• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    ІІІто адбывалася тымі днямі ў Шклове, цяжка пера даць словамі. Горад нагадваў суцэльнае тэатральнае відовішча. Салюты, феерверкі, і спектаклі, спектаклі...Як сведчаць відавочцы, падчас прыезду шаноўных гасцей у Шклове «адкрыліся шэсць тэатраў». Але балетная трупа тады яшчэ самастойна не выступала. Дэбют яе адбыўся годам пазней, у час афіцыйнага адкрыцця мясцовага два ранскага вучылішча. 3 гэтай нагоды кадэты паставілі невялікі спектакль, а «балетная трупа гаспадара выканала алегарычны балет з хорам».
    Незадоўга да гэтага ў трупу была прынята і Пелагея Азарэвіч. Прыгожая, не па гадах тэмпераментная, яна на першых жа рэпетыцыях кінулася ў вочы Марыядзіні. Даведаўся, што ў яе ёсць пляменніца, амаль аднагодкі яны. Запрасіў у трупу і Кацярыну. Тая ўжо шмат начула*
    173
    ся ад цёткі, аб дзівосным, вабным свеце, у які трапляе ў тэатры. Але адна справа чуць і куды іншая паглядзець на ўласныя вочы.
    Убачанае пераўзышло самыя лепшыя чаканні. Уразілі, безумоўна, не самі рэпетыцыі. Напачатку яны падава ліся цяжкой, няўдзячнай, а таму не патрэбнай працай. Толькі пазней прыйшло да Кацярыны ўсведамленне і ра зуменне, што менавіта з іх, рэпетыцый, і нараджаецца спакваля тое свята, якое пасля адбываецца на сцэне.
    Тады, пры першым наведванні тэатра (Марыядзіні, як вопытны педагог разумеў, што ад першай сустрэчы зале жыць, калі не ўсё ў будучай творчай біяграфіі артыста, дык многае) балетмайстар дазволіў ёй прымасціцца на свабоднае месца ў адным з першых радоў. Яна і прасядзела ўвесь спектакль з шырока раскрытымі вачыма. Грала музыка, чароўныя гукі луналі над скляпеннямі залы, быц цам адштурхоўваючыся ад сцэны. А на ёй, падобныя на казачных фей, плылі і плылі танцоры. He верылася нават, што гэта звычайныя дзяўчаты. Гэткія ж, як і яна, Кацярына Азарэвіч. I сярод іх — Пелагея, якая вылучалася і ростам, і гнуткасцю стану, і прыгажосцю твару, а яшчэ...
    Чым выдзялялася Пелагея Азарэвіч з гурту іншых артыстаў балета, Кацярына тады, пры сваёй першай прысутнасці на спектаклі, яшчэ дакладна адказаць не магла. Зразумела яна гэта крыху пазней, калі сама прайшла ўжо не праз адну рэпетыцыю, адчула неаднойчы гаркавы прысмак салёнага поту на вуснах, стомленасць і боль у нагах. Ды і ва ўсім целе, якое, здавалася, разламвалася на часткі, і толькі моцная сіла волі, упартасць і настойлівасць не давалі здарыцца непапраўнаму.
    Пасля і зразумела Кацярына, што Пелагеяй як бы рухае сапраўдная апантанасць у танцы. Тады і адчула яна (як гэта не магла да гэтага прыйсці раней — разпораз прыходзіла думка), што Пелагею з іншых і вылучала якраз тонкае адчуванне мажлівасці жэсту і руху. Настолькі дакладнае ўжыванне ў вобраз, як бы зліванне з самой плоццю, што збоку, будучы чалавекам староннім, наўрад ці ўбачыш гэта. I не здолееш растлумачыць, што і да чаго.
    А ўбачанае пры першым наведванні тэатра не забылася, з цягам часу не сцёрлася з памяці. Хіба што напоўнілася новымі „адрабязнасцямі. Бо ўжо і сама Кацярына Азарэвіч не тое, што танцавала на сцэне, а жыла сцэнай. Як бы
    174
    злівалася з ёй. Хаця не, вызначэнне гэтае недакладнае. I яна хутка сама адчула надуманасць яго. He зліццё гэта было, а палёт. Палёт цела і ўзвышэнне духу. Над усім дробязным і неабавязковым. Над буднямі, што гнятуць цябе. Дзеля вечнага і ўзнёслага палёту! Калі пачынае гаварыць сваёй нячутнай мовай кожны рух, асобны жэст.
