Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
На жаль, да нядаўняга часу пра Л. Сапегу ў нас не шмат пісалася, а калі і гаварылася, дык павярхоўна, прымалася пад увагу (і не даравалася) тое, што ён змагаўся з Маскоўскай дзяржавай. Цяпер імя яго заслужана вяртаецца з небыцця.
Аднаго хацелася, каб у гэтым патрэбным і своечасовым вяртанні не назіралася кідання ў іншыя крайнасці, не маляваўся б Л. Сапега толькі светлымі фарбамі. Усё было ў яго душы. I дзяржаўны размах, калі змагаўся за Вялікае княства Літоўскае як незалежную дзяржаву. I жа данне абараніць гонар беларуса перад іншымі народамі. I дбанне пра развіццё нацыянальнай культуры — сабраў багатую бібліятэку, якую завяшчаў свайму ўнуку, шмат даваў уласных сродкаў на пабудову храмаў, апекаваў мастакоў, выдаўцоў. I разуменне неабходнасці ў паўсядзённым ужытку менавіта сваёй, роднай мовы. I аратарскае красамоўства, калі даводзіў свае думкі ў час абмерка вання важнейшых пытанняў. I дасканалае валоданне пя ром, што выявілася ў прадмовах да Статута 1588 года.
Ды ні ў якім разе нельга не адмаўляць і іншага Л. Сапегу. Таго самага, які, прытрымліваючыся, здавалася 6, літары закона, падаўляў любое выступленне, якое, на яго думку, пагражала бяспецы Княства. Ён вельмі жорстка расправіўся з гараджанаміпаўстанцамі ў Магілёве ў 1606 — 1610 гадах. У лістападзе 1623 года не менш люта пакараў тых, хто закатаваў у Віцебску полацкага і магілёўскага архіепіскапа Язафата Кунцэвіча. Па законе, як быццам, дзейнічаў! Але ж з за аднаго Я. Кунцэвіча двум бурмістрам і 18 мяшчанам адсеклі галовы, да смерці было прыгаворана яшчэ 74 чалавекі, якім удалося, праўда, уцячы.
Гісторыя... Яе неабходна падаваць такой, якой яна была. У дачыненні ж да Л. Сапегі адно можна сказаць: клопат пра Бацькаўшчыну, дбанне пра будучыню Беларусі ў яго пастаянна пераважалі над іншымі памкненнямі. Таму і невыпадкова сучасныя Л. Сапегу пісьменнікі называлі яго «айцом айчызны».
^ЗмЗЙК^
АДКУЛЬ ПАЙШОЎ БУКВАР
Спірыдон Собаль
Гонар першага ўжывання слова «буквар» на тытульным лісце... належыць Собалю:
«Букваром» называецца яго куцеінская кніга 1631 года. Нарэшце, у яго магілёўскім выданні 1636 года гэтае слова ўжываецца незалежна, як абазначэнне элементарнага падручніка для дзяцей: «Букварь языка славеньска».
Джон Сіман Габрыель Сіманс
JLa ўскраіне Оршы (паняцце «ускраіна» ў дадзеным выпадку, праўда, умоўнае, паколькі горад з кожным годам разрастаецца, пашырае межы), у нейкіх двух трох кіла мётрах ад старажытнага дзядзінца, на левым беразе Дняп ра, акружаныя сучаснымі дамамі захаваліся старыя двух павярховыя будынкі. Выгляд іх не надта прывабны. Неяк змрочна, панура стаяць яны, маўкліва азіраючы нава колле.
Яшчэ гадоў дзесяць назад далёка нямногія аршанцы, не кажучы пра гасцей горада, ведалі, што пабудовы гэтыя — колішні Аршанскі Куцеінскі Богаяўленскі манастыр. Ды і адкуль ім ведаць было, калі ўсіх нас абавязкова выхоўвалі заўзятымі атэістамі, а да мінуўшчыны вучылі ставіцца так, быццам нацыянальная гісторыя пачалася толькі ў 1917 годзе. Таму і будынкі былога манастыра выкарыстоўваліся для гаспадарчых патрэб і жылля.
Успомнілі пра гэты ўнікальны помнік архітэктуры беларускага барока нядаўна. У 1987 годзе ў Куцейна (назва паходзіць ад некалі хуткаплыннай рэчкі Куцеінкі) заві тала спецыяльная экспедыцыя археолагаў аб’яднання «Белрэстаўрацыя» і Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі. Яны і распрацавалі праект аднаўлення манастырскага комплекса, захавання яго для нашчадкаў.
