Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
Напрыклад, нехта Пятровіч забраў у сялян звыш нор мы 3500 талераў. Муж і жонка Валкавіцкія пайшлі яшчэ далей. 3 1725 па 1727 год яны прыбралі да сваіх рук ажно больш як 100 тысяч злотых.
Асабліва цяжкае становішча настала, калі староства пачалі арандаваць браты Гдаль і Шмуйла Іцкавічы. Гэтыя ўжо ніякай меры не зналі. Яны за чатыры гады прысвоілі сабе каля 700 тысяч злотых, а ўсяго за дзевяць гадоў свайго арандатарства ўзялі звыш нормы 1 298 909 злотых, 120 270 коп пянькі, 39 вазоў мёду. Узрастала і плата на ўтрыманне войска.
Адзінае заставалася сялянам — скардзіцца непасрэдным уладальнікам Радзівілам. Сабраўшыся па некалькі чалавек (часцей не з адной вёскі), пісалі чалабітныя, што накіроўвалі праз хадакоў. Падбіралі людзей аўтарытэт ных, якія карысталіся павагай. Адным з іх і быў Вашчыла, войт вёскі Селішчы. Ён ездзіў скардзіцца і на самога Радзівіла ў Варшаву, але пры вяртанні дахаты быў пабі ты арандатарамі, атрымаў 150 удараў бізуна. Доўга хва рэў, ды ад барацьбы за справядлівасць не адмовіўся. У чарговы раз, а гэта было ў кастрычніку 1731 года, пай шоў са скаргай у Мір, шукаў справядлівасці ўжо ў самога Радзівіла. Зноў не пашанцавала. Затрымалі слугі Іцка вічаў Вашчылу, збілі, закавалі ў ланцугі і кінулі ў Крычаўскую турму.
Сказаць, што падобныя скаргі, хаджэнні нічога не давалі, пакрывіць душой. Надаралася, Радзівілы прыма
139
лі супраць асабліва лютых арандатараў пэўныя меры. У 1720 годзе нават судзілі ўжо згаданага Пятровіча. Арганізоўвалі і спецыяльныя камісарскія інспекцыі, каб праверыць, што робіцца ў старостве. Але арандатары падкуплялі правяраючых. Ішлі і на хітрыкі. Напры клад, Гдаль Іцкавіч у 1740 годзе аб’явіў сялянам, каб яны прад’явілі квітанцыі аб уплаце падаткаў камісару Шы манскаму. Было сабрана звыш 200 тысяч квіткоў, але атрымаў іх не Шыманскі, а спецыяльны найміт арандата ра. Пасля, безумоўна, давялося сялянам зноў расплачвацца са сваімі ўладальнікамі.
Што Радзівілы часам ішлі на праверкі. мянялі арандатараў, арганізоўвалі паездкі камісараў, сведчыла не аб іх клопаце аб дабрабыце народа, як можа падацца на першы погляд. Уладальнікі заставаліся ўладальнікамі. I, канечне ж, дбалі толькі нра сябе. Аднак, як сапраўд ныя гаспадары, Радзівілы хацелі, каб іх падданыя былі плацежаздольнымі, не разарыліся зусім. Таму, па магчы масці, і стрымлівалі «апетыт» арандатараў, не дазва ляючы тым браць звышнормы.
Ды пабораў і так хапала. Некаторыя сяляне зза цяжкіх штрафаў і падаткаў кідалі абжытыя месцы, уцякалі са староства. Як крайнюю меру, выкарыстоўвалі ўзброеныя выступленні супраць прыгнятальнікаў. Адно з іх у 1718 годзе і арганізаваў Іван Карпач. Праўда, поспеху яно не мела. Івана пакаралі бізуном, яго бацьку Іллю Карпача і некаторых удзельнікаў пасадзілі ў турму.
Да выступлення Васіля Вашчылы і яго паплечнікаў заставалася дванаццаць гадоў. За гэты час становішча крычаўскіх сялян яшчэ больш пагоршылася. Павялічва ліся падаткі, дзейнічалі карныя экспедыцыі. Прыгонныя ўцякалі ў лясы, вёскі пусцелі, палеткі заставаліся не засеянымі.
Тагачасны арандатар Пжылэнцкі неаднаразова звяртаў ся да Іераніма Фларыяна Радзівіла. У адным з лістоў, датаваных 15 красавіка 1740 года, ён паведамляў, у пры ватнасці, што ўжо ніякія распараджэнні не выконваюц ца, сяляне гатовы ўзяцца за зброю.
