• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    Дзён пятнаццаць знаходзіўся Л. Сапега ў няведанні, але 12 красавіка 1584 года яму ўсё ж наладзілі аўдыенцыю. Гэта і ўзрадавала, і засмуціла, бо адразу высветлілася, што сярод маскоўскіх баяр няма згоды, кожны кіруецца не інтарэсамі дзяржавы, а сваімі карыслівымі памкненнямі. Да ўсяго ўзніклі і дыпламатычныя фармальнасці. Граматы, пасланні, якія прывёз Л. Сапега, адрасаваліся Івану IV. Заставалася любой цаной дабіц ца, каб маскоўскія ўлады дазволілі самому вярнуцца да караля за новымі дакументамі, ці зрабіць гэта праз пасыльных. 3 цяжкасцю, але баяры пагадзіліся на апошнім варыянце.
    Зноў пацягнуліся для Л. Сапегі дні няведання. Ён, канечне, верыў, што С. Батура перапіша граматы, па сланні на імя Фёдара Іванавіча. Ды толькі ці дачакаюцца іх у Маскве, ці не адмовяцца ад падпісання міру? А гэта — вайна, вайна на два франты. I не толькі пагроза Рэчы Паспалітай (згодна Люблінскай уніі 1569 года так стала называцца федэратыўнае аб’яднанне двух дзяржаў — Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага). Узнікла небяспека цэласнасці і Літоўскага Княства.
    Значыць, любой цаной неабходна выйграць час. Добра яшчэ пашанцавала, што на гэты раз не ізалявалі, не трымалі пад вартай. Л. Сапега, па магчымасці, сустракаўся з князем Фёдарам Міхайлавічам Трубяцкім, меў перамовы і з Фёдарам Барысавічам Гадуновым, ды яшчэ некаторымі найбольш уплывовымі баярамі, у якіх бачыў мужоў дзяржаўных, людзей найперш гатовых пра бяспеку Радзімы дбаць, а не пра саміх сябе, кіравацца ўласнымі інтарэсамі. Яны абяцалі пасадзейнічаць у заключэнні міру, схіліць да такога рашэння цара.
    Праўда, хутка аказалася, што нітачка надзеі, якая нечакана з’явілася, пачала рвацца. Яшчэ не паспелі вярнуцца ганцы назад, як у Маскве з новай вастрынёй разгарнулася барацьба. Ад слоўных перапалак асобныя баяры
    101
    перайшлі да адкрытага супрацьстаяння, Калі Багдан Бельскі са сваімі стральцамі акружыў Крэмль, пралілася кроў.
    Леў Сапега ў гэтыя дні гатовы быў богу маліцца, каб барацьба ў лагеры баяраў не зайшла далей. Як і заўсёды ў падобныя крытычныя моманты, не за сябе хваляваўся, хоць, безумоўна, не выключаў і варыянту, што маскоўцы могуць пачаць граміць пасольства, шукаючы ворагаў сярод чужынцаў. Разумеў, для дзяржаўных узаемаадносін стано вішча надзвычай драматычнае, горшага і не прыдумаеш. Вытрымка і развага — усё болей сыходзімся на гэтым — адзінае выратаванне.
    Нарэшце ганцы вярнуліся ад С. Батуры. Жаданыя граматы, пасланні, іншыя афіцыйныя дакументы, без якіх аб мірных перамовах і гаворка не магла ісці, былі ў руках Л. Сапегі. Толькі баяўся, каб не паспелі баяры наўздзейнічаць на Фёдара Іванавіча. Канечне, Трубяцкі з Гадуновым на такое, вядома, не пойдуць, яны людзі разважлівыя... А меў на ўвазе ўсіх тых авантурыстаў, якія аціраліся вакол царскага двара, прагнучы, каб урваць сабе як мага большы кавалак.
    Хаця дарэмна яны думалі, што ён не разумеў іх хітрасцей. Кім кім, а быць у час перагавораў белай варонай, Л. Сапега не збіраўся. Рашыўся адразу ісці ў наступ. Канечне, гэта з маральнага боку парознаму можна растлу мачыць. Ды палітыка ёсць палітыка, у ёй, бывае, зусім не да маралізатарства, і эмоцыі часам трэба ўбок адкідваць. Як хочаш, так і круціся.
    А задумаў Л. Сапега вось што... 3 першых жа мінут сустрэчы з Фёдарам Іванавічам, калі прайшлі абавязковыя ў падобных выпадках дыпламатычныя фармальнасці, ён ашаламіў цара паведамленнем, што туркі рыхтуюцца да вайны з рускімі. Ды і яшчэ, маўляў, збіраюцца хаўруса ваць з Рэччу Паспалітай, разлічваюць мірнае пагадненне падпісаць, каб сумесна выступіць супраць Крамля.
