Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
241
у фальварак выкладчыка малявання. Былі ў доме іншыя настаўнікі, з маленства далучалі хлопчыка да ведаў. Пасля Н. Орда вучыўся ў Свіслацкай гімназіі, а далей яго дарога прывяла ў Віленскі універсітэт. У 1823 годзе Напалеон Міхайлавіч стаў студэнтам фізіка матэматыч нага факультэта.
Віленскі універсітэт, як вядома, заўсёды з’яўляўся цэнтрам вальнадумства, пастаянна ў яго сценах луналі рэвалюцыйныя настроі. Праўда, калі туды паступіў Н. Орда, студэнты дзейнічалі больш асцярожна. I было чаму асцярожнічаць. Якраз у 1823 годзе ўлады расправі ліся над удзельнікамі таварыства філаматаў. Аднак усё ж існавала падпольная суполка «Заране», якая падтрымлівала сувязь з дзекабрыстамі. У яе ўвайшоў і Н. Орда, за што і паплаціўся. Хаця яшчэ пашанцавала. Хоць з уні версітэта і выключылі, ды год і тры месяцы турмы — не так і шмат.
Другі на месцы Н. Орды адумаўся б, забыўся б пра свае рэвалюцыйныя погляды. Другі б, ды толькі не Напа леон Міхайлавіч. Правёўшы колькі гадоў у родных Вара цэвічах, ён адразу акрыяў душой, калі даведаўся пра паўстанне 1830 года. Уступіў у конную гвардыю Літоўска га копруса, неаднойчы вызначаўся ў баях, за што атрымаў вышэйшую ўзнагароду ордэн Залатога крыжа, меў чын капітана. Калі паўстанне было задушана, зноў вярнуўся ў Варацэвічы. Як быццам, пранесла і на гэты раз... Ды выпрабоўваць лёс не хацелася. Ведаў Н. Орда — абавязко ва знойдуцца тыя, хто данясе ўладам, а тады турмы не мінуць. I гэта ўжо пацягне зусім не на год.
У турму ж не хацелася. Выйсце бачылася ў тым, каб пакінуць межы Бацькаўшчыны. Лепей за ўсё падацца ў Парыж. Там жа жыве нямала ўдзельнікаў і цяперашня га, і даўняга нацыянальна вызваленчага руху. Ды і Па рыж — магчымасць аказацца ў самым цэнтры еўрапейскага культурнага жыцця. У гэтую дарогу сабраўся Н. Орда цішком, узяўшы з сабой адданага сябра. Каго — гісторыя запамятала. Відаць, таму, што сваёй асобай — такой неардынарнай, самабытнай Напалеон Міхайлавіч па сутнасці засланіў таварыша інсургента.
Сябра ж гэты вельмі шмат дапамог Н. Орду ў паездцы ў Парыж, бо дабрацца туды было не так лёгка, як думалася. Усё рабілася неафіцыйна, без належных дакументаў. Уласныя ж нікому не пакажаш — верная пагібель. Таму
242
дарога заняла цэлыя два гады. ІІраз Аўстрыю, Швейцарыю, Германію, Італію...
Нарэшце, Парыж... Само паветра, здаецца, было тут асаблівае. Як жа! Сярод эміграцыі апынулася столькі ўдзельнікаў нядаўняга паўстання ў Польшчы. Н. Орда многіх пазнаваў, з іншымі знаёміўся, а праз іх — з людзьмі, якія маглі і хацелі аказаць падтрымку яму самому.
Няма, на жаль, звестак аб тым, хто звёў у гэты час аднаго з найбольш актыўных удзельнікаў паўстання 1830 года і адначасова нікому невядомага як твор цу Н. Орду са знакамітым парыжскім пейзажыстам П’ерам Жырарам. Хутчэй за ўсё — нехта з былых ін сургентаў, хто прыехаў сюды раней і наладзіў ужо адпаведныя сувязі. Пры тым, з людзей Н. Орду блізкіх, бо ведаў, што ён з маленства захапляецца маляваннем. Пісаў, як кажуць, для сябе, калі вучыўся ў гімназіі і ва ўні версітэце. Ці не той самы чалавек звёў Н. Орду і з вядо мым польскім кампазітарам Фрэдэрыкам Шапэнам?! Зноў жа, ён ведаў — Напалеон Міхайлавіч іграе на фартэпіяне, мае бездакорны музычны густ.
