• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    Захады па стварэнню беларускага нацыянальнага тэатра тады прымалі Ігнат Буйніцкі, Фларыян Ждановіч, Усевалад Фальскі і іншыя. Ужо ў тым жа 1906 годзе адбыўся спектакль на колішнім хутары Пятроўшчына, цяпер мікрараён Паўднёвы Захад у Мінску. Асобныя спектаклі былі пастаўлены і ў наступныя гады. Некаторыя з іх У. Галубок глядзеў, пра іншыя чуў. Ён ужо жыў тэатрам, тэатр быў для яго той прыцягальнай сілай, уздзеянне якой з кожным днём мацнее і мацнее.
    Нарэшце, у чэрвені 1919 года заявіла аб сабе трупа I. Буйніцкага. Працавала нядоўга, ды пачатак быў зроблены. У 1913 годзе ствараецца «Першае таварыства беларускай драмы і камедыі», якім кіраваў Ф. Ждановіч. У. Галубок не хавае радасці — гэта якраз тое, што яму патрэбна, пра што марылася. Далучаецца да таварыства разам з жонкай і дочкамі. Піша п’есы «Забыўся падперазацца» (тэкст яе, на жаль, не захаваўся), «Дпошняе спатканне», «Пісаравы імяніны» і іншыя. Яны і былі па стаўлены ў тым жа 1917 годзе, калі і напісаліся.
    Пасля вызвалення Мінска ад немцаў «Першае тава
    352
    рыства...» было рэарганізавана ў Беларускі савецкі тэатр. Уладзіслаў Іосіфавіч марыць ужо аб уласным калектыве. Спрабуе стварыць тэатр на Пярэспе, ды не атрымалася. Вясной 1920 года едзе ў Слуцк, узначальвае драматычную секцыю культурнаасветнага гуртка «Папарацькветка».
    Выступае месяцдругі — і ў Слуцку, і ў Капылі... I вяртаецца ў Мінск, каб стварыць сваю трупу. Яна атрымала назву «Трупа беларускіх артыстаў пад загадам Галубка». Першы спектакль адбыўся 15 жніўня 1920 года ў Беларускім рабочым клубе. Назвы мяняліся, ды трупа працягвала працаваць ажно да 1937 года, стаўшы ўжо БДТ3 (Беларускі дзяржаўны тэатр)...
    Уладзіслаў Іосіфавіч адразу згуртаваў вакол сябе аднадумцаў. Першымі акцёрамі сталі ён сам, жонка Ядвіга Аляксандраўна, дочкі Багуслава, Вільгельміна, Эмілія, сябрысуседзі, далучыліся і пісьменнікі Алесь Дудар, Іларыён Барашка, Васіль Сташэўскі, Міхась Чарот. Але гэта ўжо крыху пазней, калі тэатр заявіў аб сабе.
    Папулярнасць трупы расла вельмі хутка. Ужо да сярэдзіны дваццатых гадоў «галубяняты» аб’ездзілі літа ральна ўсю Беларусь. За шэсць гадоў было паказана ажно 1500 спектакляў, многія з якіх адбываліся ў глухіх вёсках, куды і газеты з цяжкасцю даходзілі. He хапала сродкаў, не было з чаго рабіць рэквізіт. П’есы ж свае У. Галубок пісаў ці позняй ноччу, ці на рэпетыцыях, калі ўдавалася ўварваць вольную хвіліну, а часам і на падводзе. Бачылі акцёры, што нешта дзядзька Галубок вельмі засяроджаны, адразу разумелі, у чым прычына. Замаўкалі, сцішваліся, а ён, ні слова не кажучы, вымаў з кішэні стары блакноцік, аловак і хуценька штосьці занатоўваў.
    Так нараджаліся дыялогі ў яго п’есах «Плытагоны», «Пан Сурынта», «Суд», «Бязвінная кроў» і іншых тво рах, у якіх само жыццё паказана, ажываюць паўнакроўныя людскія характары. Ды і як жа было не ведаць гэтае жыццё, калі пасля кожнага спектакля яшчэ не адну гадзіну цягнулісядоўжыліся гаворкі з гледачамі, калі людзі расказвалі такое, пра што і ў самай выдатнай кнізе не прачытаеш.
    ...3 роздуму Уладзіслава Іосіфавіча вывеў голас старшыні сельсавета:
    — Дзядзька Галубок, прабачце, можа, у нас заначуеце? Куды ехаць, світаць пачынае?
    — Можна і застацца, — пагадзіўся Галубок. Схамя
    353
    нуўся, усміхнуўся. — Хаця нам да дарогі не прывыкаць. Цяпер што — лета, а зімой...
