Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
114
А для гэтага патрабаваліся сродкі, прытым не малыя.
Выданне кнігі — увогуле справа, што заўсёды патрабуе вялікіх фінансавых затрат. А што ўжо казаць пра сярэдзіну XVII стагоддзя, калі ўся работа вялася ўручную. Шмат намаганняў патрабавалася, каб зрабіць друкарскія дошкі, адліць шрыфты, намаляваць застаўкі, выканаць малюнкі. За ўсё гэта неабходна было плаціць. Таму даводзілася шукаць багатых мецэнатаў. Такім мецэ натам для Собаля і стаў Багдан Стэткевіч Завірскі — уплывовы беларускі магнат, які ўсяляк падтрымліваў праваслаўных. У розны час ён пабудаваў на сваіх землях некалькі манастыроў.
Калі адбылося гэтае знаёмства, не ўстаноўлена, але ўжо на тытульным лісце «Апостала», выдадзенага ў 1630 годзе, указана: «Коштом н накладом пана Богдана Стеткевнча, подкоморого Мстнславского». На зваротным баку яго змешчаны герб роду Стэткевічаў, а таксама прысвячэнне мецэнату. Думаецца, ёсць патрэба прывесці яго цалкам, паколь кі гэта — адзін з узораў беларускай старажытнай паэзіі:
На герб нх мнлостей панов Стеткевмчов
Две сердца ся спонлн, меч нх разрывает,'
Моц старожнтных домов през то осведчает, Которын варваскне гуфы не зровналм.2
ГІойз рн на челм, обачнш як ся потыкалн
Котвнцы — теже веры статечнон знаком,
Як кгды округ на ветры умоцнен тронгаком,3
А крест церквн похвала, крест верным оброна,
14 тот есть Стеткевнчов клейнот н корона Прето ж нх слава в небо, як стрела взноснтн
11 на векн ся будет в людях голоснтм.
(Тлумачэнні асобных момантаў: 1 — маецца на ўвазе эмблематычны знак герба Стэткевічаў — спалучэнне двух сэрцаў з мячом; 2 — якія не знішчалі варожыя полчышчы; 3 — як карабель у час буры замацаваны якарам.)
Акрамя таго Собаль не прамінуў магчымасці выказаць падзяку свайму пакравіцелю за дапамогу. Больш таго, прасіў, каб той дапамог яму неранесці друкарню ў адзін са сваіх маёнткаў. Апошняя акалічнасць немалаважна. Уладанні Б. СтэткевічаЗавірскага размяшчаліся на Беларусі. Значыць, Собаль жадаў працаваць на роднай зямлі і ў імя Бацькаўшчыны: «же бысь мнлостнвый пан ты н працы моей початкн обачнршн, зрозуметн рачнл яко снадне можешн в державе своей тнпографню розшнрнтн». Ён быў упэўнены, што па вяртанні на радзіму ён зможа надрукаваць шмат «знаменнтшнх кнмг».
Таму, калі I. Труцэвіч прапанаваў адкрыць у Куцейна
115
друкарню, Б. Стэткевіч Завірскі адразу ўспомніў пра Собаля. Той, даведаўшыся пра ўсё, угаворваць сябе не прымусіў, на прапанову вярнуцца на радзіму адразу адказаў згодай.
У 1630 годзе Собаль і прыступіў да выдання ў Куцейна сваіх кніг. Іх выйшла пяць. Першынцам стала «Брашна духоўнае». Але памятным для беларускага кнігадрукавання (ды і для сусветнага таксама) стаў наступны, 1631 год. Тады пабачыў свет «Буквар», які ў многіх каталогах згадваецца не толькі як выданне С. Собаля, а менавіта як куцеінскі «Буквар». Поўная назва яго такая: «Букварь снречн, начало учення детям, начннаюшям чтенню нзвыка тн». Далей на тытульным лісце ўказана: «В Кутейне нзоб разнся в тнпографнн Спнрвдона Соболя року 1631».
Да С. Собаля падручнікі пачатковага навучання дзяцей грамаце называліся «Азбукай». Ён жа першым увёў ва ўжытак новае слова, якое неўзабаве стала вельмі папулярным. 3 1631 года «Буквар» і пайшоў, як кажуць, у жыццё. Назва настолькі прыжылася, што па сённяшні дзень яна не ўспрымаецца старой, хоць змянілася ўжо не адно пакаленне буквароў.
