• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    Яшчэ б адно непаразуменне і Л. Сапега гатовы быў пакінуць урад. Ды нездарма кажуць: не было шчасця, але няшчасце дапамагло. Зноў узнікла небяспека вайны з тур камі і татарамі. Л. Сапега ж, як ужо вядома, карыстаўся вялікім аўтарытэтам пры двары, на яго і вырашыў зрабіць стаўку Жыгімонт Ваза. Нават даручыў кіраўніцтва працай па стварэнню новага, Трэцяга Статута княства.
    Камісія, якой даваліся гэтыя паўнамоцтвы, была створана адразу ж пасля Люблінскай уніі. Ёй ставілася задача перапрацаваць Статут 1566 года адпаведна ўмоў новай дамоўленасці і новага статута Вялікага княства. Але камісія працавала марудна, справа па сутнасці не прасоўвалася наперад.
    105
    Калі ж камісію ўзначаліў Л. Сапега, хапіла двух гадоў, каб чаканы Статут быў гатовы. У 1588 годзе падканцлер выдаў яго за ўласныя сродкі ў Вільні. У выданні, якое і ўвайвіло ў гісторыю пад назвай Статут 1588 года Вялікага княства Літоўскага, быў змешчаны партрэт Жыгімонта Вазы, выява герба Л. Сапегі, панегі рык, навісаны беларускім наэтам Андрэем Рымшам.
    Сам жа Л. Сапега напісаў дзве прадмовы, з якіх бачна якое вялікае значэнне надаваў ён кодэксу закона, што гарантавалі палітычную, эканамічную і культурную неза лежнасць Княства. Артыкулы Статута найлепшае пацвярджэнне, наколькі Л. Сапега прагледзеў усё далёка наперад у памкненнях, каб беларуская дзяржава адчувала сябе самастойнай. У прыватнасці, агаворвалася, што землі, якія належаць Княству, не могуць перадавацца нікому з чужынцаў. Калі ж хто і атрымае іх, дык мусіць даць прысягу ў «вернасці і жычлівасці» дзяржаве. На ўсёй тэрыторыі Княства беларуская мова аб’яўлялася дзяржаўнай: «а пісар земскі мае паруску, словамі рускімі ўсе лісты, выпісы і словы пісаць, а не нейкай іншай мовай». (У той час пад рускай мовай мелася на ўвазе цяперашняя беларуская, гэтаксама пад Літвой неабходна падразумеваць Беларусь). Найвышэйшым заканадаўчым органам Вя лікага Княства лічыўся Вольны Сойм. Тым самым, адда ваўся прыярытэт калектыўнаму меркаванню ў нрыняцці найбольш важных рашэнняў і законаў. Л. Сапега, спасылаючыся на прыклады з гісторыі, падкрэсліваў, што нават найгоршае права куды лепей, чым неабмежаваная ўлада адной асобы.
    Намнога абганяў свой час Л. Сапега, калі пісаў зако ны. Аб яго празорлівасці яскрава сведчыць, скажам, тое, што ў Статуце агаворвалася пакаранне за варварскія адносіны да прыроды.
    Статут 1588 года дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі 250 гадоў. Афіцыйна ён быў адмоўлены ў Віцебскай і Магілёўскай губернях у 1831 годзе, а ў Мінскай, Гродзенскай і Віленскай — у 1840 годзе. Гэты Статут для свайго часу стаў самым выдатным зборам законаў у Еўроне і аказаў уплыў на развіццё права Расіі, Польшчы, Украі ны, Латвіі і Эстоніі. Аб стаўленні да Статута сучаснікаў відаць найлепей з прамовы на сойме ў 1791 годзе вядомага палітычнага дзеяча Рэчы Паспалітай: «Я кажу аб той кнізе, аб якой нельга не ўспомніць без вялікага захаплен ня... Статут робіць павагу чалавечаму розуму... складзены
    106
    так разумна, асабліва ў адносінах відаў пакарання, што яго можна лічыць самай дасканалай кнігай законаў ва ўсёй Еўропе».
    Ішоў Л. Сапегу толькі трыццаць другі год. Жыццё па сутнасці яшчэ пачыналася. He кожнаму ўдаецца ў такім узросце дабіцца гэткай павагі і прызнання. Палітычная фартуна па ранейшаму ўсміхалася яму. У 1589 годзе Л. Сапега стаў канцлерам Літоўскага Княства. Як быццам, уся ўлада сканцэнтравалася ў яго руках. На самой жа справе, яна была, і яе, як ні дзіўна, не было. Асабліва, калі гэта гычылася прызначэнняў на розныя пасады, у тым ліку царкоўныя. Тут паранейшаму апошняе слова заставалася за каралём, чым і не забываўся пакарыстацца Жыгі монт Ваза. Аднак Л. Сапега не быў бы Л. Сапегам, калі б моўчкі назіраў за парушэннем законаў дзяржавы.
