• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    3. Даленга Хадакоўскі і «любіў народ усёй братняй любоўю». I свой беларускі, і рускі, і польскі, і ўкраін скі. Ды і як жа інакш быць магло, калі ён паставіў перад сабой агромністую задачу — падрабязней прааналізаваць самы даўні перыяд у гісторыі славянства, зірнуць у мі нуўшчыну, дзе славяне жылі яшчэ разам. Агульнаславянскім называлі здаўна даследчыкі гэты перыяд. Пры тым ледзь не аднадушна заяўлялі, што менавіта з прыходам хрысціянства славяне пачалі пасапраўднаму далучацца да цывілізаванага свету, да сусветнай культуры. Калі нрытрымлівацца такой думкі, не хаваў свайго абурэння 3. ДаленгаХадакоўскі, дык да гэтага яны былі «дзікімі»?! Значыць, часы язычніцтва (паганства, як яшчэ гавораць некаторыя гісторыкі) толькі ўсяго нейкі прамежкавы перыяд?! Пагадзіцца з гэтым ён ні ў якім разе не мог. Каб даказаць сваю нязгоду — і не на эмоцыях, а на фактах, і пачаў даследаваць старадаўнія гарадзішчы, вывучаць мікратапаніміку, фальклор, этнаграфію. Упэўнены быў, што толькі пры такім комплексным падыходзе да даўніны, можна «адказаць, ці на самой справе былі нашы продкі на той ступені дзікасці, пра якую гавораць прапаведнікі хрысціянства і пазнейшыя ўнукі, узгадаваныя ў моднай калысцы», ці ўсё ж з’яўляліся яны людзьмі культурнымі.
    3 7 верасня 1817 года пачаліся шматлікія навуковыя вандроўкі 3. Даленгі Хадакоўскага. Кракаў і яго ваколіцы, Галіччына, цяперашняя Беларусь: Гомель, Добруш, Рэчыца, Рагачоў і іншыя гарады... Завітвае ў Пецярбург, перад гэтым пабываўшы ў Быхаве, Магілёве, Віцебску, Полацку, Пскове... Пасля сталіцы робіць падарожжа па рускай Поўначы...
    He хапае сродкаў, далёка не заўсёды знаходзіць узаемаразуменне з уладамі, ды і з уплывовымі людзьмі ад навукі, ад якіх у многім залежала фінансаванне паездак.
    197
    У нечым расчароўваецца, сумняваецца, але аптымізму не траціць, цалкам аддаючы сябе навуцы. Апантана, улюбёна працуе сам, да гэтага заклікае і іншых: «Будзем жа захоўваць выпадковыя і даволі частыя знаходкі ў зямлі, розныя невялікія статуэткі, малюнкі, металічныя прылады, посуд, урны з попелам. Падлічым і дакладна змерым усе вялікія магілы, насыпаныя ў гонар адной асобы і перажыўшыя стагоддзі. Захаваем ад знішчэння надпі сы, высечаныя на скалах у падземных нячорах, у боль шасці нам невядомыя. Здымем планы мясцовасцей, якія асабліва вызначаюцца сваёй старажытнасцю, не дазваляючы ні аднаму ўрочышчу загінуць у забыцці. Пастараемся даведацца пра ўсе назвы, якія вясковы люд або яго лекары ў розных краях даюць зёлкам. Збярэм, колькі магчыма, песні і старадаўнія гербы, апішам важнейшыя абрады».
    Як актуальна гучыць такое сцверджанне, наколькі яно сугучна цяперашнім адраджэнцкім працэсам у жыцці грамадства, у жыцці Беларусі?! Пісаў жа гэта 3. ДаленгаХадакоўскі яшчэ ў 1818 годзе, так завяршаючы сваю асноўную працу «Пра славяншчыну да хрысціянства». Ніхто да яго не браўся за даследаванне старажытнасла вянскага побыту ў комплексе ўсіх задач і праблем, ніхто так падрабязна не разгледзеў культуру і народную твор часць у дахрысціянскі перыяд. Тут 3. Даленга Хадакоўскі агульна прызнаны першапраходца. Нершым ён пасапраўднаму пачаў вывучаць і гарадзішчы. Безумоўна, па мыляўся, адводзячы ім толькі культавую ролю. He без выдаткаў, як кажуць, але памкненні даследчыка былі ўзрошчаны на глебе паважнага стаўлення да мінулага. 3. Даленга Хадакоўскі не толькі яго пільна вывучаў, але ў нейкай ступені і наэтызаваў. I зразумець яго не толькі можна, але і трэба. Там, дзе сапраўдная захопленасць, там і замілаванне. Пасвойму 3. Даленга Хадакоўскі выстунаў і за адраджэнне. За тое ж самае вяртанне да вытокаў, да каранёў, якога прагнем мы. Таму і заклікаў «чытаць» назвы вёсак, гарадоў, азёр, рэк, якія шмат могуць раска заць.
