Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
Адно заўважаў Ананія за сабой апошнім часам. Чамусьці назойліва лезлі ў галаву словы, прамоўленыя колісь варажбіткай: «Шчасце не міне цябе, але ніхто пасля пра тваё жыццё нічога ведаць не будзе...» Хацелася адагнаць думку аб гэтым, але словы не пакідалі і, што самае страшнае, напаміналі аб сабе ўжо бяссоннымі на чамі.
— Можа, гэта ўжо старасць надыходзіць? — думалася Ананіі.
«Старасць?» — як бы перапытваў ён самога сябе і, не знаходзячы пэўнага адказу, сіліўся заснуць, але не мог гэтага зрабіць. Тады паціху выходзіў на двор, стаяў колькі хвілін, узіраючыся ў бездань чорнага неба, на якім далёка далёка, у неабсяжнай вышыні мігцелі адзі нокія зоркі.
Можа, адна з іх і яго? Аднак, паспрабуй даведайся, каторая. I гэтаксама паспрабуй згадай, колькі свяціць ёй дадзена яшчэ. Адзін Бог пра гэта ведае. I што лёсам наканавана, таго не перайначыш ужо, як ні старайся.
Ад такіх думак станавілася Ананію лягчэй, і ён, вяр нуўшыся ў свой прытулак, хутка засынаў, каб назаўтра раніцой зноўку ўзяцца за працу.
...Да нас дайшло толькі некалькі работ Ананія. Пер шая з іх «Прамудрасць, ствары сабе храм» была знойдзена яшчэ ў 1849 годзе Ш. Кае і А. Марцінам у французскай калекцыі Бланжы. Два творы знаходзяцца ў Рускім музеі ў Санкт Пецярбургу. Гэта абразок «Прамудрасць, ствары сабе храм», ідэнтычны «французскаму», і «Святы».
Невядома дзе і калі нарадзіўся мастак, калі і дзе памёр. Аб адным можна сказаць з унэўненасцю — тварыў
75
Ананія ў прамежку паміж 1499 1522 гадамі, бо тады якраз княжыў у Пінску Фёдар Яраслававіч. Паметкі ж на знойдзеных творах: «зроблена...», «робял» даюць падставы сцвярджаць, што Ананія быў беларусам. I яго работы належаць не да лепшых узораў старажытна рускай дробнай пластыкі канца XV — пачатку XVI стст., як чамусьці па ранейшаму сцвярджаюць асобныя даследчыкі, а бела рускай...
Канечне, гісторыкам мастацтва, даследчыкам удалося прыкладна назваць час творчасці Ананія, дзякуючы таму, што яны ўстанавілі гады княжання Фёдара Яраслававіча. Аднак і сам Ананія аказаў добрую паслугу свайму колішняму князю, пра якога б наўрад ці шмат ведалі нашчадкі, калі б не працавалі пры яго двары Ананія, Наво ша, іншыя таленавітыя прадстаўнікі беларускага народа.
...Бадай, кожнаму, каму давядзецца пабываць у Кіева Пячорскай лаўры, пастаяць ля магільнага склепа пінскага князя Фёдара Яраслававіча, прачытаўшы эпітафію: «...шнрокнш панства ...отдеднчнвшн, многою снял я знатно стыо», у думках захочацца дадаць: «знатностью Ананіа».
ПЕСНЯ ПРА БЕЛАРУСЬ
Мікола Гусоўскі
Туга па лясной маладосці заўсёды жыла ў ім, як у сухмень пад мохам і шыгавіннем жыве грыбніца... Ён аддаваўся ўспамінам усёй сваёй істотаю і надыходзіла хвіліна, калі знікалі сцены, знікалі камяніцы і галасы Вечнага горада, знікаў Тыбр і разлогія кроны піній, і ён бачыў мірную зубрыную чараду на тым баку Нёмана. Потым яму было цяжка даць веры, што гэтыя роўныя лацінскія радкі накрэсліла на паперы ягоная, а не чыясьці іншая невідочная рука, што іх пакінуў звычайны атрамант з сажы і гарэхаў, а не нейкае магічнае рэчыва.
Уладзімір Арлоў
Y арагі Ніколаус,— Эразм Вітэліус павольна ха дзіў па пакоі, ступаў асцярожна, мераючы яго цяжкімі, упэўненымі крокамі. — Дарагі Ніколаус, — паўтарыў ён, і Мікола Гусоўскі адчуў, што спакойнасць, няспешлівасць гэтая ў развагах, як і павольнасць у хадзе, падманлівыя, а сам Вітэліус узрушаны. Пра гэта найперш сведчыў яго зварот «Ніколаус». Звычайна Эразм, калі неабходна было пра нешта запытацца ці даць якое заданне (у тым ліку і снешнае), гаварыў Мікалай. I толькі тады, калі надыходзіў момант вельмі адказны, карыстаўся паважным Ніколаус, якое ў яго ўяўленні нязменна асацыіравалася з важнасцю таго, пра што неўзабаве меўся паведаміць.
