• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    «Як шмат папрацаваць давядзецца, каб прывесці ўсё да ладу», — мільганула думка, але з ёй прыйшла і другая. Як супакаенне, як абнадзейванне, як спадзяванне на лепшае: «Будзе і ў Залессі не горш, чым у Афінах».
    «Не горш?» Агінскі як бы перапытваў самога сябе. Адказаў цвёрда, услых: «Лепш будзе, чым у Афінах!»
    Для рэстаўрацыі сядзібы запрасілі прафесара архітэктуры Віленскага універсітэта Міхала Шульца, пасля смерці якога ўсю работу на сябе ўзяў яго памочнік Юзаф Пусэ. Аб размаху рэстаўрацыі сведчыць тое, што яна працягвалася да 1815 года. Вядома, на тэмпах сказаліся і падзеі 1812 года. Дарэчы, Залессе Агінскі пакінуў толькі тады, калі французы знаходзіліся ўжо ў некалькіх мілях ад маёнтка.
    Рабілася ўсё дыхтоўна, з разлікам не на адно дзесяцігоддзе. Агінскі, як бы прадчуваў, што Залессе назаўсёды будзе звязана з яго імем. Каля старога палаца з’явіўся
    187
    новы, мураваны. Былі пабудаваны аранжарэі, цяпліцы, капліца, шмат узнікла новых клумбаў. Цікава, што Агін скі вельмі любіў рэдкія гатункі кветак, а, высаджваючы іх, рабіў гэта так, каб утвараліся замыславатыя кампазіцыі. Адна з іх у гонар любімай дачкі называлася «клум бай Эмы». I паўсюдна садзіліся дрэвы. А яшчэ Агінскі паклапаціўся, каб у найбольш маляўнічых месцах парка ўстанавіць два памятныя камяні. Першы з іх — у гонар паплечніка і сябра па рэвалюцыйнай барацьбе Т. Кас цюшкі.
    Да глыбокай ночы гарэлі агні ў палацы. Часцей за ўсё на другім паверсе, дзе ў бібліятэцы ён нрымаў сваіх сяброў. 3 Вільні, Варшавы, Пецярбурга... Калі ж заста ваўся адзін, час праводзіў у музычным салоне. Садзіўся за раяль, рукі звыкла краналіся клавішаў, і лёгка, быццам самі сабой, нараджаліся чароўныя гукі новых мелодый. Найперш — паланезаў. Менавіта тут, у Залессі, Агінскі напісаў і самы галоўны паланез — «Развітанне з Радзімай», які ўсім вядомы як «Паланез Агінскага».
    Развітанне ў той час, калі адбылася нарэшце чаканая сустрэча? Здавалася б, што можа быць больш несумя шчальным?! Чалавек, які па звычайнай логіцы мусіў бы радавацца, выказвае свае пачуцці праз тужліва журботны роздум! Спакойная, вольная мелодыя паланеза лямінора нечакана абрываецца, у ёй настае той кульмінацыйны момант, калі гукі вырываюцца з сілай, гатовыя абрушыцца шквалам...
    Назва, як мяркуюць асобныя музыказнаўцы, даследчы кі гісторыі музыкі, узнікла пазней, нарадзілася з вуснаў паўстанцаў ужо 1831 года, якія таксама пакінулі сваю Бацькаўшчыну з за праследавання ўладаў. Аднак, у рэшце рэшт, не ў назве справа, а ў самім духу паланеза. У той відушчнасці М. К. Агінскага, які недзе інтуітыўна здагадваўся, што яму ніколі не даруюць яго вольналюбівых поглядаў. Рана ці позна, але за іх давядзецца плаціць па самаму высокаму рахунку. Плаціць, альбо... Альбо пакі нуць Радзіму.
    Праўда, нельга не сказаць, што Радзіма ў яго разу менні — гэта найперш вольная і незалежная Польшча. Толькі гэтым кіраваўся Агінскі, калі ішоў у бой «за нашу і вашу свабоду». Пра Польшчу дбаў і прапаноўваючы Аляксандру I нраект стварэння ў складзе Расійскай імперыі аўтаномнага ўтварэння — Вялікага герцагства Літоўскага, якое, згодна планаў Агінскага, павінна было
    188
    ўключыць у сябе Віленскую, Гродзенскую, Ковенскую, Мінскую, Віцебскую, Кіеўскую, Падольскую губерні, Беластоцкую вобласць і Цярнопальскую акругу.
    Тым самым, для яго не было розніцы паміж літоўскім, украінскім і беларускім народамі, а існаваў адзін — польскі народ. Што ж, і Агінскі з’яўляўся сынам свайго часу, і прымаць яго неабходна такім, якім быў.