    He толькі не страцілі свайго значэння, а, наадварот, набываюць новы водгалас і асноўныя палажэнні артыку ла 3. ДаленгіХадакоўскага «Даследаванні адносна рускай гісторыі», што з’явіўся ў 1819 годзе. У гэтай публікацыі даследчык смела крытыкаваў некаторыя налажэнні «Гісто рыі дзяржавы расійскай» М. Карамзіна, звязаныя з мі нуўшчынай Беларусі. Да падобных пытанняў 3. Даленга
    198
    Хадакоўскі звяртаўся і ў іншых сваіх выступленнях. Крытычнае стаўленне да «Гісторыі...», у прыватнасці, выказваў у перапісцы з асобнымі вучонымі, звяртаўся нават са спецыяльным лістом да тагачаснага міністра асветы князя Галіцына. 3. Даленга Хадакоўскі абураўся, што М. Карамзін «Літве падараваў сённяшнія літоўскія губерні, дзе паміж Вільняй і Гародняй народ гаворыць на беларускай мове». Цікава, што пры дапрацоўцы сваёй працы М. Карамзін гэтыя заўвагі ўлічыў.
    Мы павінны быць удзячны 3. Даленгу Хадакоўскаму і за тое, шго ён адным з першых рашуча выступіў у абарону беларускай мовы, адносіў яе да самастойнай сярод іншых славянскіх моў, гаварыў аб неабходнасці фарміра вання і станаўлення беларускай літаратурнай мовы. I гэта ў той час, калі сярод знакамітых вучоных было вельмі цяжка знаходзіць аднадумцаў. 3. Даленга Хадакоўскі зна ходзіў, у тым ліку і ў асобе вядомага рускага гісторыка М. Пагодзіна.
    Кантакты, гутаркі пашырыліся, калі пасля падарожжа па рускай Поўначы, даследчык апынуўся ў Маскве. Праўда, не абыходзілася і без спрэчак, разнагалоссяў. Калі яны тычыліся чыста навуковых аспектаў, нічога благога ў гэтым не было. Іншая справа, што 3. Даленга Хадакоўскі пачаў заўважаць да сябе прадузятыя адносіны з боку афіцыйных асоб. Прадузятасць павялічвалася, бо сярод апанентаў аказаліся і тыя, хто займаў уплывовыя пасады, ад каго залежала быць ці не быць далейшым яго навуковым экспедыцыям. Надаралася, рознасць поглядаў з цягам часу прыводзіла да звычайнай непрыязні. Відаць, па гэтай прычыне і М. Карамзін не змог цалкам дараваць крытыкі яго «Гісторыі...»
    Магчыма, і па гэтай нрычыне, можа, сказаўся і звы чайны збег абставін, ды толькі 11 красавіка 1823 го да 3. ДаленгуХадакоўскаму афіцыйна адмовілі... He, не ў новай экспедыцыі. Адбылося куды больш страшнае. Улады не збіраліся ііакрываць яго расходы, звязаныя з папярэднімі навуковымі паездкамі. Калі ўлічыць тагачаснае становішча вучонага, дык гэта быў па сутнасці крах. 3. ДаленгаХадакоўскі ў роспачы нават збіраўся спаліць сабраныя матэрыялы, ды самыя блізкія сябры адгаварылі яго ад такога кроку. Яны пазычалі яму і грошы, але пазыка павялічвалася, а выйсця не бачылася. Каб звесці канцы з канцамі 3. Даленга Хадакоўскі пачаў прадаваць свае кнігі з уласнай бібліятэкі.
    199
    Гэта паправіла становішча, але не надоўга. Урэшце вырашыў развітацца з Масквой назаўсёды. У жніўні 1823 года пераехаў у Цвярскую губерню, стаў працаваць упраўляючым маёнтка аднаго з мясцовых памешчыкаў.
    Уласна кажучы, вярнуўся да таго, з чаго і пачынаў. Але тады, на старце жыццёвай дарогі, адначасова мог займацца і любімай справай, працаваць у бібліятэцы, архівах. Цяпер жа заставалася толькі апрацоўваць сабра ныя матэрыялы, пісаць сябрам, знаёмым і з нецярпеннем чакаць лістоў у адказ.
