Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
Караблі Чарнаморскай эскадры ўбачылі здалёк, на самым падыходзе да порта. Забыліся пра ваенную дысцыпліну, дазволілі сабе вольнасць. «Ура! Ура! Ура!» — неслася над палубай. Строгія выкладчыкі толькі ўсміхалі ся. Няйначай прыгадвалі ўласную маладосць. Яны ж гэтаксама перажывалі асаблівае хваляванне, калі ўпершыню бачылі караблі, авеяныя баявой славай. А тут жа на рэйдзе стаяць тыя, што памятаюць Ушакова, Сінявіна, іншых вядомых флатаводцаў.
Наведванне Севастопаля яшчэ больш падмацавала думку А. Казарскага аб тым, што ён не памыліўся, вырашыўшы звязаць лёс з морам. Гэта ж яго любімая стыхія! 1 дзіўным было б, калі б ён мог бы з ёй размінуцца. Але ж і мог жа! Каб не той нечаканы прыезд дзядзькі. Ды што гадаць, як мог бы павярнуцца лёс, яго трэба ўспрымаць такім, якім ён ёсць.
Пакуль што на яго скардзіцца не вельмі даводзіцца, хаця і горычы ўжо хапіла. Памёр бацька, а тут вайна з Напалеонам пачалася... Як там маці? Пройдзе некалькі месяцаў, і да А. Казарскага прыйдуць не менш сумныя навіны. Аказваецца, французы двойчы наведваліся ў Дуброўна. Спачатку, як заваёўнікі, якія верылі ў сваю хут кую перамогу, а пасля, як рабаўнікі, якіх гналі з чужой зямлі. Тое другое наведванне Дуброўна французамі і ста ла для сям’і Казарскіх трагічным. Быў спалены іх дом. Сястра Сашы, васемнаццацігадовая Матрона, уцякаючы ад п’яных салдат, каб не згвалтавалі яе, кінулася ў воды Дняпра. Ды не разлічыла сіл, патанула. Маці з яго бра там, застаўшыся без прытулку, падаліся да сваякоў у Сі бір, мяркуючы, што там спакайней.
Але слязьмі не надта чаму дапаможаш. Жыць жа неяк трэба. Тым больш што ў А. Казарскага з’явіліся і падставы для радасці — 14 лютага 1814 года ён нарэшце закон чыў вучылішча, стаў мічманам, апрануў афіцэрскі мундзір. Для шаснаццацігадовага юнака неблагі пачатак. Праўда, засмуціла тое, што служыць накіравалі зусім не
217
на баявы карабель, а на адну з кананерскіх лодак Дняпроўскай флатыліі. Пазней была другая, трэцяя... А ўсё таму, што А. Казарскаму па ранейшаму даводзілася разлічваць толькі на ўласныя сілы. Калі ў час вучобы шмат давала старанне, выдатнае веданне матэрыялу, дык тут, каб гіаспяхова рухацца па службовай лесвіцы, неабходна было мець пэўныя сувязі ці падтрымку ўплывовых людзей.
Hi таго, ні другога ў яго не было. Дзе той дзядзька, даўно голасу не падае! Ды і хіба будзеш цяпер звяртацца да яго, калі ўжо хоць крыху стаў на ногі. Усяго дабіваўся сам, таму толькі ў 1826 годзе, праз дванаццаць гадоў пасля заканчэння вучылішча, яго нрызначылі камандзірам бая вога карабля — брыга «Сапернік». «Баявога» ўсё ж гучна сказана! Судна было старое, глядзіш, ні сёння, дык заўтра разваліцца. Разумела гэта і вышэйшае начальства, таму брыг хутка раззброілі. Знялі гарматы і стаў «Сапернік» звычайным мірным транспартам, якім можна перавозіць звычайныя грузы. Магчыма, А. Казарскі яшчэ доўга пра цягваў бы служыць на ім, калі б не пачалася рускатурэцкая вайна 1828—1829 года.
Расія першай прадпрыняла баявыя дзеянні. Штуршком гэтаму паслужылі падзеі у Турцыі. Султан Max муд II узяўся жорстка падаўляць нацыянальнавызваленчую барацьбу народа. He шкадаваў ні старых, ні маладых. Забівалі нават дзяцей. Расія вырашыла выступіць у якасці своеасаблівага пасрэдніка, гаранта міру. Але перамовы з Турцыяй нічога не далі, тады і пачаліся баявыя дзеянні. Тэрмінова на «Сапернік» вярнулі ўзбраенне. Разам з іншымі караблямі ён перавозіў салдат, што павінны былі ўдзельнічаць у штурме крэпасцей Анапа і Варна.
