• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    154
    ў галаву штонебудзь навязлівае. Як будзе — так і будзе... 3 ласкі боскай з’явілася яна, Саламея, на гэты свет — урэшце, як і тысячы людзей з’яўляюцца, з ласкі Усявышняга, і жыве. А колькі жыць ёй — аднаму яму, Пану Богу, вядома. Галоўнае, што яна ніколі не хавалася за цёплымі і ўтульнымі сценамі, не давала душы паслабляцца.
    А яшчэ, як неаднойчы прызнавалася блізкім, з кім раілася аб запаветным, думкамі дзялілася, сэрца ёй Бог даў мужнае, не палахлівае. Часам, магчыма, і безразважліва дзейнічала, у нечым безаглядкава, кідалася ў крайнасці, не задумвалася надта, што чарговы крок з сабой прынясе, што наперадзе чакае. Задумана зроблена... Лёгка ў новую дарогу збіралася. Балазе, вялікага багацця ніколі не мела. Усё, што мелася пад рукой, хуценька складвала. Адзін два пакункі, як кажуць, з ног не пава ляць.
    I гэтую паездку Саламея таксама нядоўга ўзважвала. Канечне, у Філіпбеі (цяперашні Плоўдзіў) яшчэ на колькі дзён можна было б затрымацца. Аднак надарыўся недарэчны выпадак. He ўдалося ёй выратаваць хворую дачку мясцовага каменданта — назыра. Расла дзяўчынкай нягеглай, кволай. Ужо сем гадкоў мела, а высахла, быццам тая чарацінка. Ледзьве дух у целе трымаўся. А была ж яна апошняй надзеяй у сям’і назыра. He шанцавала таму з дзецьмі, яшчэ як не шанцавала...
    Сем сыноў нарадзілася ў яго і ўсе нечакана негадана пайшлі з жыцця. Адзін з каня ўпаў і карак зламаў... Другі з акна вываліўся... Трэці патануў... Таго сабакі разарвалі, гэтага сам бацька па неасцярожнасці застрэліў...
    Бедаваў, месца не знаходзіў, бачачы, як дачка сохла з дня ў дзень. Няйначай, глісты падрывалі яе здароўе. Прынамсі, так рашыла Саламея, агледзеўшы дзяўчынку. Падрыхтавала спецыяльныя лекі, якія неаднойчы прапа ноўвала ў падобных выпадках. Зрабіла кіслы элексір з альясу, міры, шафрана, дадала сярністай кіслаты і він нага спірту. Усё, як мае быць, зрабіла. Разлічвала на поспех, але дзяўчынка, прыняўшы гэтыя лекі, праз дзве гадзіны памерла. Раз’юшаны бацька хацеў было забіць Русецкую, якую лічыў віноўнай у смерці дачкі. Выратавала Саламею толькі тое, што яна пры ўсіх дапіла ля карства. Назыр, убачыўшы, што лекарка невінаватая, дараваў ёй жыццё.
    155
    Хаця не толькі па гэтай прычыне не хацелася Саламеі заставацца ў Філіпбеі. У Босніі працаваў лекарам яе муж Якуб Гальпір і трэба было бліжэй да яго перабірацца.
    Вырашыла спачатку дабірацца да Сафіі. Каб ехаць туды на павозках і гаворкі не магло быць. Па расказах ведала, якая дарога праз Балканы. Заставалася толькі верхам. Спачатку сабе каня прыдбала. Выбрала дужага, рослага, з людзьмі вонытнымі перад гэтым параілася. Прыдбала і турэцкую мужчынскую апратку. Так не толькі зручней ехаць, а і бяспечней. На мужчыну куды меней увагі звяртаюць.
    Яшчэ дзесяць коней наняла, каб рэчы неабходныя з са бою ўзяць ды і абслузе не пехам жа ісці. А яшчэ даведала ся Саламея, што ў Сафію збіраецца чалавек дзесяць верш нікаў па нейкіх спешных справах. Сустрэлася з імі, пагаварыла. Тыя пагадзіліся, каб разам дабірацца. У хаўрусе, зразумела, заўсёды лацвей. А тут яшчэ хадзілі па Філіпбеі чуткі, што ў гарах лютуюць разбойнікі Сары Гусейна агі (у перакладзе Рыжага Гусейна). Яны нікому не давалі праходу, на ўсіх падарожнікаў страх на водзілі. Грабілі іх, а бывала, што і забівалі ні ў чым непавінных людзей.
