• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    Невядома, колькі 6 ён яшчэ знаходзіўся ў Мілане. Магчыма, з цягам часу і ў Маскву сабраўся б, але далейшы
    362
    лёс павярнуўся зусім не так, як хацелася. Нарэшце прыйшла чаканая вестка з Шэйпіч. Яна ўзрадавала і разам з тым засмуціла. Маці вярнулася ў родныя мясціны, толькі адчувала сябе вельмі кепска, хацела пабачыць яго, любага сына. He раздумваючы, сабраўся ў дарогу — як ніяк, а не бачыліся ажно шаснаццаць гадоў.
    Оперную кар’еру давялося прадоўжыць у Познані. Нялёгка давялося, бо ўсе ведалі, што М. Забэйда Суміцкі беларус, а як да беларусаў тады ставіліся ў Польшчы, таксама вядома. У Польшчы няма беларусаў — заяўлялі афіцыйныя органы. А калі ўлічыць, што ў М. Забэйды Суміцкага быў талент куды больш значны, чым у асобных польскіх спевакоў, яму не пазайздросціш. Стаўленне крыху змянілася па прыездзе ў 1936 годзе ў Варшаву. Хаця і там знаходзіліся тыя, хто ніяк не мог зразумець, па вовіта гэты спявак, які прайшоў італьянскую школу, вы конвае нейкія беларускія песні. А ён увагі на гэта не звяртаў. Уключаў мелодыі сваёй радзімы ў свае канцэрт ныя праграмы. Рабіў гэта часта і ахвотна.
    У Варшаве заспеў М. Забэйда Суміцкі і пачатак другой сусветнай вайны. Атрымалася так, што ў чарговы раз цяжка хварэў, таму і гаворкі не магло ісці аб тым, каб пакінуць палаючы горад, хоць родзічы і спрабавалі Мі хасю Іванавічу дапамагчы.
    Вырваўся з Варшавы толькі ў маі 1940 года. Выжыў, нягледзячы ні на што... I на вуліцы быў кантужаны, і ў разбураным доме засыпала. Перажыў смерць нявесты, якую расстралялі фашысты... А ў Празе, куды прыехаў, здавалася, пра вайну зусім не думаюць. Прынамсі, 12 кас трычніка, калі даў свой першы канцэрт у Сметанавай зале, яблыку, як кажуць, не было дзе ўпасці. Сабралася больш тысячы ўдзячных слухачоў. Розныя творы выконваў перад імі М. Забэйда Суміцкі, але гэтая вечарына для праж скай публікі была адметная тым, што яна ўпершыню пачу ла беларускія песні.
    Папулярнасць спевака зацікавіла і немцаў. Аднак у іх быў свой інтарэс. Хутка пасля нападу Германіі на Савецкі Саюз М. ЗабэйдаСуміцкі быў выкліканы ў Берлін. Яму прапанавалі прыняць удзел у стварэнні сгіе цыяльных беларускіх радыёперадач. Адмовіўся... I першы раз, і другі. Пранясло, бо з’явіўся на гэтую работу добраахвотнік.
    He знайшоў М. Забэйда Суміцкі агульнай мовы з фашыстамі і ў Празе. Давялося, снаслаўшыся на здароўе, пайсці з тэатра.
    363
    Тым не менш, з канцэртамі ў час вайны выступаў. У розных гарадах, на Беларусі таксама. Гэтага афіцыйныя савецкія ўлады пасля вызвалення яму дараваць не змаглі. Толькі адзін раз, у 1963 годзе, дазволілі Міхасю Іванавічу прыехаць на Бацькаўшчыну, а больш, як ні рваўся, не пускалі.
    ІПто ж, з маральнага боку ў такім прысудзе, як быццам, усё і правільна. А калі чыста пачалавечы паставіцца? Уявіць сябе хоць на імгненне на месцы М. ЗабэйдыСуміцкага. Паўсюдна гінуць людзі, разпораз спевака выклікаюць у гестапа... I кожны чарговы выклік можа стаць апошнім!
    А ці не было тое, на што ён рашыўся ў гэтай складанай сітуацыі, адзіна прыймальным? Слова самому М. ЗабэйдуСуміцкаму: «Фашысты стараліся натраўляць адзін народ на другі (раздзяляй і валодай), каб выкарыстаць іх спрэчкі ў сваіх інтарэсах. Я стараўся (выдзелена самім Міхасём Іванавічам. — A. М.) песняю людзей з’ядноўваць, стараўся закрануць найдалікатнейшыя, найскрыцейшыя, найлепшыя струны чалавечага сэрца...