    Нараджаўся цуд, да якога можна кожным разам усё больш набліжацца, але якому наўрад ці дасі калінебудзь канчатковае, вычарпальнае тлумачэнне. Пра гэта неаднойчы любіў нагадваць і сам Марыядзіні. У час рэдкіх нерапынкаў, што надараліся на рэпетыцыях. Калі стамля ліся не толькі танцоўшчыцы, але і сам ён — балетмай стар. Расцягваючы словы — Марыядзіні так і не навучыўся дакладнаму вымаўленню чужой яму мовы — ён паўтараў тое, што артысты чулі неаднойчы: «Вы зразумейце, гаварыць танцам дадзена нямногім. Вы — з тых нямно гіх!»
    Пасля гэтага душа спявала зноў і зноў, а рэпетыцыі не здаваліся ўжо такімі цяжкімі, а ў нечым, магчыма, і аднастайнымі. Заўважала Кацярына, як пры гэтых словах балетмайстра кідала ў яе бок позірк Пелагея. Чуеш, як важна тое, што мы робім, а ты ж нядаўна скардзілася. Маўляў, зза гэтых нагрузак далей трываць немагчыма. Заяўляла, што гатова кінуць балет.
    «Табе, — гаварыла тады Пелагея,—у многім прасцей. Цябе ж Марыядзіні выкупіў ў Зорыча. Ты куды больш свабодная, чым мы. А мы ўсе па ранейшаму прыгонныя. Намі валодае сам Зорыч. I мною. I Лізай Суворавай, і Наткай Сонінай, і Марыяй Бушынскай, і Ленай Дуа хоўнікавай, і Аняй Максімовічавай».
    Можа, і сапраўды ёй, Кацярыне, у нечым прасцей. Як ніяк, а Марыядзіні — не Зорыч. Праўда, патрабавальны настолькі, ніто часта меры не знае. Адданы балету да самазабыцця. Гэта так, але столькі хамства сабе не дазваляе, хоць і ад яго, як кажуць, пад гарачую руку можна ўсяго чакаць. Ды і, падумаўшы, ён усяго толькі ў Зорыча на службе. Далёка не ва ўсім самастойны. Нават калі не хоча таго, павінен яму ці не ва ўсім патураць. А Сямёну Гаўрылавічу чаго толькі ў галаву не прыходзіць.
    Узяць хоць бы яго захапленне «жывымі скулыітурамі». Каб яшчэ больш здзівіць, пазабавіць гасцей, дадумаўся вечарам у якасці скульптур выстаўляць у садзе артыстак балета. Кожная з іх займае загадзя ўказанае месца. I позу адпаведную. У вялізным катле запальваюць
    175
    смалу. Зыркія агні полымя і выхопліваюць з цемры іх, на самой справе «жывых скульптур».
    Відовішча, кажуць госці, пашукаць трэба! Для іх можа і відовішча, задавальненне. А для саміх дзяўчат? Ніколі, бадай, не пазбавіцца яна таго сораму, як і перажыла тады, калі вымушана была стаяць голая, а мужчыны тады хадзілі, уголас заханляліся прыгажосцю яе цела. Спрабавала хоць крыху прыкрыцца рукой. Ды хіба пры крыешся?! I варушыцца нельга, трэба ж стаяць, як загадана. Каб усю прыгажосць цела маглі адчуць Зорыч і яго сябры.
    I пра Зорыча, і пра яго сяброў што гаварыць... Усе даўно маральна разбэшчаныя. Мала чаго ў сталіцы на глядзеліся, а ў правінцыі хочацца яшчэ больш пазабаў ляцца. Але што здзівіла тады, дык тое, што гэткімі ж прагнымі вачыма пазіраў на яе і Жывакіні. Ад каго не чакала, дык не чакала! Няўжо і на самой справе ўсе муж чыны аднолькавыя? Той жа Жывакіні не хавае сваіх сімпатый да Пелагеі. А тут, бач ты, «жывых скульптур» і яму захацелася.
    Пра Жывакіні, таксама як і пра Зорыча, нямала ходзіць сярод артыстаў розных гісторый. Хаця выдумаць шмат што можна. Кацярына ж верыць толькі таму, што расказвае ёй Пелагея, а тая маніць не будзе. Жывакіні закахаўся ў яе, таму гатовы ісці на шчырасць. Аказваецца, ён Джавакіна дэла Мома. Італьянец па паходжанню, але нарадзіўся не ў Італіі, а на самым поўдні Аўстрыі, у невялічкім гарадку.
