• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    Усё аказалася не так проста, як падавалася на першы погляд. Гузікаў жа, як вядома, не меў ніякай прафесійнай падрыхтоўкі. Усё рабіў інтуітыўна, наслых, не валодаючы азамі музычнай граматы. Перастаўляў па некалькі разоў брусочкі, мяняў іх таўшчыню. Тонкія замяняў больш тоўстымі. Нарэшце пачаў задумвацца, якая коль касць брускоў будзе аптымальнай. Павялічыў яе, сам таго не ведаючы, што зрабіў гэта, кажучы спецыяльнымі тэрмінамі, «да двух з паловай актаў храматычнага гукараду».
    Размясціў брускі ў такім парадку (зноў жа адчуваючы неабходнасць падобнай растаноўкі нейкім унутраным го ласам, штуршком, што падказваў яму: рабі менавіта так, а не інакш), каб можна было ўзмацніць інтэнсіўнасць гуку. Пасля са сплеценай саломы зрабіў нешта накшталт трубачак, на іх і паклаў брускі. Як не дзіўна, пры ўдарах палачкамі (карыстаўся і спецыяльнымі малаточкамі) яны пачалі свабодна выбрыраваць, што надавала гуку куды
    231
    большую сілу, чым на інструменце, які быў дагэтуль.
    Сам таго не ведаючы, Гузікаў стварыў музычную кан струкцыю, што пазней была пакладзена ў аснову сучаснага ксілафона. Першыя рэпетыцыі праводзіў самастойна, ні кога не запрашаў, каб не перашкаджалі. Вынікі пераў зышлі самыя лепшыя чаканні.
    Няхітрым атрымаўся інструмент, а гучаў. Яшчэ як гучаў! Адкуль толькі тая мелодыя і з’яўлялася! А хутка адбыліся і першыя выступленні перад жыхарамі Шклова. Але гараджане, не сказаць, каб ахвотна слухалі новае, нязвыклае для іх гучанне. Гузікаў не вельмі такому стаўленню да яго інструмента здзівіўся, і зусім не расчараваўся.
    Ці не гэтак і ён сам паставіўся да брусочкаў, калі бацька неяк у маленстве прапанаваў пайграць на іх. Пасмяяўся, не ўспрыняў прапановы ўсур’ёз. Дык чаго, у та кім разе, чакаць ад іншых... Разумеў Гузікаў — а чаму разумеў, аднаму яму вядома, што трэба арыентавацца на публіку вытанчанага музычнага густу, на тых, хто разумее цану сапраўднаму мастацтву. А такія людзі жывуць у гарадах, дзе тэатры, канцэртныя залы. I ён паўтарыў ужо вядомую яму дарогу, дабраўся да Масквы.
    У першую паездку, бадай, ехаў адзін. Хацелася выступіць без акампаніятараў. Каб слухачы змаглі ацаніць гучанне новага інструмента, якому так і не падабраў назвы, так сказаць, у чыстым выглядзе. Перакананы быў — зусім не ў назве справа. Важней, як «спявае» дзецішча рук тваіх, наколькі прыносіць задавальненне людзям.
    Масквічы былі ў захапленні. Лепшыя музыказнаўцы горада не толькі павіншавалі Гузікава з поспехам, а і па раілі паехаць на выступленні ў Кіеў, у якім таксама былі моцныя музычныя традыцыі. I трэба ж надарыцца супадзенню: падчас прыезду Гузікава, у Кіеве на гастро лях знаходзіўся выдатны польскі скрыпач і дыры* жор К. Ліпінскі. Пачуўшы пра новага, яму не вядомага музыканта, які валодаў, па словах майстроў, здзіўляючым густам і цудоўна іграў на дагэтуль невядомым інстру менце, К. Ліпінскі запрасіў Гузікава да сябе.
    У вызначаны час настукалі ў дзверы, і перад ім з’явіўся хударлявы малады чалавек. У яго за плячыма быў мяшок, а пад пахай жмуткі саломы. He паспеў гаспадар пакоя запытацца, хто ён і што яму натрэбна, як той пра мовіў:
    — Гузікаў я!
    232
    — Ліпінскі! — адказаў гаспадар, усё яшчэ не здолеўшы пераадолець здзіўлення, якое не пакідала яго.
    Знакаміты музыка і з мяшком? Той, пра каго гавораць ці не ўсе ў горадзе, пішуць газеты, — і з саломай пад пахай?..