    Хоць у нейкай ступені гэта ўсцешвала. Адначасова рабіў і захады, каб атрымаць сродкі для далейшых наву ковых росшукаў. Ды безвынікова... А тут яшчэ нестабіль насць палітычнага становішча, арышты ў Вільні філама таў. Што, калі на яго след выйдуць? Калі даведаюцца, хто на самой справе хаваецца пад прозвішчам ДаленгіХада коўскага?
    Ці не гэтыя перажыванні, матэрыяльная нястача паслу жылі прычынай нечаканай і хутка прагрэсіруючай хваро бы. Згасаў 3. Даленга Хадакоўскі... Ці то ад нейкай загадкавай прастуды, як сцвярджаюць адны... Ці то ад сухотаў — такое меркаванне таксама мела бытаванне... 17 лістапада 1825 года яго не стала. Пахавалі яго ў тым жа сяле Пятроўскім, дзе жыў апошнім часам.
    Перад смерцю 3. ДаленгаХадакоўскі завяшчаў, каб жонка з рукапісамі звярнулася да М. Палявога і члена Таварыства гісторыі і старажытнасцей расійскіх I. Ко шалева. М. Палявой хацеў быў іх апублікаваць, але цяж касці ўзніклі, бо запісы ўкраінскіх і беларускіх песень былі зроблены лацінкай. Праз некаторы час сярод ко лішніх прыяцеляў 3. ДаленгіХадакоўскага разгарнуліся спрэчкі, якія набылі характар у многім далёкі ад па важнага стаўлення да навуковай спадчыны і да самога збіральніка яе. Папракалі як маглі адзін аднаго ў выкарыстанні імя даследчыка ў карыслівых мэтах, у тым, што асобныя запісы публікаваліся без спасылак на крыніцы. Тым не менш, асобныя публікацыі 3. ДаленііХадакоў скага з’явіліся. Нават сам А. Пушкін прымаў непасрэдны ўдзел ва ўпарадкаванні яго рукапісаў. 3 песнямі ў яго запісах пазнаёміўся М. Гогаль і высока ацаніў іх...
    У наш час імя 3. ДаленгіХадакоўскага вярнула з не быцця Л. Малаш. I гэта не перабольшанне — з небыцця! Калі ў 1959 годзе яна, знайшоўшы ўсе копіі і частку арыгіналаў песень, занатаваных гэтым даследчыкам (пе
    200
    сенная ж спадчына 3. ДаленгіХадакоўскага ўвайшла ў тры рукапісныя зборнікі, адпаведна 1017, 887 і 106 запісаў), паведаміла аб гэтым на пасяджэнні вучонага савета Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі, аказалася, што ніхто пра 3. ДаленгуХадакоўскага ўвогуле не чуў.
    Больш уважліва паставіліся да гэтых запісаў у Польшчы і на Украіне. Польскі том выйшаў у Варшаве ў 1973 годзе, украінскі — ў Кіеве — у 1974м. Беларускага па ранейшаму няма, а гэта ж каля 500 народных песень!
    Яшчэ адна несправядлівасць! I ў сувязі з гэтым міжволі прыгадваюцца словы, занатаваныя невылечна хворым 3. Даленгам Хадакоўскім у яго блакноце. Аношні запіс, зроблены рукой вучонага 1 лістапада 1825 года: «Вяртаецца ў краі сваіх продкаў, пакідае ластаўка нашы аколіцы, і снягір песню спявае на бязлістым дрэве! Ах, калі ж я пакіну гэта жыццё, якое мне надакучыла, якое мяне гняце? Калі ж вярнуся я ў жальнік, той край, у якім апынуся, як пад уласнай страхой?»
    Які боль! Якая туга! I як бы прадчуванне, што са смерцю несправядлівасць не знікне.
    AM
    ДУША HE ПАДАРОЖНІЦА
    Ігнат Дамейка
    Вазьміце атлас і прыгледзьцеся да карты паўднёваамерыканскай краіны Чылі. Бачыце: ля Ціхага акіяна, там, дзе да яго падступаюць магутныя вяршыні Андаў, знаходзіцца горад Дамейка. А крыху паўночней — горны хрыбет, які носіць тое ж імя. Геолагі могуць назваць мінерал дамейкіт, батанікі — фіялку дамейкіяну, заолагі — малюска науцілус дамейкус. Аднак мала хго ве дае, — што ўсё гэта: і горад у далёкай краіне, і горны ланцуг, і кветка, і мінерал, і жывёліна — названа так у гонар нашага земляка, вы датнага рэвалюцыянера, вучонага і падарожніка.