Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
Даніла Галіцкі вырашыў апярэдзіць яго і пайшоў на Ваўкавыск, Здзітаў (цяпер вёска Здзітава ў Бярозаўскім раёне), Слонім, а гэтыя землі і належалі Новагародку. Міндоўг занепакоіўся. А калі даведаўся, што чарговы паход галіцка валынскія князі па ініцыятыве Таўцівіла скіравалі на Пінск і Новагародак, кінуўся за падтрымкай да крыжакоў. Шукаючы паразумення з імі.вымушаны быў нрыняць каталіцтва. I ўсё ж неравага была на баку Данілы Галіцкага. Міндоўг, каб не пацярпець паражэння, прапанаваў мір. Ды Даніла Галіцкі не пайшоў на гэта, а зноў рушыў на Новагародак. Недзе каля 1254 года. Мір усё ж быў заключаны, але на ўмовах, прапанаваных Дані лам Галіцкім.
Такога павароту падзей новагародская знаць не чакала. Атрымлівалася, што Міндоўг, па сутнасці, не апраўдаў надзей, ускладзеных на яго. Новагародак павінен быў лічыцца з прысутнасцю галіцкавалынскіх князёў. Мін доўга пазбавілі прастола. На гэты раз баяры снынілі выбар на яго сыне Войшалку, які тады меў трыццаць адзін год і правіў у Ваўкавыску і Слоніме.
Як тонкі палітык, Войшалк разумеў, што без хітрасцяў, дыпламатыі ўтрымаць уладу ў такі неспрыяльны для яго момант немагчыма. He раздумваючы, ён уступіў у перамову з Данілам Галіцкім. Спачатку, праўда, вырашаў зусім не стратэгічныя задачы, а... напрошваўся ў сваяцт ва, прапанаваўшы сваю сястру ў жонкі аднаму з сыноў яго. Даніла Галіцкі хацеў, каб мужам яе стаў Раман. Як быц
60
цам і сам Раман быў не супраць. Але Войшалк настояў на сваім. Сястру аддаў за Шварна. Тым самым у нейкай ступені сутыкнуў між сабой братоў. Схітраваў і быў задаволены.
...Цяпер у спешным парадку трэба было шукаць новае выйсце. Заставацца заложнікам пры двары Данілы Галіцкага Войшалк, зразумела, не збіраўся, але і адмовіць яму не мог. Разумеў — у такім выпадку ўсе яго намаганні па заключэнню міру застануцца марнымі. Заставалася спадзявацца, што сам час унясе пэўнасць у гэтым пытанні. Каб зняць з сябе любыя падазрэнні, Войшалк стаў самой пакорай. Назіраючы за ім, можна было падумаць, што ён і на самой справе вырашыў назаўсёды развітацца з ваеннай і палітычнай дзейнасцю. Днямі ці то хадзіў маўклі вазадуменны, ні на кога не звяртаючы ўвагі, ці гэтаксама маўклівазадуменна сядзеў. Як бы нішто яго не турбавала, не цікавіла.
Даніла Галіцкі быў задаволены такімі паводзінамі свайго «заложніка». Мір заключаны, у Новагародку княжыць Раман. Ладзяцца справы ў Шварна. Яшчэ пройдзе крыху часу і можна з новымі сіламі змагацца за пашырэнне княства. Галоўнае, што па сутнасці нейтралізаваны такі небяспечны праціўнік.
Войшалк жа, як гэта яму цяжка ні далося, знайшоў і тут выйсце. Правільней, нават не выйсце знайшоў, а за думаў такое, што магло прынесці жаданы вынік праз некалькі гадоў. Але ж ён і належаў да тых, хто дзеля справы заўсёды можа пачакаць. Нічога не робіць з наскоку, а загадзя ўсё ўзважае. Іншым жа людзям іх планы і крокі падаюцца нечаканымі і невытлумачальнымі. Але кожны мяркуе, як таго хоча.
I Даніла Галіцкі, калі пачуў пра жаданне Войшалка пастрыгчыся ў манахі, расцаніў гэта, як звычайную магчымасць пакаяцца, памаліцца аб уратаванні душы. Для яго таксама, бадай, не было сакрэтам, наколькі той прагны да крыві. Калі верыць летапісу: «Войшалк... у Новага родку, будучы язычнікам, і стаў праліваць шмат крыві. Кожны дзень ён забіваў па трычатыры чалавекі. Калі ж у які дзень не забіваў нікога, то вельмі смуткаваў, а калі забіваў — тады радаваўся». Значыць, меркаваў Даніла, загаварыла ў чалавека сумленне, нешта зварухнулася ўнутры. Канечне ж, і сам Галіцкі не лічыўся нявінным ягнём, але літасці не даваў ворагам, са сваімі ж імкнуўся быць большменш памяркоўным.
