• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    3	Варшавы дарога вяла ў Гародню. I. Дамейка ехаў ужо не адзін, а з сябрам студэнцкіх гадоў, паэтам Антонам Адынцом, з якім праз столькі часу сустрэўся ў Варшаве. Усё складвалася, як быццам найлепшым чынам. Праўда, у Гродні ўзніклі першыя няўвязкі, жаданага пашпарта атрымаць не змог. Улады хоць нечым хацелі насаліць (дарэчы, пашпарт гэты быў у кішэні I. Дамейкі толькі праз чатыры месяцы), але яму было не да прыдзірак.
    Інтэлігенцыя не хавала свайго захаплення яго навуко вым подзвігам. Пры сустрэчах нязменна падносілі хлебсоль сяляне... Слёзы радасці з’яўляліся на твары I. Дамейкі. Ён не выціраў іх, не саромеўся. А калі вясковыя
    211
    кабеты зацягвалі мілагучныя песні, стараўся падпяваць іх, хоць даўно ўжо забыўся словы. У гэтыя хвіліны душэўнага ўзрушэння казаў сабе ў думках: «Застануся, абавязкова застануся тут, нікуды не паеду». Але праходзіла ўзрушэнне і прыходзіў да цвярозай высновы: «Застанешся? А ты ўпэўнены, што ўлады гэтаму ўзрадуюцца? Пашпарт жа затрымліваюць! Ды і што рабіць тут, калі за тысячы кіламетраў усе твае блізкія, знаёмыя... Другая радзіма? Няхай і другая, але — радзіма!»
    I на гэты раз прыйшло да яго канчатковае рашэнне — вярнуцца ў Чылі. Праўда, папярэдне наведаў Італію, Палесціну. А перад тым, як ехаць на Наваградчыну, заві таў з Адынцом у Крашын. Пасадзілі два дубкі, а побач з імі паклалі памятны камень.
    Хутчэй за ўсё, зусім невыпадкова садзіў I. Дамейка гэтыя дрэўцы. Бадай, падумалася яму, што і ён у нечым нагадвае тое ж дрэва. Карані ў роднай глебе, на Баць каўшчыне, а сам за тысячы кіламетраў адсюль. Сапраўды: душа — не падарожніца.
    HE ЗДАВАЎСЯ ВОРАГУ «МЕРКУРЫЙ»
    Аляксандр Казарскі
    Можна назваць чарнаморскіх маракоў... Яны вы хаваны ў школе Лазарава, чалавека адукаванага, сумленнага... Яны жылі пад яго ўплывам, дзе была куды меней забаронена свабода думкі.
    Аляксандр Герцэн
    ж Лшчэ з месяц назад Саша Казарскі пра мора мог толькі марыць. Асабліва гэтыя мройныя думкі, што не давалі спакою, ахоплівалі яго тады, калі браў у рукі якуюнебудзь кніжку аб далёкіх падарожжах, незвычайных прыгодах. А кніжкі Саша любіў. Тыя, якія былі ў бацькавай бібліятэцы, ці не ўсе даўно прачытаў. Ды праходзі ла колькі часу, і да любімых твораў ён вяртаўся зноў, гэтаксама, як і раней, праводзячы над старонкамі запар цэлыя гадзіны. Маці, Таццяна Гаўрылаўна, звычайна ў та кім разе гатова была паўшчуваць. Маўляў, іншыя хлапчукі сабе занятак на вуліцы знаходзяць, а ты ўсё сядзіш дома, як за кратамі.
    Але бацька да гэтага ставіўся больш стрымана. Іван Кузьміч на сваім вяку нямала пабачыў, не менш зведаў і даўно прыйшоў да думкі, што веды чалавеку ніколі не пашкодзяць. He сказаць, каб і сам абыходзіў іх. I ў жыцці тагосяго дабіўся. Быў губернскім сакратаром. Праўда, пайшоў у адстаўку, стаў упраўляючым маёнтка дуброўненскага князя К. Любамірскага. Зусім не па ўзросту развітаўся з дзяржаўнай службай, а хутчэй зза свайго характару. He, чалавек ён не злы, а наадварот, памяркоўны, спа койны, да кожнага гатовы праявіць спагаду. Гэтая добразычлівасць і аказала яму благую паслугу. Такіх начальства не вельмі любіць, яму патрэбны тыя, хто не задумваючыся любы загад выканае. I не пачне пярэчыць, калі адчуе, што робіцца несправядлівасць.
    Ды ўсім ніколі аднолькава добрым не станеш. He
    213
    лаўчыў, адным словам, Іван Кузьміч. Таму і перайшоў у маёнтак К. Любамірскага. Балазе, новы гаспадар не вельмі прыдзірлівы і часта ў раз’ездах бывае. Сяброў шмат мае, чаму лішні раз у госці не завітаць? А гэта I. Казарскаму толькі і трэба. Лішняя апека, даўно пераканаўся, ніколі карысці не прыносіць.