Адкрываўся «Буквар» «Азбукай языка славенскаго». А калі канкрэтней, дык падаваўся сам алфавіт з 44 літар, надрукаваных у прамым і зваротным парадку. Відаць, такім нечаканым размяшчэннем літар С. Собаль хацеў лепш развіць зрокавую памяць вучняў, дапамагчы ім хутчэй запомніць прачытанае. Дзве старонкі ў «Буквары» займалі з адной зычнай і галоснай, з двума зычнымі і галоснымі літарамі. Праўда, тут С. Собаль, як кажуць, нічога новага не адкрываў, і да яго прымяняўся падобны прынцып навучання, аб чым сведчаць, у прыватнасці, шмат якія Азбукі. А вось на кожную літару быў прапана ваны вельмі ёмісты матэрыял, што не кожным друкаром рабілася. Ён быў падабраны адпаведна тагачасным уяўлен ням аб выхаванні дзяцей. Прыводзіліся вытрымкі з Ветхага і Новага запаветаў, евангельскія добрадзецелі, малітвы...
«Буквар» з густам праілюстраваны. На тытульным лісце літы арнамент. Ёсць ксілаграфічная застаўка з кветка вым фонам, невялікія ксілаграфічныя ініцыялы ў рамках. Прадуманасцю, выразнасцю кампазіцыі прываблівае выява Маці Боскай з целам Хрыста на каленях.
З’яўленнем «Буквара» быў пакладзены пачатак і так званай Куцеінскай школе гравюры. Выданні С. Собаля
116
(той жа «Буквар», «Малітвы паўсядзённыя», «Часаслоў», «Апостал») — узор афармлення кніг, выдадзеных у гэтай друкарні. Пасля таго як С. Собаль пакінуў Куцейна, выдавецкую справу прадоўжыў I. Труцэвіч. Друкарня ў Куцейна працавала да 1650 х гадоў, калі абсталяванне перавезлі ў Іверскі манастыр пад Ноўгарадам.
Услед паехалі і работнікі друкарні. Сам жа С. Собаль развітаўся з Куцейна значна раней. Праўда, дакладна невядома, у 1633—1634 гадах працаваў ён яшчэ ў самім Куцейна ці ўжо ў Буйнічах пад Магілёвам. Але ў Буйні чах ён, ва ўсякім разе, апынуўся не пазней 1635 года. Менавіта ў гэтым годзе выйшаў «Псалтыр», на тытульным лісце якога значыцца: «Нздан тнпом з друкарнн Спнрндо на Соболя в новозаложеном месте Буйннчах, в маетностн его ммлостм пана Богдана Стеткевнча, подкоморего мстнславского в лето от созданмя мнра 7143, а от воплоіценна бога слова року 1635».
Пра месца выдання некаторых кніг С. Собаля цяжка сказаць і па той прычыне, што на тытульным лісце ён не заўсёды дакладна ўказваў яго. Відаць, баючыся праследа ванняў за праваслаўныя погляды, на некаторых кнігах, што выходзілі ў тым Куцейна ці Буйнічах, знарок ставіў выхадныя дадзеныя кіеўскай друкарні. Ды і пераезд з месца на месца не ў апошнюю чаргу абумоўліваўся тым, што С. Собалю хацелася знайсці прыстанішча, дзе б мож на было спакойна займацца любімай справай. Таму з Буйнічаў у 1637 годзе і перабраўся ў сам Магілёў, дзе выдаў новы «Буквар» (1636), «Псалтыр» (1637), «Тастамент» (1638) і іншыя кнігі.
Ды і ў Магілёве, не сказаць, каб лёгка працавалася. I па прычынах, зусім не залежачых ад С. Собаля. Справа ў тым, што не існавала поўнага ўзаемаразумення паміж магілёўскім епіскапам Сільвестрам Касым і Магілёўскім брацтвам. Хоць польскі кароль Уладзіслаў IV і вы даў яму 19 сакавіка 1633 года прывілей на права адкрыц ця друкарні, у якой выпускалася б вучэбная і іншая літаратура на беларускай, грэчаскай, лацінскай і по льскай мовах, уніяты, як толькі маглі, перашкаджалі праваслаўным.
Вяртацца ж у Кіеў ніяк не выпадала. А выйсце неабходна было шукаць. Тады С. Собаль і кінуў свой позірк на Маскву, якая ад Магілёва не так і далёка і дзе, як меркаваў ён, зможа паспяхова прадоўжыць друкарскую і выдавецкую дзейнасць.
