• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    Удзячныя бацькі былі на сёмым небе ад шчасця. А да ведаўшыся больш падрабязна аб планах госці, параілі ёй як лепей трапіць на прыём да імператрыцы. Зрабіць жа гэта было вельмі няпроста. Некаторыя жадаючыя чакалі па году, каб толькі падаць прашэнне. Усё магла вырашыць княгіня Мар’я Юр’еўна Чаркаская, жонка адзінага рускага ў царскім кабінеце міністраў — Аляксея Міхайлавіча Чаркаскага, да якога імператрыца ставілася з асаблівай павагай, прыслухоўвалася да яго меркаванняў.
    Праз жонку Караулава Русецкая зблізілася з княгіняй Чаркаскай. Чуткі пра лекарку дайшлі і да царскага двара. Сама Анна Іванаўна выказала жаданне яе пабачыць, а гэта якраз тое, чаго Саламея і хацела апошнім часам. Да суст рэчы яна належным чынам падрыхтавалася, успомніла ўсе правілы этыкету ў падобных выпадках. Трапіўшы да ім ператрыцы тройчы стала на калені перад ёй, пацалавала Анне Іванаўне руку. He прамінула сказаць пры гэтым, што яшчэ ў далёкім Стамбуле чула аб знаходжанні на прэстоле ў Расіі мудрай жанчыны. Таму і захацела пабачыць імператрыцу на свае вочы.
    Анна Іванаўна ўзрадавалася ад такога пачцівага стаў лення да яе, ды ўсё ж перапытала:
    I ты на самой справе сабралася ў такую далёкую дарогу, каб толькі пабачыць мяне? I за свой кошт?
    Атрымаўшы сцвярджальны адказ, працягвала:
    — Дык як цябе завуць? Саламея, кажаш? А па бацьку? Яўхімаўна? Значыць, па нашаму будзе «Саламанвда Ефнмовна»...
    Імператрыца ў далейшым толькі так і звярталася да Русецкай. Ахвотна ўзяла яе на службу. Жыла Саламея ў пакоі з іншымі прыдворнымі дамамі, займалася ля чэннем хворых. Аднак знайшліся сярод урачоў зайздрос нікі, пачалі распускаць чуткі, што яна не мае дыплома аб медыцынскай адукацыі, таму будзе лепей, калі не ка рыстацца яе паслугамі. Праўда, пацыентаў у Русецкай ад гэтага не паменшала. Прыдворныя дамы паранейшаму з большым задавальненнем звярталіся да яе, чым да ўра чоўмужчын. Тады ў аптэцы перасталі адпускаць лякарст
    164
    вы па рэцэптах, выпісаных ёю. Давялося ў канфлікт умяшацца самой імператрыцы. «Спадарыня доктарка», як называла Русецкую Анна Іванаўна, пасля гэтага магла своечасова атрымліваць неабходныя лекі, адпускалі іх і па рэцэптах, на якіх значыўся яе подпіс.
    Адчуваючы прыязнасць імператрыцы, Саламея папрасіла вызваліць двух турэцкіх палонных. Як і раней, хацела на гэтым зарабіць, па вяртанні ў Турцыю запатрабаваць выкуп.
    — Двух? — перапытала Анна Іванаўна. Яна была ў добрым настроі, таму не хавала здзіўлення.— Усяго двух? Mary і чатырох.
    На тым і пагадзіліся. Хутка Русецкая развіталася з царскімі апекунамі і паехала ў Эстляндыю, цяпераш нюю Эстонію, дзе ў рускіх крэпасцях знаходзілася шмат турэцкіх палонных. Як і абяцала ёй імператрыца, атрымала чатырох з іх. Камендант Рэвеля (так называўся на той час Талін) вызначыў для суправаджэння яе з прыслугамі і вызваленымі палоннымі канвой з сямі салдат. Ведаў, што небяспека можа падсцерагаць на кожным кроку.
    Як кажуць, у ваду глядзеў. Калі падарожнікі спыніліся ў адной эстонскай карчме, у куце заўважылі п’янага, які ніяк не хацеў выходзіць з памяшкання. Вырашылі, хай засганецца. Месца і так хоніць. I ледзь не наклікалі бяду. Добра, што старая служанка, калі патушылі святло і ўсе ляглі спаць, цішком паведаміла на вуха Русецкай, што звычайна з гэтай карчмы ніхто жывым не выходзіць. Гэты «п’яны» позняй ноччу адчыняе дзверы, упускае сваіх сяброўразбойні каў.
