• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    — Памятаю, Ніколаус, памятаю...— Вітэліус узяў у рукі аркуш, спісаны рукой Гусоўскага,— Здорава ў цябе атрымалася! Нічога не скажаш. Быццам навідавоку бачу твой той паядынак са зверам. Умееш, умееш пісаць.
    Вітэліус пачаў чытаць уголас, як бы смакуючы кожнае слова, нравяраючы яго на вартасць:
    ...Звер з паляўнічым — адзін на адзін. Сцеражыся, Смелы дзяціна! Жыццём за памылку заплаціш:
    Выткнешся бокам зза дрэва — падыме на рогі.
    Круцяцца, быццам у танцы, капыты і чобат, Дамаж дзябёлая елка — стаіць, як княгіня.
    Слухаў Гусоўскі, сарамяжліва вочы апускаў. I пада балася што праўда, то праўда. Адначасова і не верыла ся, няўжо гэта ён сам напісаў, колішні лоўчы Мікола з Гусава?! He верылася таксама праўда. А Эразм дачы таў раздзел да канца. Зноў вярнуўся да заключных радкоў:
    Нетры лясныя стаілі ў сваёй таямніцы
    Шчэ аднаго, што паранілі, можа, і сына
    Гэтага волата. Хай выжывае, не буду
    Гнацца ў пагоні за раненым. Час падганяе.
    Для мяне, дык гэтыя радкі твае вельмі шмат гавораць. I пра народ наш гавораць. Вітэліус па звычцы захадзіў па пакоі. — He забыўся, ніколі не забудуся. Тады цудам многія ўратаваліся, дзякуючы табе ўратаваліся. Але, што цікава, ніхто, як азлобленыя ні былі, не пагнаўся ўслед за другім зубрам, за параненым. He помслівыя мы, Ніколаус, вось што важна... А калі далей глядзець не любім мы крыві. He любіць народ наш захопнікаў і сам захопнікам не хоча быць. He здагадаўся, куды хілю?
    — Калі вас правільна зразумеў, — усміхнуўся Гусоў
    85
    скі,— вы пра тое, пра што я пішу цяпер... Хочаце паслухаць?
    Гусоўскі ўзяў паперыну, якая ляжала збоку:
    — Да вашага прыходу закончыў:
    Спынім забойствы! Сумленне, і розум, і гонар Ўладна загадваюць кніжніку: як са званіцы, Бі ў сваё звонкае слова, узбройвай народы Супраць разбою! Бясконца купае і губіць
    Марс збраяносны людзей у крывавых купальнях.
    Свет хрысціянства з яго хрысціянскаю верай
    Трэснуў даўно, і расколіна вельмі глыбока
    Ў стрыжань пайшла, скалануліся веры падрубы!
    Хто вінаваты? Чыёю злачыннай рукою
    Губяцца сувязі братнія, бурацца храмы?
    Вораг знішчае — мы скажам, а трэба ж прызнацца: I ад сваіх міжусобіц мы ўсе не дужэем, Нашы ж мячы падсякаюць вучэнне Хрыстова.
    Маладзец, нічога не скажаш маладзец! — прамовіў Эразм звыкла, бо шмат гаварыў нешта падобнае Гусоўскаму і кожным разам разумеў: словы гэтыя не лішнія, анраўданыя яны, да месца. Заслугоўвае такой пахвалы аўтар, заслугоўвае, а што будзе, калі твор напішацца цалкам?! He можа не ўзрадавацца Лявон X, не можа...
    Праўда, папа Лявон X з усёй паэмай пазнаёміцца так і не паспеў. Памёр у 1521 годзе, але чытаў твор па меры яго напісання. Завершана паэма была ў 1522 годзе, калі папскі прастол заняў Андрыян VI. I не ў Рыме, а ў Кра каве, пасля звароту пасольства паставіў Гусоўскі апош нюю кропку. У кастрычніку наступнага года ў Кракаве кніга «Песня пра постаць, дзікасць зубра і паляванне на яго» пабачыла свет. Асноўнае месца ў ёй, безумоўна, заняла паэма «Песня пра зубра». Аднак пад адной вокладкай яшчэ былі сабраны празаічнае прысвячэнне каралеве Боне Сфорцы і адзінаццаць вершаў, напісаных раней.
    Прысвячэнне, канечне, можна разглядаць і як трады цыйную ўдзячнасць аўтара — зборнік жа з’явіўся не ў нейкай там другараднай, а менавіта ў каралеўскай дру карні. Аднак Гусоўскі не абмежаваўся абавязковымі ў па добных выпадках кампліментамі. I не звычайнае гэта прысвячэнне, а публіцыстычны зварот, напісаны страсна і поклічна. У каралеве Боне Сфорцы паэт бачыў чалавека (не кажучы ўжо — правіцеля), які павінен узяць дзяр жаўнае апякунства над таленавітымі людзьмі. I дзеячамі мастацтва, культуры, і прадстаўнікамі навукі. Гаварыў Гусоўскі і аб неабходнасці далучэння народа да ведаў.
