Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
Тым не менш, асноўнае ў «Дыярыушы...» усё ж фактыч ны матэрыял, прытым занатаваны аўтарам упершыню, за доўга да іншых падарожнікаў па Сібіры. Не віна А. Каменскага, а бяда, што яго дзённік загубіўся і так позна прыйшоў да чытача, стаў набыткам даследчыкаў. А. Ка менскі ж пабываў у Сібіры за 17 гадоў да вядомага пада рожніка Н. Спафарыя, які наведаўся ў тутэйшыя мясціны ў 1675—1677 годзе і пакінуў пасля сябе ўнікальныя запісы. Больш таго, наш зямляк наведаўся ў месцы, дзе нага таго ж Спафарыя не ступала. Акрамя таго, у А. Ка менскага куды больш, чым у запісах іншых падарожні каў, этнаграфічнага матэрыялу. Таму нельга не пагадзіцца з Б. Палявым: «Працу Адама Каменскага сапраўды можна лічыць самым даўнім з дайшоўшых да нас польскіх запісаў аб Сібіры». Праўда, з некаторым, прытым істотным удакладненнем: зроблены яны аўтарамбеларусам.
Важна і іншае. А. Каменскі, застаючыся перш за ўсё свайго роду фіксатарам пэўных падзей, з’яў, сустрэч, разам з тым валодаў і талентам празаіка, чуйнага да слова, здатнага мысліць вобразна. У «Дыярыушы...» нямала мясцін, што нагадваюць лірычную прозу. Гэта — нейзажныя замалёўкі рэк, горных перавалаў, парогаў. 3 пяшчотай расказвае аўтар нра пралівы і адлівы.
Значыць, настолькі ўсё запала ў яго памяць, што праз гады, на адлегласці, хацелася зноў і зноў вяртацца туды. Няхай у думках, няхай схіліўшыся над аркушам паперы! Сагравала сібірская зямля А. Каменскага... Яшчэ як сагравала! He забыўся ён і пра цяпло паўночнага ззяння. Таго халоднага ззяння, якое можа сагрэць, здатна абу дзіць, атуліць толькі душу чуйную, уражлівую, пяшчот ную. Такой яна і была ў А. Каменскага.
Апошнія свае дні ён хутчэй за ўсё правёў у Оршы. Калі памёр, невядома. Хаця не так гэта і важна. Падобныя людзі жывуць столькі, колькі пра іх памятаюць на шчадкі.
ш
ПАКУТНАЕ СЛОВА СВАБОДА
Васіль Вашчыла
3 вякоў сівых данеслі нам быліны, Як ворагаў Вашчыла пакасіў...
Антон Бялевіч
V
1 сяго пабачыў Крычаў на сваім доўгім вяку. I радасці людской, і гора... Хаця апошняга было куды болей, бо нялёгка ў мінулыя стагоддзі жылося тутэйшаму люду. Хапала і сваіх прыгнятальнікаў, і прышлых. I войны не міналі гэтыя мясціны, розная навалач неаднойчы праносілася над зямлёй. А там, дзе войны, як вядома, слёзы, абарваныя жыцці, скалечаныя лёсы, апустошаныя сядзі бы. Аднак тое, што адбылося 26 лютага 1744 года, асабліва страшнае і жудаснае ў сваёй сутнасці.
3 самай раніцы пачалі збірацца на галоўнай плошчы горада людзі. Кідалі работу лаўнікі, правяралі засовы і замкі карчмары, азіраючыся па баках, быццам жадаючы схавацца ад чужога злога вока, крочылі мяшчане. У натоўпе, якога ўсё большала, можна было заўважыць і сялян з навакольных вёсак. Такім быў загад губернатара Крычаўскага староства Паўла Цялецкага і камандзіра радзіві лаўскіх войск палкоўніка Пястжэцкага: «Усім, як аднаму, на плошчу!». Ды і сам уладальнік староства Іеранім Фларыян Радзівіл надаваў таму, што мелася адбыцца, вялікае значэнне. Сама час на справе паказаць, як улада жорстка карае тых, хто выступае супраць яе.
Паветра марознае, настылае... Ды і ветрык разпораз прабягае над плошчай, пранізвае да касцей. Але не толькі ад холаду людзі збіраюцца ў купкі, як тыя авечкі, ціс нуцца адзін да аднаго. Разам, у хаўрусе, не гэтак і страшна. Хаця, хто ведае, як будзе далей. Чаго добрага, пагу ляюць нагайкі і па спінах невіноўных. Каб застрашыць! Каб і іншым не павадна было бунтаваць.