    I ён расказаў, як аднойчы давялося дабірацца з Негарэлага. Ехалі на санях, сама ў Піліпаўку. Ноч марозная, здаецца, сібернае паветра ўсё нутро астуджвае. He да песень ужо, не да жартаў. Некаторыя мужчыны, адчуваючы, што ногі зусім задубелі, беглі за санямі. Толькі пад’ехалі да нізіны, як убачылі, як здалёку быццам нейкія агеньчыкі ланцужком свецяцца. Спачатку не зразумелі, у чым справа, а пасля нехта крыкнуў:
    — Дык ваўкі ж гэта!
    Спалохана запішчалі дзяўчаты і жанкі, захраплі па рывіста коні. Сказаць папраўдзе, і ў яго самога мурашкі па спіне прабеглі. Але выгляду не паказаў, што страшна, сказаў, як мага спакайней:
    — Ды нас жа многа, што яны нам зробяць?
    Ваўкі таксама, мабыць, разумелі гэта. Беглі паабапал дарогі, зіркалі вачыма, але нападаць не асмельваліся. Першай зразумела, што «паляванне» не адбудзецца, ваўчыца. Яна напрасткі падалася да лесу, што віднеўся наперадзе. За ёю падаліся і ваўкі.
    — Вось гэта варункі,— заківалі галовамі мужыкі.
    — А колькі іх у нас было нечаканых выпадкаў? — як самому сабе задаў пытанне Галубок і замаўчаў.
    Бачачы гэтае яго маўчанне, старшыня сельсавета зразумеў, што і сапраўды ўжо час збірацца на начлег. Хуценька размеркавалі, каму ў якую хату ісці. Да сябе старшыня ўзяў Галубка і яшчэ некалькіх акцёраў.
    Уладзіслаў Іосіфавіч папрасіў у гаспадара прабачэння, папрасіў дазволіць хвілінудругую пабыць самнасам.
    Спусціўся агародамі да лугавіны, якая пачыналася тут жа, за агароджай. У паветры яшчэ адчувалася прахалода, але сонца ўжо адбельвала небакрай і рыхтавалася абняць, сагрэць, аблашчыць зямлю. Першыя яго промні казытліва прабегліся па траве, кранаючыся галовак красак.
    — Застацца б у гэтай вёсачцы на які дзень, — падумалася Галубку. — Такая прыгажосць наўкола. Можна было б не адзін пейзаж напісаць. А пасля выкарыстаць яго для дэкарацый.
    Так рабіў ён неаднойчы. Пры афармленні спектакляў ад паслуг мастакоў адмаўляўся, сам маляваў дэкарацыі.
    — А дзень абяцае быць цудоўным! — сказаў уголас і пакрочыў дахаты.
    354
    Ішоў толькі 1925 год. Праз тры гады яму, першаму сярод беларускіх тэатральных дзеячаў, прысвояць ганаровае званне Народнага артыста Беларусі. Яшчэ будуць напісаны многія п’есы, колькасць усіх драматычных твораў, што з’явяцца зпад пяра У. Галубка наблізіцца да сарака. Прыйдзе пасапраўднаму народнае прызнанне.
    Працаваць на карысць Бацькаўшчыны яму заставалася яшчэ дванаццаць гадоў. Восенню ж 1937 года У. Галубок быў нечакана арыштаваны, аб’яўлены ворагам народа. He стала яго 7 ліпеня 1942 года.
    Дзе магіла У. Галубка, ніхто сёння пэўна сказаць не можа. Магчыма, і ў Курапатах.
    ПЕСНЯ СТАЛА МОВАЙ
    Міхась ЗабэйдаСуміцкі
    Ты запеў нам песню аб бярозе белай, як у зялёнай хусце стройная стаіць, і аб тым, як явар уначы нясмела аб сваім каханні лістам шалясціць.
    Ды як ціха вецер лісцямі з бярозы засыпае сумна незабыты след, што пакінуў кожны з нас там на дарозе, як ішоў ды з хаты ў непрыветны свет.
    Ларыса Геніюш
    м
    іхаська! Дзе ж гэта ты, чарцяка, падзеўся? —
    Аляксандра Забэйда забегла на кухню панскага дома, дзе звычайна сталаваліся батракі. 3 імі яна заўсёды пакідала свайго малодшанькага. Працы па найму ў маёнтку хапала, дзе тут пастаянна за дзіцем глядзець. Хаця, падумаўшы, ён асаблівай увагі патрабуе. Апошненькі ў сям’і. Шасцёра да яго нарадзілася. Адзін за адным з’яўляліся, як грыбочкі тыя. Толькі якія гэта грыбочкі?!
