Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
143
каннем «Следчай справы...» загадак адносна лёсу Вашчылы паменшала, нельга з усёй пэўнасцю засведчыць, што яны цалкам зніклі.
Скажам, наконт нечаканай хваробы паўстанцкага кі раўніка. Адкуль той дэзентэрыі нечакананегадана было ўзяцца ў турме? Ці не стала прычынай яго атручванне нейкім марудна дзеючым ядам, які паступова падточваў сілы Вашчылы?
Прынамсі, такой версіі прытрымліваецца Іван Чыгрынаў у п’есе «Следчая справа Вашчылы». А мо і санраўды некаму захацелася, каб Вашчыла знік з гарызонту, не чакаючы суда? Ці баяліся, што людзі Радзівіла ўсё ж палічаць яго падданым Расіі і не захочуць выдаць? Магчыма, гэтым можна вытлумачыць тое, што пасля разоў трох з польскага боку ўзнікалі ці то просьбы (а хутчэй за ўсё патрабаванні) тэрмінова адкапаць магілу. Зноў і зноў улады хацелі ўпэўніцца, што небяспечны злачынца мёртвы...
Пытанні знікаюць, пытанні застаюцца...
3 МАРАЙ АБ ІДЭАЛЬНЫМ ГРАМАДСТВЕ
Сцяпан Міхаіл Аскерка
Сянажнымі вежамі гвалту Ад нас засланялі Памяць, Ды Памяць хіба заслоніш? Калі ўсе мы з Памяці самі. Наваградскае падмур’е Мне жытнюю жменьку схавае. Я знаю, мне прашчур паможа, Калі мяне голад спаткае.
Казімір Камейша
к
Лжолькі памятае сябе чалавецтва, столькі марыць аб справядлівым грамадстве. Аб такім, у якім бы людзі жылі вольна, свабодна, годна і кожны мог найлепшым чынам раскрыць свае магчымасці. Адначасова здаўна жа даецца, каб дзяржава з’яўлялася гарантам стабільнасці, стварала ўсе ўмовы для найбольш поўнага развіцця любой асобы. На скрыжалях гісторыі назаўсёды напісаны імёны тых, хто ў памкненнях аб шчаслівай будучыні намнога апераджаў час, у якім жыў. Гэта і сацыялістыутапісты, і расійскія рэвалюцыянеры, пачынаючы ад народнікаў, разначынцаў і канчаючы прыхільнікамі марксізму...
Безумоўна, у дзейнасці іх лёгка знайсці нямала таго, што сёння наўрад ці можна ўспрыняць сур’ёзна. Ды і няцяжка заўважыць, як самыя лепшыя памкненні часта ра зыходзіліся з канкрэтнымі справамі, а сродкі, выбраныя для дасягнення мэты, далёка не заўсёды адпавядалі велічнасці і значнасці яе. Але ж ідалаў у асноўным ствараюць наступнікі. Сучаснікі, як правіла, здатны яшчэ таго ці іншага вучонага, грамадскага дзеяча пакрытыка ваць, а тыя, хто ідзе следам, якраз і ператварае ідэал у ідала, з канкрэтнага чалавека робіць ікону. Да чаго гэта прыводзіць, яскрава бачна на прыкладзе з жыцця тых, каго яшчэ зусім нядаўна інакш і не называлі як «палымя ныя рэвалюцыянеры». He шкадуючы пры гэтым і іншых,
145
больш узвышаных і яркіх эпітэтаў і параўнанняў.
У той жа час вялікіх людзей з гісторыі не выкрасліш. Калі ж паспрабаваць гэта рабіць, дык яна можа жорстка адплаціць за падобныя намеры. Нігілізм пры гэтым неда равальны. I цяперашні, а тым больш — учарашні. Мена віта з за абыякавасці да мінулага мы сёння амаль нічога не ведаем пра жыццё і дзейнасць Сцяпана Міхаіла Аскер кі. Што самае дзіўнае, імя яго не згадваецца нават у та кім аўтарытэтным выданні, як «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі».
Цяжка сказаць, чаму адбыўся такі прыкры недагляд. Але факт застаецца фактам. У першым томе, які выйшаў у 1993 годзе, праўда, можна прачытаць пра Аскеркаў — «старажытны шляхецкі род герба «Мурдэлія», прадстаўнікі якога займалі дзярж.адм. пасады ў ВКЛ». Далей гаворыцца, што гэта «адзін з найб. заможных шляхецкіх родаў на Беларусі», прадстаўнікі якога «мелі зямельныя ўладанні ў Менскім і Полацкім ваяводствах, у Мазырскім, Наваградскім, Ашмянскім пав.». У тым жа артыкуле «Аскеркі» называюцца і найбольш вядомыя дзеячы.