135
— Божухна, ды што гэта на свеце робіцца? — пажы лая сялянка раз іюраз неяк сударгава, як бы ёй перахоплі вае дыханне, хрысціцца. Парэпаныя пальцы жанчыны, здаецца, ніколі не здатны разагнуцца. — Божухна! Божухна, няўжо ты ўжо нічога не бачыш?
Апошнія словы яна, не заўважыўшы таго, прамовіла гучна, і мужчыны, якія стаялі поруч, зашыпелі:
— Цішэй... He дай Божа, пачуюць...
Жанчына змоўкла на паўслове і гэтае «Божух...» павісла ў паветры, а пасля настала тая гнятлівая цішыня, што толькі на імгненне паралізуе волю, бо людзі, якім бы вялікім страх ні быў, усё ж не могуць маўчаць. Знаходзяцца абавязкова смялейшыя, хто не ўтрымліваецца, пачынае выказваць сваё стаўленне да ўбачанага.
Абмяркоўваць сапраўды было што. Такога ў Крычаве яшчэ не памятаў ніхто. Каб на гарадской плошчы — знайшліся тыя, хто адразу падлічыў гэта — тырчала восем колаў, стаяла чатыры шыбеніцы, і некалькі плах...
— Ідуць! Ідуць! пранеслася нарэшце наўкола.
У акружэнні салдат паказаліся бунтаўшчыкі. Хто ле дзьве варушыў нагамі, бо катаванні дарма не прайшлі... Хто здатны быў яшчэ кідаць позіркі ў натоўп, ледзь прыкметна ўсміхацца. Магчыма, убачыў знаёмы твар і тым самым перадаваў прывітанне і адначасова развітваўся з жыццём, а мо і проста самому сабе ўсміхаўся, дазваляў гэтую апошнюю радасць, якой болей у яго ніколі не будзе. Знаходзіліся і такія, што лаяліся, пасылалі крыўдзіцелям самыя страшныя праклёны.
Ды што да тых праклёнаў... Каты да іх даўно прывыклі, а таму не звярталі на гэта ніякай увагі, гатовыя былі ў патрэбную мінуту пачаць сваю брудную справу, робячы яе, як нешта само сабой звычайнае, што не падлягае сумненню. Пястжэцкі ж, Цялецкі, Радзівіл адчувалі сябе ўпэўнена. Аднак, як бачылася, Радзівілу не надта хацелася самому аб’яўляць аб пакаранні бунтаўшчыкоў. Паколькі суд праходзіў пад старшынствам губернатара староства, той хай гэтым і займаецца. Хаця, сам зачытваць прыгавор, падпісаны ім жа, Радзівіл не хацеў і па іншай прычыне. Заікаўся ўладальнік староства, яшчэ як заікаўся. Ды і, сказаць па праўдзе, нягеглым быў. I выглядаў значна старэй, чым на свае дваццаць восем гадоў. А каму хочацца, каб цябе бачылі не з лепшага боку. У такім разе куды лепей прамаўчаць. Галоўнае, усё адбываецца, як і задумана. Таму дастаткова аднаго ўзмаху рукой... Хаця
136
хопіць і звычайнага кіўка галавой. Цярлецкі зразумее, што неабходна пачынаць.
Радзівіл павярнуў галаву да Цярлецкага, ледзь прыкметна кіўнуў і той, ні слова не кажучы яму, рашуча падняўся, бо даўно чакаў дазволу.
Шум у натоўпе яшчэ працягваўся. Але калі Цярлецкі ўзяў у рукі тэкст прыгавору, над плошчай навісла гнятлівая цішыня. Здавалася, прыслухайся ўважлівей, і пачуеш дыханне кожнага з сотняў людзей, якія сабраліся разам у гэты трагічны дзень.
Але вось, як стрэл, прагучала першае прозвішча:
— Івана Карпача...
За ім — другое:
— Стэся Бачко...
Трэцяе:
— Васіля Ветра...
Цярлецкі чытаў не спяшаючыся. Ён адчуваў тую дзіўную асалоду, якая бывае ў чалавека, ахвочага прынізіць іншых. Цяпер жа і быў зручны момант. Канечне, суд узважваў віну кожнага, прыгаворанага да пакарання смерцю, але ён, Цярлецкі, у дадзены момант заставаўся адзіным вяршыцелям чужых лёсаў. Ад яго і толькі ад яго залежала, каго пасадзіць на кол, каго павесіць, а каму адсекчы галаву на пласе... Якая ж радасць — няхай мінуту, дзве, тры — трымаць натоўп у няведанні, прымушаючы людзей у думках угадваць, што ж наканавана гэтым гаротнікам.
А прозвішчы гучалі... Мікіту з Бароўкі, Івана Тру са, Навума Буяна, Васіля Пачаёнка, Васіля Косціна... Прамовіўшы апошняе прозвішча, Цярлецкі імгненна счакаў, а пасля раптоўна, як бы чаканячы словы, выпаліў: «Пасадзіць на калы...»
