Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
Даслухаўшы да канца, Юрась ужо не хаваў сваёй іра нічнай усмешкі:
— Прывід кажаце? Прабачце, але ўсё гэта звычайнае глупства. Чаго толькі не прыдумаюць людзі...
Аляксандр Пятровіч, відаць, чакаў такога рэагавання, таму спрачацца не стаў, а толькі на развітанне, калі вярнуліся ў будынак, дадаў:
— Глядзі, хлопча, каб яна да цябе сёння ноччу не з’явілася!
Юрась на гэта нічога не адказаў, адно кінуў звыклае: «Дабранач» і заспяшаўся ў свой накойчык. Быў ён не аднамесны, але іншыя ці запазніліся з прыездам, ці ўвогуле пуцёўкі не прадалі. Ахвочых ездзіць па дамах адпачынку і санаторыях цяпер і так няшмат, а да ўсяго восень.
He сказаць, каб расказанае Аляксандрам Пятровічам гняло хлапца, аднак пра пачутае ён не мог адразу забыцца. Тым больш што ўзяўся за чытанне дэтэктыва, а ў ім ці не з першай старонкі гінулі людзі. Маньяк дзейнічаў садысцкі, не шкадаваў ахвяр. Міжволі ўсплывала ў памяці і чутае пра загадкавую Чорную даму.
I ўсё, калі клаўся спаць, настараўся адагнаць прэч думкі і пра саму Чорную даму, і пра маньяка з дэтэкты ва. Таму і заснуў хутка. Колькі праспаў, Юрась не памятаў, бо перад тым як класціся, забыўся глянуць на гадзін нік. Калі нечакана прачнуўся, было не да таго, каб уклю чаць святло. Страх праматакі паралізаваў хлопца. Як і расказваў Аляксандр Пятровіч, недзе поруч з пакояў чуўся жаночы плач. Ды такі гучны, што, здавалася, гатовы разбудзіць усіх насельнікаў санаторыя. Яшчэ праз імг ненне плач сціхнуў, але ціпіэй не стала. Заместа плачу пачуўся працяжны стогн, такі, быццам нехта здзекваўся над чалавекам, рабіў яму асабліва балюча і той ужо не мог трываць, каб не крычаць.
Позірк Юрася скіраваўся чамусьці не на акно, каля якога ўпрытык стаяў яго ложак і адкуль прабівалася ўсё ж слабае святло — бадай, на двары распагодзілася, — а на дзверы пакоя.
Лепш бы гэтага Юрась не рабіў! He сказаць, каб ён быў
91
палахліўцам, але тое, што пабачыў, холадам працяло спі ну, па целе прабеглі дрыжыкі. Чамусьці захацелася адра зу нацягнуць на сябе коўдру, накрыцца ёю з галавой, як неаднойчы рабіў у маленстве, калі прачынаўся ад страш нага сну. Ды рукі сталі быццам ватнымі, не слухаліся...
Каля дзвярэй стаяла жаночая постаць. Валасы прывіда былі распушчаны, рухі няўнэўненыя. Жанчына як бы разважала, затрымацца тут, ці зрабіць колькі крокаў наперад.
«Чорная дама! — маланкай прабегла думка ў галаве Юрася,— Тая Чорная дама, пра якую расказваў яму Аляксандр Пятровіч».
Адчуваючы, што ад страху вось вось страціць прытомнасць, хлапец удыхнуў у сябе як мага болей паветра і страшнае: «А аа а!», ад якога, здавалася, зазвінелі шыбы, страсянула пакой.
Здань знікла, быццам яе ніколі тут і не было. Юрась падышоў да ўключальніка. Матавае святло разлілося па пакоі. Усё на месцы, у тым жа парадку, як і вечарам. На стуле яго апратка, на століку разгорнутая кніга, ніякіх слядоў ля дзвярэй. I ўсё ж Юрась ужо не мог заснуць. I святло не выключаў да самай раніцы.
У сталоўку прыйшоў стомлены, з мяшкамі пад вачыма.
Няйначай з Чорнай дамай сустракаўся? — прыві таўшыся, пажартаваў Аляксандр Пятровіч.
Юрась жартаваць не стаў, а толькі адказаў упэўнена, жадаючы пацвердзіць сваю правату:
— Якая можа быць яшчэ Чорная дама?!
Глядзі, глядзі, хлопча, табе відней, — адказаў Аляк сандр Пятровіч і ўзяўся за сняданак. Як бачна, ён ніколі на апетыт асабліва не скардзіўся.