    Аб тым, што канцлер не адступіць ні на крок, калі неабходна кіравацца ў дзеяннях Статутам 1588 года, засведчыў канфлікт, які ўзнік у Л. Сапегі з Жыгімонтам Вазай пасля таго, як кароль вырашыў прызначыць на вызваленую віленскую каталіцкую кафедру паляка Бяр нарда Мацеўскага. Згодна законаў Княства, гэтую пасаду ні палякі, ні іншыя чужынцы займаць не маглі. Тым не менш, Жыгімонт Ваза настойваў на сваім, але Л. Сапега не збіраўся адступаць. Ён адмовіўся ставіць пячатку на рашэннях, падпісаных Б. Мацеўскім. Канфлікт працягваўся ажно дзесяць гадоў. Перамог усё такі Л. Сапега: 25 красавіка 1600 года кафедру ўзначаліў беларус Бене дыкт Война.
    Здзіўляючая прынцыповасць! Аднак не толькі прынцыповасць, а і сумленнасць. He забудзем жа, што сам Л. Сапега незадоўга да гэтага канфлікту прыняў каталіцкую веру. I ўсё ж абараняў не інтарэсы сваёй канфесіі, што ў рэшце рэшт было б лагічным. Абараняў закон. Інакш і не мог рабіць. Патрабуючы выканання законаў ад іншых, у першую чаргу сам вымушаны быў кіравацца ў паўсядзённых дзеяннях артыкуламі Статута. Як не прыгадаць у сувязі з гэтым яшчэ адзін ліст Л. Caneri: «Я каталік і з ласкі Боскай каталіком жадаю памерці, ды сунакой сваёй Айчыны да апошніх дзён берагчы буду».
    Жыгімонт Ваза, нарэшце, вымушаны быў змірыцца з настойлівасцю і патрабавальнасцю Л. Сапегі, прыслухоўвацца да яго меркаванняў. Усе дакументы, якія паступалі ад караля, нарэшце візіраваліся Л. Сапегам, ён ставіў пячатку і толькі пасля гэтага яны набывалі сілу абавязковых для выканання.
    107
    Ішлі гады, аўтарытэт Л. Сапегі быў відавочны, да яго голасу прыслухоўваліся, з ім раіліся пры вырашэнні самых складаных дзяржаўных пытанняў. А праблем у жыцці Вялікага Княства хапала і адна з найбольш вострых з іх была звязана з верай. На тэрыторыі беларускай дзяржавы суседнічалі розныя канфесіі — каталіцкая, права слаўная, пратэстанцкая, іўдзейская і нават мусульман ская. Узнікла неабходнасць дабіцца паміж вернікамі хоць нейкага аб’яднання, у прыватнасці, саюза, уніі паміж пратэстантамі і каталікамі. За аб’яднанне выступаў і Л. Сапега, хоць, як высветлілася, жаданых вынікаў яно не прынесла. Паранейшаму на рэлігійнай глебе адбывалі ся непаразуменні. Што ж, і дыпламатычныя загады не заў сёды даюць жаданыя вынікі, аднак гэта не значыць, што іх не трэба рабіць.
    У паветры запахла вайной са Швецыяй. Гэта было выклікана тым, што Жыгімонт Ваза пачаў прэтэндаваць пасля смерці бацькі на яго карону. Існавала небяспека, што на баку Швецыі выступіць Расія. Вось тут і ўспомні лі пра колішнія плённыя перамовы аб міры, зробленыя Л. Сапегам.
    Восенню 1600 года ён і накіраваўся са спецыяльным пасольствам да Барыса Гадунова. Давялося куды цяжэй, чым у 1584 годзе. Аднак у пачатку 1602 года ўсё ж быў заключаны мір ажно на дваццаць два гады.
    Ды палітыка паненка ганарлівая. He кожны асмеліцца сказаць, што яна прыпаднясе праз некаторы час. Перамір’е парушыў Ілжэдзмітрый I. Вядомы гісторык С. Салаўёў выказваў меркаванне, што гэта быў стаўленнік самога Л. Сапегі. Маўляў, канцлер выхоўваў яго, даводзячы таму, што ў свой час выратаваў яго ад падасланых у Вугліч Барысам Гадуновым забойцаў. Як бы там ні было, 15 студзеня 1609 года прапанова Л. Сапегі пачаць вайну з Маскоўскай дзяржавай, была ўхвалена на Варшаўскім Сойме.