Сярод персаналій і гэтая «Антоні (1670(?)—1734), пісар ВКЛ (1724), пасол соймавы, кашталян наваградскі (1726), прыхільнік Радзівілаў, з 1717 выконваў функцыі камісара нейбургскіх уладанняў Радзівілаў, чэснік ма зырскі, маршалак Мазырскага пав. (1717). Ніжэй называюцца і два сыны Антонія Аскеркі — Рафал Алоіз, «маршалак мазырскі, пасол соймавы, маршалак Трыбунала скарбавага (1740), староста багрымаўскі (1742)»; Гервазы Людвік, «пасол соймавы, кашталян наваградскі (1724), староста і войт мазырскі, чэснік літоўскі (1748), рэферэнт літоўскі (1764)» і Марцін Тэадор, «пасол соймавы, староста мядзельскі, маршалак (1765), кашталян ашмянскі (1793)».
I ні слова пра яшчэ аднаго сына Антонія Аскеркі, а ім і быў Сцяпан Міхаіл, які некалі быў саветнікам юстыцыі караля Прусіі Фрыдрыха II, з’яўляўся сучаснікам Адама Сміта, Давіда Юма і іншых знакамітых дзеячаў, якія прапаноўвалі планы справядлівага вырашэння дзяржаўнага будавання. Калі нра іх можна прачытаць у многіх аўтарытэтных выданнях, у тым ліку энцы клапедычных даведніках, дык імя Сцянана Міхаіла Аскеркі замоўчваецца.
Праўда, невялікая даведка пра С. Аскерку ёсць у два наццацітомнай «Беларускай савецкай энцыклапедыі». Вер
146
нута ж імя яго з небыцця было яшчэ ў 1968 годзе, дзя куючы Я. Парэцкаму і Ю. Прэнскай. Менавіта яны адшу калі ў фондах колішняй бібліятэкі імя М. Салтыкова Шчадрына, а цяпер Нацыянальнай бібліятэкі Расіі ў Санкт Пецярбургу брашуру С. Аскеркі, якая дагэтуль не згадвалася ні ў адным бібліяграфічным і энцыклапе дычным даведніку і ўяўляла сабой падрабязны план эка намічнага аднаўлення зямель Прусіі, што пасля доўгіх войнаў прыйшлі ў заняпад. Дзякуючы далейшым росшукам гэтых жа аўтараў, прыадкрыліся і шмат якія старонкі біяграфіі С. Аскеркі, , пры тым расказаныя ім... самім. Справа ў тым, што ён напісаў свае ўспаміны. Яны пасённяшні дзень захоўваюцца ў рукапісным аддзеле бібліятэкі Акадэміі навук Літвы. Праўда, не ў арыгінале, а рукапісная копія на польскай мове, датаваная 1734 годам, пад назвай «Мемуары Аскеркі». Яшчэ адзін жыццяпіс, у якім шмат нечаканых падзей, рэальнае суты каецца з неверагодным, дабро — са злом, а чалавечая нрага да ведаў, справядлівасці перамагае розныя нягоды.
Нарадзіўся С. Аскерка ў 1712 годзе на Навагрудчыне. Бацька яго, як бачна, належаў да заможных і ўплывовых людзей свайго часу. Прытрымліваўся каталіцкай веры, але падтрымліваў і сувязі з праваслаўнымі. Антоні Аскерка разумеў, што чаго небудзь значнага ў жыцці мож на дасягнуць толькі згодай і памяркоўнасцю. Таму, па неабходнасці, лёгка ішоў на кампраміс.
He абышлося без яго і ў сямейным жыцці. Ажаніўся ён з нейкай Грабоўскай, якая з’яўлялася пратэстанткай. Ма ладыя людзі яшчэ да ўступлення ў шлюб падрабязна абмеркавалі спрэчныя моманты, якія могуць узнікнуць адносна веравызнання іх будучых дзяцей. Прыйшлі да такой дамоўленасці. Першынец, калі гэта будзе сын, аба вязкова прыме веру маці, стане пратэстантам. Іншыя ж сыны будуць каталікамі. Пратэстантамі па гэтай згодзе аўтаматычна станавіліся і дочкі.
А тое, што А. Аскерка памяркоўна ставіўся да права слаўнай веры, бачна хоць бы з гэтых двух фактаў. На ўласныя сродкі ён пабудаваў у Невелі рускую права слаўную царкву. У Слуцку даў грошы на ўзвядзенне бальніцы, якую па яго ўказанню, а можа, і па выпадковаму супадзенню, размясцілі акурат насупраць езуіцкай калегіі. Каталікі гэта ўспрынялі як выклік. He будзем жа забываць, што езуітамі з’яўляліся члены так званага манашскага каталіцкага ордэна «Таварыства Ісуса», ство
147
ранага яшчэ ў 1534 годзе іспанскім дваранінам I. Лаёла для барацьбы з рэфармацыяй і для ўмацавання пазіцый каталіцызму. Пабудовай бальніцы А. Аскерка, няхай і завулявана, выказваў сваё стаўленне да езуіцкай веры.