61
Галіцкі жаданне Войшалка ўхваліў і адпусціў яго ў Палонінскі манастыр. Гэта «заложніку» толькі і трэба было, бо ўжо прыйшоў да думкі, што лягчэй будзе выра шыць пытанне з заваёвай Літвы, калі насельніцтва яе прыме хрысціянства.
У манастыры Войівалк знаходзіўся тры гады. He столь кі богу маліўся, колькі шукаў святароў, якія б з ім пайшлі на Новагародчыну. 3 гэтай мэтай сабраўся і ў Грэ цыю, аднак пачаліся ваенныя дзеянні і, дайшоўшы да Балгарыі, вымушаны быў вярнуцца назад. Ад свайго, праўда, не адступіўся і папрасіў Данілу Галіцкага дазво ліць пабудаваць манастыр «на рацэ на Нёмане, паміж Літвою і Новагародкам». Той пра далейшыя намеры Вой шалка не здагадваўся, таму на яго просьбу адказаў станоўча. Манастыр узвялі на месцы цяперашняй вёскі Лаўрышава, на паўночны ўсход ад Новагародка. Відаць, у манастыры Войшалк быў прыкладам для іншых. Ускосна пра гэта гаворыць тое, што выява воя з дзідай у руках і шчы том на акладзе Лаўрышаўскага евангелля — гэта святы Лаўрыш, а ў міры ніхто іншы, як сам князь Войшалк.
Але быў ён цішэй вады, ніжэй травы не таму, што пра служэнне Богу думаў. Святы Лаўрыш зусім не боскімі справамі жыў, а палітычнымі, ваеннымі. Найпершай задачай для яго было вызваленне Новагародскага княства зпад улады галіцкіх князёў. Войшалк наладзіў неўзабаве сувязі з Таўцівілам, якога на той час палачане ўзялі да сябе князем. У 1258 годзе разам з Таўцівілам яму ўдалося захапіць Новагародак, пасля чаго князь Раман быў забіты.
Даніла Галіцкі, хоць і позна, але ўсётакі зразумеў, наколькі хітра Войшалк падмануў яго, прыкінуўшыся нявінным анёлам. У спешным парадку ён арганізаваў паход на новагародскія землі, але вызваліць іх так і не змог, захапіў адзін Ваўкавыск. He паланіў Даніла Га ліцкі і Войшалка з Таўцівілам, чаго вельмі хацеў.
Сам жа Войшалк мог радавацца ажыццяўленню свайго першага плана — ён вызваліў Новагародак і княства зпад галіцка валынскай залежнасці. Цяпер яму марылася аб заваяванні Літвы і далучэнні яе да Новагародка. Міндоўг, які княжыў там у 1263 годзе, быў забіты. Прастол заняў жамойцкі князь Транята. Ён здагадваўся, што Вой шалк з Таўцівілам прэтэндуюць на Літву, таму вырашыў, не адкладваючы надоўга, расправіцца з імі.
Першай ахвярай стаў Таўцівіл, якога Транята і яго
62
аднадумцы выклікалі з прапановай «дзяліць зямлю і набытак Міндоўгаў». На падобнае запрашэнне ён, бадай, і не адгукнуўся, бо хутчэй за ўсё здагадваўся, што можна ўсяго чакаць. Але не паехаць не мог, таму што, у сваю чаргу, хацеў забіць Траняту.
Невядома, як яшчэ б разгортваліся падзеі, калі б намеры Таўцівіла не выдаў яго баярын, нехта Пракоп (пра яго ў летапісе больш нічога не гаворыцца). Пасля гэтага людзі Траняты схапілі Таўцівіла і забілі. Падобны лёс чакаў і полацкіх баяраў, якія прыехалі з ім. Ды Транята вырашыў па іншаму: згадзіўся пакінуць заложнікаў жывымі пры ўмове, што ў Полацку прымуць яго стаўленніка. Палачанам нічога не заставалася, як прыняць гэтыя ўмовы.
Небяспека над Войшалкам навісла ў чарговы раз, аднак ён не прывык сядзець, выпрабоўваючы лёс. Полацк з гульні, як кажуць, выбыў. Хаця і не пра тое, што ў дадзены момант нельга і марыць аб уз’яднанні гэтых зямель вакол Новагародка, думалася Войшалку. Аднаго жадалася — нейкім чынам перачакаць, каб пасля сабрацца з сіламі. Лепей за ўсё гэта можна было зрабіць у Пінску, куды і перабраўся апальны новагародскі князь.