    Чаму б не паверыць і ў такое яго прызнанне. Як сведчыць ён у аўтабіяграфіі, папрасіў маці аддаваць партызанам на бінты, што яна і рабіла, яго тонкую бялізну. А тое, што праз блізкіх людзей прасіў ганарар за канцэрт перадаць барацьбітам з фашызмам?
    He хацелася верыць, а праверыць было немагчыма. Сведкі ж не засталіся. Ці не зза гэтага такі боль праступае ва ўспамінах Міхася Іванавіча: «Калі б жылі, у мяне ўсё злажылася б іначай...*
    Свае не верылі, а чужыя... Чужыя палічылі бальшавіцкім агентам, і зноў пачаліся прыводы ў гестапа. Калі гітлераўцы нічога не дамагліся, загадалі ў тэрміновым парадку пакінуць Прагу. Дапамаглі ўрачы, сказалі, што цяжкахворы. Аднак сустрэчы з гестапа на гэтым не закончыліся. Узялі ўжо ноччу, прама з ложка, прыставіўшы да скроняў пісталет. Тады і сапраўды хварэў, тэмпература за сорак падскочыла. Пашанцавала зноў, выкруціўся і з гэтага варунку.
    Прага пасля вайны назаўсёды стала для яго сваёй. Ішлі год за годам, падбіралася старасць, a М. ЗабэйдаСуміцкі ўсё жыў музыкай, якая паранейшаму паланіла яго гэтак, як і ў гады маладосці і была побач. I роднай Беларуссю жыў, што таксама знаходзілася не вельмі далёка, але дарога туды, на жаль, для яго была закрыта.
    364
    Радасць прыносілі беларускія песні, найперш, народныя, якія заўсёды любіў выконваць. «Люблю спяваць задарма»,— прызнаваўся. I спяваў, і на пласцінкі запісваў. Толькі на Беларусі іх мелі вельмі нямногія, тыя, хто, бываючы за мяжой, мог праўдамі і няпраўдамі прывесці іх.
    Аднак надзеі на вяртанне на радзіму М. ЗабэйдаСуміцкі не пакідаў. У апошнія гады жыцця нават купіў чамаданы ў дарогу. Яны прыехалі на Беларусь, але ўжо без яго, гаспадара, у чэрвені 1985 года. Як і завяшчаў Міхась Іванавіч, творчая спадчына яго трапіла «у адрас беларускага музея». Цяпер яна знаходзіцца ў фондах Цэнтральнага дзяржаўнага архівамузея літаратуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь.
    Шмат матэрыялаў, да 300 так званых умоўных спраў. Гэта і кнігі з аўтографамі вядомых пісьменнікаў, падораныя яму, і ноты, і выразкі з газет, і эпісталярная спадчына. У ёй і лісты, адрасаваныя М. ЗабэйдамСуміцкім загадкавай па сённяшні дзень Лялі. 3 іх бачна, што жанчына гэтая была значна маладзейшай за Міхася Іванавіча, як і ён, хварэла на лёгкія, а жыла хутчэй за ўсё ў Маскве.
    Перапіска працягвалася з 1954 па 1960 год. Чамусьці атрымалася так, што і на гэты раз сямейнае шчасце абмінула М. ЗабэйдуСуміцкага. Магчыма, яго каханая жыве яшчэ, і яна шмат зможа расказаць пра чалавека, які пакінуў такі адметны след у гісторыі опернага мастацтва — Беларускага мастацтва, бо хоць і жыў увесь час за межамі радзімы, М. ЗабэйдаСуміцкі належыць усё ж Беларусі. Гэтае права ён заваяваў сваім няпростым, драматычным лёсам.
    Марціновіч A.
    М 30 Зерне да зерня: Гісторыя ў асобах: Эсэ, нарысы: Для сярэд. і ст. шк. узросту / Маст. В. В. Дударанка.— Мн.: Юнацтва, 1996.— 366 с. іл.
    ISBN 9850501537.