    Саламея разбудзіла слуг і канвойных, загадала звязаць «п’янага» і гаспадара карчмы. Апошняга папярэдзіла, што калі акажа непаслухмянства, дык яму, а таксама яго жонцы і дзецям смерці не мінуць.
    I сапраўды, пасля апоўначы разбойнікі наспрабавалі ўзяць штурмам карчму, але гэта ім не ўдалося. Трох напа даючых застрэлілі салдаты, а пасля падаспеў на дапамогу нейкі рускі пан, які са слугамі выпадкова праходзіў міма.
    Без асаблівых прыгод дабралася Саламея да мяжы Расіі і Вялікага княства Літоўскага. Паколькі збіралася ехаць у турэцкую імперыю, салдат, якія суправаджалі яе, адпусціла. Пакінула толькі слуг і палонных. Каб атрымаць дазвол на далейшую паездку, звярнулася да гетма на М. Радзівіла. Той, нечакана, адмовіў у прашэнні.
    165
    Палонных забраў і адпусціў дамоў, а мужа Русецкай Юзафа Піхельштэйна накіраваў служыць у вёску Лахва (цяпер у Лунінецкім раёне). 3 ім паехала і Саламея.
    Мясціны гэта былі глухія, сама Палессе. Пажыла крыху з мужам і засумавала. Ёй, як вядома, і раней не вельмі сядзелася на адным месцы, а тут — чужыя людзі, з якімі не заўсёды знаходзіла паразуменне. Вырвалася з Лахвы і... Мільгалі за брычкай вёрсты... Польшча, Сілезія, Маравія, Аўстрыя...
    У Вене нарадзіла сына, якога назвала ФранцішкамКсаверыем. Толькі і там доўга не затрымалася. Зноў апынулася ў Полыпчы. Спаткалася з мужам, з горыччу даведалася аб яго нявернасці. Спрабавала нават пайсці ў манастыр, але Юзаф папрасіў прабачэння. Паверыла, тым не менш сямейнае жыццё ўжо не ладзілася. Нягледзячы, што зноў была цяжарная, Саламея пакінула дачку з айчы мам, сына ўладкавала на выхаванне ў добрых людзей і паехала ў Балгарыю, дзе, як даведалася, жывуць вызваленыя ёю палонныя. He магла ўпусціць магчымасць, каб атрымаць за іх выкуп.
    Двое з уратаваных ёю палонных грошы аддалі, але іх таварышы заўпарціліся. Пачалі сцвярджаць, што самі з палону ўцяклі. Калі і павінны Саламеі грошы, дык за тое, што яна іх везла. Русецкая аднак адступаць не збіралася, упарта даказвала сваё. Справа дайтпла да суда. Праў да, так і не ўдалося ёй пераканаць суддзяў. Прысудзілі грошы толькі за дарогу. Да ўсяго адзін з колішніх палонных і з такім рашэннем не згадзіўся. Падобнага нахабства яна ўжо сцярпець не змагла. Раптоўна выхапіла зпад вопраткі пару пісталетаў:
    — Грошы, а не дык...
    Гэтых грошай, а таксама тых, што атрымала за лячэнне хворых, хапіла, каб пераехаць у Ясы — сталіцу малдаўскага княства. Некалькі месяцаў працавала прыдворнай лекаркай, а пасля перабралася ў Камянец Падольскі. На той час у яе ўжо быў і другі сын. Цяпер забрала да сябе дачку і першага сына... Здавалася б, нарэшце прыйшло звычайнае чалавечае шчасце. Ды ўся справа ў тым, што жыць спакойна, як усе людзі, Русецкая не магла. Пастаянна вакол яе ўзнікалі ненрадбачаныя сітуацыі. I ця пер таксама пайшло паехала. Разышлася з мужам — зака халася ў маладога падольскага афіцэра, маладзейшага за сябе на сем гадоў. Камендант КамянецПадольскага замка генерал Дамінік Бякерскі пазычыў грошай — не аддаў,
    166
    яшчэ хацеў выслаць у горад Белая Царква ў пажыццёвае зняволенне. Уцякла ў дамініканскі кляштар, а пасля, перапрануўпіыся ў мужчынскую апратку, дабралася ў Варшаву, паскардзілася на каменданта за самаўпраўства. Маёмасць, якую той забраў, усё ж вярнулі.
    Так і ездзіла Саламея Русецкая з месца на месца, шукаючы ўтаймаванасць для сваёй душы. I не знаходзіла. Нарэшце ў 1759 годзе яна атрымала запрашэнне і прыеха ла ў Стамбул, дзе працавала лекаркай у султанавым гарэме. Лячыла нават сясцёр самога султана Мустафы III Айшэ і Асму, а пляменніцы вялікага янычарагі зрок вярнула за сорак дзён.