    Што меў на ўвазе, калі пісаў гэта? Відаць, дбаў і аб
    86
    тым, што мова, якая прыходзіць да чалавека у маленстве, павінна спадарожнічаць яму і ў сталасці, па выхадзе ў вялікі свет жыцця. He мог над гэтым не думаць Гусоў скі, бо ў самога, як не прыкра, атрымалася інакш. Хоць і меў прыстойную адукацыю (як устанавілі даследчыкі, ён вучыўся ў Вільні, Польшчы, Італіі), нісаць па свойму не мог. А што хацеў — сумнення няма.
    Палацінску створана «Песня пра зубра», але гэта паэ ма перш за ўсё беларуская. Сам дух народны напаўняе яе старонкі ад пачатку да канца і пастаянна дае знаць аб сабе нацыянальны каларыт. Ненавязліва расказваецца пра народны побыт, звычаі. I ўсё гэта праз прыроду. Праз далучэнне да яе і еднасць з ёю.
    Вядома, само жыццё прымушала людзей ад яе браць многае, каб выжыць. He без гэтага, як кажуць. Жыццё ёсць жыццё, супраць яго не пойдзеш. 3 маленства занала Гусоўскаму ў памяць прымаўка: «Жывіся глушцом станеш мудрацом». У Вялікім княстве Літоўскім лічылася, што глушцовае мяса не толькі вельмі спажыўнае, але і садзейнічае разумоваму развіццю чалавека. Пра гэты звычай нагадваецца і ў паэме:
    3 токаў шчаслівец прыносіць двайную спажыву:
    Страўніку — ежу, а глузду — і кемнасць, і мудрасць.
    Як шкадаваў Гусоўскі, што ў Рыме не мог пайсці на такавішча, упаляваць гэтую дзіўную птушку. He, не пра глушцовае мяса думаў, хаця, калі разважыць, і яго па каштаваць не адмовіўся б. He ляжала ж душа да ўсіх гэтых макаронаў.
    Па прыездзе ў Кракаў, калі справы больш менш ула дзіліся, прапанаваў неяк Вітэліусу схадзіць на паля ванне.
    — Апярэдзіў ты маю прапанову, апярэдзіў! — сказаў Эразм радасны. — Я пра гэта таксама думаў. Але да зубрыных ловаў рыхтавацца трэба, ды і ўдвух не пойдзеш на іх...
    — А я не пра ловы зубрыныя, а пра паляванне на глушцоў...
    — I я таксама...
    Назаўтра ранічкой нрыхапілі лукі — ад мушкетаў адмовіліся, паляваць, дык так, каб сапраўдную асалоду мець, а не толькі дзічыну нішчыць... Прыхапілі лукі і ў дарогу. Былі першыя дні красавіка, сама часіна, калі пачынаецца глушцовае такаванне. У гэты момант і лепш за ўсё паляваць на іх.
    87
    Неба да самага далягляду, дзе віднеўся лес, што змеш ваўся з балотамі, было чыстае, быццам вялізнае люстэрка. Hi хмурынкі...
    Сама час і развітацца з Міколам Гусоўскім. Ён у чар говы раз ідзе ў лес. Ён далучаецца да прыроды, што зрабі ла яго песняром. Але, як і кожны сапраўдны творца, у творчасці сваёй Гусоўскі паспяхова выйшаў за межы анімалістычнага жанру, вырваўся з яго палону, каб праз прыроду пагаварыць пра сам народ. Каб «Песня пра зубра» стала «песняй пра Беларусь».
    Гусоўскі нешта гаворыць Вітэліусу, абарочваецца. На нас глядзіць, у нашы вочы ўзіраецца. Запомнім яго ў гэты момант. Запомнім, бо пра далейшае яго жыццё нічога невядома. Адно можна сказаць, што намёр недзе пасля 1533 года.
    Памёр? Жыве! Усміхаецца, радасна махае рукой. Праз стагоддзі, праз вякі махае. Запомнім яго!
    А напісанае... Напісанае жыве па сваіх законах.
    Scripta manent. Напісанае застаецца...
    ЛЕГЕНДА I ПРАЎДА НЯСВІЖСКАГА ЗАМКА
    Барбара Радзівіл
    О мой магутны кароль!
