Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
He мне цябе, Ніколаус, вучыць, як пісаць... He мне! Ды, зразумей, дарагі, гэта павінна быць не проста паэма пра зубра, а паэма пра нас. Пра ўсіх нас, хто жыве пад Палярнай зоркай. Пра народ наіп...
Чым больш слухаў Мікола свайго гаспадара, тым больш здзіўляўся, наколькі думкі таго адпавядаюць яго ўласным развагам. I сапраўды пра народ наш трэба расказаць... Пра ліцвінаў, пра палякаў, якія насяляюць вя лізную краіну сярод дрымучых лясоў. Ды так расказаць,
80
каб не толькі тут, у спякотнай Італіі, але і ў іншых дзяржавах зразумелі — ёсць народы гэткія ж культурныя, як і тутэйшыя. I няважна, што, магчыма, у сваім экана мічным развіцці яны пакуль не дасягнулі таго ўзроўню, як італьянцы. Культура ж, калі глядзець шырока, сам уклад паўсядзённага жыцця. Пачынаецца яна і з духу народнага, і з легендаў, паданняў, казак, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. I з гісторый пра таго ж самага зубра, ды такіх займальных, што нават цяжка зразумець, дзе праўда, а дзе фантазія, выдумка.
Хаця, ці ёсць асаблівая патрэба гэтыя дзве плыні падзяляць? Неабходна расказваць так, як ёсць. Бо і вы думка таксама сведчанне таленту народа, яго паэтычнай душы. Так ён, Гусоўскі, і будзе пісаць пра зубра. Пра зубра і пра свой народ.
— Зразумеў, што ад цябе патрабуецца? — вывеў яго з роздуму Вітэліус.— Зразумеў?
— Усё зразумеў! Пра народ наш раскажу, як мае быць. Пра народ і яго звычаі.
Дык поспехаў табе, Ніколаус,— Вітэліус абняў яго. — Дакажам, на што мы здатныя. Пакажам, хто ёсць мы на гэтай зямлі. Каб людзі паўсюдна ведалі, каб пераканаліся пад Паўночнай зоркай не нейкія там дзікуны, а цыві лізаваны народ!
Пісалася лёгка. Вершаваныя радкі не толькі за пісь мовым сталом нараджаліся, але часта прыходзілі і падчас блукання па Рыме, калі прысядаў у засені дрэў, хаваючыся ад спякотнага паўднёвага сонца і не знаходзячы прахалоды. Ды не зважаў на гэта, бо ў думках быў далёка адсюль, там, дзе не пальмы растуць, а разгалістыя елкі, дубы ў некалькі абхватаў.
Гусоўскі меў добрую памяць, таму, вярнуўшыся дамоў, без асаблівых высілкаў прыгадваў тое, што нарадзілася, калі хадзіў па горадзе. I лёгка клаўся радок за радком, хоць паэтычную форму выбраў нянростую — блізкі да гекзаметра пяці і шасцікратны дактыль з цэзураю і без цэзуры.
У пушчы, у роднай знаходзіўся ў гэты момант Мікола Гусоўскі:
Вочы прыжмурыш — і быццам іх бачыш на стойлішчы ў пушчы: Лес векавечны, і ён прытаіўся між елак,
Грозны, пануры, магутны рагаты асілак.
Хай ён рыкне і прарвецца ў радкі мае рэхам
Тое рыканне — набудзе гармонію песня;
Хай ён бадне ў мой радок, каб маглі мы памераць
81
Бурае дзіва з абшараў Літоўскага княства.
Волатным целам сваім ён настолькі вялікі,
Што, калі раняць смяротна і, ранены, ўкленчыць, Трох паляўнічых садзіцца ў яго між рагамі.
Скажам, калі б наўздагад я пачаў падбіраць параўнанні
3 мордай і каркам янонымі, не падабраў бы.
Злямчаны клін барады памялом вытыркае зпад сківіц,
3 позірка зыраць і злосць, і нянавісць, і ярасць;
Грыва калматая шчыльна да самых лапатак
Шыю ўкрывае, звісаючы ўніз па калені.
(Тут і далей пераклад Язэпа Семяжона.)
Ажывалі малюнкі, памятлівыя з маленства. Паўставалі вобразы роднага краю, а за ўсім гэтым прыгадваў і асобныя моманты з уласнай біяграфіі. Асобныя, бо сціп ласць не дазваляла Гусоўскаму гаварыць шмат пра сябе, узнаўляў толькі тое, што мела непасрэднае дачыненне да раскрыцця задумы. Ды гэта той выпадак, калі сціпласць саслужыла нялеппіую паслугу. Каб жа Гусоўскі быў больш дакладны ў перадачы пэўных рэалій уласнага жыцця! Глядзіш, і яго біяграфія не мела б шматлікіх «белых плям». А так — даводзіцца пра многае здагадвацца, нешта адкрываць інтуітыўна, шукаючы факты, як кажуць, на вобмацак.