    Калі верыць сямейнаму паданню (а паданне на тое яно і паданне, тут Кацярьшу не правядзеш, каб сумяшчаць праўду, рэальнасць з выдумкай, якая паступова ператвара ецца ў легенду), род іх знаходзіўся ў далёкім сваяцтве са знакамітым Барталамеа Растрэлі. Гэтая акалічнасць, a таксама тое, што Джавакіна меў з маленства схільнасць да малявання, і падштурхнула яго стаць мастаком. А паколь кі ў сябе на радзіме прабіцца ў прафесіяналы было вельмі цяжка, а пры яго таленце, бадай, і зусім немагчыма, падаўся, як гэта рабілі многія, шукаць шчасця ў Расію.
    He адно месца жыхарства і работы змяніў. I ў тэатрах працаваў, і настаўнікам малявання, пакуль не трапіў да Зорыча. Ехаў мастаком, а стаў камердынерам. Выбіраць асабліва не выпадала, таму і ператварыўся ганарлівы Джавакіна дэла Мома ў звычайнага Ігната Жывакіні, гатовага, не задумваючыся, выконваць любую прыхамаць
    176
    свайго пана. Ды і што такое гонар забыўся, даўно страціў былую пыху. А вось, што колісь быў ганарлівым і самалюбівым, чула Пелагея ад некаторых артыстаў, а адкуль яны пра гэта даведаліся, невядома.
    Ды Бог з ёй, з той ганарлівасцю. I Пелагеі Ігнат падабаецца, у чым неаднойчы прызнавалася яна Кацярыне. Вялікая розніца ў гадах? Яму за сорак, а ёй і дваццаці няма. Пра гэтую розніцу і забыцца можна, проста не звяртаць на яе ўвагу. Разумее ІІелагея, што толькі ён, Жывакіні, можа дабіцца, каб яна атрымала волю. А воля — гэта як тая птушка шчасця, якая няведама дзе лятае і якую абавязкова хочацца ўхапіць за хвост. Пагаворвае ж Жывакіні, што ён абавязкова пастараецца, каб вы рвацца са Шклова. Безумоўна, не адзін, а з ёй, любай Пелагеяй, бо яе, Пелагею, наперадзе чакае вялікая сцэна. 3 такім майстэрствам, перакананы Жывакіні, ёй зусім не ў Шклове выступаць, а ў лепшых тэатрах краіны. У Ма скве, а можа, нават і ў самім Пецярбургу. Калі гаворыць пра гэта Жывакіні, вочы яго неяк асабліва па добраму свецяцца, выпраменьваючы цяпло, і ўпэўнена Пелагея — любіць яе Ігнат, яшчэ як любіць!
    ...Часта, застаўшыся самнасам з уласнымі думкамі, як і ў гэтую ліпеньскую ноч, Кацярына абавязкова прыгадвае неаднойчы казанае ёй Пелагеяй. Сапраўды, дзіўна атрым ліваецца. Ці так даўно яны гулялі на беразе Дняпра, пускалі вянкі па вадзе, а бач ты — артыстамі сталі.
    «Першыя танцоўшчыцы» — інакш іх і не называюць прыезджыя госці. Пелагею і яе. Азарэвічаў! Ой, якім цяжкім быў гэты шлях да прызнання, майстэрства — адна толькі яна ведае. Колькі бяссонных начэй правяла, пра клінаючы лёс, што звёў з тэатрам. He верылася, што калінебудзь нешта атрымаецца. Плакала ад болю ў нагах, уціснуўшыся галавой у падушку. Разбітая, стомленая падымалася раніцой, праклінаючы на чым ёсць увесь белы свет. I хутка крыўды забываліся, бо зноў пачыналіся рэпетыцыі, якім, здавалася, не будзе ніколі канца. Бывалі моманты, калі не стрымлівала сябе — адкуль і тая смеласць бралася, падыходзіла да Марыядзіні, не capo меючыся, крычала:
    — He магу больш! Ніколі з мяне не атрымаецца артысткі!
    Будзеш ёю! — металічным голасам адказваў маэстра.
    Яна залівалася слязьмі, бо лічыла, што зусім чэрствы
    177
    і бесчалавечны ён. Але, як цяпер разумее, гэтая цвёрдасць гучала з яго вуснаў зусім не ад жорсткасці, а ад ведання таго, пра што яна, Кацярына Азарэвіч, тады не магла нават здагадвацца. Як вопытны майстра, Марыядзіні адчуваў, што з гэтай простай дзяўчынкі, якая пакуль у нечым яшчэ нагадвае неаперанае цыпляня, абавязкова вырасце артыст ка. Прыгожая, стройная, а галоўнае таленавітая. Бо талент у яе — Богам дадзены. Задаткі яго адчуваюцца ўжо цяпер, іх неабходна толькі глыбей і шырэй раскрыць.