    Божухна, адкуль тыя напасці? Ва ўсіх сухоты, адкрыліся, як свечкі, згаслі. Адзін старэйшы Валодзя неяк выкарабкаўся з лапаў смерці. I да Міхаські, бадай, нейкая хвароба падчапілася. Часам скардзіцца, што галоўка баліць. Каб жа хоць бацька жывым быў, але пайшоў ён з гэтага свету, калі Міхаську споўнілас'я ўсяго паўтара гады. Яно і ведама — сіліўся, стараўся, як вол той... А на ногі сям’і пасапраўднаму стаць і не ўдалося. Дзе ўжо там! I на самой справе, як у вала таго: ярмо ёсць, а паганяць ахвотнікі заўсёды знойдуцца. Працаваў яе Іван і на будоўлі, і млынаром некаторы час быў. Але найболей батрачыў. Зямлі ж сваёй не нажылі, дык не вельмі станеш выбіраць, дзе сілу прыкласці. Што знойдзеш — тое за шчасце палічыш.
    — Пра Міхаську, цётка Ляксандра, пытаешся? — ма
    356
    лады, гадоў пад дваццаць, парабак адарваўся ад місы, з якой сёрбаў шчаўе. Сама вясна пачыналася, нішчымніца, балазе, на лузе ўжо кісліца вырасла.
    — To, можа, ведаеш, Антоську, дзе яго нячыстая носіць? — як за паратунак ухапілася Забэйдзіха.
    — Нягож, цётухна, і не ведаеш? — здзівіўся Антось. — Дзе яму быць, калі не ля панскіх пакояў? Кажуць жа, зноў дочкі гаспадарскія з Ваўкавыска завіталі...
    — Дык яны ж толькі што з панам гуляць пайшлі, — спахапілася Аляксандра. — Няўжо зноў за сваё ўзяўся?!
    3 гэтымі словамі яна маланкай вылецела з кухні. Як жа забылася пра прыезд панавых дачок?! Міхаська ж заўсёды любіць слухаць, як яны на раялі іграюць. Сцішыцца за плотам, каб бліжэй быць да раскрытага акна, і моўчкі стаіць гадзіну, другую, услухоўваецца ў дзіўныя, чароўныя гукі. У гэты момант для яго, як быццам, нічога не існуе на свеце. Акрамя іх — загадкавых, вабных, непаўторных.
    — Сыночак? — запыталася яна аднойчы, убачыўшы яго на гэтай пастаяннай «варце». — Сыночак, навошта табе раяля, мы ж — людзі бедныя... На гармоніку граеш, на бацькавай скрыпцы няблага атрымліваецца... To і хопіць, а ты за нейкую раялю гатовы ўхапіцца. He па табе яна, сынку.
    Міхаська тады, добра памятае маці, зірнуў на яе, ды так, што Аляксандры Фёдараўне ажно неяк не па сабе стала. Вочкі яго крыху туманам завалакло, слязінкай гатовы яны былі напоўніцца. Але саўладаў з сабой, як дарослы... He заплакаў, толькі глянуў на яе ўважліваўважліва. He дзіцёнкам зірнуў, а сталым чалавекам, які куды болей, чым дзеці, на свеце ведае. Зірнуў Міхаська на маці і так ціха, можа, нават болей самому сабе, чым ёй, сказаў:
    — Можа, і я калінебудзь на раялі іграць навучуся...
    Прыціснула тады яна галоўку Міхаські да грудзей, абняла яго моцна. He стрымалася, заплакала, а каб хлопчык не пакрыўдзіўся, прамовіла:
    — Навучышся, канечне, навучышся...
    А ён узрадаваўся гэтым словам яе. Як птушаня тое, выпраміўся і адразу зноў за сваё:
    — Ідзі, мамка, спраў у цябе шмат... А я яшчэ паслухаю...
    Пасля колькі разоў, калі ў доме нікога не было, дазваляла Міхаську ўвайсці ў пакой, дзе стаяў раяль. Ён браў
    357
    анучку, якон яна працірала рэчы, і асцярожна, як зачара ваны, праводзіў па паверхні музычнага інструмента. Пасля, упэўніўшыся, што пылу не засталося, прасіў дазволу:
    — Я толькі паспрабую, мама. Ніхто не даведаецца...
    Убачыўшы згодны ківок яе галавы, адчыняў вечка, кранаўся пальцамі адной клавішы, другой... Аляксандра Фёдараўна не звяртала ўвагі на гранне чым бы дзіця, як кажуць,не цешылася, абы не плакала. Адно падыходзіла да акна, углядалася ў яго, каб своечасова заўважыць, калі панічы будуць дахаты вяртацца.
    Аднойчы, калі Міхаська старанна выцер пыл і звыкла дакрануўся да клавішаў, яна здзіўлена раскрыла рот. Тое, што пачула, і ўзрадавала, але адначасова ў гэта і верыць не хацелася. He, не можа быць! Каб яе Міхаська ды мог па сапраўднаму на раялі іграць?!