Праўда, Гусоўскі ўжо і так здагадваўся, пра што пой дзе гаворка, разумеў яе значнасць, але свайго ведання нічым не выказваў, чакаў, вакуль пра ўсё скажа сам Вітэ ліус. He таму, што захоўваў ва ўзаемаадносінах пэўную адлегласць — Вітэліус жа вядомы дзяржаўны дзеяч, дып ламат, кіраўнік каралеўскага пасольства ў Ватыкане, а ён усягонаўсяго васал, а калі прасцей, яго слуга, які аднача сова выконвае і пісарскія абавязкі. Стасункі іхнія якраз даўно выйшлі за межы афіцыйных кантактаў і падчас
77
працы абодва выяўлялі не проста паважнае, а і сяброўскае стаўленне адзін да аднаго. У немалой ступені ў гэтым, бадай, сказвалася і далёкая адарванасць ад Радзімы, калі на чужыне душа звычайна цягнецца да супляменніка.
He хацеў Гусоўскі забягаць наперад, бо як і Эразм Вітэліус, добра разумеў, што менавіта з гэтай гаворкі, з сумеснага абмеркавання таго, што ў аднолькавай ступені хвалюе абодвух, і пачнецца ў яго лёсе, лёсе Міколы Гусоўскага, нейкі новы этап. Хаця, чаму пачнецца? Пачатак гэтаму паваротку, можна сказаць, быў пакладзены некаль кі дзён назад, калі Вітэліуса і Гусоўскага запрасілі паглядзець бой быкоў на арэне.
У самім відовішчы для іх, канечне, нічога новага не адкрывалася. Бавячы вольны час, яны, заўзятыя паляўні чыя, калі па нейкіх прычынах не выпадала магчымасці ўдзельнічаць у ловах, з ахвотай наведвалі карыду. Зразумела, паядынкі на арэне мала набліжаліся да ловаў, дзе патрабаваліся асабістае смеласць, рашучасць і адвага кожнага ўдзельніка, інакш лёгка было развітацца з жыццём, бо раз’юшаны звер знішчаў усё і ўсіх, хто апынаўся на яго шляху. Тым не менш, і назіранне за быкамі, у цела якіх з усіх бакоў упіваліся стрэлы і коп’і, прыносіла асалоду, блізкую да паляўнічага азарту. Надыходзіла душэўнае расслабленне, зніжалася напружанне пасля працоўнага дня. Таму Вітэліус з Гусоўскім, як і іншыя прадстаўнікі пасольства, не праміналі выпадку, каб у чарговы раз стаць сведкамі падобнага паядынку.
Але днямі ім давялося не проста назіраць схватку на арэне, а аказацца поруч з папам Лявонам X. Пра яго хадзіла нямала легенд, як пра адважнага паляўнічага. Паляўнічы азарт папы сказваўся і тут. Лявон X, не саромеючыся, разам з усімі крычаў, свістаў, тупаў нагамі, даючы волю пачуццям. He знаходзілі сабе месца і дыпламаты. Калі ж яны ўбачылі, як самы вялізны бык азверыўся, рынуўся на чалавека, які перад гэтым увагнаў у яго цела доўгае кап’ё, адзін з іх не ўстрымаўся, на ўвесь голас закрычаў:
— Як у нас на зубрынай аблаве!
Папа павярнуўся ў яго бок:
— На аблаве, кажаш? На каралеўскай?
— На літоўскай аблаве, — умяшаўся ў размову Вітэліус.
Лявон X, пачуўшы пра «літоўскую аблаву», заціка віўся, хацеў было адразу пра яе распытаць, але мусіў пакінуць гэта на пасля. He мог адарвацца ад арэны, дзе
78
раз’юшаны бык насядаў на свайго крыўдзіцеля. Таму дасталося, яшчэ як дасталося! He ўтрымаўся на нагах, упаў. Бык зноў стралой кінуўся наперад, яшчэ імгненне і...
«Ааааа!!!» — прыўзняліся ўсе з месцаў. Кожным валодаў толькі паляўнічы азарт, і ў гэтую хвіліну далёка не ўсе разумелі, што над чалавекам навісла смяротная небяспека. Ды той аказаўся не слабаком. Трымаўся да апошняга.