Назіраючы збоку за падзеямі ў Літве, ён не сумняваўся, што там павінна ўзнікнуць незадавальненне Траня там. Так і атрымалася на самой справе: расплата не прымусіла чакаць. Траняту забілі колішнія слугі Міндоўга.
Войшалк, узяўшы пад сваю апеку пінянаў, а пасля, далучыўшы да іх новагародцаў, «пайшоў у Літву княжыць». «Усе літоўцы,— гаворыцца ў летапісе, — прынялі яго з радасцю, сына свайго гаспадара». Але, як бачна, прыхільнікамі былі тыя, хто яшчэ нядаўна жыў «пад Міндоўгам». Інакш кажучы, «Літва Міндоўга» прымала новага ўладара. Інакш паставіліся да Войшалка тыя нежадаючыя раней трапляць пад уладу Новагародка. Ды і падставы ў іх былі для выступлення супраць Войшалка: «пачаў ён вынішчаць ворагаў сваіх, і перабіў іх мноства, а іншыя разбегліся хто куды».
У такім становішчы трэба было праяўляць асаблівую абачлівасць, узважваць кожны ўчынак. Войшалк прымае захады, каб знайсці новых саюзнікаў. Робіць стаўку на крыжакоў. Папершае, адпусціў з турмы католікаў, якія трапілі туды пры Міндоўгу, адмаўляючыся прыняць хры сціянства. Затым накіраваў свайго пасла ў Рыгу да магістра тэўтонскага ордэна Конрада, з якім павёў перамовы
63
аб перамір’і. Наладзіў масты і з галіцкавалынскім княствам, згадзіўшыся па сутнасці стаць васалам князя Васількі: «назваў ён Васільку сваім бацькам і панам...».
Больш таго, Войшалк запрасіў Шварна дапамагаць кіраваць у Новагародку. У 1254 годзе не згадзіўся на гэта, а цяпер сам выказаў прапанову! Дзіўна, ці не праўда? Хаця нічога незразумелага ў гэтым няма. У Шварна не было дзяцей, дык чаго ж Войшалку ў такім разе было баяцца за прастол?!
Само галіцкавалынскае княства, тады аслабленае, вялікай небяспекі для яго не прадстаўляла, а ў якасці саюзніка яно спатрэбілася: «I бачыў Войшалк дапамогу Шварна і Васількі, бацькі свайго, і вельмі ўзрадаваўся, і стаў рыхтавацца да вайны, і пайшоў з вялікім войскам. Ён заваяваў Дзяволту (землі гэтыя знаходзіліся вакол горада Вількаміра) і Нальшчаны з цэнтрам у Крэве (гэта паўднёвы ўсход сучаснай Літвы і паўночны захад сённяшняй Беларусі).
Літва пасля гэтага пачала належаць Новагародку, што стала ўжо і ўдарам па Полацку, бо, як пераканаўча сведчыць М. Ермаловіч, «каб карыстацца і ў далейшым матэрыяльнымі рэсурсамі і вайсковай сілай літоўска балцкіх зямель Полацк павінен быў прызнаць волю Новагародка. У гэтым і заключаўся стратэгічны план Войшалка».
Каб зрабіць Літву яшчэ больш «сваёй», заставалася яе ахрысціць. За дапамогай Войшалк звярнуўся ў 1265 годзе ў Пскоў, папрасіў, каб адтуль прыслалі святароў. Але чамусьці не дачакаўся іх і паехаў у Палонінскі манастыр, каб запрасіць адтуль. Вымушаны быў перапра нуцца ў манашскую апратку, бо баяўся, каб пра гэтае з’яўленне не даведаўся князь Леў Данілавіч. Той не мог дараваць, што Войшалк запрасіў гаспадарыць у Новагародак Шварна. Манастыр жа, як вядома, знаходзіўся на галіцкавалынскіх землях.
Леў Галіцкі нейкім чынам пра ўсё даведаўся. Звярнуў ся да Васількі: «Я хацеў бы з табою сустрэцца, але і каб Войшалк быў». Згодна звестак ГаліцкаВалынскага летапісу, сустрэча праходзіла ў горадзе Уладзіміры ў нейкага немца Маркольта, у час абеду. Васілька, паеўшы, папіў шы, «паехаў дамоў спаць». Войшалк жа накіраваўся ў ма настыр святога Міхаіла Вялікага, дзе перад гэтым спы ніўся. He паспеў ён заснуць, як заявіўся да яго Леў Дані лавіч і прапанаваў яшчэ выпіць. Што за размова адбывалася за сталом, летапіс маўчыць. Відаць, разгарэла