    He першы дзень ішлі ўжо, праўда, без прыгод. Сала мея ўжо і забылася пра Сары Гусейнаагу. Палічыла, што гэта звычайныя запалохванні. Пасля прыпынку коні адпачылі, таму ішлі дружней. Ды і, калі верыць тым, хто хадзіў праз Балканы неаднойчы, самае небяспечнае месца мінулі. Цяпер і расслабіцца можна, дарога шырокая. Узрадавалася Саламея, быццам цяжар які з нлячэй зваліўся. Прышпорыла каня, а калі ён параўняўся з тым, што ішоў нанерадзе, нагнулася, зірнула ў хатуль, у якім — адразу ўбачыла — спала дачка. Слуга, які сядзеў на гэтым жа кані, думаючы, што маці нешта ўстрывожыла, пачаў апраўдвацца. Маўляў, усё ў парадку.
    — Я проста так, — усміхнулася Саламея. Мацярынская радасць і замілаванне напоўнілі ўсю яе істоту.
    Прыпыніла каня, прапусціла некалькі вершнікаў, a сама прыстроілася ззаду. Конь зразумеў, што яго не нры спешваюць, пайшоў нетаропка. Дарога была прамая, ён хадзіў па ёй неаднойчы і добра ведаў яе. Саламея ўзрадавалася, што няма ўжо неабходнасці сачыць за яго кожным крокам. Позірк яе, які раней быў скіраваны толькі ўперад, цяпер запыняўся на прыгожых, вабных краявідах,
    156
    што бачыліся з абодвух бакоў дарогі. Усё лашчыла яе сэрца. Сама прырода, здавалася, спяшалася падарыць сваю непаўторнасць. Звыклыя малюнкі поўдня... Калі буянне красак суседнічае са строгай маўклівасцю камянёў, спакойных у сваёй вечнай немаце, а экзатычныя, толькі для гэтых мясцін характэрныя расліны і дрэвы суседнічаюць з тымі, што можна сустрэць і пабачыць і ў іншых месцах.
    Саламея адчула раптам, што ёй захацелася менавіта гэтага, звыклага. «Звыклага? — як бы запытваўся нейкі чужы, унутраны голас. — Хіба мала табе? Глядзі колькі хочаш, любуйся, убірай у сябе ўсю прыгажосць наваколля. Яна твая!» Ды ведала Саламея, што звыклае для яе зусім не тое, што з поўднем звязана. Прыгажосць тутэйшых краявідаў, канечне, такая, што далёка не заўсёды і словамі выкажаш яе. Аднак у ёй нешта, што як бы ненатуральна выглядае, празмерна ў вочы кідаецца. Ёй жа, Саламеі, больш да сэрца вабнасць сціплая, а таму — зямная, непасрэдная.
    Позірк затрымаўся на бярозцы, што няведама як расла на самым адхоне скалы. Лёгкі ветрык кучаравіў галінкі дрэва, перабіраў лістоту. Пяшчота зноў ахінула душу Саламеі. Такая шчымлівапрыемная, як і колькі мінут назад, калі ўбачыла ў хатулі спячую дачку. I прыгадалася Саламеі іншая бярозка. He бярозка нават, а магутная бяроза, што ніжнім веццем сваім пастаянна шкрабала ў акно бацькоўскай хаты. Нядаўна было гэта, а глядзіш — больш пяці гадоў мінулася.
    На Наваградчыне прайшло маленства Саламеі. У 1731 годзе ўпершыню зірнула яна на свет у хаце Яўхіма Русецкага. Выхоўвалася ў дружнай сям’і, змалку зачароўвалася казкамі, паданнямі, якія расказвалі ёй і бацька, і маці, і бабуля. Бацька да ўсяго быў заўзятым паляўнічым, любіў паблукаць са стрэльбай — чаго, а дзічыны ў навакольных лясах хапала.
    Ад бацькі захапленне паляваннем перадалося і ёй. Праўда, не сказаць, каб гэта Яўхіму Русецкаму вельмі снадабалася. He жаночая справа, як і іншыя мужчыны, ён быў перакананы. Але ўгаворы дачкі нічога не давалі. Саламея на сваім настойвала, часам і адна ішла ў лес. Любіла паблукаць у цішы, застаючыся самнасам з думка мі, a то і дзічыну якую падстрэліць. Валодала стрэльбай упэўнена, і вока меткае мела. Дзівіліся мужчыны з яе захаплення.
