Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
Бона Сфорца гневу не хавала. Калі паабяцала Барбару атруціць, сын спалохаўся не на жарт. I было чаго. Пры двары хадзілі чуткі, што і нялюбая Елізавета Габсбург ская пайшла на той свет не без дапамогі маці Жыгімонта. Акрамя таго, Бона Сфорца звярнулася да ўплывовых лю дзей з заклікам не прызнаваць Барбару каралевай. Адзін з падобных лістоў да трокскага кашталяна Гераніма Хад кевіча яна прымусіла падпісаць і самога караля.
Процістаянне тым самым узрастала. Жыгімонт Аўгуст вымушаны быў хаваць жонку ад маці. Невядома, чым бы
95
гэтая нянавісць свекрыві закончылася ў адносінах да нявесткі, калі б 1 красавіка 1548 года Жыгімонт Стары не памёр. Атрымаўшы законную ўладу, Жыгімонт Аўгуст мог ужо дзейнічаць больш рашуча. А рашучасці яму трэба было вельмі і вельмі шмат, бо праз некаторы час маці зноў актывізавала сваю дзейнасць. Кончылася ўсё тым, што Жыгімонт нарэшце цвёрда заявіў сенату і духавенству, што хутчэй адрачэцца ад кароны, чым разыдзецца з новай жонкай. Урачыстая каранацыя Барбары адбылася 7 снежня 1550 года.
Шчасце, на жаль, так і не прыйшло ў сям’ю караля — Барбара ўжо была цяжкахворай. Наконт гэтай хваробы ёсць розныя меркаванні. Згодна адных, яна была бяздзетнай, прымала розныя лякарствы, і гэта сказалася на яе здароўі. Згодна другіх, Бона Сфорца ўсё ж не адступілася ад свайго і дала нявестцы маруднадзейнічаючы яд. Магчыма і так, бо Барбара памірала вельмі пакутліва. Усё яе цела пакрылася вялізнымі язвамі. Яны лопаліся, выцякала вадкасць з непрыемным пахам. Ніхто не мог вы трымаць яго, адзін толькі Жыгімонт не адыходзіў ад лож ка смяротна хворай жонкі, хоць нечым імкнуўся аблег чыць яе пакуты. Сядзеў ля Барбары дні і ночы не зводзячы вачэй.
Пра што яны гаварылі ў гэты час — ніхто не ведае. Адно вядома, Жыгімонт Аўгуст прымаў усе захады, каб выра таваць жонку. Выклікаў замежных лекараў, прыязджалі знахаркі з Нясвіжчыны. Ды нішто не магло дапамагчы. У роспачы кароль заявіў, што гатовы аддаць усё сваё золата, адмовіцца ад кароны, каб толькі жыл" любая Басенька.
He слухаў Усявышні, а людзі... Людзі перад смерцю заўсёды безабаронныя. Кім бы ні былі яны — простымі смяротнымі ці каралямі. 8 мая 1551 года Барбара Радзівіл памерла ў Вавельскім замку ў Кракаве.
Жыгімонта Аўгуста было не пазнаць. Ён счарнеў, слёзы ліліся з яго вачэй. Плакаў, нікога не саромеючыся, у тым ліку і прыдворных. Плакаў і памятаў пра апошняе жаданне Барбары. Hi ў якім разе не хаваць у Кракаве, дзе не хацелі яе бачыць каралевай. Толькі ў Вільні. У іхняй Вільні, дзе яны ўпершыню сустрэліся.
Памятаў, але весці цела не спяшаўся. Два тыдні стаяў катафалк у Вавельскім замку, і кожны дзень тут спраўлялі літургію па памерлай. I гадзінамі праседжваў ля труны Жыгімонт, цалуючы ў слязах любую жонку.
96
Нарэшце пахавальны картэж 25 мая 1551 года накіраваўся ў Вільню. Труну на спецыяльным катафалку вязлі коні чорнай масці. Калі яны стамляліся, тут жа куплялі новых. На чорным кані, апрануты ва ўсё чорнае, за катафалкам ехаў сам кароль. У гарадах і мястэчках ён злазіў з каня, ішоў пехам. Спыняліся людзі не таму, што хавалі каралеву. Спыняліся, бо ўжо многія ведалі пра каханне караля і яго жонкі. Схілялі галаву перад яго любоўю, такой моцнай і палкай.
Пахаванне Барбары адбылося 24 чэрвеня 1551 года. Каб увекавечыць памяць жонкі, Жыгімонт Аўгуст заказаў зрабіць з партрэта Барбары абраз Маткі Боскай Астрадамскай.
