыханне, буйныя кроплі поту пакрывалі лоб, а сэрца ныла гэтак пакутліва, што боль аддаваўся пад левай лапаткай.
He хацелася верыць, што гэта ўсур’ёз і надоўга. Думалася, паляжыць які дзень і ўсё пройдзе. He адляжаўся. Выклікалі ўрача, той доўга слухаў, а пасля пакруціў галавой:
— Эх, малады чалавек, не жартуйце. Вам трэба адпачынак і толькі адпачынак. Выступленні, кажаце? Канцэр ты? Ніякіх выступленняў, ніякіх канцэртаў. Спыняйце гастролі, вяртайцеся дамоў. А перад гэтым падлячыцеся... Інакш...
Ён недагаварыў, але па той сур’ёзнасці, з якой усё прамаўлялася, па строгім твары ўрача, Гузікаў зразумеў, што становішча яго надзіва сур’ёзнае. Абгаварыў усё з прадзюсерам. Той паспачуваў, а пасля мусіў унесці яснасць. Канешне, неабходна вяртацца назад, але ж нельга і забываць, што кантракт падпісаны задоўга наперад і гро шы ўзяты. Адмовіцца ад усіх выступленняў, значыць — выплочваць вялікія штрафы.
Пагадзіліся на тым, што Гузікаў падлечыцца, а потым будуць збірацца назад. На тым і сышліся. Даўшы яшчэ некалькі канцэртаў у гарадах Бельгіі, пераехалі ў Германію. Бліжэй і бліжэй да граніцы з Расіяй набліжаліся.
Чарговае выстунленне было запланавана ў нямецкім
236
горадзе Лхене. Як быццам усё ішло няблага. Хоць і стам ляўся Гузікаў у час канцэртаў, але на нагах трымаўся. Значыць, заўтра, 21 кастрычніка, іграе перад тамашняй публікай. Лёг раней, каб добра выспацца.
Прачнуўся лозна і... Галава была цяжкай, быццам свінцом налітая... Балела сэрца, перахоплівала дыханне. Сімптомы, што праяўляліся неаднойчы. Пасля гэтага звы чайна адлежваўся не адзін дзень. Але цяпер было не да адпачынку. Канцэрт жа прымеркаваны на вечар.
Гузікаў вырашыў усё ж выстунаць. 1 ў вызначаны час з’явіўся ў мясцовым тэатры. Быў бледны, нейкі змрочны, але калі ў яго паспрабавалі запытацца, у чым прычына, нічога не адказаў. Выйшаў на сцэну, узбуджанасць пера поўненай залы перадалася і яму. Адчуванне, што ён патрэбны гэтым людзям, падбадзёрыла яго.
Іграў, як ніколі, апантана. Забыўся і пра тое, што баліць сэрца. Ды яно, відаць, і перастала балець. Музыка захапляла, прымушала забывацца пра ўсё іншае. Яна і толькі яна адна патрабавала ўвагі. I ён іграў песню за песняй, а калі воплескі нераходзілі ў авацыю, нязменна падыходзіў да краю сцэны, бліжэй да слухачоў і нізка нізка кланяўся ім, удзячнасцю адказваючы на ўдзячнасць.
I толькі, калі канцэрт завяршыўся, адчуў, што ледзь ве трымаецца на нагах. Выгляду аднак не падаў, яшчэ раз пакланіўся публіцы і павольнай паходкай, ледзь не хіс таючыся, накіраваўся за кулісы. Прадзюсер, увесь час назіраючы за Гузікавым, даўно заўважыў, што яму, як ніколі, блага. Ледзь не падхапіў яго пад рукі. Той нешта адказаў, цяжка дыхаючы. Што канкрэтна — прадзюсер так і не зразумеў. Ды і не да гэтага было. Хуценька пасадзіў Гузікава ў крэсла, пачаў абмахваць хусцінкай твар.
Маэстра цяжка цяжка дыхаў і ўсё хапаўся левай рукой за сэрца. Прынеслі вады, ён зрабіў некалькі глыткоў, усміхнуўся:
— Крыху лягчэй...
Зала ж, ні пра што не здагадваючыся, гула, як растры вожаны вулей. Шквал вонлескаў не сціхаў, чулі крыкі: «Брава, маэстра!», «Гузікава, Гузікава на сцэну!».
Прадзюсер хацеў было выйсці, растлумачыць, што Гузікаў адчувае сябе блага, але той забараніў гэта рабіць.
— Я павінен сам, абавязкова павінен!