117
У 1637 годзе С. Собаль звязаўся з вядомым маскоўскім друкаром Васілём Бурцавым. Як складваліся іх узаемаадносіны і ўвогуле, як Масква паставілася да жадання С. Собаля знайсці новае прыстанішча, бачна з даку ментаў, што захоўваюцца ў Расійскім дзяржаўным архіве старажытных актаў.
Збярогся, напрыклад, ліст дарагабужскага ваяводы Я. ГрымалыКрамянеўскага да яго калегі з Вязьмы Ю. Буй носава Растоўскага ад 17 красавіка 1639 года. Перапіска тычыцца просьбы С. Собаля прапусціць яго ў Маскву. У гэтым лісце, між іншым, гаворыцца: «Спнрндон Мнро новнч Соболь печатннк кннжой места Могнлева: едет с кнм гамн благочестнвых восточных церквей в землю... царя... в Вязьму».
Міронавічам ён, безумоўна, названы памылкова. Ды пакінем паза ўвагай гэтую апіску. Важна тое, што С. Собаль вёз з сабой не які небудзь тавар, а кнігі. Тым самым ён рупіўся, каб духоўныя набыткі не ведалі межаў, пашыраліся між народамі, а друкдванае слова паядноўвала іх, бо у гэтым С. Собаль быў перакананы яно мела вялі кую сілу. Асабліва, калі нясло людзям ідэі дабра, справядлівасці, паслушэнства.
Зыход гэтай паездкі ў многім залежаў ад таго, як прымуць С. Собаля ў Маскве высокапастаўленыя асобы, а значыць, яму неабходна было падаць сябе як мага з лепшага боку. Пра што і парупіўся. 3 іншых дакументаў даведваемся, што «он ректор н надзнратель школ могн левскнх н кневскмх, ныне же печатннк пнсаннй божественных н слуга... его мнлостн, кнр Петра Могнлы... ммтропо лнта Кневского». У нечым С. Собаль дадумваў тое, чаго не было. He з’яўляўся ён «рэктарам... школ магілёўскіх і кіеўскіх». Ды і хіба магчыма аднаму чалавеку на працягу невялікага прамежку часу займаць такую адказную пасаду ў некалькіх месцах?!
Па свайму няведанню ён «прыблізіўся» да П. Магілы, пра што лепш было б памаўчаць, таму што ў Маскве ў асобе П. Магілы бачылі перш за ўсё ўніята. Адпаведным чынам ставіліся і да людзей, якія знаходзіліся з ім ў прыязных адносінах.
Гэта была не першая паездка Собаля ў Маскву. Ён прызнаецца: наведваўся туды «в прошлом году». Праўда, і туг недакладнасць. Першая паездка ў Маскву адбылася ўсё ж у тым жа 1637 годзе. I мела для абодвух бакоў, бадай, узаемную карысць. Собаль знайшоў людзей, якім
118
патрэбны былі яго талент, веды, друкарскае майстэрства. А Бурцаў і яго паплечнікі атрымалі некаторы друкарскі рыштунак: «я іірнвез в отчяну тваю на Москву мелкую печать тронх пнсмен н Васнлню Бурцову продал н все мастерство тех печатей нзьявнх».
Гэта значыць, што С. Собаль пераканаў маскоўцаў у зручнасці менавіта гэтых, а не якіхнебудзь іншых шрыфтоў. Акрамя таго, ён хацеў неракладаць кнігі на рускую мову, выкладаць лацінскую, грэчаскую і польскую мову маскоўскай дзятве. Ды ніякага пэўнага адказу на гэтую прапанову не атрымаў, таму і вымушаны быў вяр нуцца ні з чым на радзіму.
Цяпер жа спадзяваўся, што другая паездка ў Маскву стане куды больш плённай. Але, на жаль, гэтым разам да Собаля маскоўцы паставіліся з перасцярогай. I прычынай таму з’явіліся сведчанні супраць яго Бурцава, які 21 красавіка 1639 года быў выкліканы ў Ііасольскі прыказ, каб пацвердзіць, наколькі ён знаёмы з Собалем і як характа рызуе яго як чалавека.
Відаць, падчас той першай паездкі паміж друкарамі ўзніклі нейкія непаразуменні. Хто з іх меў рацыю, а хто не — цяпер высветліць цяжка ды і, бадай, немагчыма. Засталіся наконт гэтага сведчанні аднаго Бурцава, а ці шчыры ён у сваіх абвінавачваннях — невядома.