Меры былі прыняты своечасова, бо мікрараён За
111
дняпроўе, на тэрыторыі якога знаходзіцца манастыр, хутка забудоўваецца. Глядзіш — знойдуцца ахвотнікі знесці гэтыя непрывабныя пабудовы. А ў сценах жа манастыра ў сярэдзіне XVII стагоддзя знаходзілася знакамітая Куцеінская друкарня.
Заснавалі манастыр у 1623 годзе. А пачатак таму быў пакладзены трыма гадамі раней. У 1620 годзе патрыярх Іерусалімскі Феафан, а ён тады знаходзіўся ў Кіеве, даў аршанцам грамату, згодна якой ім дазвалялася заснаваць праваслаўны мужчынскі манастыр. Наступныя дакументы афармляліся ўжо ў Варшаве. Іх выпісалі на імя мясцовага магната Багдана СтэткевічаЗавірскага, які пры трымліваўся праваслаўнай веры, і яго жонкі Плены Сала марэцкай.
Стэткевіч Завірскі і ўнёс вялікую суму грошай на ўзвядзенне манастыра. He абышлося аднак і без сродкаў, сабраных самімі аршанцамі, а таксама магілёўцамі, якія належалі да праваслаўных брацтваў. А месца для пабудовы выбралі пасярод лесу, на вялікай маляўнічай паляне, атуленай вакол векавымі дрэвамі. Акурат там зліваліся Дняпро і Куцеінка.
Усё рабілася так, каб далей ад злога вока. Асцерагацца ж было чаму. Папіыралася каталіцтва. Паборнікаў права слаўя праследавалі. Таму іераманах Іоіль Труцэвіч, які па сутнасці кіраваў будаўнічымі работамі, даведаўшыся пра дазвол Феафана, нямала пахадзіў па аршанскіх вако ліцах, пакуль выбар спыніў менавіта на гэтым месцы.
Дарэчы, пра пабудову манастыра ў Куцеіна захавалася нямала звестак. Знайшла гэтая падзея адлюстраванне і ў «Жытнях» патрыярха Нікана, у якіх, у прыватнасці, гаворыцца: «Слышав святейшнй Патрнарх, яко блнзь славнога града Оршн, нже бысть глава н начало обіцему жнтью во всей Белой Россян я в Лнтве, созданная обнтель, нлн реіцн, Лавра велнка зело Святого Богоявлення Господня, зовома Кутейно, юже воздвмже боголюбявый неромонах Нонль; нже бысть Нгумен Лавры тоя, н не токмо сню еднну, но нны многн совнмн труды н потьі сооружн яночествуюіцнх множества собра, н во своей пастве всех ммеяй н благочестне во всей Белой Росснн утверждаяй н удержнваяй во время гонення от развраіценных уннатов...»
Як вядома, на той час сярод манахаў сустракалася нямала высокаадукаваных людзей. He выключэннем з’яў лялася і Аршанскае брацтва. Добра разумеў значэнне асве ты, кнігі і Іоіль Труцэвіч. Сярод яго паплечнікаў
112
аказалася нямала рэзчыкаў па дрэве, чаканшчыкаў, гравё раў, мастакоў. Відавочней за ўсё I. Труцэвіч і падказаў Б. СтэткевічуЗавірскаму думку аб неабходнасці ад крыцця пры манастыры друкарні. Сам жа СтэткевічЗавірскі ўжо ведаў цану кнізе, бо ў Кіеве пазнаёміўся з мясцовым друкаром Спірыдонам Собалем.
Собаль быў родам з Магілёва. Год нараджэння яго па сённяшні дзень не ўстаноўлены. Вядома толькі, што баць ка Собаля Багдан Ігнатавіч Собаль з’яўляўся магілёўскім бургамістрам, трымаў на гарадскім рынку «полторы крамы». Маці і бабуля таксама нарадзіліся ў гэтым горадзе на Дняпры.
Увогуле, род Собаляў — адзін з самых старадаўніх на беларускай зямлі. Яшчэ Ф. Жудро ў кнізе «Йсторня Могнлевского братства» (МагілёўнаДняпры, 1890), згадвае некаторых знакамітых асоб, якія мелі гэтае прозвішча. Праўда, ступень сваяцтва іх з Собалем не ўста ноўлена, тым не менш... Ігнат Андрэевіч Собаль быў у 1579—1580 гадах бургамістрам віленскім. Згадваюцца таксама Войцех Собаль, Піліп Андрэевіч Собаль і іншыя. Багдан жа Собаль (відаць, цёзка бацькі друкара) называецца як адзін з «начальняков возмуіцення». Гэта значыць, ён належаў да тых, хто не прызнаваў Іасафата Кунцэвіча і пры набліжэнні таго да Магілёва, аказаўся ў шэрагу яго праціўнікаў. Іх аказался нямала і Кунцэвіч так і не змог заехаць у горад.