У час аднаго з падыходаў да Анапы, рускі дэсант, высаджаны на бераг, сустрэў жорсткае супраціыленне турак. Становішча ўскладнілася тым, што асноўныя сілы знаходзіліся на караблях, якія былі яшчэ на падыходзе. Над дэсантам узнікла пагроза поўнага знішчэння. Урата ваць салдат мог толькі цуд. Ды, як вядома, калі цуды і бываюць, дык не вельмі часта. Але на гэты раз цуд з’явіўся і ў асобе А. Казарскага.
Аляксаіідр Іванавіч прыняў хуткае і адзіна прыймальнае ў дадзеным выпадку рашэнне. Ён падвёў судна да самага берага, развярнуў брыг уздоўж яго і гучна скамандаваў:
— Гарматы! Агонь!
Ядры пасыпаліся на непрыяцеля. Туркі гэтага не чака
218
лі і ў паніцы пачалі адступаць далей ад берага. Іх разгубленасць выкарыстаў дэсант. А неўзабаве былі дастаўлены і асноўныя сілы. Туркам нічога не засталося, як здацца ў палон.
Пра гэты выпадак, як і трэба было чакаць, даведалася камандаванне. А. Казарскага ўзнагародзілі залатой шпа гай з надпісам: «За храбрасць». Такіх падарункаў сярод маракоў удастойваліся толькі самыя смелыя. Зыход гэтага бою паўплываў і на далейшы службовы рост А. Казарскага. У пачатку 1829 года яму прысвоілі званне капітаналейтэнанта і прызначылі камандзірам брыга «Меркурый».
У адрозненні ад «Саперніка» гэта было сучаснае для свайго класа судна, пабудаванае з моцнага крымскага дуба. Меў «Меркурый» і належнае ўзбраенне. На борце яго знаходзілася дваццаць так званых каранад. Гэта асобы від гармат з кароткімі стваламі. Зручныя яны тым, што дазваляюць наносіць цяжкія ўдары, што асабліва важна, калі неабходна прабіць борт судна непрыяцеля.
У маі 1829 года «Меркурый» разам з фрэгатам «Штан~ дарт» і брыгам «Арфей» атрымаў загад выйсці да праліва Басфор на марскую разведку. Расійскія маракі ніяк не разлічвалі на сустрэчу з туркамі. У крайнім выпадку, заўважыўшы іх здаля, гатовы былі адразу павярнуць назад, не ўступаючы ў бой. А пасля паведаміць пра знаходжанне непрыяцеля.
I на самой справе на даляглядзе заўважылі турэцкую эскадру. Зірнуў А. Казарскі ў падзорную трубу, каб упэўніцца, колькі суднаў, і жахнуўся. Налічыў шэсць лінейных караблёў, два фрэгаты, два карветы, адзін брыг і тры тэндэры. I гаворкі не магло ісці, каб уступаць у паядынак. Гэта добра разумелі і камандзіры «Штандарта», «Арфея». Яны, як і А. Казарскі, аддалі загад: спешна паварочваць назад.
Судны развярнуліся, але што гэта... «Меркурый» пачаў запавольваць ход, усё болей адрываючыся ад «Штандарта» і «Арфея», якія працягвалі рухацца наперад. А. Казарс кі, які знаходзіўся на палубе, пра ўсё здагадаўся. Настаў штыль. Вецер нечакана аслаб. Подыхі яго адчуваліся толькі ўверсе, а ўніз, да вады, не даходзілі. Фрыгат «Штандарт» і брыг яшчэ маглі павольна рухацца, таму што мачты ў іх былі больві высокія, чым у «Меркурыя». Ён жа хутка зусім спыніўся.
Як быццам, нічога страшнага. У гэткім жа становішчы
219
мусяць апынуцца і турэцкія судны. I сапраўды, яны таксама запаволілі ход. Аднак не ўсе. Два ўсё ж працягвалі рух. Пазней ужо, калі яны наблізіліся, А. Казарскі распазнаў, што гэта турэцкія лінейныя караблі — 110 гарматны і 74 ох гарматны. Мачты ж у іх удвая вы шэйшыя, чым у «Меркурыя», таму і пры самым слабым ветры яны не спыніліся.