П’ер Жырар, Фрэдэрык Шапэн... Людзі ў культурных гіарыжскіх колах знакамітыя. Праз іх адбыліся далейшыя знаёмствы Н. Орды. 3 Жорж Санд, якая таксама захаплялася музыкай, з Ферэнцам Лістам, Адамам Міцке вічам... Што тычыцца П. Жырара, дык ён быў не проста пейзажыстам, а мастаком, які аддаваў перавагу архітэктурным пейзажам. Пры тым больш за ўсё любіў так званыя авіядукі. Гэта пейзажы, у малюнку якіх на першым плане выявы старадаўніх руінаў, замкі, што захавалі на сваіх сценах само дыханне дзесяткаў стагоддзяў.
Напалеон Орда аказаўся надзіва таленавітым вучнем, лёгка схопліваў прыёмы, якім вучыў яго П. Жырар. Тым не менш, яшчэ не аддаваў перавагі маляванню перад музы кай. Наадварот, спачатку якраз у музыцы дасягнуў найбольшых поспехаў. Пасябраваўшы з Ф. Шапэнам, першыя творы, а сярод іх былі і вальсы, і паланезы, і мазуркі, нязменна прапаноўваў паслухаць яму, каб мець аўтары тэтнае меркаванне наконт мастацкіх вартасцей твораў. А што Ф. Шапэн высока цаніў набыткі вучня, красамоўна сведчыць тое, што ён змясціў некалькі фартэпіянных п’ес Н. Орды ў «Альбоме твораў польскіх кампазітараў», які падрыхтаваў у 1838 годзе. Сам жа Н. Орда адзін са
243
сваіх паланезаў прысвяціў не камунебудзь іншаму, а ме навіта свайму настаўніку і таварышу.
Часта Н. Орда і Ф. Шапэн музыцыравалі разам. Нават калі нікалі арганізоўвалі свайго роду канцэрты загадкі. Па чарзе выконвалі творы адзін аднаго, пасля кожны іграў свае ўласныя. Але імя аўтара іх папярэдне не назы валася і прысутныя павінны былі самі вызначыць яго. Часта яны памыляліся і творы Н. Орды прыпісва лі Ф. Шапэну. Той ніколі не крыўдзіўся, а радаваўся. Сабе цану ён ужо даўно ведаў. Значыць, і вучань ніколькі не адстае ад яго, настаўніка. Гэта было пасапраўднаму творчае спаборніцтва, якое назіраецца толькі тады, калі сутыкаюцца два таленты, якія не зайздросцяць адзін адна му, а абодва жывуць адным захапленнем, адной маста коўскай страсцю.
Праз некаторы час у Н. Орды ўзнікла жаданне заняцца выкладаннем музыкі. Поспех яго чакаў і тут, бо ён аказаўся настаўнікам не менш таленавітым, чым кампазіта рам. He проста далучаў моладзь да музыкі, а і падрыхта ваў падручнік «Грамата музыкі», што пабачыў свет у 1873 годзе ў Варшаве. Кніга гэтая прысвячалася знакамі таму Станіславу Манюшку, які, як вядома, нарадзіўся на Міншчыне.
Тады ж, у Парыжы, на Н. Орду звярнулі ўвагу ў Тава рыстве акцыянераў італьянскай оперы. У 1843 годзе яму прапанавалі пасаду дырэктара опернага тэатра. Праўда, нрацаваў ён дырэктарам усяго адзін год, таму што началі ся спрэчкі наміж членамі праўлення тэатра і яго зачыні лі. Напалеону Міхайлавічу заставалася цалкам аддацца маляванню. Тым больш, віто незадоўга да гэтага, у 1840 го дзе, па прапанове П. Жырара ён пабываў у Іспаніі. He звычайным падарожнікам ездзіў, а мастаком. I не з пус тымі рукамі вярнуўся з гэтай вандроўкі, а з дзесяткамі акварэляў, малюнкаў... Гэтым быў пакладзены пачатак архітэктурным пейзажам Н. Орды, над якімі ён працаваў на працягу сарака гадоў, да 1880га. Балазе, знайшліся выдаўцы, што падахвоцілі нашага земляка і далей зана тоўваць краявіды розных краін. Напалеон Міхайлавіч аб’ездзіў Англію, Галандыю, Шатландыю, пабываў у Ал жыры, Сжандынаўскіх краінах...
