Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
Цяпер ужо, здавалася 6, С. Аскерка так пастаўлены на калені, што яму ўжо ніколі не падняцца. Толькі і заставалася: прыняўшы новую веру, служыць ёй да канца жыц ця. У адно ніяк не маглі паверыць езуіты, што пасля публічнага пакаяння, ён яшчэ здатны на супраціўленне. He ведалі, бо не зналі, што за характар у гэтага чалавека. A С. Аскерка затаіў крыўду за абразу і толькі чакаў зручнага моманту, каб назаўсёды пакінуць ненавісныя яму сцены кляштара.
Нарэшце, выпадак надарыўся. Пераапрануўся ў зага дзя прыхаваную анратку пустэльніка і — бывай, кляштар! Але далёка ўцячы не ўдалося, злавілі. Незразумела, як і чаму сталася так. што за гэты ўчынак яго сурова не пакаралі... Сам С. Аскерка ў «Мемуарах...» нічога кан крэтнага не гаворыць. Невядома таксама, як яму праз год удалося стаць паслом на сейм ад Мазырскага павета. А пасля С. Аскерка разам са сваім сваяком, мазырскім стара стам, паехаў на каранацыю караля.
Паехаў ды не даехаў. Знайшоў зручны момант і пера
149
сек мяжу з Прусіяй. Назваўся студэнтам, які едзе ву чыцца ў Франкфурт. Назад шлях быў назаўсёды адрэзаны. С. Аскерка не сумняваўся, што на гэты раз яму ўжо ніколі не даруюць. I не памыліўся. Яго на радзіме судзілі завочна. Прыгаварылі да смяротнага пакарання. I за ўцёкі, і за вераадступніцтва. Безумоўна, і за адмову ад каталіцызму.
Чаго каштавала С. Аскерку «не згубіцца» ў чужой краіне, выжыць без капейчыны ў кішэні, можна толькі здагадвацца. Дапамаглі яму хутчэй за ўсё ў гэтым незай здросным становішчы веданне нямецкай мовы (яшчэ з часу навучання ў Слуцкай гімназіі), рашучасць ды і ўменне выходзіць на давер з самымі рознымі людзьмі. Хутчэй за ўсё, працягваў вучобу ў нейкай нрэстыжнай навучальнай установе. I, відаць, атрымаў юрыдычную адукацыю, таму і стаў саветнікам юстыцыі. А паколькі знаходзіўся на дзяржаўнай службе зусім не радавым працаўніком, на ўскраіне Берліна, у Ліхтэнберзе атрымаў маёнтак.
Бацькаўшчына была далёка, весткі ад родных амаль не прыходзілі, і С. Аскерка па сутнасці змірыўся, што на гэтай зямлі яму правесці ўсё жыццё. Ды і пачынаў ён пакрысе Нямеччыну ўспрымаць сваёй. Сваёй другой Радзі май. А калі ты сапраўдны сын Айчыны, значыць, мусіш рупіцца аб яе заўтрашнім дні, аддаючы веды, вопыт народу, часткай якога з’яўляешся.
Так і ўзнікла ў С. Аскеркі задума напісаць навуковую працу, у якой яму хацелася паразважаць аб эканамічных праблемах жыцця нямецкай дзяржавы, паснрабаваць указаць шляхі выхаду са складанага становішча, у якім апынулася Прусія. Трыццацігадовая вайна, якую Герма нія вяла ў першай палове XVIII стагоддзя, паставіла дзяржаву на мяжу эканамічнага краху. Негатыўны ўплыў на эканоміку краіны аказала і непрадуманая палітыка мясцовага дваранства, якое прымусова зганяла сялян з зям лі. Пасля гэтага колісь урадлівыя палеткі ператвараліся ў суцэльную пустэчу. Насельніцтва галадала.
Выхад са складанага становішча, у якім апынулася пруская дзяржава і нямецкі народ, на думку С. Аскеркі, маглі падказаць толькі людзі, неабыякавыя да будучыні Прусіі. Да такіх людзей ён адносіў і сябе. Прытым не хаваў, што адчуваў пэўную долю віны перад народам, які ўратаваў яго ў цяжкую хвіліну, даў настаянны прытулак. Пра гэтую віну С. Аскерка і нагадаў у прадмове да свайго навуковага трактата, за напісанне якога ўзяўся ў 1760 го
150
дзе. Адразу ўдакладніў, што Прусію лічыць сваёй другой радзімай і гатовы выкласці план аднаўлення і перабудо вы нямецкага грамадства. Праца была завершана праз год з нечым, а ў 1762 годзе яна выйшла ў Бернберзе асобным выданнем.