3 бунтаўшчыкамі жорстка расправіліся. Найбольш актыўных нават пакаралі смерцю. На праваслаўных пача ліся ганенні.
Адзінае выйсце ім заставалася ў тым, каб шукаць падтрымку ў Кіеве ў мітрапаліта. Таму, відаць, С. Собаль і перабраўся ў Кіеў. 3 1624 года ён працаваў настаўнікам у Кіеўскай брацкай школе і ў КіеваМагілянскай акадэміі. Наладзіў кантакты з мітрапалітам Іёвам Барэцкім, атрымліваў усебаковую падтрымку ад яго.
У Кіеве працавала ўжо некалькі друкарняў, сярод іх і прыватная Цімафея Вярбіцкага. Сам ён яшчэ ў 1623 годзе быў работнікам Лаўраўскай друкарні, але захацеў самастойнасці. Ці то Вярбіцкі прадаў па нейкіх прычынах сваю друкарню Собалю, які на гэты час выказваў жаданне выдавецкай дзейнасцю, ці дапамог яму некаторымі матэрыяламі (апошняе больш праўдападобна, бо які друкар хутка развітваецца са сваім дзецішчам), але ўжо ў 1628 годзе С. Собаль меў у Кіеве ўласную друкарню.
113
У тым жа годзе выйшлі і яго першыя кнігі «Ліма нар», «Мінея агульная», першае выданне «Актаіха». Два наступныя выданні «Актаіха» пазначаны ўжо 1629 годам.
Знаёмства з гэтымі выданнямі пераконвае, што Собаль клапаціўся аб асвеце народа, дбаў аб духоўным і разумо вым развіцці люду. А паколькі многія праваслаўныя цэрквы закрываліся, змяшчаў тэксты малітваў, каб чалавек, які возьме кнігу ў рукі, мог паразмаўляць з Богам самнасам. Часам даваліся ў кнігах і канкрэтныя парады. Напрыклад, у «Актаіху» 1629 года С. Собаль зазначае, што раіць «сню кннжнцу» набыць для таго, каб ведаць, калі прамаўляць пэўную малітву.
Ставіў С. Собаль перад сабой і чыста асветніцкія мэты, хоць яны, безумоўна, на першы план не ставіліся, а падаваліся, так сказаць, у кантэксце іншых, не менш важных. Гэта яскрава бачна на прыкладзе «Ліманара».
«Ліманар», ці інакш кажучы «Луг духоўны» — помнік візантыйскай літаратуры VII стагоддзя. Аўтарам яго з’яўляецца Іяан Мосх (вядомы толькі год яго смерці: 619). «Ліманар» даўно меў хаджэнне на Русі ў рукапісных варыянтах. У Парыжы ж выдаваўся на грэчаскай і лацінскай мовах.
Да перакладу «Ліманара» С. Собаль прыступіў яшчэ ў 1624 годзе. Смела ўзяўся за гэтую нялёгкую працу, бо дасканала валодаў старадаўнімі мовамі. Праўда, дакладна аўтарства перакладу «Ліманара» не ўстаноўлена. Упаўне магчыма, што гэта зрабіў сам Собаль, але нельга ад маўляць і таго, што над перакладам працаваў нехта з яго вучняў ці выкладчыкаў той жа Кіеўскай брацкай школы альбо КіеваМагілянскай акадэміі. Магло стацца і так, што ў Собаля былі памочнікі.
Як вядома, у «Ліманары» ў асноўным падаюцца найбольш значныя эпізоды з жыцця манахаў. Тым самым пасвойму прапагандуецца іх лад жыцця. Але гэтымі гісторыямі змест твора не абмяжоўваецца. Ёсць у «Ліманары» і расказы пра рыбакоў, скамарохаў і нават пра нейкага капітана карабля.
Самае цікавае, што пасля Собаля гэты помнік не вы ходзіў ні ў Маскве, ні ў Кіеве, ні ў Львове — тагачасных буйных друкарскіх цэнтрах. Ужо гэты факт красамоўна сведчыць у карысць таго, што С. Собаль, які, безумоўна, найперш мусіў выпускаць кнігі найбольш распаўсюджаныя тады, друкар шмат у чым ступаў па цаліку, падбі раючы для выдання кнігі, якія былі яму больш па душы.