• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    Свайго знаёмства Бурцаў з Собалем не адмаўляў, але сцвярджаў, быццам той узяў у яго «в кабалу денег 25 руб лей, да в закладе в 10 рублех положнл 4 кннгн печатные». Браў грошы, як быццам, «не за так»: «А ему было, Соболю, за те деньгн м за кннгн выслать к нему, Васмлью, нз Лнтвы формы бумажные многнх статей».
    Калі верыць Бурцаву Собаль свайго абяцання не выка наў. Таму ён і адзываўся пра яго варожа. Бурцаў папракаў Собаля за службу ў П. Магілы і асабліва за тое, што «нрнступмл к рммской вере н ныне де он уннат».
    Пасля ўсяго гэтага Собалю наўрад ці выпадала разлічваць на разуменне з боку маскоўскіх улад. Так і адбы лося. 22 красавіка 1639 года Маскоўскі ўрад прыняў пастанову, згодна якой дазвол на ўезд у Маскву не быў дадзены: «чтоб в ево ученье н в кннгах смуты не было... н от нево б, Спнрмдона, какая ересь не абуявнлася». 3 Вязьмы яго адпусцілі ў Літву. А значыць — на радзіму...
    Пра далейшую друкарскую дзейнасць С. Собаля захава лася вельмі мала звестак. Есць меркаванні, што ён пабы
    119
    ваў у Малдавіі, на Украіне, а пасля пастрыгся ў манахі, узяў імя Сільвестра.
    Наконт манаства, праўда, звесткі больш пэўныя. Вядомая даследчыца жыцця і дзейнасці С. Собаля А. Зярнова (масквічка, цяпер нябожчыца) адшукала імя Сільвестра Собаля сярод манахаў Магілёўскага брацтва, якія ўступілі ў яго пасля 1634 года.
    Брацтва гэтае таксама займалася друкарскай дзейнасцю. Але ў сярэдзіне XVII стагоддзя ніводнай кнігі не вы пусціла. Знайдзены толькі ва Упсале (Швецыі) «Буквар», на вокладцы якога значыцца больш позні час: 1649 год. Па свайму зместу, загалоўку гэтае выданне супадае з «Буква ром» С. Собаля, выдадзеным у 1636 годзе. А. Зярнова выказала меркаванне, што, магчыма, і гэты новы «Буквар» выпусціў С. Собаль. Выкарыстаў шрыфты, якія збярог, друкарскія дошкі.
    Яна ж сцвярджала, што ў кнігах Магілёўскага магістрата ёсць шэраг запісаў, звязаных з жыццём і дзей насцю С. Собаля, датаваных 1636—1647 годам. Калі ве рыць ім, ён памёр недзе каля 1647 года.
    Тым не менш, у энцыклапедычных даведніках звычай на называецца іншая дата смерці С. Собаля каля 1645 года. З’явілася яна невыпадкова. Знайшлі два завяшчанні яго, якія выяўлены нядаўна. Адно з іх за хоўваецца ў Львове і пацвярджае, што С. Собаль падтрымліваў сувязі з КаменецПадольскам і Сокалем. Ды і бываў там.
    Завяшчанне напісана «понедельннком перед празднн ком св. Лаврентяя мученнка (7 августа), года 1645 в Каменецком замке». Сярод іншых рэчаў, якія завяшчаў, С. Co баль згадваў 14 кніг, дзве гравіраваныя пласціны, два жалезных валкі. Хутчэй за ўсё ў Камянец Падольску ён апынуўся, калі ехаў у Малдавію ці Валахію, а магчыма, заехаў туды дзеля распаўсюджвання ўласных кніг.
    Другое завяшчанне С. Собаля захоўваецца ў Нацыя нальным архіве Рэспублікі Беларусь. Складзена яно 3 лю тага таго ж 1645 года. Значыць, яшчэ да паездкі ў Камянец Падольскі. Гэтае завяшчанне дае ўяўленне аб сям’і друкара. У Собаля было чацвёра сыноў, брат Сямён і сяст ра. Малодшыя сыны Іван і Лявонцій на той час з’яўлялі ся няпоўналетнімі. Ім бацька завяшчаў «дом с пляцом... на rope Нльннской», а таксама чатыры валокі зямлі, два сенакосы каля Дняпра.
    Жыў С. Собаль, як бачым, зусім не бедна. Так, старэй
    120
    шаму сыну Яўціхію ён пакідаў 1200 польскіх злотых. Сума вялікая! 3 гэтага ж завяшчання даведваемся, што ці не да самай смерці ён працягваў друкарскую дзейнасць. Нездарма двум з сыноў пакінуў незавершаныя «Апосталы», кожнаму — па 600 адпаведнікаў. 44 лісты таго ж «Апостала» знаходзіліся ў сыноў яго сястры — друкароў Яўфімія і Мацвея Федаровічаў у якасці залогу.