    У гэтым было нешта незвычайнае. А Гузікаў зразумеў, што Ліпінскі ніяк не можа авалодаць сабою, таму адразу пачаў расказваць і пра самога сябе, і нра свой дзіўны музычны інструмент. I чым далей гаварыў, тым большую цікаўнасць праяўляў Ліпінскі. Сумнення не было перад ім якраз той чалавек, якога ён і хацеў бачыць. Ды хіба толькі бачыць? Найперш, слухаць ягонае ігранне!
    — Дык калі ласка! — прапанаваў ён госцю.
    А Гузікаў і сам ужо разумеў, што трэба пачынаць. На вачах у гаспадара пакоя ён раскладваў брусочкі, скручваў трубачкі з саломы, а праз якую хвіліну пачаў іграць.
    Калі прагучаў апошні акорд, Ліпінскі яшчэ некалькі хвілін сядзеў у крэсле, збіраючыся з думкамі.
    Падняўся рэзка, нечакана, кінуўся да Гузікава. Моцна, па мужчынску абняў яго:
    — Гузікаў, я захоплены вамі! Вы яшчэ большы мастак, чым я. Я выкарыстоўваў магчымасці, што былі прадастаўлены ў маё распараджэнне. Вы ж стварылі сабе новыя!
    ...Гузікава прызнала Масква, у захапленні ад яго быў Кіеў, але ж лепшая на той час эстрада лічылася ў Адэсе.
    Дык на пакаранне матухныАдэсы! — прамовіў сам сабе Гузікаў, збіраючыся ў чарговую паездку.
    Ехаў ужо не навічок у сваёй справе, а чалавек, які ведаў уласную цану і ў многім разумеў, што шмат у вы ступленнях залежыць не толькі ад майстэрства (хоць, безумоўна, яно мусіць быць на першым плане), але і ад зладжанай арганізацыі гастроляў. Загадзя паклапаціўся пра адпаведную рэкламу. З’явіліся абвесткі ў адэскім друку. Газета «Одесскнй вестняк», напрыклад, у нумары ад 12 жніўня 1833 года пісала: «Артыст п. Гузікаў, які прыбыў сюды, гонар мае паведаміць шаноўнейшую публіку, што ён у наступны панядзелак, 14 га жніўня, дае на тамашнім тэатры канцэрт у другі раз на новавынайдзеным ім інструменце з дрэва і саломы».
    Пра выступленні Гузікава ў Адэсе даведаўся і ка мендант англійскага флота на Чарнаморскім моры адмірал Грэй. Можна было, канешне, шаноўнаму адміралу прыехаць у Адэсу, папрысутнічаць на адным з канцэртаў,
    233
    пачуць знакамітага музыку, але ен палічыу за лепшае запрасіць Гузікава ва ўласную рэзідэнцыю, што знаходзілася ў горадзе Нікалаеве.
    Хіба ад такой прапановы адмовішся? Ды і пераканаўся Гузікаў, што кожнае чарговае выступленне, асабліва сярод шаноўнай публікі, як кажуць, працуе на яго.
    Так атрымалася і гэтым разам. Яго ігранне слухалі марское афіцэрства, іх жонкі, дыпламаты. Усе былі ў захапленні. Агульнае ўражанне выказаў Грэй і тут жа прапанаваў Гузікаву арганізаваць для яго паездку ў Лондан.
    Перспектыва аказалася заманлівай і Гузікаў паабяцаў падумаць. Па сутнасці згадзіўся. Аднак іншай думкі прытрымліваліся арганізатары яго выступленняў. Ведаючы, што здароўе ў Гузікава слабае, яна параіла ад прапа новы Грэя ўстрымацца. Туманны Лондан з сырым, вільготным надвор’ем з’яўляўся небяспечным для яго.
    3 гэтым Гузікаў не мог не пагадзіцца. Сухоты ж нра грэсіравалі, а ён і так у пастаянных паездках, днямі не ведае адпачынку. Ды і пра які адпачынак можа ісці гаворка, калі пераканаўся — усё яго жыццё ў музыцы. Толькі яна дае сілы трымацца.
    Невядома, ці вяртаўся Гузікаў з Адэсы на радзіму, заязджаў у родны Шклоў. Адно можна сказаць пэўна, што пасля гэтага ён аб’ездзіў ці не ўсю Заходнюю Еўропу. У тым жа 1835 годзе, калі з трыумфам прайшлі гастролі ў Вене, наведаўся ў Лейпцыг. Там яго пачуў славу ты Ф. Меньдэльсон і ў адной са сваіх публікацый назваў яго сапраўдным геніем. Высока ацаніла гастролі Гузікава і мясцовая «Музычная газетаагляд». Асабліва адзначыла выкананне арыі Расіні (якой, не названа), «Алегро« Хофмейстара, варыяцый і папуры: «сыграў з такой бліскучай тэхнікай, што была набыта ім на працягу шматагадовай практыкі, з тэхнікай, якая спецыялісту гаворыць шмат аб чым».