    Бацька ж, папраўдзе, таксама недзе ўнутрана ганарыўся
    157
    дачкой, што гадуецца гэткая настойлівая, за сябе пастаяць можа. Хаця часам і сварыўся, калі пачаў адчуваць, што ад гаспадаркі адбіваецца, жаночымі справамі не вельмі ахвотна займаецца. Пачаў было выказваць незадавальненне, а Саламеі — як з гуся вада. Як рабіла, так і робіць. Заўважыў толькі яшчэ, што пачала зёлкі збіраць, за сушваць іх. Запытаўся неяк:
    — Навошта яны табе, дачушка?
    А ў адказ пачуў:
    — Ды, татка, — гэта ж лекі добрыя. Ад самых розных хвароб дапамогуць.
    Яшчэ больш здзівіўся Яўхім Русецкі. Ніхто дачцэ нічога не гаварыў пра лекавыя ўласцівасці той жа піжмы, трыпутніку, валяр’яну, але, бач ты, да ўсяго сама дайшла. Змірыўся паступова з яе дзівацтвамі. «Рабі, дачушка, як хочаш, як патрэбным лічыш».
    Праўда, як хутка высветлілася, дарэмна Саламея рада валася такой нечаканай свабодзе. Аказалася, у бацькавай галаве сваё было. Іпюў Саламеі ўжо дванаццаты год, сама час і пра замужжа падумаць. Тым больш што сватоў хапа ла. 3 твару Саламея не тое, што не брыдкай, а і вабнай была. I розумам славілася, пра гэта таксама ў акрузе ўведалі. I жыццёвай развагай кожнага, хто хоць аднойчы сустрэўся з ёй, прываблівала.
    He столькі сама, колькі бацька выбар спыніў на ўрачу Якубу Галыііры. Той паходзіў з Нямеччыны, ды па ней кіх справах апынуўся на Наваградчыне. Спадабаўся ён Яўхіму Русецкаму, што прафесію патрэбную меў. Чымся не пара дачцэ. Паколькі яна цягу да медыцыны мае, дык няхай разам і жывуць. Паразуменне ў сям’і — адна з пера думоў шчасця. А што не каталік, дык такой бяды.
    Аднак гэтае самае нямецкае паходжанне Якуба Гальпі ра, яго лютэранства прымусілі маладых адразу сутыкнуц ца з першымі цяжкасцямі. Гальпір не мог разлічваць на пасаду пры двары кагонебудзь з тутэйшых магнатаў, тыя іншаверцаў не трымалі. Тады і прапанаваў Якуб сваёй маладой жонцы ў пошуках шчасця накіравацца ажно ў далёкую Турцыю. А Саламеі што — Турцыя, дык Турцыя. Пра яе яна, канечне ж, нічога не ведала, а што дарога туды далёкая, дык яшчэ лепей. Павандраваць можна, новых людзей пабачыць, а гэтага Саламеі і хацелася.
    Так у 1731 годзе маладая сям’я і апынулася ў Стамбуле. Якуб Гальпір аказаўся высокакваліфікаваным медыкам. Лячыў не толькі ад розных выпадковых, скажам, прастуд
    158
    ных ці яшчэ якіх іншых захворванняў. Смела браўся дапамагаць і тады, калі становішча пацыента было вельмі цяжкім. Аднойчы да яго звярнуўся багаты турак, сляпы на абодва вокі, а да ўсяго калека на рукі і ногі. Розныя настоі, мазі прымяняў Гальпір і вылечыў бедалагу. Пра гэта даведаўся сам імператар турэцкі, султан Махмед. Заўважыў новага лекара, даў шмат розных багатых падарункаў. А калі даведаўся, што лекарскім майстэрствам валодае і яго жонка, дазволіў, каб яны пры двары практыкаваліся.
    Саламея, якая ў адрозненні ад мужа, спецыяльнай адукацыі не мела, паказала сябе вопытным практыкам. Што ад Якуба пераняла, нечаму ад знаёмага іракскага ўрача, які спецыялізаваўся на хваробах вачэй, навучыла ся. Вучаніцай аказалася стараннай. Праз некаторы час сама ўжо, без дапамогі Гальпіра, лячыла розныя захворванні. I жанчынам, а пазней і мужчынам.
    Пацыентаў хапала... I раптам той самы турак, якога можна сказаць, Якуб Гальпір на ногі паставіў, узяў ды і памёр. Узлаваныя жонка і дзеці яго звярнуліся непа срэдна да вялікага візіра, што быў намеснікам султана, і па сутнасці кіраваў усёй адміністрацыяй турэцкай дзяржавы. Ісмаілпаша дзейнічаў рашуча, не збіраўся высвятляць, вінаваты лекар тут ці не вінаваты, а загадаў пасадзіць Гальпіра ў цямніцу, каб пакараць смерцю.