3 неймавернай цяжкасцю ўзняўся з крэсла, няўпэўнена накіраваўся да куліс. Яму хацелі дапамагчы ісці, але сказаў ціха ды ўпэўнена:
237
— Сам я...
Толькі калі выйшаў на сцэну, зразумеў, што зрабіў гэта дарэмна. У вачах плылі кругі, а падлога, здавалася, гатова паплысці зпад ног. Гузікаў хістаўся. Тыя, хто знаходзіўся ў першых радах, адразу ўбачылі, што яго рухі нейкія няўпэўненыя. А ён зрабіў яшчэ адзін крок наперад, пахіснуўся і ўпаў... Прадзюсер, які падбег першым, паспрабаваў ііадняць Гузікава, але той быў мёртвы.
Так 21 кастрычніка 1837 года раптоўна спынілася сэрца выдатнага беларускага музыканта, стваральніка ўні кальнага музычнага інструмента, што стаў правобразам сучаснага ксілафона.
ЗАНАТАВАНА ДЛЯ НАІПЧАДКАЎ
Напалеон Орда
Гэта быў сімпатычны чалавек, усё жыццё якога было чыстым, як сляза, хоць характар і мог бы засуровець у яго ваяцкіх вандроўках. Гэта быў пісьменнік, мастак і музыкант, але перш за ўсё сумленны патрыёт, які вельмі любіў свой край.
Адам Плуг
.Ж 1к жа доўжацца гэтыя апошнія вёрсты перад Варацэвічамі?! Дарога быццам гумавай становіцца, як 6ы расцягваецца і расцягваецца. Чым бліжэй пад’язджаеш да бацькавага фальварка, тым, здаецца, усё аддаляецца і аддаляецца жаданая сустрэча. Яшчэ адзін кавалак дарогі праехаў, мінуў чарговы паваротак...
Здавалася б, за ім і павінен быў паказацца так добра знаёмы драўляны будынак, акружаны з усіх бакоў паркам. Ды дзе там! Каняка паранейшаму асцярожна ступае ў торф, сямтам набрынялы вадой. Стаміўся ўжо, ледзь ногі валачэ — гэта ж табе не па бруку ісці... Палессе ёсць Палессе!
Фурман — каржакаваты мужык, з тых наляшукоў, якія цану сабе ведаюць. Лішнім словам не абмовіцца. Знешне як ваўкалак той. Шчэццю так зарос, што ўзірайсяне ўзірайся, а твару амаль і не ўбачыш. Толькі праз пасмы валасоў, што спадаюць на лоб, нраглядаюцца ма ленькія, вузкія вочкі.
Справу сваю ён даўно добра засвоіў. Паменш хвалявацца, а там — паглядзім! He ўпершыню ж гэтай дарогай з Янава дабірацца. Таму адпусціў лейцы, даў каню поўную свабоду. Праўда, здагадваецца, што пасажыру такая марудлівасць не падабаецца, таму разпораз азіраецца назад, паказвае ва ўсмешцы рудаватыя зубы, паўтараючы нязменнае:
— Нябось, панічок, засумаваў па бацькоўскай хаце?
239
Засумаваў? He тое слова гэта. Спакутавалася душа, яшчэ як спакутавалася за ўсе гэтыя дваццаць пяць гадоў, якія мусіў быў правесці за мяжой.
У юнацтве Напалеон Орда не надта надаваў значэння снам, але, апынуўшыся ў Парыжы, пачаў прыслухоўвацца да іх. Кожным ранкам, прачнуўшыся пасля цяжкой ночы, пакрысе асэнсоўваў убачанае, жадаючы даць яму тлумачэнне. Найчасцей у сны прыходзілі малюнкі і ўражанні маленства і чым болей жыў у далечыні ад радзімы, тым гэтыя згадкі станавіліся часцейшымі. Відаць, таму, што першыя ўражанні найбольш моцныя, а адарванасць ад звыклых умоў і вымагала гэтага запаўнення ў снах. Адсюль і нязменныя згадкі Варацэвічаў... I прыпамінкі бацькоўскага дома...
Родавы фальварак Ордаў быў падобным у многім на іншыя, гэткія ж засцянковыя фальваркі, якіх нямала стаяла па ўсёй Беларусі, у тым ліку і на палескай зямлі. Звычайны драўляны будынак, зроблены без асаблівай фантазіі. Адзінае ўпрыгожанне — ганакпорцік над ува ходам ды чатыры калоны, таксама драўляныя, што ўтрымлівалі мансарду. Поруч — розныя гаспадарчыя пабудовы, а вакол — парк. Хвоі, бярозы, дубы.