Было ўзрадаваўся, калі зноў адчуў лёгкі подых ветрыку, ды, на жаль, «Меркурый» як застыў на месцы. Ліней ныя ж караблі турак падыходзілі ўсё бліжэй і бліжэй. Заставалася два выйсця з гэтага найскладанейшага стано вішча. Пра іх добра ведаў сам А. Казарскі, здагадвалася і каманда. Першы зыход падказвалі туркі. Ужо чуваць іх крыкі, якія, несумненна, зводзяцца да аднаго: «Рускія, здавайцеся!»
Ці здацца ў палон, ці прыняць бой? У адным выпадку выратавацца, але запляміць гонар афіцэрскага мундзіра. У другім — ісці на немінучую смерць. На смерць у імя радзімы. А што пагібель «Меркурыя» гарантавана, А. Ка зарскі ніколькі не сумняваўся. 184 гарматы непрыяцеля супраць 20 ці! Тут ніякае майстэрства і рашучасць не дапамогуць... Праўда, у марскім баі звычайна дзейні чаюць, так званым, адным бортам. Але і тут перавага на баку турак. Проста згаданыя лічбы неабходна паменшыць у два разы. Да ўсяго не трэба забываць, што на «Мерку рыі» 18 гармат знаходзіліся ў батарэях, а дзве, па меры неабходнасці, перастаўляліся з носа на карму. Як ты іх у час жорсткага бою перасунеш?!
Значыць, дзевяць супраць дзевяноста двух! I тым не менш...
— Панове, афіцэры! — раздаўся гучны голас каман дзіра.
Яны чакалі гэтага зварота ды і збірацца доўга не выпадала. Усе, як адзін, знаходзіліся поруч каля А. Ка зарскага. Шмат не гаварылі: стаяць насмерць вырашылі аднагалосна. Пра гэта запісалі і ў вахтавым журнале. Прадугледзелі і той момант, калі ў жывых застануцца адзінкі. Перад круйт камерай (так званы парахавы склеп на судне) паклалі зараджаны пісталет. Сам А. Казарскі яшчэ раз праверыў наяўнасць патронаў. Апошні абаронца павінен будзе выстраліць у круйт камеру, перад гэтым, калі прадаставіцца магчымасць, паставіўшы «Меркурый» ўпрытык да варожага судна. I тады той ператворыцца
220
ў вялізную пылаючую тарпеду, якая гатова ўсё знесці на сваім шляху.
Варожае ядро, не даляцеўшы, упала ля самага борта. Яшчэ два пранесліся над «Меркурыем».
— Кепска цэліцеся, — усміхнуўся А. Казарскі, хоць у падобным становішчы было зусім не да жартаў. Настала апошняя, рашаючая хвіліна. I менавіта ў гэтую хвіліну, ён, камандзір, мусіць аддаць загад, пасля якога «Меркурый» пачне свой апошні бой.
Казарскі падняўся на стол адной з каранад. He паспеў ён і слова сказаць, як раздаўся грукат барабана. Пачаўся нязменны рытуал перад пачаткам боя.
Да гармат! — што ёсць сілы крыкнуў А. Казарскі.
«Меркурый» здрыгануўся, здавалася, усім сваім целам, і дзевяць ядраў урэзаліся ў судны непрыяцеля. 3 боку турак адказалі гэткім жа дружным агнём.
Зноў пачаўся вецер. Яго чакаў, яшчэ як чакаў А. Казарскі! У ім ён бачыў хоць якое ўратаванне. He, не адступаць збіраўся. Адступленне ўжо нічога не дало б. Проста з’явілася хоць якая магчымасць манеўраваць. А гэта вельмі важна. Няцяжка здагадацца, што туркі пастараюцца прыкласці ўсе намаганні, каб «Меркурый» апынуўся па між двума лінейнымі караблямі.
Малады быў А. Казарскі, але на флоце праслужыў ужо пятнаццаць гадоў. Ведаў, да чаго гэта прывядзе, калі брыг стане ў так званыя «два агні». Удараць з абодвух бакоў і шчэпак не застанецца. Трэба манеўраваць і ні ў якім разе не спыняць стральбы. Да апошняга...
Стральба вялася да таго інтэнсіўна, што некаторыя з гармат не вытрымлівалі, перакульваліся. Падбягалі матросы, з дапамогай ломікаў ставілі каранады на месца і па ранейшаму працягвалі пасылаць ядро за ядром. He адставалі і туркі, не хавалі сваёй лютаспі. Падумаць толькі, не могуць саўладаць з нейкім маленькім суднам! Сорам і ганьба. Стралялі ядрамі, карцеччу, выкарыстоўвалі запальныя снарады, двайныя ядры, злучаныя ланцу гамі.