    На падставе гэтых завяшчанняў і называецца годам смерці С. Собаля прыкладна 1645 год. Хаця магло стацца і так, што пасля ўладкавання снраў зямных, падзяліўшы ўласную маёмасць, Спірыдон Багданавіч мог і не спяшацца на той свет.
    Магчыма, далейшыя пошукі даследчыкаў і дадуць нешта больш пэўнае адносна апошніх дзён жыцця таго, хто першым увёў ва ўжытак новую назву першага падручніка для дзяцей. А што гэта і на самой справе было так, перакананы сусветна вядомы даследчык старажытнай кнігі Джон Сіман Габрыель Сіманс.
    ЦЯПЛО ПАЎНОЧНАГА ЗЗЯННЯ
    Адам КаменскіДлужык
    Нібы збавення, ён шукаў дамоў дарогу, I ўсё часцей ён бачыў родны кут.
    Віктар Шніп
    а ўсю шырыню неба, наколькі прастору яго ахоплі вала вока, шугала яркае, дзіўнае вогнішча. Уражанне было такое, быццам недзе ў недасягальнай вышыні нехта расклаў вялікі агонь, несупынна падкладвае ў касцёр дровы. Рупна стараецца, вязанку за вязанкай носіць. Заві хаецца, каб полымя не толькі не згасла, а больш таго — жадлівымі языкамі шугала ўгору, выхопліваючы з цемры мігценне далёкіх зорак, што адсюль, з зямлі, здаюцца надзіва загадкавымі і недасягальнымі. Сам жа гэты чараўнік схаваўся, нябачны ён, а святло ад распаленага кастра працэджваецца скрозь начную цемру, як бы раз ломваецца на танюткія промні, кожны з каторых афарбаваны ў свой колер. Разам узятыя,яны ў нечым нагадваюць вясёлку. Ды не тую, якую колісь, цяпер даўно ўжо, даводзілася бачыць Адаму на радзіме. Пасля цёплага і спорнага летняга дажджу яна з’яўлялася на небе, ахопліваючы яго паўкругам, і надламаны яе абруч адным канцом кранаўся люстраной роўнядзі Дняпра, быццам п’ючы з яго ваду.
    Хлапчуком падлеткам, у кампаніі гэткіх сяброўгарэ заў, ён любіў пастаяць на беразе, адчуваючы ад вады прахалоду, свежасць, а яшчэ... У гэтым жаданні Адам нікому не прызнаваўся. Нават і сам як бы саромеўся яго. Ды і хіба каму скажаш пра гэта! Хацелася ж узняцца ў нябёсы птушкай хуткакрылай. Высока высока ўзляцець. Над Дняпром паўнаводным, над квяцістымі лугамі, над лясамі, якія ахоплівалі іх з усіх бакоў моцнымі аб дымкамі... Узляцець і апусціцца на... другі канец вя
    122
    сёлкі. Той, што губляецца ў промнях сонца.
    Вельмі ж цікава было б паглядзець, як усе гэтыя сем колераў знікаюць, раствараюцца пад зіхатлівымі, пяку чымі промнямі. А што раствараюцца, Адамка не сумня ваўся. Да аднаго ён не даходзіў, аніяк растлумачыць не мог. Колькі ні сіліўся, а адгадкі так і не знаходзіў. I сапраўды — паспрабуй разбярыся! Дзіўна ўсё, нічога не скажаш. П’е вясёлка ваду з ракі, а дзе тая затым знікае, цяжка сказаць. Знікае, і ўсё. Быццам і не было яе. Няйна чай, думаў Адамка, па гэтых палоскахколерах вадкасць бяжыць да аблокаў. Усё вышэй і вышэй узнімаецца. Каб жа ўгледзець толькі куды знікае яна!
    ...Далёка, за тысячы вёрстаў адсюль, засталіся мары і тайны маленства. I каб хто яшчэ некалькі гадоў сказаў Адаму Каменскаму, што ёсць на свеце цуды, падобныя гэтаму, што даводзіцца бачыць тут, на самай Поўначы, у краі снягоў і марозаў, ні за што не паверыў бы. Запярэчыў бы, калі 6 сказалі, што і лёс ягоны перайначыцца, такога «кругаля» дасць — самай шчодрай фантазіяй не прадкажаш.