Натоўп зноў загуў. Жанчыны заплакалі... Цярлецкі, адчуваючы, што і ён сапраўды цяпер валодае гэтымі людзьмі, працягваў:
— Івана Дакуку...
— Захарку Сямашку...
— Мікіту з Тупічына...
— Іванішку з вёскі Баронькі...
Зноў стоенае дыханне сотняў людзей і рашучае Цярлецкага: «Павесіць!»
Івана Галёнку, Сямёна Варону, Івана Крывулю, Ігната Манулёнка прыгаварылі да пакарання на пласе.
Прагучала апошняе прозвішча, і плошча захлінулася
137
ў плачы, крыках, нракляццях — гэта ўжо каты цягнулі сваіх ахвяр, каб выканаць прысуд. Жудаснае, страшнае відовішча настала. Асабліва пакутавалі тыя, хто трапіў на кол. На гэта, між іншых, і разлічвалі Радзівіл і яго хеўра. Уладальнік староства ўвогуле быў чалавекам бесчалавечным, жорсткім. Па сутнасці зверства трымалася ў яго ў крыві. А тут такая магчымасць!
Паціраў Радзівіл рукі, не хаваў задавальнення, назі раючы, як цяжка паміралі Іван Карпач, Васіль Вецер, Стэсь Бачко і іншыя... Асалоду атрымлівалі і катывыканаўцы...
Білі, як мае быць, ва ўсю моц барабаны — усё рабіла ся арганізавана, усё было загадзя распісана па пунктах. Нічога лішняга, і разам з тым дакладна, выверана.
Ад суцэльнага плачу і ляманту, ад безупыннага пошчаку барабанаў, толькі нямногія заўважылі, як у натоўпе крутнуўся каржакаваты мужык, паспеўшы сказаць грубава тазадзірыстае:
— А трасцы вам, Васку Вашчылу так і не злавілі!
Сказаў, і гэтаксама нечакана, як з’явіўся, знік. Быц цам здань прамільгнула. Быў і няма яго.
Васко, ён жа Васіль Вашчыла, з’яўляўся галоўным зачыншчыкам, кіраўніком паўстання ў Крычаўскім ста ростве, якое з такой лютасцю і садысцкай задаволенасцю падавіў Іеранім Фларыян Радзівіл.
На жаль, да нядаўняга часу, пішучы пра гэтае выступленне сялян і гараджан, гісторыкі не шмат маглі сказаць пэўнага пра галоўнага крычаўскага бунтаўшчыка. He ведалі і пра яго сацыяльнае паходжанне. Адны называ лі Вашчылу купцом, гандляром воску. Другія лічылі ажно праўнукам самога Багдана Хмяльніцкага, тым самым адмаўлялі, што ён нарадзіўся і жыў на Беларусі. He маглі навукоўцы сказаць дакладна, як і дзе загінуў Ва шчыла. Нарэшце, як удалося яму вырвацца з рук Цярлецкага.
Заслону таямнічасці над лёсам кіраўніка паўстання прыўзняў кандыдат гістарычных навук Васіль Іванавіч Мялешка, якому пасля доўгіх і настойлівых пошукаў удалося знайсці ў Цэнтральным дзяржаўным архіве Укра іны «Следчую справу Вашчылы», а з яе атрымаць мно гія звесткі, якія сёння дазваляюць глыбей зразумець, што ж адбывалася ў Крычаве і яго ваколіцах у 1740—1744 га дах, калі ў тутэйшых мясцінах бунтавалі людзі Вашчы лы. Ды і кінуць позірк яшчэ на некалькі гадоў назад,
138
калі першыя выступленні арганізаваў будучы паплечнік Вашчылы Іван Карпач.
Колькі слоў пра само староства... Староствамі колісь называлі ўладанні, якімі пажыццёва валодаў адзін чала век. Крычаўскае староства належала Радзівілам, перада валася па спадчыне. Яно знаходзілася на мяжы тагачаснай Рэчы Паспалітай, у якую ў XVI — XVII стагоддзях уваходзілі беларускія землі, і Расіі. Паколькі сам ула дальнік староства жыў далёка ад яго, на месцах падбіраліся арандатары, якія эксплуатавалі народ як хацелі. Спра ва ў тым, што арандатар мусіў штогод плаціць пэўную СУМУ ўладальніку староства, а колькі возьме сабе, нікога не цікавіла. Значыць, усё залежала ад таго, наколькі сумленным ён аказваўся. А паколькі такіх сярод арандата раў амаль не знаходзілася, спаганялі яны з сялян куды больві, чым гэта прадугледжвалася спецыяльнымі інвентарамі.