Бык, апусціўшы галаву, рынуўся на бедалагу. Той паваліўся на бок. Заставалася нейкая секунда — нават доля секунды, што магла вырашыць зыход гэтага, цяпер ужо такога няроўнага паядынку. I тут здарылася невера годнае. Чалавек у гэтае самае імгненне здолеў выставіць кап’ё і трапіў жывёліне прама ў сэрца. Адбылося ўсё так нечакана, што калі бык з хрыпам паваліўся на бок, нямногія здагадаліся, што ён ужо мёртвы. I толькі тады, калі, хістаючыся, тэарадор узняўся, стаў на ногі, тысячны натоўп закрычаў, засвістаў — славячы яго, пераможцу.
Папа Лявон X спешна, як бы баючыся, што пасля будзе позна, наблізіўся да Вітэліуса:
— Дык кажаш, як на тваіх літоўскіх аблавах? — не даючы яму прамовіць нешта ў адказ, дадаў, не просячы нават, а загадваючы. — Расказвай, хутчэй расказвай!
Эразм аднак загад сустрэў спакойна, павёў сябе так, быццам яму ці не штодня даводзілася толькі тое і рабіць, што пастаянна расказваць пра аблавы на звяроў. У сваю чаргу перадаў загад гэты Гусоўскаму. Праўда, звярнуўся да яго так, што ўжо зусім не загад прагучаў, а звычайная просьба:
— Давай, Ніколаус, расказвай.
I да папы, каб той зразумеў, чаму гэта ён, Эразм Вітэліус, не сам гаворыць пра зубрыную аблаву, а іншага просіць:
— Ён жа ў нас з тых краёў родам. У лесе нарадзіўся. 3 зубрамі жыў, з зубрамі і ў паядынкі ўступаў. — I да Гусоўскага: — Расказвай, Ніколаус, падрабязней расказвай...
He адну гадзіну гаворка заняла, але Мікола Гусоўскі, бачачы, што папу ўсе прыгоды вельмі зацікавілі, па сапраўднаму захапілі, і не спяшаўся асабліва. Запыняў увагу на падрабязнасцях.
Праслухаўшы расказ, Лявон X звярнуўся да Вітэліуса: — Пане пасол, а ці нельга б мне для маёй калекцыі
79
займець чучала гэтага бізона ці, як вы кажаце, зубра?
Вітэліус і сам быў не супраць зрабіць прыемнае Ляво ну X, таму вырашыў выкарыстаць магчымасць:
Калі жадаеце, то пастараюся. Адкладваць надоўга не буду, пашлю спецыяльнага ганца да Радзівіла. У на шых лясах такіх бізонаў процьма...
Бачачы, як у азарце загарэліся вочы ў папы, працягваў:
— Зробяць вам чучала, абавязкова зробяць...
— Гэта аднак не ўсё...— Лявон X, уражаны расказамі аб паляўнічых прыгодах, што адбываюцца ў час палявання на зуброў, хацеў паболей ведаць пра гэтых дзіўных жы вёл.— He ўсё гэта... Чучала, вядома, няблага мець... Але яшчэ лепей будзе, калі згадкі пра паляванне пераліць памерам вершаваным.
— Памерам вершаваным? Мой Мікола, — Вітэліус да зваляў сабе ў адносінах да Гусоўскага і падобны зваротак, таксама ніколькі не крыўдзячы яго, а толькі тым самым паказваючы яшчэ большую прыязнь, — мой шкаляр і на паэзію здатны. Ён не толькі лрысвячэнні і эпіграмы піша, а і рэчамі сур’ёзнымі захапляецца. Пры магчы масці, пазнаёмлю вас з яго творамі. Сам асалоду ад паэтычнага слова надзвычайную меў, і вы яе, не сумняваюся, не меншую атрымаеце. А пра зубра Мікола напіша, аба вязкова напіша...
— Дарагі Ніколаус, — Вітэліус нарэшце перастаў хадзіць па пакоі. — Ведаеш, пра што я хачу гаварыць? Вядома ж, ведаеш... Пра паэму, якую мусіш ты напісаць. Пра будучую паэму пра зубра, пра «Песню пра бізона», як таго жадае Лявон X. Толькі хацелася б...
Тут Вітэліус замаўчаў. He, не з думкамі збіраўся. Зусім не з думкамі збіраўся, гэта Гусоўскі разумеў. Як адчуваў і тое, што нечаканае маўчанне зусім невыпадковае. Відаць, біскуп хацеў сказаць штосьці важнае, аднак прамовіць яго так, каб адначасова прагучала яно і папростаму, даходліва: