• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    124
    запомніўся яшчэ і таму, што ваяводай гэтага астрога аказаўся чалавек добразычлівы, сардэчны — Вындомскі. А можа, таму і праявіў ён да ссыльных увагу, а часам і звычайную прыязнь, што сустрэў па сутнасці сваіх землякоў. У групе аказаліся тыя, хто зпад Магілёва, хто зпад Оршы родам. Сам жа Вындомскі пры знаёмстве назваўся палякам. Каменскі ўбачыў у ім чалавека, які гатовы зразумець цябе, а пры неабходнасці і паспачуваць.
    Інакш, як Ціхан Андрэевіч, Вындомскага і не называлі. Балазе, пры першай жа сустрэчы ён менавіта так і прадставіўся. Пры тым агаварыўся, калі ўзнікне якая патрэба, каб не саромеліся, звярталіся. Канечне, ніхто не збіраўся даверам злоўжываць, але і не трымаўся на адлегласці ад гасціннага паляка. Калі давялося ў далейшую дарогу збірацца, развітваліся шчыра, быццам даўнія і добрыя знаёмыя.
    Наперадзе было яшчэ больш месяца воднага шляху, час ляцеў хутка, неяк незаўважна. Палярнае лета сама ўвабралася ў свае правы. Стаялі, можна сказаць, спякотныя дні... Плылі ссыльныя па рацэ хутка, хоць не адмаўляліся і ад кароткачасовых прыпынкаў. Найперш тады, калі, адчуўшы, што рыба надакучыла — а яе лавілі шмат і самую розную, — прыпыняліся дзе небудзь ля палогага берага. Займаліся паляваннем, дзічыны таксама хапала.
    Нарэшце паказаўся Якуцк. Узрадаваліся, лічылі — падарожжа на гэтым і скончыцца, спыняцца тут калі не назаўсёды, дык надоўга. Але гэтыя спадзяванні аказаліся марнымі. Відаць, у тых, хто адпраўляў ссыльных на Поўнач, былі свае планы. Іх яны не збіраліся адразу раскрываць да канца, таму, прабыўшы ў гэтым невялікім гарадку колькі дзён, падарожнікі падаліся далей, мераючы вёрсты зусім не абжытых яшчэ еўрапейцамі прасто раў.
    Вярнуліся назад у Якуцк, цяпер, як здавалася, ужо надоўга, у канцы 1664 года. Пацягнуліся доўгія — спачатку зімовыя, а пасля вясновыя, летнія — месяцы. Адна стайнасць іх, падобнасць адзін на другі заўважылася не адразу. Яно і зразумела. Новае месца — гэта новыя ўражанні. А Каменскі быў чалавекам назіральным, акрамя таго адчуваў заўсёднае жаданне зблізіцца з людзьмі, з якімі дагэтуль не сустракаўся. Можна сказаць, і з якутамі знайшоў агульную мову. Хоць, зразумела, далёка не ўсё прымаў у іх паводзінах і побыце. У першую чаргу, як чалавек веруючы, католік, вельмі здзіўляўся, што тыя ні
    125
    ў чым не бачаць грэху. Неяк у роспачы прамовіў услых сабе: «Ды ў іх жа ні Бога, ні веры...»
    Праўда, адчуваў і іншае — якуты былі яшчэ па сут насці дзецьмі прыроды. У многім залежалі ад яе і ў той жа час не навучыліся з выгодай для сябе карыстацца яе багаццем. Хоць сярод мясцовага насельніцтва было і няма ла вопытных паляўнічых. Пільнае вока мелі яны, а ў якасці зброі карысталіся лукамі. Ды такімі — пашукаць трэба! Вялізнымі, часам вышэй чалавека. Цеціву ж з ра мянёў рабілі, выкарыстоўваючы для гэтага апрацаваную скуру кароў ці коней. Разводзілі іх шмат. Цікава аднак, што ездзілі зусім не на конях, а на каровах. Коней жа часцей выкарыстоўвалі на ежу. Што засмучала Адама, дык гэта няўменне тубыльцаў належным чынам падрыхтаваць сабе страву. Забітую птушку, дык тую ўвогуле толькі крыху абшчыпвалі і адразу кідалі ў кацёл з варам. Але ў большасці з іх і катла не мелі, дык тушкі парылі нагрэтымі камянямі ці ў вялізных карытах.
    Праходзілі дні, уражанняў большала. Вядома, най больш запалі ў душу першыя. Яны то радавалі, то ў нечым засмучалі. Але нязменна прыносілі аднолькавае задаваль ненне сваёй пазнавальнасцю. Пашыралі шмат у чым круга гляд, уяўленне аб людзях, зямлі, на якой наканавана было лёсам апынуцца. 1 ўжо Якуцк, пра які нядаўна Каменскі нічога і не чуў, станавіўся для яго сваім, а значыць і блізкім. Адразу, па прыездзе, адзначыў для сябе, што гарадок ляжыць на вельмі прыгожым, вясёлым, але... галодным месцы.