    Як і чакаў Л. Санега, цар паверыў яму. He валодаючы сабой, Фёдар Іванавіч прыўзняўся на троне, закрычаў:
    — Што? Ваяваць з намі?!
    3 вуснаў яго ліўся суцэльны паток абуральнапагрозлі вых слоў, да якіх Л. Сапега і не сіліўся прыслухацца. Справа была на палову зроблена, а гэта галоўнае. Цяпер ужо Фёдар Іванавіч мусіць шукаць выйсце са становішча, а паколькі паверыў, значыць, усё роўна пойдзе на падпісанне міру. А яіпчэ, вядома, абавязкова будзе адга
    102
    ворваць, каб Рэч Паспалітая не ішла на хаўрус з Асманскай імперыяй... Удакладненні, канечне, зоймуць некаль кі дзён, але ў зыходзе перагавораў Л. Сапега не сумняваўся.
    Так і сталася. Хутка быў падпісаны чаканы дзесяціга довы мір паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалі тай. Дыпламатычныя захады і манеўры дазволілі Л. Сапегу дабіцца і, здавалася б, зусім немагчымага. Ён нерака наў цара, каб той вызваліў з палону 90 чалавек. Больш таго, без ніякага выкупу.
    Выпадак не такі і часты ў дыпламатыі. Па сутнасці, чалавек новы ў ёй, Л. Сапега дамогся таго, што не заўсёды ўдавалася зрабіць нават вельмі вопытным і спрактыкаваным пасольнікам. С. Батура, вядома, не прамінуў вы падку, каб аддзячыць свайго пасланца. Л. Сапега атрымаў Слонімскае староства, a 2 лютага 1585 года стаў падканцлерам Вялікага Княства. Ішоў Л. Сапегу тады дваццаць восьмы год.
    ...Род Сапегаў — адзін з самых старых на Беларусі. Агінскія, Алелькавічы, Валовічы, Хадкевічы... Гэта ўсё тыя дынастыі, якія ў розныя часы шмат зрабілі дзеля ўмацавання роднага краю, ператварэння яго ў дзяржаву. У гэтых і іншых радах заўсёды дбалі і аб адукацыі дзяцей. He выключэннем былі бацькі Л. Сапегі — стара ста драгічынскі і ваявода падляскі Іван Іванавіч Сане га і княгіня Багдася Друцкая Сакалінская. Падчас на раджэння Леўчыка — 4 красавіка 1557 года — яны жылі ў сваім маёнтку Астроўна (сустракаецца і іншая назва — Астравок). Як мяркуюць даследчыкі, гэта, мабыць, адна з цяперашніх вёсак у Бешанковіцкім раёне.
    He споўнілася хлопчыку яшчэ і сем гадоў, як бацькі накіравалі яго на вучобу ў Нясвіж, дзе пры двары Міка лая Радзівіла Чорнага працавала вядомая пратэстанцкая школа. Л. Сапега акунуўся ў атмасферу паважнага стаў лення да навукі. Як вядома, тады ў Нясвіжы працавалі знакамітыя беларускія асветнікі, выдаўцы Сымон Будны, Мацвей Кавячынскі, Лаўрэнцій Крышкоўскі, а таксама запрошаныя з многіх краін, выдатныя дзеячы культуры і навукоўцы замежжа. Пры двары была вельмі багатая бібліятэка, у якой, сярод іншых кніг, знаходзіўся і «Катэхізіс», выдадзены С. Будным у 1562 годзе тут жа, у Нясвіжы.
    Леў Сапега праявіў вялікую цікавасць да навукі, авалодаў беларускай, польскай, лацінскай, нямецкай, грэ
    103
    часкай мовамі. Ужо ў гэтым раннім узросце ён паказаў сябе чалавекам таленавітым. Гэтага не мог не заўважыць Мікалай Радзівіл Чорны, калі ён у 1670 годзе накіроўваў сваіх сыноў Станіслава і Юрыя вучыцца ў Лейпцыгскі універсітэт, паслаў з імі і Л. Сапегу, як найбольш падрыхтаванага вучня. Ва ўніверсітэце ён вывучаў юрыдыч ныя навукі, гісторыю рымскага і царкоўнага права. Атры маўшы адукацыю, вярнуўся на Бацькаўшчыну.