3 кожнай паездкі вяртаўся задаволены. Ілюстрацыі ахвотна бралі, каб выпускаць дадаткі да турысцкіх даведнікаў. Высока адзываліся аб іх спецыялісты. Прый шоў матэрыяльны дастатак у сям’ю, што таксама было
244
немалаважна, бо надакучыла разлічваць на дапамогу бліз кіх, знаёмых, a то і проста добрых людзей, якія цанілі яго талент і якія чакалі ад яго новых твораў. I ўсё ж Н. Орда па ранейшаму не мог назваць сябе шчаслівым чалавекам. Многае ў яго было — не было толькі Радзімы. Канечне, каб не яго становішча інсургента выгнанніка, лёгка можна было б сабрацца ў дарогу. Ды ведаў Напалеон Міхайлавіч — падобная паездка можа каштаваць вельмі дорага. Высачаць паліцэйскія шпікі, будзе чакаць іншае падарожжа. У самую Сібір, дзе ў высылцы — пра гэта ён чуў неаднойчы — знаходзіліся ўжо многія з тых, з кім разам змагаўся ў 1830 годзе за свабоду Айчыны.
3 палёгкай уздыхнуў Н. Орда, калі на прастол заступіў новы расійскі імператар Аляксандр II. Звычайна змена ўлады суправаджалася шчодрымі палітычнымі ам ністыямі. Спадзяванні Н. Орду не падвялі. Санраўды, у 1856 годзе Аляксандр II дараваў удзельнікам наў стання ўсе іх грахі. He адкладваючы справу надоўга, Напалеон Міхайлавіч пачаў збірацца ў дарогу. 3 жонкай Ірынай Богле дамовіліся, што яна спачатку застанецца з сынам у Парыжы, прыедзе пазней, калі там, у Варацэві чах, усё ўладзіцца. Ен пагадзіўся, бо і сапраўды, хто ведае, як сустрэнуць на радзіме праз столькі часу.
— ... Панічок! — фурман, адчувался, маўчаць не любіў. Вось ён, ваш фальварак!
— Бачу, бачу, Яне! — Напалеон Міхайлавіч на хаду скокнуў з вазка і, як ні сіліўся саўладаць сабой, спачатку адна, а посля і другая сляза крануліся твару.
Ад радасці хацелася плакаць, не саромеючыся ні Яна, які ўсё бачыў, але на гэты раз зразумеў, што ён лішні тут, таму, атрымаўшы грошы, развярнуўся і хутка паехаў у бок вёскі, якая знаходзілася ў некалькіх вёрстах ад фаль варка; ні самавітага мужчыны, што выйшаў насустрач — ён аказаўся новым уладальнікам колішняга маёнтка Ор даў. Да ўсяго, як неўзабаве высветлілася, ахвотна пайшоў насустрач Напалеону Міхайлавічу. За невялікую плату адвёў накой, дзе Н. Орда пражыў некаторы час.
Хацелася яму ў родных мясцінах застацца назаўсёды. Аднак не атрымалася. He прыжылася ў Варацэвічах жон ка, якая прыязджала з сынам. He прынесла прыбытку прадпрыймальніцтва. Заводзік па выпуску сельгасінвен тару, які ён было заснаваў, патраціўшы ці не апошнія зберажэнні на яго, праіснаваў нядоўга. Займаўся Н. Орда і рэпетытарствам — таксама хутка зразумеў, што гэта зу сім не тое, да чаго ляжыць яго душа.
245
Давялося і ў Пінску жыць (у гэтым горадзе адзін час знаходзіліся і яго жонка з сынам), і ў Гродне, і ў Варшаве, дзе жыла сястра Гартэнзія Скірмунтава... Але найчасцей Н. Орда праводзіў шлях у дарозе. Любоў да архі тэктурнага пейзажу, прывітая ў свой час П. Жырарам, па вяртанні на радзіму стала прызваннем. Зразумеў Папа леон Міхайлавіч — толькі займаючыся гэтай справай, мо жа пакінуць аб сабе добрую памяць...
Пачаліся яго мастакоўскія экспедыцыі, якія звычайна працягваліся па некалькі месяцаў. Н. Орда да пачатку вясны купляў каня, вазок, браў з сабой паперу, фарбы, мальберт, алоўкі і ледзь сыходзіў апошні снег, падсыхалі дарогі, збіраўся ў шлях. Чарговы маршрут звычайна вывучаўся загадзя. У гэтым дапамагалі падручнікі па гісторыі, энцыклапедычныя даведнікі, розныя краязнаўчыя выданні, у тым ліку публікацыі адпаведнага зместу ў газетах і часопісах. Напалеон Міхайлавіч перад выездам ужо ведаў, дзе шукаць унікальныя архітэктурныя ці гістарычныя помнікі, адкуль родам знакамітыя пісьмен нікі, вучоныя, дзеячы культуры. Заставалася толькі разлічыць паездку такім чынам, каб лацвей было пераязджаць з месца на месца. Але тут ужо дапамагалі карты.