    У 1760 годзе да маці прыехаў васемнаццацігадовы сын Станіслаў. Вельмі хацела, каб ён застаўся ў Стамбуле, ды ў таго былі свае планы.
    Ішоў Саламеі ўжо сорак другі год. Сама час. Можна падрахункоўваць пражытае і перажытае. Такое жаданне з’явілася ў яе ў тым жа 1760 годзе. Русецкая ўзялася за пяро. Вырашыла не проста напісаць аўтабіяграфію, а пад рабязна расказаць, што бачыла, з кім сустракалася. На радзіўся мастацкі твор, поўная назва якога «Пададзенае свету рэха падарожжаў і авантураў майго жыцця на чэсць і хвалу Пану Богу, у Святой Тройцы Адзінаму, і самой Святой Маці Хрыста Пана майго і ўсім святым», які цяпер належыць да лепшых узораў беларускай літаратуры XVIII стагоддзя. 3 яго бачна, наколькі неардынарнай асобай была Саламея Русецкая, пасутнасці першая беларуская лекарка. Як імкнулася пастаянна да дасканаласці, як павышала сваё майстэрства. Марыла нават напісаць спецыяльную кнігу па медыцыне.
    Марыла? Магчыма, і напісала, бо, на жаль, пра далейшае жыццё Русецкай мы нічога не ведаем. Агюшнія старонкі аповесці сведчаць, што яна збіралася ў Палесціну, у Іерусалім. Магчыма, і пабывала там, а пасля прадоўжыла свой расказ пра ўласнае жыццё, пра складаныя перыпетыі лёсу. Ды маўчаць пакуль што архівы...
    БЯССОННЕ ЛІПЕНЬСКАЙ НОЧЫ
    Пелагея і Кацярына Азарэвічы
    Жэст, як я яго разумею, ёсць другі орган мовы, які прырода дала чалавеку. Але яго пачуць можна толькі тады, калі душа загадвае яму гаварыць.
    Жан Жорж Навер
    р
    пякотная ноч пад Шкловам...
    Душна ў пакоі. Паветра да таго затхлае, застаялае, што, здаецца, зробіш яшчэ ўдыхдругі і перахопіць дыханне, спыніцца сэрца. Яно і так ужо ў грудзях не тахкае, як звычайна, рытмічна робячы ўдар за ўдарам, а неяк сударгава ўздрыгвае, гатовае вырвацца вонкі. I прычына таму зусім не спякотная летняя ноч, што непрыкметна прыйшла ўслед за гэткім жа гарачым ліпеньскім днём. I не толькі стомленасць пасля шматгадзінных рэпетыцый сказваецца, хоць ногі нясцерпна, балюча ныюць, не даючы заснуць, звесці павекі, а па ўсім целе распаўзаецца дзіўная, пасвойму загадкавая і да канца нявытлумачаная млявасць.
    Гэтаксама цяжка бывае і зімовай ноччу, калі многія дзяўчаты да самай поўначы варушацца, пераварочваюцца з боку на бок. He прыносіць асаблівай палёгкі і вясна, калі, здавалася 6, само абуджэнне прыроды, прачынанне яе пасля доўгай, вымушанай спячкі, мусіла б узняць настрой.
    А восенню, як напаткае бяссонне, дык зусім ужо нявы крутка. Хоць нема крычы! I так на душы тужліва, са мотліва, а тут яшчэ шкрабецца за сцяной галінкамі засты лых дрэў вецер, цяжкія кроплі дажджу падаюць долу. Прыслухаешся ўважлівей, дык чутно, як плюхаюць яны ў лужы.
    Ды і адкуль лёгка дыхаць, калі ў невялікім флігелі іх, дзяўчат танцоўшчыц, месціцца да дваццаці чалавек. Лаўкі, на якіх яны спяць, стаяць упрытык адна да адной.
    168
    Толькі ў некалькіх месцах ёсць вузкія праходы. А так ляжаш і з абодвух бакоў сціснуты сяброўкамі.
    I днём цесната адчуваецца. Ля сцен стаіць некалькі драўляных сталоў, ля іх гэткія ж, як лаўкі, толькі крыху вузейшыя ўслончыкі. На іх звычайна кладуць яны сваю апратку. I паўсядзённую, і тыя ўборы, што апранаюць, калі ўдзельнічаюць у спектаклях ці запрашаюцца на розныя святы, прыёмы, якія часта наладжвае граф Зорыч.