    Ты апошнюю выканай нросьбу I адгані ад мяне нроцьму нягоднікаў тых, Што на каленях паўзуць пацалаваць маё плацце
    I потым павесяць няшчыра над маёй галавою насы.
    Яны, як сляпні, пааблепяць мой белы халодны саван I будуць: «Свягая!», «Святая!» бруднымі вуснамі млець.
    Бачыш, ім зараз няцяжка назваць мяне нават святою, Каго нры жыцці, каб прымелі, маглі б утапіць і ў слязах. Чуеш, ласкавы кароль мой?
    Хутчэй іх, хутчэй адгані ты Я не хачу быць святой!
    Янка Сіпакоў ^^емра на замак насунулася нечакана. Чарнатой вы свечвалі вокны, зацяжна, неяк пакутліванудна шумелі, крахталі векавыя дрэвы старога парку. Хаця ў такім хуткім пераходзе ад дня да вечара адчувалася і надманлівасць. 3 самага ранку імжэў, быццам сыпаў з вялізнага рэшата, калючы асенні дождж, хмары пастаянна трымалі ў павалоцы неба. Сонца, калі і выглядала, то зусім нена доўга. На якую з паўгадзіны — не болей. Ды і за гэты час яно не магло ачысціць неба. Снрабавала промнямі раза гнаць хмары, разарваць іх на шматкі, але нейкая дзіўная сіла прыцягвала іх адзін да аднаго, і праз якое імгненне станавілася ўсё, як і раней. Недзе а шостай гадзіне ў насельнікаў санаторыя з’явілася такое адчуванне, што даўно настала ноч.
    89
    Настрой ва ўсіх быў гнятлівы, нічога не хацелася рабіць. Юрась, праўда, усё ж хацеў пачытаць кнігу, якую загадзя прыхапіў у бібліятэцы, ды вырашыў узяцца за яе пасля вячэры. Праз некалькі мінут ён услед за інпіымі падаўся ў сталоўку. Павітаўся з тымі, з кім не бачыўся днём, і заняў сваё месца. У санаторыі ён знаходзіўся ўсяго другі дзень, але з суседзямі па стале паспеў пазнаёміцца.
    Аднак ці то надвор’е паўплывала на агульны настрой, ці па нейкай іншай нрычыне, але чамусьці не чулася звыклых жартаў. Як не дзіўна, маўчаў і Аляксандр Пятро віч — гарэзлівы мужчына, пра якіх звычайна кажуць, што такія ніколі за словамі ў кішэню не лезуць. Што да двух яшчз суседак — прыгожых дзяўчат, настолькі ад нолькавых, што Юрась спачатку думаў, магчыма, яны блізняты, дык тыя сядзелі маўкліва, апусціўшы голавы.
    Адказаўшы на прывітанне Юрася, Аляксандр Пятровіч нечакана запытаўся:
    He ведаеш, чаго прыгажунькі зажурыліся?
    Юрась падумаў, што той, як гэта бывае ў падобных выпадках, вырашыў па&артаваць, таму адказаў:
    Ды, мабыць, не знайшлі пакуль што таго, хто б іх мог развесяліць... А мы з вамі, як відаць, не надта іх цікавім?
    Аляксандр Пятровіч аднак жарту не падтрымаў, а ска заў сур’ёзна:
    Ды я вось, на ноч гледзячы, расказаў ім пра Чорную даму, а цяпер і сам не рады...
    Пра якую яшчэ Чорную даму? — зацікавіўся Юрась.
    — Няўжо ты і на самой справе нічога не чуў? — не хаваў здзіўлення Аляксандр Пятровіч.
    Дзяўчаткі, адчуваючы, што ён зноў пачне расказваць, спалохана папрасілі:
    He трэба цяпер, мы хуценька паямо, а вы пасля...
    Лады,— Аляксандр Пятровіч узяўся за шніцэль,— А ты, — ён ужо звяртаўся да Юрася, не спяшайся. Такое раскажу, валасы на галаве падымуцца!
    Выйшлі са сталоўкі разам. Хоць паранейшаму даж джыла, вырапіылі крыху прайсціся алеямі. Балазе, у абодвух былі парасоны. Аляксандр Пятровіч, відаць, гісторыю гэтую ведаў даўно, таму расказваў нетаропка, спакойна. Юрась слухаў яго і хоць настрой быў вельмі гнятлівы, скептычна ўсміхаўся. Канечне, Аляксандр Пят
    90
    ровіч у цемры — а святло электрычных ліхтароў слаба прабівалася праз жоўтую, яшчэ неапалую лістоту — гэтай усмешкі не заўважаў, таму працягваў гаварыць, як ні ў чым не бывала. Пра Чорную даму, якая па начах з’яўляецца нечакана ў самых розных месцах замка.