Што ж уяўляе сабой гэты навуковы трактат? С. Аскерка марыў нра час, калі нямецкае грамадства нарэшце будзе здатна садзейнічаць уздыму жыццёвага ўзроўню ўсяго народа, у першую чаргу гараджан, сельскага насельніцтва. Дзяржава паклапоціцца, каб яны змаглі атрымліваць не абходныя веды, далучацца да набыткаў культуры. С. Аскерка бачыў перад сабой у многім ідэальнае дзяржаўнае ўладкаванне, грамадскі лад, пра які марылі пазней ута пісты.
У сваіх развагах ён ішоў ад уласнага жыццёвага вопы ту, навуковых ведаў, але абапіраўся і на меркаванні тых, чые погляды падзяляў. У прызатнасці, у свайго роду аднадумцы С. Аскерка браў англійскага філосафаідэа ліста, эканаміста Дэвіда Юма, які, як вядома, пасвойму ставіўся да ведаў. На думку Д. Юма, задачай ведаў з’яў ляецца не пазнанне быцця, а іх карысць у паўсядзённым жыцці. Распрацаваў Д. Юм і так званую колькасную тэорыю грошай.
У многім С. Аскерка прытрымліваўся і поглядаў французскага філосафа асветніка, правазнаўцы Шарля Луі Мантэск’е. Ён, як вядома, адзін з заснавальнікаў геаграфічнага кірунку ў сацыялогіі. Інакш кажучы, Ш. Мантэск’е меркаваў, што сам палітычны лад дзяржавы, маральны воблік народа ў многім вызначаюцца кліматам. У ідэале Ш. Мантэск’е бачыў канстытуцыйную «асвет ную» манархію, у якой улада б падзялялася на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. На гісторыю развіцця чалавецтва ён глядзеў, як на аб’ектыўны заканамерны працэс.
Нагадваў С. Аскерка і пра парадкі, якія былі на яго Бацькаўшчыне, у Вялікім княстве Літоўскім. Прынамсі, ён нагадваў немцам, што ВКЛ дасягнула значных поспехаў, дзякуючы ініцыятыўнасці, дзелавітасці, актыўнасці сваёй шляхты, яе здольнасцю карыстацца павагай у сваіх падначаленых.
А гэта ўжо канкрэтныя прапановы С. Аскеркі. Каб дасягнуць зладжанай работы ўсяго грамадскага механізму, ён надаваў вялікую ўвагу ўліку рэсурсаў як матэрыяль ных, так і грашовых. Напрыклад, нрапаноўваў увесці на кожнага працоўныя і ашчадныя кніжкі, у якія б уносіў
151
увесь заробак работніка, накапленні. У дзяржаўных бан ках раіў весці ўлік грамадскага даходу. С. Аскерка выступаў супраць марнатраўства. Прапаноўваў, каб кіраўнікі розных рангаў утрымліваліся абшчынамі. Гаспадарка і жыллё ім даюцца ў карыстанне дзяржавай. Нагадваў аб неабходнасці сурова змагацца з гультайствам. Рэкаменда ваў на рабочых накладваць штрафы, спісваючы пры гэтым сродкі з рахункаў, каб пасля выпраўлення штрафнікоў вярнуць іх. Разумеў, будучыня грамадства залежыць ад таго, хто ў ім будзе жыць заўтра. Таму і клапаціўся С. Аскерка аб належным выхаванні падрастаючага пакалення. Меркаваў, што дзеці павінны ісці ў школу з пяці гадоў. Праўда, прытрымліваўся платнага навучання.
Увогуле, С. Аскерка грашовае пытанне ніколі не абмі наў і лічыў, што за ўсё неабходна плаціць. I за выдаткі, і за добрую справу. У прыватнасці, каб заахвоціць грамадзян саджаць дрэвы, прапаноўваў за кожнае з іх даваць пэўную прэмію. У гэтых пасадках таксама бачыў далучэнне людзей да культуры. Калі ж глядзець шырэй, дык, згодна прагнозаў С. Аскеркі, грамадства павінна ўзяць на свайго роду ўтрыманне мастакоў, прадстаўнікоў іншых творчых прафесій, а таксама вучоных. Сродкі на гэтую снраву маглі адпусціць абшчыны. Галоўнае ж бачыў у тым, каб своечасова засяліць спустошаныя і абрабаваныя землі ў Брандэнбургіі.