    Хто мы? Лдкуль? Гэтыя пытанні нязменна паўстаюць перад кожным пакаленнем. Бсларуская зямля заўсёды нараджала таленты — выдатных ваяроў, навукоўцаў, палітыкаў, творцаў. Вяртанне да вытокаў — вось галоўная ідэя кнігі.
    Чытача чакае сустрэча з Рагнедай, Усяславам Чарадзеем, Ефрасінняй Полацкай, Войшалкам, Львом Сапегам... Героі кнігі — паэт Мікола Гусоўскі, кампазітары Агінскі і Манюшка, музыкант Гузікаў, мастакі Напалеон Орда, Гараўскі, Башылаў, тэатральны дзеяч Уладзіслаў Галубок, снявак ЗабэйдаСуміцкі...
    8820600000 062
    М4796	ББК 84(4Бен)6+63.3(4Бен)
    М 307(03) 96
    ЗМЕСТ
    Ой ты, княжна, ды свабодная (Рагнеда)..........................6
    Чарадзей з сівой даўніны (Усяслаў Чарадзей)...................18
    Як прамень сонечны (Ефрасіння Полацкая).......................32
    Залатавуст з Турава (Кірыла Тураўскі).........................44
    Ля вытокаў Вялікага княства (Войшалк).........................55
    Пісаў пінскі майстра (Ананія).................................66
    Песня пра Беларусь (Мікола Гусоўскі)..........................77
    Легенды і праўда Нясвіжскага замка (Барбара Радзівіл) ... 89
    Трымаў сцяг дзяржаўнасці (Леў Сапега).........................99
    Адкуль пайшоў Буквар (Спірыдон Собаль).......................111
    Цянло паўночнага ззяння (Адам КаменскіДлужык)...............122
    Пакутнае слова — свабода (Васіль Вашчыла)....................135
    3 марай аб ідэальным грамадстве (Сцяпан Міхаіл Аскерка) . . .145 Вандроўкі лекаркі з Наваградка (Саламея ГІільштыноваРусецкая) 154 Бяссонне ліпеньскай ночы (Пелагея і Кацярына Азарэвічы) . . .168 Вечна гучаць паланезу (Міхал Клеафас Агінскі)................181
    ...I на бязлістым дрэве снягір спявае (Зарыян ДаленгаХадакоўскі) 190 Душа не падарожніца (Ігнат Дамейка)..........................202
    He здаваўся ворагу «Меркурый» (Аляксандр Казарскі)...........213
    Арфей з Белай Русі (Іосіф Гузікаў)...........................224
    Занатавана для нашчадкаў (Напалеон Орда).....................239
    Журавы на Радзіму ляцяць (Станіслаў Манюшка).................249
    Шчасце — ілюстраваць класіку (Міхаіл Башылаў)................260
    Каліна — ягада гаючая (Апалінар Гараўскі)....................269
    Гэтая дзёрзкая ...Кашаварава (Варвара КашавараваРуднева) . . 280 Ён і мёртвы — наперадзе (Іван Чэрскі)........................296
    Хто вы, доктар Русель? (Мікалай Судзілоўскі).................310
    Жыў «электрычны» ...чалавек (Якуб НаркевічЁдка).............323
    3 ясным ліхтарыкам у руках (Усевалад Ігнатоўскі).............333
    Дзень абяцаў быць цудоўным (Уладзіслаў Галубок)..............345
    Песня стала мовай (Міхась ЗабэйдаСуміцкі)...................356
    Літаратурнамастацкае выданне
    МАРЦІНОВІЧ Алесь Андрэевіч
    ЗЕРНЕ ДА ЗЕРНЯ
    Гісторыя ў асобах
    Эсе, нарысы
    Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту
    Рэдактар Я. I. Хвалей
    Мастацкі рэдактар К. С. Ракіцкі Тэхнічны рэдактар А. В. Русецкая Карэктар Д. Р. Лосік
    Здадзена ў набор 15.05.95. Падпісана да друку 26.11.96. Фармат 84Х108'/з2. Папера друкарская. Гарнітура Кудрашэўская Энцыклапедычная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 19,32. Ум. фарб.адб. 19,74. Ул.выд. арк. 20,22. Тнраж 6000 экз. Зак. 854.
    Выдавецтва «Юнацтва» Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. Ліцэнзія ЛВ № 7. 220600, Мінск, Машэрава, 11.
    Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.