Гэта факты, падмацаваныя гісторыкамі. А вось тое, што расказваюць легенды. Іх бытуе нямала, але змест усіх зводзіцца да наступнага. Жыгімонт Аўгуст не знаходзіў сабе месца і пасля пахавання жонкі. Тады яму нехта падказаў, што алхімікі, пры жаданні, могуць выклікаць душу памёршай.
Кароль ухапіўся за гэтую прапанову, як за выратаваль ную саломінку, так яму хацелася хоць на імгненне яшчэ раз убачыць любую жонку. Знайшліся і ахвотнікі правесці спірытычны сеанс — нехта Твардоўскі і Мнішак.
У вялікай змрочнай зале Жыгімонта пасадзілі ў крэсла, прапанавалі яму прывязаць рукі, каб убачыўшы пры від, не дакрануўся да яго. Кароль паабяцаў, што і так будзе сядзець спакойна. Аднак, калі ў адным з люстраў убачыў постаць Барбары, не ўстрымаўся, кінуўся да здані са слсчдмі: «Любая Басенька!» Хацеў быў абняць прывід, але то^ькі Жыгімонт Аўгуст раскінуў рукі, як пачуўся моцны выбух, і адразу залу напоўніў трупны пах. Гэтым сваім учынкам кароль назаўсёды пазбавіў душу Барбары спакою і пастаяннага прыстанішча. Цяпер ёй вечна блукаць па свеце. 3 цягам часу і апынуўся прывід у сценах Нясвіжскага замка.
Легенда гэта — выдумка, ды ўсё ж... Мнішак і Твардоўскі, аказваецца, канкрэтныя гістарычныя асобы. I сёння ў Ягелонскай бібліятэцы ў Кракаве могуць паказаць кнігі, якія належалі Твардоўскаму, а на іх ёсць адбітак рукі... д’ябла. Сцвярджаюць, што Твардоўскі прадаў сваю душу яму, але паставіў умову, каб той забраў яе пасля смерці, калі Твардоўскі будзе ў Рыме. У Рым Твардоўскі, праўда, не трапіў, але памёр у карчме пад такой на звай. Гэтая легенда, як вядома, у свой час зацікавіла Адама Міцкевіча.
4 А. Марціновіч
97
Згодна падання, у час адной варажбы Твардоўскі ўба чыў жанчыну, вельмі падобную на Барбару Радзівіл і прадказаў Жыгімонту Аўгусту, што яна хутка стане яго жонкай. Сапраўды, праз шмат гадоў кароль жаніўся ў чацвёрты раз і жонку яго таксама звалі Барбара... Барбара Гіжанка. У рысах яе вельмі многае нагадвала Барбару Радзівіл.
Як бачым, у лёсе Барбары Радзівіл перапляліся два пачаткі — рэальны і легендарны. Часам цяжка сказаць, наколькі паданне далёкае ад сапраўдных падзей ці блізкае ім.
Як бы там ні было, а многія бачылі ў Нясвіжскім замку постаць загадкавай Чорнай дамы. Уяўленне, народжанае багатай фантазіяй? Ілюзія, што абавязкова з’явіцца, калі на нешта асабліва скіраваць сваю ўвагу?
Юрась таксама так думаў, пакуль змрочнай восеньскай ноччу сам не ўбачыў у пакоі Чорную даму...
ТРЫМАЎ СЦЯГ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ
Леў Сапега
Жнвнте же, Сапегове, всн в многне лета, Ваша слава слыть будеть, покуль
станеть света.
Подавайте ж потомкам, што маете с предков, Ведь же н вашнх справ ввесь свет
полон светков.
Андрэй Рымша
арункі атрымаліся — ворагу не пазайздросціш. Як у той прымаўцы гаворыцца: трапіў у нерат — ні ўзад ні ўперад. А наначатку, як падумаць, усё найлепшым чынам складвалася. Праўда, у дачыненні да яго самога, Л. Caneri. Калі ў 1579 годзе аднавілася вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай за вызваленне земляў, захопленых у свой час царом Іванам IV Жахлівым, Леў Сапега, не доўга думаючы, узяўся за зброю, стварыў уласную харугву. Балазе займеў пасля смерці бацькі ў спадчыну немалыя сродкі. Іх і выкарыстаў не на ўцехі і забавы — ішоў Л. Сапегу тады толькі дваццаць другі год,— а на абарону Айчыны.