    Але тое, што наканавана табе Богам, абавязкова здзей сніцца. Хочаш таго ці не хочаш, а нікуды не дзенешся. Таму і ён, Адам Каменскі, у рэшце рэшт апынуўся на зямлі, дзе бывае такое дзіўнае ззянне, калі, здаецца, адначасова на небе з’яўляецца не адзін дзесятак вясёлак. I ўсе яны перасякаюцца, перакрыжоўваюцца, асобныя колеры пры гэтым знікаюць і застаюцца толькі найбольш яркія, тыя, якія расфарбоўваюць неба ў суцэльную, мі гатлівую паласу.
    Глядзіш на гэтыя чароўныя зарніцы і неяк цяплее на душы. Асабліва ў людзей прышлых, хто, часам зусім не па сваёй волі, апынуўся ці не на самым краі свету. Нават і сіберны мароз падаецца не такім і страшным. Як не наровіцца залезці пад апратку, не вельмі яму гэта ўдаец ца. Хапае сваімі кіпцюрамі за нос, твар са злосці апякае, сіліцца да вушэй дабрацца... А сэрца ганяе і ганяе кроў, сагравае яе.
    Аднак усё адно доўга на паветры не прастаіш. ІІалюба ваўся крыху паўночным ззяннем і хутчэй за тоўстыя сцены астрога. Туды, дзе заўсёды печ напалена, пасланы мядзведжыя і аленевыя шкуры, а агеньчык свечкі не толькі дазваляе ў цяпле і цішы пасядзець ці не да самай поўначы, а і з думкамі сабрацца. Гэтую патрэбу Каменскі за сабой пачаў заўважаць не першы месяц. Разважыўшы, дык
    123
    можна і больш пэўна сказаць, калі яна ўзнікла. Якраз з таго моманту, калі яму прапанавалі выконваць абавязкі дворскага.
    Дворскі... Гучыць, ці не праўда? Чалавек пры двары... Адным словам, пры справе. Як быццам, толькі радавацца застаецца, што нарэшце знайшоў пэўны занятак і ніхто цябе не можа папракнуць кавалкам хлеба. He проста палонны ўжо, не проста ссыльны, а дворскі...
    Хтонебудзь магчыма і радаваўся б гэтаму, але не ён, Адам Каменскі. Прывык жа жыць сумленна і з адкрытай душой людзям у вочы глядзець. А будучы дворскім ці паглядзіш? Хоць бы тым, хто бачыць у табе ці не самага першага свайго ворага! I не хавае гэтага, пры першай жа магчымасці гатовы папракнуць крыўдным словам, знява жыць.
    А зрабіць жа гэта не так і складана, бо працуе Адам усяго надзіральнікам мясцовай турмы. Тут жа, у Якуцку. Дворскі і надзіральнік — адно і тое ж. Хочаш, каб не турбавалі згрызоты сумлення, называй сябе дворскім. Так сказаць, для супакаення душы, як бы для ўнутранай раўнавагі. А няма жадання разбірацца ў самім сабе, не хавай, што надзіральнік. I гэтую ж работу павінен нехта выконваць... Ды ўся справа ў тым, што далёка не кожны ахвочы за яе ўзяцца. Хіба толькі той, каму не надта да водзіцца выбіраць. Яму акурат і не выпадала.
    У Якуцк Адам Каменскі трапіў 16 жніўня 1662 года. Што рана ці позна, але абавязкова апынецца тут, даведаўся яшчэ ў Енісейску. Цэлую зіму правялі ў ім гэткія гаротнікі, падобныя яму. Зіму, калі карыстацца мясцовымі часавымі меркамі. А так можна сказаць, што і вясну, бо сын мясцовага баярына Кальчугіна Васіль, якому было даручана весці іхнюю групу ссыльных далей, выра шыў выбірацца ў дарогу толькі 30 мая. Сама, як пацяплела. Енісей, праўда, ужо ад лёду ачысціўся, але начамі трымаліся яшчэ замаразкі. Днём жа, калі падыдзеш да вады, як кажуць, зуб на зуб не пападаў. Нават у тых, хто даўно тут жыве, а што казаць пра іх, хто ніяк не хацеў яшчэ развітвацца з уяўленнем аб цёплай вясне і гарачым леце...
    Хаця, як неўзабаве аказалася, нягледзячы на запозненую і вельмі халодную вясну, лета, пачынаючы з канца чэрвеня, у тутэйшых мясцінах мала чым розніцца ад таго, што на Беларусі. Усю шчодрасць яго Каменскі адчуў, калі дабраліся да Ілімскага астрога. Прыпынак у ім