Нарадзіўся М. Гусоўскі недзе каля 1480 года, хоць асобныя даследчыкі апошнім часам схільны называць і 1470 год. Аднак 500годдзе з дня нараджэння выдатнага паэталацініста, прадстаўніка новалацінскай усходнееўрапейскай школы па рашэнні ЮНЕСКА адзначалася ва ўсім свеце ўсё ж у 1980 годзе.
Радзімай М. Гусоўскага можна ў аднолькавай ступені назваць і Магілёўшчыну, і Гомельшчыну. Дакладных звестак і тут няма, але ў паэме два разы згадваецца «Дняпра паўнаводная строма», якую аўтар запомніў з маленства, бо яе, як прызнаецца ён, «пераплываў... з канём у пагоні за зверам»...
На гэтай зямлі М. Гусоўскі ўпершыню далучыўся і да ведаў: «свет даўніны вывучаў па кнігах славянскіх — граматах рускіх, кірыліцай пісаных вязкай». Увогуле, ён быў дзіцем прыроды. У лясной глухамані нарадзіўся, з лесам не развітваўся і калі падрос, бо бацька быў леснікомпалясоўшчыкам:
Край свой (цяпер ужо ўласнасць Кароны) калісьці
Я перамераў удоўжкі і ўпоперак пешшу.
Змалку ад бацькі вучыўся ў бясконцых абходах
Крокам нячутным ступаць, каб нішто не шурхнула, I спасцігаў, як звяроў прыкмячаць па бярлогах
Нюхам, і вухам, і вокам. Без якасцяў гэтых
82
He напалюеш, бо звер палахлівы і пільны.
Колькі патоў ён, бывала, зганяў з мяне ў зімнюю сцюжу, Коп’і шыбаць прымушаючы з бегу наводмаш!
Колькі нагледзеўся смерці, наслухаўся енку
Ў пушчах, пакуль мяне, сына, вучыў палясоўшчык!
Рос і засвойваў усё: дзе сям’ёю мядзведзі
Сусляць маліннік, дзе пасвіцца дзік па дубровах, Як на ласёў асцярожных нябачныя сеці
Ў лузе расставіць, каб трапіў у пастку сахаты.
Калі падрос, акрэп, разам з вопытнымі паляўнічымі і сам прымаў удзел у паляванні на зубра. У час адной з аблаў хутчэй за ўсё і пазнаёміўся з тагачасным сакратаром вялікакняжацкай канцылярыі Эразмам Вітэліусам. Пры якіх абставінах гэта адбылося, таксама нельга пэўна сказаць, але ў паэме ёсць эпізод, які дае падставы сцвярджаць, што гэта адбылося прыкладна так.
Кароль Аляксандр захацеў паказаць паляванне на зубра сваёй жонцы Алене, дачцэ маскоўскага князя Івана III, і іншым прыдворным дамам. У пушчы збудавалі памост у тры сажні, на чатырох магутных падпорах, на якім і размясціліся гледачы. Перад памостам расцягнуўся лан цуг паляўнічых. Сярод іх быў і Вітэліус.
Хвіліны, як ніколі, доўжыліся. Ззаду, у некалькіх сотнях крокаў ад паляўнічых, на памосце чуўся дружны смех. Гэта весяліліся прыдворныя дамы з каралевай, якім нешта расказвалі панічы. Ім таксама не цярпелася су тыкнуцца са зверам, але наперад не высоўваліся, каб надта не рызыкаваць. Чакалі, пакуль пачнуць паляванне больш вопытныя, каб пасля далучыцца да іх.
Вітэліуса гэты беспрычынны смех пачаў раздражняць, а яшчэ болей выводзілі з сябе жарцікі панічоў. Ён ужо хацеў сказаць нешта колкае ў іх адрас, як пачуў наперадзе ціхі, амаль нячутны яшчэ брэх сабак. Паляўнічае чуццё падказала: «Не звяртай ні на што ўвагі, галоўнае пачы наецца». Вітэліус мацней сціснуў кап’ё, напружыўся, узіраючыся ўдалячынь.