    У адным не застаецца сумнення: далёка не кожнаму даецца застацца такім сумленным, як ён. Калі Агінскі пераконваўся, што яго спадзяванні на лепшае марныя, ішоў на разрыў з кім бы там ні было. Так цалкам расчараваўся ён у Аляксандры I. Гэтак было і ў адносінах да Напалеона. Сначатку верыў, што імператар збіраецца адрадзіць Польшчу, але ўжо ў 1811 годзе рашуча заявіў: «Я раней прадбачыў, як жорстка памыляцца яны (супля меннікі — A. М.) у сваіх чаканнях і як мала пажнуць яны пладоў...»
    ...Агінскі падышоў да каменя, устаноўленага ў го нар Т. Касцюшкі. Рукой правёў па надпісе, моўчкі пастаяў са схіленай галавой.
    ІІІто мроілася яму ў гэты момант, што іірыгадвалася? Ды хутчэй за ўсё тое, што пасля прыходзіла ў памяць усе адзінаццаць гадоў (памёр 15 кастрычніка 1833 года) зна ходжання ў Фларэнцыі. Баявыя воклічы і маршавыя песні паўстанцаў. Любімы паланез «Развітанне з Радзімай»... Асабліва тое месца ў ім, калі ўрачыстая бравур насць дасягае надзвычайнага ўзрушэння, калі паядноў ваюцца, зліваюцца з сабой туга і смутак, плач па загінуўшых і слёзы ад таго, што ніколі больш не ўбачыць родных мясцін.
    Так ужо сталася, што творчасць М. К. Агінскага атаесамлівацца з яго славутым «Паланезам...» А між іншым на сённяшні дзень вядома 20 яго паланезаў, 4 маршы, 4 вальсы, 3 мазуркі, галоп, менуэт, шматлікія рамансы, опера «Зеліда і Валькур, або Банапарт у Каіры», напісаная на ўласнае лібрэта. У чатырох тамах выходзілі «Мемуары» М. К. Агінскага. У гісторыкаў нязменнай папулярнасцю карыстаецца яго трактат «Лісты нра музыку».
    Аднак не будзе памылкай сказаць, што ён і аўтар адна го твора. Паланеза, якому гучаць вечна...
    ...I НА БЯЗЛІСТЫМ ДРЭВЕ СНЯГІР СПЯВАЕ
    Зарыян ДаленгаХадакоўскі
    Я сам хоть в кннжках н словесно Собраться надо мной трунят
    Я мешаннн, как вам нзвестно, М в этом смысле демократ.
    Но каюсь: новый Ходаковскнй, Люблю от бабушкн московской Я слушать толкн о родне, Об отдаленной старыне.
    Александр Пушкйн
    ^Іайна з Напалеонам была, як кажуць, зусім не за гарамі. Гэтага не маглі не разумець і правячыя колы царскай Расіі. Імператар Аляксандр I аддаў загад аб тэрміновай перадыслакацыі асобных воінскіх часцей, што знаходзіліся ў Сібіры і на Далёкім Усходзе. Яны ў спешным парадку сцягваліся бліжэй да Масквы. У ся рэдзіне 1811 года скранулася з месца і 24 я дывізія над камандаваннем генерал лейтэнанта У. Глазенапа.
    У Омску, дзе яна была прапісана пастаянна, не ска заць, нраўда, каб імператарскі загад успрынялі як нешта нечаканае. Аб тым, што ў паветры зноў запахла порахам, нягледзячы на вялікую адарванасць ад цэнтра, ведалі ды і здагадваліся, што неўзабаве давядзецца сутыкнуцца не з кім небудзь, а з французамі. Аднак настроі ў афіцэраў і салдат былі далёка неаднолькавыя. Адны з іх — іх налічвалася большасць, з нецярпеннем чакалі моманту, калі можна будзе з гонарам пастаяць за цара, за Айчыну, паказаць на справе, на што здатны кожны, як абаронца Радзімы. Другія — у асноўным палякі, беларусы, сасла ныя ў Сібір за вольналюбівыя настроі, аддадзеныя нажыццёва ў салдаты, цешылі сябе надзеяй, што, нарэшце, у час пачатку баявых дзеянняў змогуць перайсці на бок
    190
    французаў, адкрыта выступіць супраць расійскага прыгнё ту, і тым самым разлічваць на вызваленне ўласных на родаў.
    Да аіюшніх належаў і радавы Адам Чарноцкі. Як толькі крануліся з месца, ён быў, можна сказаць, на сёмым небе ад шчасця. Саслужыўцы не маглі не заўва жыць гэтага.