Па сутнасці ўвесь эканамічны прагноз С. Аскеркі і будаваўся вакол гэтай праблемы. Ён верыў, што прапано вы яго, калі будуць улічаны, прынясуць жаданы вынік. Нават падлічыў, што затрачаныя сродкі акупяцца за 24 гады.
Цяжка сказаць, наколькі Фрыдрых II прыслухаўся да разваг свайго саветніка юстыцыі. Магчыма, асобныя яго прапановы і ўлічыў. Як вядома, кароль Прусіі 12 ліпеня 1764 года прыняў так званы эдыкт, дакумент, згодна якога: «дваранам пад страхам пакарання наказвалася... зноў засяляць і тыя зямельныя ўчасткі», з якіх яшчэ нядаўна яны гэтак актыўна і настойліва зганялі сялян. Але ж не будзем забываць, што кніга С. Аскеркі, яго «падрабязны план засялення апусцелых зямель» пабачыла свет за два гады да эдыкта Фдрыдрыха II.
Упаўне магло быць і так, што на гэтыя рэформы караля падштурхнуў яго саветнік. Праўда, нікому з даследчыкаў не ўдалося адшукаць у працах Фрыдрыха хоць які ўпамі
152
нак на згаданы план С. Аскеркі. Магчыма, кароль не хацеў гэта афішаваць? Бо Фрыдрыху II, які, кажучы словамі Карла Маркса, спалучаў у сваёй дзейнасці «сумесь дэспатызму, бюракратызму і феадалізму», па логіцы, павінны былі імпанаваць тыя рэкамендацыі С. Аскеркі, дзе ён выступаў за суровую дысцыпліну, прасцей кажучы, прымаў «прускі», «палачны» варыянт.
...Сцяпан Міхаіл Аскерка адзін з першых выношваў план пабудовы, як на яго думку, самага справядлівага грамадства. Выпрацоўваў яго яшчэ да сацыялістаў ута пістаў Сен Сімона, Фур’е... I стаў не першым, чыім задумам не наканавана было ажыццявіцца. Тут, бадай, прычына не толькі ў ілюзорнасці, нерэальнасці яго планаў. Так ужо пабудавана само жыццё, што наўрад ці калінебудзь можна будзе дасягнуць ідэальнага грамадства. Ды ніколі не пераводзіліся ў ім людзі, якія, падобна Ікару, прагнулі дасягнуць таго, што ажыццявіць немагчыма. Тым большая ўдзячнасць ім.
^лмОйбл^ь
ВАНДРОЎКІ ЛЕКАРКІ 3 НАВАГРАДКА
Саламея ПільштыноваРусецкая
Душу сваю не выкупаўшы ў зле, жыццё маё чытайце, як паданне, дзе ўсё ў адным звязалася вузле — Любоў...
Айчына...
Горыч і каханне.
Раіса Баравікова
1^|арога вузкая, пакручастая, бы той серпанцін. Змейкай выгінаецца, наперад імкнучыся. Хаця, разважыўшы, хіба дарога гэта! Звычайная горная звілістая сцяжына, якая адным бокам упіраецца ў адвесную сцяну, што стром ка падымаецца ўгору. Другі ж бок сцяжыны гэтай... I падумаць страшна. Дастаткова каню зрабіць хоць адзін неасцярожны крок, як каменьчыкі зпад яго капытоў ад скокваюць і адразу ляцяць у прорву.
У час аднаго з прыпынкаў, калі знайшлі месца, дзе можна было размясціцца ўсім абозам, Саламея падышла да абрыву, зірнула ўніз... Галава адразу закружылася, а па целе прабеглі мурашкі. Падалося, быццам і не летам апынулася яна на Балканах, а самай што ні ёсць сцюдзёнай зімой, калі наўкола толькі снег і снег, а мароз люты, так і наровіцца залезці пад апратку. Як ні стараешся тады сагрэцца, ды ўсё адно цяплей не атрымліваецца.
Цяпер жа адна толькі думка не адпускала: што можа здарыцца, калі ў час пераходу конь пад ёй аступіцца. Трывожна забілася сэрца. He так за сябе занепакоілася што лёсам наканавана, таго не мінеш, як ні сілься. Болей пра дачку думала. Яна ж зусім маленькая яшчэ, усяго нейкія два гадкі споўнілася. Хто пасля пра яе паклапо ціцца, калі, не дай божа...
Ды адагнала гэтыя прыкрыя, такія цяжкія і пакутныя думкі прэч, як рабіла неаднойчы, калі настойліва лезла