    Што самае цікавае, гэтыя эпітэты неяк адразу зрокававыразна заселі ў памяці. Прыгожае месца, дык ад ма ляўнічасці краявідаў. Вясёлае — таксама ад уражання светласці пейзажаў. Асабліва летніх, калі адчуванне такое, што быццам нанава з’яўляюцца на свет і людзі, і звяры, і птушкі, скідваючы з сябе стому доўгіх зімовых месяцаў. А галоднае... Тубыльцы самі ніяк не маглі дайсці да таго, каб што небудзь вырошчваць. Агародніцт вам паспрабавалі заняцца перасяленцы. Ды толькі старан ні іх аказаліся марнымі. Прыжыліся рэпа і капуста. Капуста, праўда, слаба расла, ніяк не хацелі завязвацца качаны.
    Каменскі доўга не мог зразумець, чаму ж так атрымліваецца, што агародныя культуры ніяк не хочуць тут расці. Здавалася б, умовы — лепшых не прыдумаеш! Лета, хоць і не вельмі доўгае, але спякотнае. Трох, двух з паловай
    126
    месяцау, што прырода адводзіць яму, упауне дастаткова, каб вырасла, скажам, тая ж капуста. А яна чамусьці не хоча ісці ў рост, усё кволіцца. Вытлумачэнне з’явілася нечакана. Яно аказалася такім простым, што Адаму спачатку ў гэтую прастату не хацелася верыць. Ускопваў аднойчы пад агарод зямлю, яна лёгка паддавалася. I вывернутыя глыбы былі не вельмі халодныя. Да ўсяго лёгка падсыхалі на сонцы, ператвараючыся ў тлусты чарназём. Але капануў глыбей і адразу адчуў унізе суцэльны цвёрды наст. Нагнуўся, разгроб рукамі рыхлую глебу, пашырыў ямку, прыкінуў вокам — зямля растала ўсяго на нейкі локаць. Далей жа — мерзлата, што і летам не растае. Вечная яна, таму і не хоча нішто расці, бо, як бы ні пякло сонца зверху, знізу раслінам у самыя карэнні дыхае люты холад.
    Пагаварыў з сябрамі, падзяліўся сваімі згадкамі. Хто разваг гэтых усур’ёз не ўспрыняў, а хто пажартаваў:
    — Нічога не скажаш, адкрывальнік ты, Адаме! А яно і праўда, уся справа ў гэтай самай вечнай мерзлаце!
    Знайшліся ахвотнікі, як гэта часта бывае, развіць гэтую думку далей:
    — У мерзлаце, кажаце, справа? А хіба яна толькі ў зямлі? Пастаянная мерзлата і ў душах нашых! Чужыя мы пад тамашнім небам. Як бы ні старалася летам сагра ваць нас сонца, не ўдаецца яму гэта, бо і неба над галавой для нас чужое.
    Запалі гэтыя развагі ў Адамава сэрца, не забыліся. Асабліва нагадвалі яны аб сабе доўгімі зімовымі вечарамі, што пераходзілі ў гэткія ж доўгія, бяссонныя ночы. Ды і паспрабуй разбярыся, калі якая часіна. Яно і ведама — палярная ноч. Падчас гэтых тужліва роздумных гадзін, калі, здаецца, ад сумоты і бязвыхаднасці становішча воўкам выць хочацца, і з’явілася ў Каменскага жаданне занатаваць, занісаць пражытае і перажытае. Хто яго ведае, як далей лёс павернецца. Магчыма, усё ж удасца яму неяк вырвацца ў родныя мясціны. Тады людзям доб рым не лішнім будзе даведацца, колькі на яго шляху выпала пакут. А не, дык, можа, пасля смерці яго хто небудзь знойдзе напісанае, забярэ яго з сабой, павязе туды, дзе дарагі Адамаву сэрцу Дняпро, загубілася ў прырэчных лугах басаногае маленства і дзе засталося агнявое юнацтва.
    Так і пачала нараджацца споведзь Адама Каменскага. У думках перагортваў пражытае, каб пры спрыяльнай нагодзе запісаць яго. Быццам перад Богам і людзьмі
    127
    ачышчаў сваю душу. Ды і перад уласным сумленнем такса ма. Што яно ў яго чыстае, праўда, не сумняваўся. Імкнуўся ж жыць годна, не хібячы ні нерад тым жа Богам, ні перад людзьмі. А надзіральнікам стаў па неабходнасці. Лепей, безумоўна, было б, каб не ўскладваў на нлечы такі цяжар. Аднак нічога не зробіш ужо. Упрогся ў воз, дык трэба яго везці і далей. He адмаўляцца ж ад заробку, харчы казённыя таксама не лішнія. Добрая дабаўка да таго, што казна выплачвае ссыльным.