    У Вялікім Княстве разлічвалі на хуткую перамогу. Сам Л. Сапега са сваім корпусам пачаў аблогу Смаленска, яго падтрымала каралеўскае войска. Але горад аказаўся моцным арэшкам. Яго здолелі ўзяць штурмам толькі 3 чэрвеня 1611 года. 3 жаданнем Л. Сапегі пасадзіць на маскоўскі трон сына Жыгімонта III Жахлівага давяло ся пачакаць. Неабходна было сабрацца з сіламі.
    Чарговы паход на Маскву канцлер узначаліў у 1617 годзе. Восенню наступнага года пачаўся штурм расійскай
    108
    сталіцы. Праўда, гэта поспеху не дало. Разумеючы, што перамогі яму не бачыць, Л. Сапега зрабіў «ход канём», першым загаварыў аб перамір’і. А паколькі стаў ініцыятарам, змог дыктаваць свае ўмовы. Маскоўцы было заўпарціліся, не жадаючы ісці на прапановы Л. Санегі, але ён катэгарычна заявіў, што ў такім разе адразу ж загадае войску наступаць. Паколькі і пры маскоўскім двары не былі цалкам упэўнены ва ўласных сілах, згадзіліся на падпісанне міру на 14 гадоў і 6 месяцаў. У выніку яго Вялікаму Княству былі вернуты Смаленск, Старадуб, Папова Гара, Чарнігаў, Белы, Дарагабуж, Трубчаўск, He вель, Себеж, Сярпейск, Красен, НоўгарадСеверскі, Вя ліжская вобласць і Манастырскае гарадзішча.
    Пасаду канцлера Л. Сапега займаў да 1624 года. Ня гледзячы на пажылы ўзрост, яму давялося прыняць удзел яшчэ ў адной вайне, калі на землі Вялікага Княства ўварваўся шведскі кароль Густаў Адольф. Л. Сапега ўзяў на сябе галоўнае камандаванне сіламі Княства, ахвяраваў на абарону Айчыны ўласныя грошы. Прыклад бацькі ўзяў яго сын Ян, маршалак Княства, які таксама ўзброіў харугву і вадзіў яе ў бой. Захопніцкія планы шведскага караля праваліліся, у верасні 1629 года быў падпісаны мір.
    Старасць заўсёды прыходзіць непрыкметна. Падкрала ся яна і да Л. Сапегі. Цяжар гадоў успрыняў ён спакойна і, можна сказаць, з годнасцю. Будучы віленскім ваяводам, апошнія гады (памёр 7 ліпеня 1633 года, пахаваны ў касцёле святога Міхаіла ў Вільні) займаўся ўпарадка ваннем Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, прасцей кажучы — архівам Дзяржаўнай канцылярыі Княства. Гэта ўнікальны збор, у якім на сённяшні дзень захаваны дакументы XIV — XVIII стагоддзяў. Яны налічваюць каля 556 тамоў, у якіх у храналагічным парадку занатаваны ўсе важнейшыя падзеі ў гісторыі беларускай дзяржавы, пачынаючы з 1386 года.
    Ужо сама праца над сістэматызацыяй Метрыкі заслугоўвае таго, каб назваць яе сапраўдным подзвігам Л. Caneri. А жыццё яго? Глыбокае вызначэнне зробленаму Л. Са пегам на ніве нацыянальнага Адраджэння даў яшчэ ў 1933 годзе М. Шкялёнак, напісаўшы артыкул «У трохсотныя ўгодкі смерці Вялікага Канцлера Льва Сапегі» (пад назвай «Леў Сапега» ён перадрукаваны ў першым нумары часопіса «Спадчына» за 1991 год): «Дзейнасць Сапегі не ўратавала Вялікага Княства і беларускай культуры ад
    109
    пазнейшага заняпаду. Тлумачыцца гэта тымі вялікімі супярэчнасцямі ўнутранага жыцця Вялікага Княства, якіх нават Сапегу, нягледзячы на здзіўляючыя высілкі з яго боку, не ўдалося знішчыць. I ўсё ж такі эпоха Сапегі застанецца назаўсёды ў гісторыі беларускага наро да і яго культуры залатой парой, а магутная постаць Вялі кага Канцлера будзе заўсёды яскравым доказам вялікіх творчых высілкаў, схаваных у беларускім народзе».