Снежная белізна апякала вочы, даводзілася прыжмур вацца. Аднак і так было зразумела, што праз некалькі хвілін пакажацца зубр. Магчыма, і не адзін. Сабачы брэх узмацніўся, станавіўся пералівістым. I сапраўды неўза баве на ўзлесак выскачыў... важак. Сумнення быць не магло — самы магутны звер, з ноздраў якога, як з вялізнага катла, валіла пара.
Убачыўшы людзей, зубр шырока раззявіў пашчу, з хра пам захапіў паветра і працяжны рык аглушыў наваколле.
83
Гэта было папярэджанне важака зубрыцам і аблеткам, што несліся за ім крыху здаля. «Трывога! Трывога!» — чулася ў гэтым рыку. I, разумеючы, што ён адзіны абаронца іх, ён, а ніхто іншы адказвае за іх жыцці, зубр кінуўся ў бок памоста. У звера паляцелі пікі, стрэлы не адна з іх ўжо тырчэла ў загрыўку, і гэта яшчэ больш раззлавала жывёлу.
3 разгону зубр ударыў у памост. Як лёгкая шчэпка, вылецела зламаная адна з аіюр. Закрычалі, залямантавалі ад страху прыдворныя дамы, збіліся ў кучу, бо насціл нахіліўся. Зубр жа, страсянуўшы галавой, з налітымі крывёю вачыма развярнуўся, каб зноў пайсці ў атаку.
Што будзе, што будзе?! — Эразм не памятае, шаптаў ён гэта, ці казаў у голас, але і сам не ведаў, што рабіць. Кінуцца на лютага звера, значыць свядома развітацца з жыццём. Яго не спыніш, не ўтрымаеш.— Што будзе...
I раптам з пад таўсматых ялін напярэймы зубру кі нуўся малады лоўчы. Хто ён, ніхто не ведаў. Ды і, прызнацца, не бачылі яго за ствалом дрэва. Важак, нечакана заўважыўшы перад сабой чалавека, асеў на пярэднія ногі так, што зпад снегу паказалася мёрзлая зямля. Ён не мог, не хацеў паверыць... Нехта асмеліўся саступіць дарогу!
Яшчэ мацнейшы рык працяў наваколле. Зубр падрых таваўся да рашучага скачка, але лоўчы палічыў за лепшае адскочыць убок і зноў схавацца за дрэвам. Гэта яшчэ больш раз’ярыла зубра,і ён пачаў рабіць вакол ёлкі кругі, каб схапіць чалавека.
Лоўчы таксама разумеў небяспеку і ведаў, што кожны яго неасцярожны крок можа каштаваць жыцця. Тым больш што зубр высунуў доўгі, як вужака, язык, наравіўся заха. піць лоўчага, падцягнуць да сябе. Занепакоіліся ўжо і вопытныя паляўнічыя. Нашто Вітэліус у розныя варункі трапляў, але і ён роспачна прамовіў: «Ну, усё!»
Становішча ўскладнялася тым, што пацэліць стралой у звера было практычна немагчыма, так хутка разам з чалавекам ён насіўся вакол дрэва. Заставалася спадзявацца на вынослівасць лоўчага. Ён жа, як бачна, ведаў сабе цану. Пакуль не спяшаўся цаляць у зубра, хацеў, каб той знямог. I дамогся свайго. Крокі звера станавіліся ўсё больш цяжкімі, ён соп, спатыкаўся. Нарэшце, пысай прысланіўся да елкі. Гэтага і чакаў лоўчы. Удар клінка быў дакладны і прафесіянальны, прама ў сэрца.
Пасля гэтага і адбылося знаёмства Вітэліуса з Міко лам Гусоўскім, тым самым смелым лоўчым, які ўратаваў
84
ад пагібелі каралеву і яе світу. Эразм узяў яго на працу ў сваю канцылярыю, а калі ў 1518 годзе ўзначаліў по льскалітоўскую дыпламатыю, на новую службу сабраўся і Гусоўскі.
. ..Праца над паэмай яшчэ больш зблізіла іх. Гэта і на самой справе была як сумесная творчая праца. Канечне, пісаў Гусоўскі, але і Вітэліус меў самае непасрэднае дачыненне да таго, што ўвасаблялася на наперы. Як сябра і аднадумца, даваў парады, падказваў, на якія моманты звярнуць найпершую ўвагу. Ды і сам Гусоўскі памятаў ужо добра — твор жа павінен быць пра наш край. Тым не менш, любіў параіцца, перш чым садзіцца за наступны раздзел. Так было і пасля таго, як прачытаў Эразму пра паляванне, пасля якога яны пазнаёміліся, зблізіліся.