    А наконт дзённіка споведзі, дык пры напісанні ўсё будзе залежаць ад самога. Ён адзіны суддзя сабе. I ці абавязкова пра ўсё расказваць, заныняючы ўвагу на дробя зях?! Уражанняў за доўгія гады столькі набралася, паспя вай іх занатоўваць. Такіх выпадкаў набралася, сведкам якіх даводзіцца стаць далёка не кожнаму. А тут — нейкая нраца надзіральнікам. Пра яе можна і не гаварыць, а пра астатняе трэба расказаць, як мага больш аб’ектыўней і па драбязней. Каб усе ведалі нра яго жыццё жыццё Адама Каменскага.
    ...Дзённік Адама Каменскага прыйшоў да чытача толь кі ў 1874 годзе пад назвай «Дыярыуш маскоўскага палону з апісаннем гарадоў і мясцовасці». Прозвішча аўтара пазначана як А. Каменскі Длужык. Длужык — клічка Ка менскага. З’явіўся ж гэты ўнікальны дакумент, які стаў іюмнікам беларускай мемуарнай літаратуры XVII стагоддзя, на свет у Познані, дзякуючы польскаму ксян дзу А. Марыанскаму. Ён, у сваю чаргу, у прадмове да публікацыі паведаміў, што гэты тэкст знайшоў у Гембіцы ў бібліятэцы ксяндза II. Кушынскага. Больш таго, аказваецца, успаміны А. Каменскага захоўваліся ў руканіснай кнізе пад назвай «Silva». Яе склаў нейкі невядомы шлях ціч яшчэ падчас праўлення польскага караля Аўгуста (17331793).
    Як бачна, гэта зусім не арыгінал твора. У рукі А. Марыанскага трапіла несумненна копія мемуарных запісаў А. Каменскага. Магчыма, і не першая. У карысць падобнага меркавання сведчыць тое, што ў тэксце месцамі сустракаюцца памылкі, ёсць папраўкі, ды такія, калі не заўсёды можна дайсці да сэнсу сказанага. Цяжка таксама сказаць, ці ёсць падставы сцвярджаць, што мемуары захаваліся цалкам. I вось чаму...
    Няўжо А. Каменскі, які, як гэта відаць з тэксту, усё ж хацеў, каб пра яго жыццё больш ведалі нашчадкі, абмежаваўся толькі ўспамінамі аб падарожжы па Сібіры
    128
    і Поўначы? Хіба не было ў яго звычайнага чалавечага жадання сказаць і пра падзеі, якія папярэднічалі гэтаму? Паведаць, адкуль родам, калі нарадзіўся... Але ўсяго гэтага ў «Дыярыушы...» няма. Таму, каб больш даведацца пра аўтара, неабходна адштурхоўвацца ад яго запісаў, а таксама прыслухоўвацца да думкі тых, хто нямала зрабіў па вывучэнню іх. Найперш, ёсць патрэба згадаць гісторыка з СанктПецярбурга Барыса Пятровіча Палявога, а таксама санктпецярбуржца, нашага земляка В. Грыцкевіча. Пісаў пра «Дыярыуш» А. Каменскага і беларускі гісторык літаратуры А. Коршунаў.
    Пра год нараджэння А. Каменскага наўрад ці можна будзе калі даведацца, хоць, хто яго ведае, магчыма, з ця гам часу архівы прыадкрыюць і гэтую тайну. Пра месца нараджэння таксама нічога пэўнага сказаць нельга. Хутчэй за ўсё — гэта Магілёўшчына, ці Аршаншчына.
    А. Каменскі з’яўляўся ўдзельнікам вайны Рэчы Паспа літай з Расіяй, якая, як вядома, пачалася ў 1654 годзе і працягвалася трынаццаць гадоў. 20 кастрычніка 1657 года маскоўскі военачальнік Юрый Далгарукі атрымаў перамогу ў бітве на рацэ Басе, паміж Магілёвам і Шкловам. У час гэтай бітвы, як сведчыць А. Каменскі ў сваім дзённіку, ён і трапіў у палон. Безумоўна, маглі яго прызваць у дзеючае войска і з іншых мясцін, але хутчэй за ўсё ён быў тутэйшы — з той жа, па цяперашняму адміністрацыйнаму падзелу, Магілёўшчыны, ці недалёкай ад ІІІклова Оршы, куды вярнуўся пасля доўгачасрвага — безумоўна, не па ўласнай волі — падарожжа. Значыць, ва ўсякім разе, радзіма А. Каменскага — заходнія землі Беларусі.