У сваіх прадчуваннях Пжылэнцкі не намыліўся. У па чатку мая каля тысячы чалавек (а магчыма, і болей, пры намсі, так сведчаць паказанні самога Вашчылы) выступі лі супраць уладальнікаў. Канец цярпенню прыйшоў, калі службовая асоба Крычаўскага замка Рымша абвінаваціў сялян у падпале дома арандатара ў вёсцы Панкі, арышта
140
ваў васемнаццаць невіноўных і прысудзіў іх да пака рання смерцю. Пра гэта і даведаўся Васіль Вашчыла. Паўстанцы пад яго кіраўніцтвам адбілі сялян.
Хто ж ён быў, гэты смелы і рашучы чалавек, які адразу змог згуртаваць людзей? Адказ дае «Следчая справа Вашчылы». Яго дзед Пацей і Бацька Мацвей нарадзіліся ў Старадубскім палку, вёсцы Чамаданава Почапскай сотні. Бабка ж Ганна была родам з горада Почапа. У свой час дзед і бабка разам з Васілёвым бацькам перабраліся на сталае жыхарства ў Крычаўскае староства, у вёску Лобжа, дзе і нарадзіўся будучы кіраўнік паўстання. Пазней апынуўся ў Селішчах, стаў войтам.
Выступленні Вашчылы не маглі не занепакоіць ула дальнікаў староства. Асабліва, калі тыя даведаліся, што з бунтаўшчыкамі не так і лёгка паквітацца. У паўстанцкае войска ўліваліся сяляне і з іншых старостваў, а таксама з Расіі, гэта значыць, з за мяжы. Бачачы такое разгортванне падзей, Іцкавіч уцёк з Крычава, яго прыкладу паследа валі больш дробныя арандатары.
Як быццам бунтаўшчыкі супакоіліся. Уладальнік староства адрэагаваў на гэта адпаведным чынам. Ёп разарваў кантракт з Іцкавічамі і ў канцы чэрвеня 1741 года ў Крычаве з’явіўся новы арандатар Марцін Літавор Храп товіч. Аднак праз год высветлілася, што Хрантовіч ніколькі не лепшы за Іцкавічаў. Радзівіл, здагадваючыся аб магчымай актывізацыі дзейнасці бунтароў, прыняў рашэнне — па сканчэнню, летам 1743 года, правамоцтваў Храптовіча арэнду староства зусім спыніць.
Але сяляне, навучаныя горкім вопытам, ужо не верылі Радзівілу. Яны пачалі «у штыкі» сустракаць яго новых камісараў. Нападалі асобнымі атрадамі і на купцоў, ліхвяроў. Пры магчымасці, знішчалі дакументы, што тычыліся павіннасці, выплаты падаткаў. К канцу года староства па сутнасці аказалася ў руках наўстанцаў. «Цвёрдай» улады ў Крычаве не было. Тады Радзівіл пайшоў на рашучы крок.
У Крычаў накіроўваліся войскі. 1 студзеня 1744 года ў горад прыехаў камісар Ганіцкі, каб каардынаваць іх дзеянні. Каб сяляне, даведаўшыся аб гэтым, не пачалі ўцякаць у Расію, Радзівіл звярнуўся з лістом на імя камандавання рускага фарпоста. Прасіў усіх паўстанцаў затрымліваць і перадаваць радзівілаўскім уладам.
А тым часам набіралася немалое войска, некалькі co цен чалавек. Салдаты і казацкая конніца са слуцкай
141
рэзідэнцыі Радзівіла. Коннікі і гарматы з Невеля і Себежа. Камандаваць гэтымі сіламі ўладальнік староства даручыў палкоўніку Пястжэцкаму. У паўстанцаў жа налічвалася да двух тысяч чалавек. Заклік Радзівіла да пакорнасці на іх не падзейнічаў, больш таго, бунтаўшчыкі першымі вырашылі атакаваць Крычаў.
Адбылося гэта 18 студзеня 1744 года. Можна толькі здзіўляцца мужнасці і гераізму людзей, якія рашуча кінуліся на штурм замкавых сцен, імкнучыся пераадолець рвы, што паўсталі перад імі. Наўрад ці маглі байцы Вашчылы разлічваць на поспех, сутыкнуўшыся з добра ўзброенымі салдатамі. Але і выйсця іншага ўжо не мелі. Паміраць, дык паміраць за свабоду. Ішлі на сцены з пі камі, сякерамі, кіямі і толькі нямногія мелі стрэльбы. Праўда, было і некалькі стрэлаў зрабілі з дубовых гар мат. Іх зрабіў паўстанцам нехта Паўлюк Казямячка, пры гонны шляхціц.