Але тое, што, жывучы ў Варацэвічах, успрымаў, як звыклае, нічым не адметнае, у Парыжы прыходзіла і пры ходзіла ў сны, выклікаючы з сабой радаснаусцешныя асацыяцыі, якія, праўда, пасля таго як прачынаўся, змя няліся тужлівасцю і засяроджанасцю.
Засумаваў, засумаваў, панічок! — у каторы раз вывеў Орду з роздуму фурман.
Напалеон Міхайлавіч здрыгануўся, усміхнуўся:
— He тое слова, браце, — засумаваў!
I толькі цяпер спахапіўся, што нават і не пазнаёміў ся, як след, з гэтым мужыком. Падсеў у Янаве да яго, калі даведаўся, што той менавіта ў Варацэвічы і едзе. He, каб словам другім абмовіцца, дык адразу ў свае думкі паглыбіўся, а таму і хацелася 6 ад прыезджага чалавека хоць што небудзь пачуць. Ды і па ўсім відаць, здагадваецца фурман, каго вязе. Інакш не лез бы ў душу з гэтымі пастаяннымі запытаннямі: «Засумаваў, нябось, панічок?»
Вырашыў Н. Орда хоць цяпер пазбавіцца той нацягнутасці, што ўзнікла ва ўзаемаадносінах між імі. Спы таўся пасвойску, як само сабой зразумелае:
— Ці не тутэйшы ты, ці не з Варацэвічаў?
— Гната Данілава старэйшы,— адказаў фурман, і На
240
палеон Орда не мог не заўважыць, што яму гэтае запытанне снадабалася, і чалавек даўно спадзяваўся: загаворыць з ім паніч, абавязкова загаворыць.
Аднак, як ні сіліўся Напалеон Міхайлавіч прыгадаць гэтага самага Гната Данілава, не мог. Відаць, бацька яго ведаў, бо добра быў знаёмы з многімі варацэвіцкімі мужыкамі. Працаваў М. Орда інжынерам фартыфікатарам. Асушаў Палессе, будаваў дарогі. Часта наймаў на работу і тутэйшых сялян. Быў чалавекам дэмакратычных настрояў. У свой час падзяляў рэвалюцыйныя погляды Напалеона Банапарта, ды настолькі блізка ўспрымаў іх, што і сыну даў імя, якое насіў вядомы імператар. I з мужыкамі М. Орда трымаўся нароўных. Канечне, да панібрацтва ніколі не апускаўся, але і не вельмі спрабаваў падкрэсліць сваю перавагу.
— А як завуць старэйшага сына Гната Данілава? — Напалеон Міхайлавіч падтрымаў размову, але не хаваў жартаўлівасці.
Ян! — адказаў мужык.
Пасля гэтага паміж імі наступіла тое паразуменне, без якога вельмі цяжка ў дарозе, не залежна ад таго — вялікая яна ці малая. Н. Орда ўжо распытваў пра Варацэвічы, удакладняў, як жа сталася, што бацькаў маёнтак даўно канфіскаваны і прададзены. Канечне, ведаў, што не мог не сказацца на гэтым яго ўдзел у паўстанні 1830 года, але хацелася пачуць пра ўсё з вуснаў гэтага простага мужыка. А той штосьці расказваў, нешта не дагаворваў, цалкам не давяраючыся, ды і сам усяго не ведаў.
Напалеону Міхайлавічу, праўда, гэта ўжо не так і важна было. Куды важнейшым стала для яго далучэнне да вытокаў, якое з кожнай мінутай, кожнай вярстой набывала канкрэтнасць. Нарэшце — памяць не падвяла! ён успом ніў: за гэтым жа пагоркам фальварак...
He мог ужо сядзець на вазку, падняўся на ўвесь рост, узіраючыся ўперад, шукаючы знаёмыя абрысы сядзібы...
Нарадзіўся Н. Орда ў Варацэвічах 11 лютага 1807 года. Бацькі былі людзьмі высокаадукаванымі і культур нымі. Асабліва ў доме любілі кнігі і музыку. Літаратурай аднолькава захапляліся і бацька, і маці... Музыка ж у першую чаргу паланіла сэрца маці, якая не толькі сама праводзіла вечары за фартапіяна, але і вучыла іграць на гэтым музычным інструменце сына. Увогуле, клапацілася, каб Напалеон атрымаў усебаковую адука цыю. He без настойлівасці жонкі Міхал Орда запрасіў