Пасля гэтага кожным вечарам Юрась клаўся спаць з апаскай, хаця 6 зноў да яго ноччу не прыйшоў прывід. Аднак хваляванні яго былі марнымі. Хоць і спаў неспа койна, па некалькі разоў прачынаўся, але ў пакоі больш ніхто не з’яўляўся. Праз некалькі дзён пасяліўся сусед, так што стала спакойней. Яму, праўда, Юрась пра Чорную даму нічога не сказаў, ды і сам неўзабаве пачаў лічыць, што гэта ўсё яму проста падалося. Спрацавала, што быў гнятлівы настрой, а перад сном чытаў дэтэктыў.
Але, калі вярнуўся ў Мінск, адразу пайшоў у біблія тэку. Заказаў літаратуру, у якой расказвалася нра Нясвіж і яго колішніх уладароў — магнатаў Радзівілаў. Якое ж было Юрасёва здзіўленне, калі ў асобных з гэтых кніг ён
92
зноў сустрэўся з Чорнай дамай. Аказваецца, у замку, у якім цяпер знаходзіцца санаторый, яе бачылі многія. Згодна сцвярджэнняў відавочцаў, прывід прыходзіць звычайна ў адзін і той жа час — прыкладна ў 15 хвілін а першай гадзіны ночы. Знікае праз чатыры гадзіны у 15 мінут а пятай... Увесь гэты час чуецца ці то плач, ці то стогн. ІІадараецца, што і плач і стогн пераходзяць у смех, а яшчэ ўнізе, недзе ў скляпеннях замка, чуцен рух, быццам там нехта пастаянна ходзіць. А яшчэ даведаўся Юрась, што гэтую здань усе атаесамліваюць з Барбарай Радзівіл.
...Прадстаўніца старога і аднаго з самых магутных родаў на Беларусі Б. Радзівіл нарадзілася 6 снежня 1552 года. Праўда, паводле іншых крыніц, годам нараджэння яе называюць 1520 ы. Як жыла яна ў маленстве, як выхоўвалася, калі падрасла, сказаць дакладна немагчыма. Хутчэй за ўсё атрымала добрую адукацыю, выхоўвалася не мясцовымі педагогамі, а запрошанымі з краін Заходняй Еўропы.
Сцвярджаць падобным чынам можна, зыходзячы з таго, што Радзівілы, як правіла, былі высокаадукаванымі людзьмі, дыпламатамі, дзяржаўнымі дзеячамі. Стрыечны брат Б. Радзівіл Мікалай Радзівіл Чорны стварыў у Ня свіжы друкарню, у якой Сымон Будны са сваімі паплечнікамі выдаў першыя на Беларусі кнігі на беларускай мове. Дайшлі да нас і дзесяткі пісем Б. Радзівіл, адрасаваных ёю ў свой час блізкім людзям. Лісты гэтыя вылучаюцца вобразнасцю, лаканічнасцю, стыль іх блізкі да сучаснай мовы. Так пісаць мог толькі чалавек таленавіты і добра адукаваны.
Ад нараджэння Барбара была вельмі вабнай. Гіройдзе час і яе назавуць самай прыгожай жанчынай дзвюх тага часных дзяржаў — Вялікага княства Літоўскага і Польшчы, нават пачнуць параўноўваць яе з міфічнай Аленай, якая, як вядома, вылучалася і знешне, і розумам сваім. Гэта адзначаць не толькі нрыдворныя летанісцы, першаступеннай задачай якіх з’яўлялася занатоўванне для нашчадкаў таго, як жылі іх правіцелі.
Гісторыя назаўсёды захавае і сведчанні пра яе людзей дзяржаўных. У прыватнасці, адзін з паслоў Венецыі, пабачыўшы Барбару Радзівіл, назаўсёды запомніў яе дзівосныя вочы. Яны так запалі яму ў душу, што колер іх параўноўваў з колерам высокагатунковага піва. Спадаба ліся гэтаму, як відаць, сапраўднаму цаніцелю жаноцкага
93
хараства і рукі Барбары, яе пяшчотная скура, якую ён параўнаў з колерам алебастры. Б. Радзівіл была жанчынай стройнай, умела падтрымаць размову, праяўляла эле гантнасць у рухах.
Такія, як кажуць, у дзеўках не заседжваюцца. У маі 1537 года, калі Барбары пайшоў усяго пятнаццаты год, ёй надіпукалі мужа, аддалі замуж за вядомага ваяводу Станіслава Гаштольда. Выбар — невыпадковы. Радзівілы вы карыстоўвалі любую магчымасць, каб яшчэ паболей умаца ваць сваё палітычнае становішча, a С. Гаштольд таксама належаў да магутнага роду, толькі літоўскага. Праўда, сямейнае шчасце нядоўга доўжылася. У 1542 годзе С. Гаштольд памёр, пры тым у маладым узросце, яму не было яшчэ і сарака. Барбара ў дваццаць год засталася ўдавой...