Атака паўстанцаў была адразу адбіта. Пястжэцкі, акрылены поспехам, хутка арганізаваў контрнаступленне. У бой пайшла пяхота, а таксама гусары і казацкая конні ца. Паўстанцы пакінулі на полі бою звыш 100 забітых, каля 500 раненых. 77 чалавек трапілі ў палон. Усіх іх, за выключэннем старца і двух бурмістраў Крычаўскага магістрата, тут жа пакаралі смерцю — палову пасадзілі на калы, палову павесілі.
Тыя, каго памілавалі, павінны былі ўгаварыць сяброў пакарыцца. Акрамя таго, Пястжэцкі неаднаразова распаў сюджваў так званыя «ласкавыя лісты». Маўляў, складвай це зброю. Але шляху назад у Вашчылы і яго сяброў не было. Яны выбралі адну дарогу, раз і назаўсёды, і збочваць з яе не збіраліся.
Вашчыла пачаў агітаваць у атрад новых людзей. Гэта яму ўдалося. Па меркаваннях Пястжэцкага на другую палову студзеня ў Вашчылы было каля 4 тысяч чалавек, сам Радзівіл называў большую лічбу — звыш 10 тысяч. Вашчыла разам са сваімі паплечнікамі Бачко і Вецерам назначыў на 26 студзеня чарговую атаку на Крычаў.
Аб планах даведаўся Пястжэцкі, ён вырашыў апярэдзіць паўстанцаў. У ноч на 26 студзеня радзівілаўскае войска асцярожна наблізілася да лагеру Вашчылы, што знаходзіўся ля вёскі Царковішча. Захопленыя знянацку, паўстанцы не змаглі даць дзейснага адпору. 200 чалавек загінулі на месцы, 176 трапілі ў палон. Асобныя групы бунтароў адыходзілі ў лес, але Пястжэцкі арганізаваў
142
прачэсванне навакольных вёсак. На наступны ж дзень ён дакладваў Радзівілу, што паўстанне разгромлена. He чакаючы суда, загадаў 30 чалавек павесіць, a 30 падвесіць за рэбры на круках і пасадзіць на калы.
Васілю Вашчылу ўдалося ўцячы, хоць сам Пястжэцкі з двума харугвамі жаўнераў праследаваў яго да Латакоўскага фарпоста на граніцы з Расіяй. Вашчыла здаўся рускім, тыя пераправілі яго на Цімошынскую пагранічную заставу. Начальнік заставы капітан Аляксей Папоў тут жа атрымаў ад Пястжэцкага ліст з просбай выдаць Вашчылу і яго сына, які, маўляў, таксама ўцёк з бацькам. Але паколькі Вашчыла ў час допыту назваўся Папову ўраджэнцам Расіі, той, па існуючаму закону, не мог вяртаць яго польскім уладам.
9 лютага Вашчылу пад канвоем адправілі на галоўны пагранічны фарпост у Любічы, але тамашні начальнік маёр Іван Гарнастаеў не асмеліўся ўзяць на сябе адказ насць за яго знаходжанне і канваіраваў палоннага з адпа веднай дакументацыяй у Кіеўскую губернскую канцылярыю.
Каб атрымаць Вашчылу і пакараць яго, прымаў захады сам Радзівіл. Рускія ж улады, у сваю чаргу, скрупулёзна дапытвалі бунтаўшчыка. Невыпадкова праяўлялі такую стараннасць, кіраваліся законам. Калі Вашчыла з’яўляўся падданым Расіі, ён не падлягаў выдачы Польшчы, калі ж — беларус, значыць уцекачу і злачынцу не месца на рускай зямлі.
10 мая Вашчылу для далейшага следства перавялі ў Ста радубскую крэпасць, дзе ён нечакана захварэў. Як быццам, дызентэрыяй. Намаганні лекара Капэ, на жаль, нічога не далі. Хвароба цягнулася не адзін месяц, ды паляпшэння здароўя не назіралася. Наадварот, Вашчыла слабеў і слабеў. 28 жніўня 1744 года яго не стала. Калі верыць «Следчай справе...», на той час яму было пяцьдзесят чатыры гады.
Аб смерці хуценька паведамілі следчай камісіі з боку Польшчы, каб адразу і закрыць справу.
На тым, як кажуць, можна паставіць кропку, узнаўляючы падзеі Крычаўскага паўстання і расказваючы пра яго кіраўніка Васіля Вашчылу, каго смела можна паставіць поруч з Балотнікавым, Разіным, Пугачовым і хто — такая ўжо гістарычная несправядлівасць — доўга знаходзіўся як бы ў «цяні». Ды ўся справа ў тым, што гэтая апошняя кропка не вельмі хоча ставіцца. Хоць з адшу