    Шкада, але большменш пэўных звесткаў пра яго заняткі пасля вяртання ў Вялікае Княства ў архівах не захавалася. Адно вядома, што калі выбралі каралём Рэчы Паспалітай С. Батуру, ён, па просьбе князя Мікалая Радзівіла Рудога, узяў Л. Сапегу да сябе на службу. Паверыў у хадайніцтва, у якім значылася нямала добрых слоў, і не памыліўся. Асабліва С. Батура пераканаўся, што Л. Сапега цудоўна ведае законы, права, у час так званага задворнага каралеўскага суда. Якраз разглядалася маёмасная справа Сапегістарэйшага. Выступаючы ў ролі адваката, Л. Сапега выявіў дасканалае веданне лацінскай мовы, а аргументуючы свае довады цытаваў па памяці цэлыя раздзелы Статута Вялікага княства Літоўскага 1566 года — на той час асноўнага зводу законаў дзяржавы. Судовы працэс, як і чакалася, быў выйграны. Усе абвіна вачванні ў адносінах да Л. Сапегі зза іх нядоказнасці знялі.
    ...Стаўшы падканцлерам, Л. Сапега пачаў у першую чаргу абараняць інтарэсы Вялікага Княства. Часам яму даводзілася проста ігнараваць пастановы уніі і сумесных соймаў, калі разумеў — выкананне іх не пойдзе на ка рысць беларускай дзяржаве. А такіх выпадкаў назіралася нямала, бо, хоць згодна Люблінскай уніі, становішча Польшчы і Літоўскага княства з’яўлялася аднолькавым, на самой справе ўзнікла пагроза поўнага пераходу кіраўніцтва да Кароны.
    Небяспека ўзрасла пасля нечаканай смерці ў 1586 годзе С. Батуры (ёсць сведчанні, што яго атруцілі палітычныя супернікі). Разгарнулася жорсткая (у тым ліку і закулісная) барацьба за карону. Сярод кандыдатаў былі сын шведскага караля Жыгімонт III Ваза, аўстрыйскі эрцгерцаг Максімільян і маскоўскі цар Фёдар Іванавіч. Як і звычайна ў падобных выпадках, за кожным з канды датаў стаялі зацікаўленыя дзяржавы. ІІа гэты раз — Шве цыя, Аўстрыя і Расія.
    Леў Сапега спачатку падтрымліваў маскоўскага цара.
    104
    I не таму, што вельмі хацеў аб’яднацца з расійскай дзяржавай. Проста не жадаў далей мірыцца з амбіцыйнасцю польскіх паноў, баяўся за будучую дзяржаўнасць Літоўскага Княства. Лічыў, што небяспека ад Расіі меншая, чым ад Швецыі і Аўстрыі. Хаця ў гэтай барацьбе праяў ляў сябе тонкім дыпламатам, улічваў палітычную кан’юнктуру. Адчуўшы, што ў стаўленні на Фёдара Іванавіча яго «карта» бітая, разам з аднадумцамі пачаў падтрымліваць Жыгімонта Вазу, але выставіў шэраг умоў, якія б пры яго выбранні, дазволілі б Літоўскаму Княству ў рамках Рэчы Паспалітай заставацца дзяржавай.
    Жыгімонт III Ваза прыняў умовы, ды, сеўшы на прастол, пра ўсё забыўся. Для Сапегі пачаліся далёка не лепшыя часы. Як цяжка даводзілася яму, бачна з яго перапіскі з віленскім ваяводам Крыштофам Радзівілам (матэрыялы захоўваюцца ў польскіх архівах).
    У лісце ад 17 лютага 1588 года, напрыклад, ён паведамляў: «Кароль казаў, што больш палякам павінен, чымся Літве, бо яму палякі больш зычлівасці паказалі, як Літва. I не толькі гэтак кажа, але і робіць. Ужо там больш палякі ў нас дастаюць (маецца на ўвазе Вялікае Княства — A. М.), чымся сама Літва; ліцвіну ж адмовяць, а паляку... дадуць». Яшчэ больш трывожны ліст ад 7 чэрвеня таго ж года: «Не толькі я, але і ўвесь народ наш ёсць у вельмі лёгкім паважанні ў караля; жыву тут толькі дзеля формы; аўдыенцыі ніяк не магу дабіцца і не хачу больш падноскаў абіваць». Момант ва ўзаемаадносінах паміж Л. Сапегам і Жыгімонтам Вазай, як сведчыць пісьмо ад 15 ліпеня 1588 года, настаў крытычны. Падканцлер прама заяўляў: «Не хачу быць praforma пры двары і слухаць знявагі ў адрас свайго ўраду, бо кіруе камора, а ўраднікі — непатрэбныя».