А тым часам у маладой сям’і нарадзілася першае дзі ця. Першынцам стаў сын, які і атрымаў двайное імя Сцяпан Міхаіл і ўзяў веру маці. Тая цудоўна разумела, што пратэстанцтва яму будзе дорага каштаваць у жыцці. Неабходна было нрыняць усе магчымыя меры, каб маленства дзіцяці прайшло большменш спакойна. Калі ж трывала стане на ногі, ужо сам пастаіць за сябе. Цяпер будзе лепей, каб не трапіў пад уплыў ксяндзоў. Бацькі шмат займаліся хатнім выхаваннем сына, а калі падрос — накіравалі яго на вучобу ў Слуцкую гімназію.
Гэтая навучальная ўстанова, заснаваная ў свой час Яну шам Радзівілам (20 мая 1617 года) разам з евангелісцкім саборам, рыхтавала духоўных асоб і настаўнікаў. У гімназію прымалі нераважна дзяцей беларускай шляхты, гараджан. Часам шанцавала трапіць у яе і выхадцам з сялян. Навучэнцы атрымлівалі глыбокую і ўсебаковую падрыхтоўку. Можна сказаць, на еўрапейскім узроўні. Калі туды паступіў С. Аскерка, выкладаліся закон божы, этыка, рыторыка, гісторыя, матэматыка, заканадаўства. Вялікая ўвага ўдзялялася славеснасці. Дзеці авалодвалі лацінскай, грэчаскай, нямецкай, польскай і іншымі мовамі.
Тым самым, са сцен Слуцкай гімназіі выходзілі спе цыялісты, якія каталіцкім духавенствам успрыняліся як сур’ёзныя супернікі. Уплывовыя польскія магнаты, найперш тыя, хто належаў да езуітаў, пачалі весці супраць іх лютую барацьбу. He стала выключэннем і сям’я Аскеркаў. Езуіты дамагліся, каб бацькі забралі сына з гімназіі, інакш пагражалі самымі суровымі карамі. Каб быць далей ад бяды, маці завезла Сцяпана ў Круглевец, дзе ён прадоўжыў вучобу. Але правучыўся нядоўга. Пагрозаў не меншала, прытым з’яўляліся яны ўжо і з вуснаў дзяржаўных асоб. Якніяк, a С. Аскерка займаў уплывовыя пасады, таму было каму падказваць яму, як жыць і дзейнічаць у канкрэтных абставінах.
Тут ужо Антоні не на жарт спалохаўся. I за сына, і за сям’ю, ды і за самога сябе, за ўласную будучыню. Тэрмінова перадаў Сцяпану, каб быў далей ад граха, вяртаўся дамоў. Аднак, відаць, у сям’і за ім быў далёка не рашаючы голас. Сын заўпарціўся, разумеючы, што маці
148
заўсёды на яго баку. Яна ж, у сваю чаргу, прыняла ра шэнне пераправіць любімага першынца ў Берлін, дзе, была пераканана, ён зможа спакойна прадоўжыць вучобу.
Сцяпан, як было і задумана, апынуўся ў сталіцы Прусіі. але радавацца яшчэ не выпадала. Езуіты ад свайго не адступілі. Пераканаўшыся, што Аскеркі іх думкай пагарджаюць, ад пагроз перайшлі да канкрэтных дзеян няў. Супраць Аскеркаў завялі судовую справу. Сям’ю абвінавачвалі ў самых розных грахах, але найбольш «ціс нулі» на Антонія. Пагражалі канфіскацыяй маёмасці, пазбаўленнем сенатарскага звання і турмой.
Пра тое, наколькі ўсё прыняло сур’ёзны абарот, маці паведаміла Сцяпану ў Берлін. Хлопцу нічога не застава лася, як тэрмінова вяртацца на радзіму. Неабходна было ў спешным парадку ратаваць бацьку ды і гонар роду таксама.
Па вяртанні Сцяпана езуіты прымусілі яго публічна адрачыся ад пратэстанцтва. А паколькі пратэстанцызм, як вера, быў скіраваны супраць засілля каталіцкага духавенства, пераможцы вырашылі настолькі перавыхаваць адступніка, каб той назаўсёды запомніў, на чыім баку сіла, а значыць, і праўда. Яго прымусілі вучыцца ў ві ленскім кляштары. Як сведчыць С. Аскерка ў сваіх мемуарах, пры гэтым езуіты ставілі за мэту «выявіць, шчыры ці прытворны з яго каталік».