Паклоннікаў у яе хапала, але сустрэча ў 1543 годзе з сынам польскага караля Жыгімонта Старога Жыгімонтам Аўгустам адразу выйшла за межы звычайнага захаплення. Жыгімонт Аўгуст на той час быў жанаты на Елізавеце Габсбургскай, але яна, хоць і была маладой, цяжка хварэла на эпілепсію. Зразумела, што каралевіч не знаходзіў узаемаразумення з жонкай. Чалавек адкрыты, заўзяты па ляўнічы, гарачы на натуры, ён хацеў мець поруч жанчыну, блізкую яму па духу. На Барбару Радзівіл ён звярнуў увагу яшчэ падчас яе замужжа, замкі абодвух стаялі ў Вільні непадалёку. Часам было дастаткова пры міма лётнай сустрэчы аднаго позірку, каб пераканацца, што табе адказваюць узаемнасцю. I ўсё ж Жыгімонт Аўгуст не спяшаўся адкрыта выказваць пачуцці. Ды і пасля смерці Станіслава Гаівтольда адкладваў. наведванне рэзідэнцыі прыгожай суседкі, хоць і меў ужо запрашэнне.
Смуглявая бландынка яго, канечне, па ранейшаму вабі ла, але, бадай, баяўся, што пра гэта даведаюцца родзічы. Яны ж з пагардай ставіліся да тых, хто не належаў ні да аднаго каралеўскага двара, тым больш не прызнавалі літоўцаў.
Першая ж сустрэча закаханых паказала, што ні Жыгі монт Аўгуст, ні Барбара Радзівіл ужо не могуць жыць адзін без аднаго. Ды і лёс па сутнасці ішоў ім насустрач. У семнаццацігадовым узросце памерла Елізавета Габсбургская, Жыгімонт Аўіуст стаў свабодным. Аднак афіцыйна афармляць адносіны абодва не спяшаліся.
He толькі ў сям’і Жыгімонта Аўгуста давала знаць каралеўская пыха, ведалі цану сабе і Радзівілы. Таму яны не маглі спакойна ставіцца да плётак, што неўзабаве
94
з’явіліся наконт узаемаадносін Жыгімонта і Барбары. Асабліва клапаціўся аб рэпутацыі стрыечнай сястры Мі калай Радзівіл Чорны. Хацелася яму і парадніцца з ро дам Жыгімонтаў.
Разам з родным братам Барбары Мікалаем Рудым Мі калай Радзівіл прыехаў у Вільню. Сустрэча з Жыгімонтам Аўгустам пераканала, што той не супраць жаніцца на Барбары, але баіцца маці Боны Сфорцы, італьянкі па паходжанню. А яшчэ бацька яго Жыгімонт Стары дажывае апошнія дні, пра якое вяселле ў такім разе можна гаварыць.
Госці тым не менпі былі рашучымі. Kajii Жыгімонт не жадае жаніцца, дык хай дасць слова, што сустракацца з Барбарай больш не будзе. Жыгімонт Аўгуст рашыўся на апошняе. Браты як быццам паверылі, зрабілі выгляд, што пакідаюць Вільню. Каханы ж, забыўшы пра дадзенае абяцанне, заспяшаўся да Барбары. He паспелі закаханыя парадавацца сустрэчы, як нечакана заявіліся абодва Ра дзівілы. На гэты раз яны дзейнічалі куды больш рашуча. Жыгімонту засталося згадзіцца на шлюб. Адно ён прасіў, каб да смерці бацькі ўсё трымалася ў тайне.
Патаемнае вянчанне адбылося ў 1547 годзе. Праўда, у прыдворных колах хутка пра ўсё даведаліся. Жыгімонт Стары, як сведчаць некаторыя гісторыкі, паставіўся да ўсяго больш менш снакойна, нават мог сказаць сыну нешта накшталт: «Я буду рабіць і надалей выгляд, што нічога не ведаю аб гэтым, а пасля маёй смерці ты ўжо зробіш, як захочаш». Магчыма, так сказаў ён, ведаючы — нядоўга яму засталося жыць. А можа, аказаўся чалавекам памяркоўным і разважлівым, зразумеў сына, як мужчыну мужчына. Хаця нельга не адкідваць і таго, што Жыгімонты былі Ягелонамі, у іх жылах цякла кроў літоўскага князя Ягайлы. Значыць, ліцвінка Барбара была блізкай абодвум.