    3 гэтага ж водгуку бачна, што Гузікаў у Лейпцыгу выступаў не адзін, а «у суправаджэнні дзвюх скрыпак і віяланчэлі». Хто былі гэтыя выканаўцы? Магчыма, сыны, а можа, і музыканты, з якімі знайшоў агульную мову, таму і запрашаў іх у паездкі. Суправаджаў Гузіка ва «прадзюсер, выхадзец з Расіі». У час канцэрта ён выйшаў на сцэну «разам са сваім калегам у старадаўнім нацыянальным касцюме». Якім, не гаворыцца... Магчыма, і беларускім... Тады, нагадаем яшчэ раз, усе выхадцы
    234
    з Расіі лічыліся рускімі. Рускім з’яўляўся для замежжа і Гузікаў.
    У Лейпцыгу адбыліся яшчэ два канцэрты, а пасля — выступленні ў многіх гарадах Германіі. Гастраляваў таксама ў Польшчы, Галандыі, іншых краінах. Нарэшце, Парыж. Водгукаў у друку з’явілася нямала, але ці не найбольш красамоўнае сведчанне Ф. Ліста. У пісьме, адрасаваным 15 студзеня 1837 года Жорж Санд, ён пісаў: «Я напаткаў цуд, знакамітасць з дрэва і саломы, п. Гузікава, музычнага жанглёра, які ўзнаўляе бясконца вялікую колькасць нот у бясконца кароткі прамежак часу і максімальную колькасць гукаў з двух самых бязгучных целаў. Гэта здзіўляючая перамога над цяжкасцямі, што аплаквае цяпер увесь Парыж».
    I, безумоўна, перамога над асабістай немаччу, пра якую ведалі толькі самыя блізкія Гузікаву людзі. Чужым жа пра сваё кепскае здароўе ён гаварыць не любіў. Ды і навошта было рабіць гэта, калі столькі кантрактаў заключыў. He паспела закончыцца адна дамоўленасць, як прапаноўвалі чарговую. I ён не адмаўляўся.
    Пра грошы думаў? Аб славе клапаціўся? Калі папраўдзе, дык вялікіх грошай у яго ніколі не было. Адкуль узяцца ім, калі пастаянныя раз’езды патрабавалі так шмат выдаткаў. А наконт славы? Ды які творчы чалавек не марыць аб ёй? Тым больш, калі яна прайшла, ці трэба вось так, адразу, спыняцца на паўдарозе, адмаўляцца ад магчымасці ўдасканальваць майстэрства. Акрамя таго верылася, што менавіта тытанічная праца дазволіць адолець хваро бу. Быць жа таго не можа, каб не перамог ён сухоты. Пера можа, абавязкова пераможа, яму ж трэба жыць яшчэ! Усяго трыццаць гадоў за плячыма, а столькі няздзейсненага, і якія планы!
    У Парыжы Гузікаву паказалі кнігу 3. Шлезінгера. Уласна кажучы, і не кнігу, а невялікую брашуру, але ўспрымаў яе менавіта як кнігу. Яшчэ б, ні пра кагонебудзь іншага напісана, а пра яго самога. Ды і якая высокая ацэнка! Калі прачыталі першы раз пераклад, нават засаромеўся, адказаў нешта няпэўнае. А пасля ўсё ж папрасіў прадзюсера, каб сёетое са сказанага 3. Шлезінгерам занатавалі яму. Няхай будзе з ім, асабліва гэтае: «Еўропа слухала Паганіні, які заваяваў свет гукамі, і да наступных герояў яна ўжо застанецца больш абыякавай. Але вось, каб адбыўся цуд, з’яўляецца чалавек, які стварыў, падобна Арфею, сваю ліру, і з пераможнай музыкай
    235
    ідзе па свеце. Убачыўшы яго, усе выказваюць захапленне... I гэты чалавек Гузікаў. Гэтаксама, як і Паганіні, Гузікаў завяршае свой ранейшы іплях, што пралягаў у прыцемках, перад яго позіркам нрасціраецца новы, непа мерны, бліскучы — гэты новы шлях захоплівае яго, і, дасягнуўшы вяршыні, ён, канешне ж, з пяшчотай азі раецца на тое месца ўнізе, з якога пачыналася яго ўзыходжанне».