Смела змагаўся пад Псковам, Вялікімі Лукамі. He толькі камандаваў іншымі, а і сам, не задумваючыся, кідаўся ў бой, паказваючы прыклад падначаленым. Адбы валася гэта, можна сказаць, на вачах самога караля Польшчы (ён жа адначасова з’яўляўся і вялікім князем Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага) Сцянана Батуры. Той па вартасцях ацаніў баявое майстэрства Л. Сапегі, яго адданасць уладзе. 4 лютага 1580 года С. Батура прызначыў Л. Сапегу сакратаром Вялікага Княства. А ўжо ў 1581 годзе Л. Сапега стаў найвышэйшым пісарам Дзяржаўнай канцылярыі княства.
Рэдка каму даводзілася так хутка і паспяхова пачы наць сваю палітычную кар’еру, у маладым узросце апы
99
нуцца сваім чалавекам у вышэйшых эшалонах улады. Усё ішло як мае быць, ды ўзнікла новая небяспека над Айчы най. Восенню 1583 года праз Дунай пераправіліся аб’яднаныя войскі Асманскай імперыі і крымскіх татараў. Ім удалося падысці ажно да Камянца, дзе і размясціліся лагерам. Становішча ўзнікла трывожнае. ІІа сутнасці, Рэчы Паспалітай неабходна было весці вайну і з туркамі, і з Маскоўскай дзяржавай, што таксама не адмаўлялася ад захопніцкіх планаў. У такім разе выйсце бачылася ў тым, каб любой цаной заключыць мір з Масквой.
Складанасць моманта, як ніхто іншы, разумеў С. Бату ра. Пасля разваг роздуму, ён і прыйшоў да думкі, што неабходна накіраваць да Івана IV спецыяльнае пасольства, якое і павінна было дабіцца заключэння міру. Вось толькі хто б мог яго ўзначаліць?! Кандыдатуры адпадалі адна за другой. Той не марудлівы ў дзеяннях, аглядкавы, баіцца браць на сябе адказнасць... Гэты, як быццам, і ра шучы, але не дыпламат, сячэ, як кажуць, зза пляча... Трэці ні ў якім разе не адступіць ад загадзя ўзгодненай праграмы, у патрэбны момант не праявіць ініцыятывы. С. Батура ўсё больш схіляўся, што лепш будзе, калі пасольства ў Маскве ўзначаліць ніхто іншы, а Л. Сапега.
На тым і парашылі. Праўда, як не прыспешваў час, у дарогу збіраліся не адзін месяц, загадзя абдумвалі, здавалася б, самыя дробязі. Ды і былі звычаі, якія ні ў якім разе нельга парушаць. У абавязковым парадку з такімі пасольствамі везліся дарагія ііадарункі — каштоўныя залатыя і сярэбраныя вырабы, зброя, нават пародзістыя коні, карэты. Набіралася дарункаў на цэлы абоз, што не на адну вярсту расцягваўся. Абоз быў гатовы к вясне 1584 года. Разам з Л. Сапегам у Маскву ехала яшчэ 275 чалавек, з іх — 29 купцоў, якія размясцілі тавары на 177 вазах.
Неспадзеўкі пачаліся пад Мажайскам, калі, здавала ся, цяжкасці ўжо мінуліся. Нечакана наперадзе з’явіўся ганец з Масквы, загадаў спыніцца і чакаць. Пачакаць можна было б, калі б не прыстаўленая маскоўцамі да абоза варта. Сапраўды ўжо: ні ўзад ні ўперад. Выпадкова даведаліся, што Іван IV Жахлівы начакана памёр. Л. Сапега аднак і падумаць не мог, каб вяртацца назад. Самалюбства не дазваляла гэта зрабіць, ды і добра разу меў, што заключэнне міру з Маскоўскай дзяржавай — шлях да ўратавання Рэчы Паспалітай.. Відаць, усведамлялі складанасць становішча і ў Маскве, таму праз некалькі
100
дзён усё ж загадалі пасольству рухацца наперад. Рэчпаспалітыя пасланцы было ўзрадаваліся, што няпэўнасці мінуліся, але неўзабаве аказалася — спадзяванні на лепшае марныя. Хоць у Маскве і паведамілі афіцыйна аб смерці манарха і ўзыходжанні на трон яго сына Фёдара Іванавіча, чамусьці да прыезджых паставіліся, як да ворагаў. Нават самога Л. Сапегу ўзялі пад варту, ды так старанна «аберагалі», што нават дзіркі ў плоце вакол пасольскай рэзідэнцыі пазатыкалі.