    Як быццам, няма чаго на жыццё скардзіцца. Каб жа толькі дастатак у сям’і быў, а так часта даводзіцца ледзь ве зводзіць канцы з канцамі. Ратоў хапае, і грошай па стаянна нестае. Няхай чытае Сашка кніжкі, можа, хутчэй у людзі выб’ецца, чым ён, бацька. А хлопец не лянівы расце: і па гаспадарцы, калі патрэбна, ахвотна дапамагае, ды і за меншымі глядзіць.
    Сашку ж толькі і трэба, каб не перашкаджалі яму. Засядзе за кнігу — не адарвеш. Да таго бывае зачытаецца, што калі падыдзе хто, слова скажа, дык знячэўку ажно падскочыць, быццам аса якая ўкусіла. I як не падскочыць, калі ў гэты момант знаходзіцца ён зусім не ў родным Дуброўне (нарадзіўся Аляксандр Казарскі ў 1798 годзе), а далёкадалёка адсюль. I зусім не на сушы, а на моры. Паруснік пад яго камандай пагойдваецца на хвалях, ветразі напоўнены ветрам, а матросы толькі і чакаюць каманду яго, капітана, каб адправіцца ў чарговае падарожжа.
    Мора Сашу мроілася і ранняй вясной, калі тая пры ходзіла нарэшце пасля зяцяжной і надзіва снежнай зімы. Тады звычайна нечакана наступалі цёплыя дні, і пад колкімі промнямі сонца трэскаўся на Дняпры лёд, шырокімі ручаяміпратокамі неслася ў яго з навакольных пагоркаў вада. Рака выходзіла з берагоў, затапляючы палогую раўніну. Саша з хлапчукамі галопам нёсся туды, дзе хвалявалася мора, якога яшчэ зусім нядаўна не было. На дзесяткі міль наўкола, наколькі ахоплівала далягляд вока, была вада і толькі вада. Дастагкова прыжмурыцца, каб уявіць сябе на капітанскім мосціку вялікага карабля, які плыве тут, дзе колькі дзён назад ляжалі пад снежнай скарынкай маўклівыя, сонныя сенажаці...
    Ды толькі, каб хто сказаў тады Сашу, што хутка паба чыць ён сапраўднае мора, нізашто не паверыў бы. Ды і як паверыць было, калі мора вельмі далёка ад Дуброўна. I хто там чакае яго, Сашу Казарскага, звычайнага бела рускага хлапчука?! А калі б і чакаў, дык хіба хопіць у бацькі грошай, каб адправіць сына ў такую дарогу?
    Хто ведае, колькі б Саша яшчэ жыў марамі пра мора.
    214
    каб нечакана негадана да Казарскіх не завітаў іх родзіч са сталіцы. Васіль Сямёнавіч Казарскі даводзіўся Івану Кузьмічу дваюрадным братам. Быў у Псцярбургу на дворным саветнікам. Ведаў сабе цану, таму дазваляў і адпачыць на поўдні. А наколькі дарога са сталіцы да Чорна га мора пралягала праз Дуброўна, не прамінаў завітаць да сваякоў. Пры гэтым выкарыстоўваў і мажлівасць дака заць, наколькі шмат дасягнуў ён у жыцці ў параўнанні з імі, правінцыяламі.
    А ўвогуле Васіль Сямёнавіч душой не ачарсцвеў, і ка лі ўбачыў, як бедна жыве яго дваюрадны брат, вырашыў хоць чым дапамагчы яму. Сталічнаму госцю прыйшоўся даспадобы пляменнік. Кемлівы, начытаны. «Такі нідзе не нрападзе»,— падумаў ён, а ўголас сказаў Івану Кузьмічу:
    Як, Іване, ставішся да таго, што забяру Сашу з сабою?
    He паспеў той адказаць, як Івана Кузьміча апярэдзіла Таццяна Гаўрылаўна. Як і любая жанчына, пачуўшы, што сына хоць некуды звесці, ці не слязьмі залілася:
    Што вы кажаце? Забраць?! Сашу? He аддам!
    Усміхнуўся Васіль Сямёнавіч:
    Пачакай, Таццяна! Ну чаго ты ўзвілася? Нічога ж страшнага няма. Хачу ўзяць Сашу з сабой, каб на марскі флот уладкаваць. Прафесію атрымае... А тут у вас, у Дуброўне...
    Ён недагаварыў, даючы зразумець, што не ў заханленні ад іхняга жыцця.