    Шкада адно, што дарога так доўжыцца. Але, калі падумаць, дык і свет няблізкі. Дзе Омск, а дзе Бабруйск. Лічы праз усю Расію ўздоўж трэба праехаць. Нарэіпце, 21 чэрвеня прыбылі на месца. Чарноцкі, праўда, раз лічваў, што ў Бабруйску іх часць, як і ўся дывізія, не затрымаецца, пададуцца бліжэй да Масквы. Аднак у ка мандавання былі свае планы. Прастаялі ў Бабруйску ажно да верасня. Значыць, пра пераход на бок французаў у час бою пакуль гаворкі і быць не магло. I ўвогуле, невядома, калі яшчэ пачнуцца ваенныя дзеянні. Узяць жа і проста з часці ўцячы — небяспечна. Зловяць — не памілуюць. Застаецца прыдумаць нешта такое, пасля чаго ніхто б цябе і не падумаў шукаць.
    Толькі што? Украсці чужыя дакументы? Пры жаданні, зрабіць гэта і не вельмі складана. Бярэзіна поруч, надвор’е стаіць па ранейшаму цёплае, быццам не восень ужо, а лета. Многія афіцэры і салдаты з задавальненнем купаюцца, бяспечна пакідаюць абмундзіраванне на беразе.
    Дапусцім, чужыя дакументы ў кішэні. He салдацкія, вядома, а якоганебудзь афіцэра... Але дзе форму ўзяць, не будзеш жа ў сваім абмундзіраванні ўцякаць? Тут на беразе можна было б, але гэта не тое, што цішком даку менты з кішэні выцягнуць, заўважыць могуць.
    Уцякаць жа трэба абавязкова. I чым хутчэй, тым лепш. Інакш усё, над далейшым жыццём давядзецца крыж наста віць. Раз і назаўсёды. У армію ж яго адправілі пажыццё ва. Так і пражывеш усе свае далейшыя гады пад гэтае нязменнае: «Ацьдва! Ацьдва!», калі, безумоўна, шалёная куля ў адно імгненне не адправіць на той свет.
    Думаў, гадаў А. Чарноцкі, як і што рабіць. Ды не здарма кажуць: выйсце са складанага становішча часам бывае вельмі простае. Пасля здзіўляўся, як жа раней такое ў галаву прысці не магло. Яшчэ тады, як прыбылі ў Бабруйск. Неабходна зрабіць так, каб усе паверылі, што патануў.
    3 цяжкасцю набыў цывільную вопратку, схаваў у патаемным месцы. Пасля не дзень, не два чакаў зручнага
    191
    моманту, каб у размяшчэнні часці было менш афіцэраў. Як быццам, такі момант надышоў. Была нядзеля, боль шасць з іх падаліся ў горад, каб правесці час у рэстаране, ці з мясцовымі жанчынамі. Чарноцкі перакінуўся словамі з саслужыўцамі і сказаў, што хоча пайсці пакупацца.
    — Хутка вярнуся! — кінуў напаследак.
    На беразе зняў абмундзіраванне. Паклаў яго навідаво ку. Ды так, каб з кішэні тырчэлі лісты ад блізкіх з адра сам. Сам жа хуценька пашыбаваў да бліжэйшых кустоў, дзе чакала яго цывільная вопратка. Хуценька перапрануўся і ў дарогу... Настрою надавала і тое, што меў пры сабе план абароны Бабруйска. Што што, а гэта саслужыць яму добрую службу, калі з’явіцца ў размяшчэнні францу заў. Тыя не засумняваюцца, што перайшоў да іх з самымі лепшымі намерамі, гатовы змагацца на іх баку супраць ненавіснай Расіі...
    Развітаемся мы ў гэты момант з А. Чарноцкім, пажа даем яму шчасця і пастараемся пазнаёміцца крыху бліжэй з яго папярэднім жыццём, бо не ведаючы, хто такі Адам Чарноцкі, цяжка гаварыць нра Зарыяна ДаленгуХада коўскага. З’явіўся А. Чарноцкі на свет 24 снежня 1784 года ў маёнтку непадалёку ад вёскі Гайна цяперашняга Лагойскага раёна. Маці памерла, калі Адасю споўнілася ўсяго тры гады. У бацькі хапала сваіх спраў, а да ўсяго ён пачаў судовую цяжбу за наследства, таму адправіў сына з дому, аддаў на выхаванне сваякам, якія жылі ў маёнтку Лепяшын, на тэрыторыі тагачаснага Слуцкага павета. Ві даць, такая акалічнасць у далейшым і давала падста вы А. Чарноцкаму называць сябе случаком, падкрэсліваць, што ён «па паходжанні з тутэйшага краю».