    На флот? — перапытаў Іван Кузьміч.— А што, Саша ж і сам кнігамі пра мора трызніць... Думаю, што і ён пагодзіцца...
    Сам жа Саша ці не на сёмым небе быў, калі даведаўся пра рашэнне дзядзькі, узгодненае з бацькамі. Канешне, як і кожнаму ў такім узросце — толькі дванаццаць гадоў споўнілася, — яму і тужліва было развітвацца з родным домам. Ведаў жа, не на год, не на два збіраецца. Але калі яшчэ выпадзе падобнае шчасце?! Пабачыць мора і стаць юнгам. А дзядзька пра гэта таксама не прамінуў сказаць. Што слова сваё Васіль Сямёнавіч стрымае, Саша ніколькі не сумняваўся. Хіба можа такі чалавек няпраўду гаварыць? Усе знаёмыя хлапчукі ў захапленні ад знаёства з ім. Падумаць толькі, з самой сталіцы прыехаў!
    Дабіраліся да Нікалаева з месяц. Сустэча з морам пераўзышла ўсе Сашавы чаканні. Уразіў і сам горад, які толькі яшчэ забудоўваўся. Яму ж і чвэрткі стагоддзя не
    215
    споўнілася. I караблі, што стаялі на рэйдзе. Ды і ўся атмасфера тут была зусім іншая, не такая, як у Дуброўне. Праўда, ва ўсёй паўнаце зразумее гэта пазней, калі, як кажуць, будзе абветраны з ног да галавы, адчуе на вуснах гаркавы смак марской солі.
    Тады ж, пры першай сустрэчы, падышоў да берага, спыніўся і ні слова не мог сказаць. Васіль Сямёнавіч разумеў стан пляменніка. Даў яму магчымасць пабыць колькі хвілін сам насам са стыхіяй, чароўнасць і загадкавасць якой асабліва ўражваюць таго, хто ўпершыню далучаецца да яе таямнічасці. Калі ж Саша павярнуў твар, на якім так і застыла ўсмешка задавальнення, абняў хлопчыка, прытуліў да сябе:
    — Ну дык што, згода? Як і дамовіліся — у юнгі!
    — Згода! — толькі і адказаў Саша.
    Юнгам ён прабыў аднак нядоўга. Дзядзька прыняў захады, каб уладкаваць пляменніка ў штурманскае вучы лішча. Па тагачасным статуце яно рыхтавала страявых афіцэраў з ліку тых, хто належаў да дваранскага саслоўя, а таксама штурманаў, як гаварылася, «больш з нізкіх класаў». Курсанты як знаходзіліся на дзяржаўным утры манні, так і вучыліся «за ўласны кошт».
    Як не хацелася Васілю Сямёнавічу, каб пра вучобу Сашы паклапацілася казна, нічога не атрымалася. Давялося ў нечым і самому дапамагаць. Часам падтрымка пры ходзіла з далёкага Дуброўна. Але Саша адразу адчуў, як гэта кепска, калі ты знаходзішся далёка ад роднага дому і калі табе ў асноўным даводзіцца разлічваць на ўласныя сілы. Усяго зведаў. Часта сутыкаўся з несправядлівасцю. I вестак ад бацькоў доўга не атрымліваў. Але нягоды яшчэ больш пераконвалі — трэба вучыцца, толькі так можна выйсці ў людзі, атрымаць патрэбную прафесію.
    Здавалася, няма такога прадмета, які б не цікавіў юнака. Сёння на выдатна адкажа на занятках па караблеваджэнню, а заўтра першым падымае руку, калі выклад чык задае ці не самае цяжкае пытанне курса па мараходнай астраноміі. I майстэрствам гарматнай пальбы А. Казарскі дасканала авалодаў. Праявіў вялікі інтарэс да замежных моў, аддаючы перавагу італьянскай і грэчаскай. I як усе, з вялікім нецярпеннем чакаў таго моманту, калі можна будзе адправіцца ў вучэбнае плаванне. Гэта ж не тое самае, што юнгам. Там ты знаходзішся сярод дарослых, яны за ўсё адказваюць, а ты толькі выконваеш іх загады і распа раджэнні. Вучэбнае ж плаванне — магчымасць праявіць
    216
    самастойнасць, паказаўшы, на што здатны. Гэта той важны крок, пасля якога па сутнасці і пачынаецца самастойная марская дарога маладога афіцэра. Казарскім і яго сябрамі па вучылішчы ён быў зроблены летам 1811 года. Для курсантаў выдзелілі брыганціну «Міхаіл». Паплылі, канешне, у Севастопаль, пра які нямала чулі ад выкладчыкаў і шмат чыталі ў кнігах. Яшчэ б! Севастопаль — горад расійскай марской славы.