Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
Энкэвэдзісты ж шукалі больш зручны момант. Ён з’явіўся тады, калі пасля спробы самагубства публічна пакаяўся ў сваіх «грахах» Янка Купала. У будучай справе, звязанай з дзейнасцю міфічнага Саюза вызвалення Беларусі, дзе народнаму песняру прыпісвалася адна з першых роляў, спатрэбіўся кандыдат не менш аўтарытэтны. Выбар
341
і выпаў на У. Ігнатоўскага. Спачатку яго вызвалілі ад пасады прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі, потым пачалі партыйнае расследаванне справы.
Як і трэба было чакаць, У. Ігнатоўскага з партыі выключылі як «нязжыўшага антыпралетарскага светапогляду антысавецкіх партый, як свядома праводзіўшага на працягу ўсяго перыяду прабывання ў партыі нацыяналдэмакратычную ўстаноўку ў сваёй рабоце, з’яўляючагася фактычнага кулацкім агентам у партыі, як ашукваўшага партыю пакаяннымі заявамі, прыкрываючы імі працяг сваёй групавой антыкамуністычнай дзейнасці ў радах КП(б)Б і як чуждага элемента, адыгрываўшага на руку нацдэмаўскай контррэвалюцыі».
Па справе У. Ігнатоўскага была спецыяльная пастанова Бюро ЦК. 24 студзеня 1931 года яе апублікавала ў пераказе ў перадавым артыкуле «Звязда», праз дзень — газета «Рабочнй». Што пасля гэтага чакае, У. Ігнатоўскі ўжо добра ведаў. Ды і заўважыў, як пачалі пазбягаць яго сябры, а знаёмыя, пры сустрэчы, пераходзілі на другі бок вуліцы. Маўчаў у кватэры тэлефон. А іютым і тое, чаго чакаў — не, не кожны дзень, а кожную мінуту. Першы выклік у АДПУ, другі... Для прыліку спакойныя размовы, як быццам і на самой справе жаданне ва ўсім разабрацца, просьбы, каб дапамог змагацца з ворагамі.
Апошні допыт адбыўся 3 лютага 1930 года...
Настрой у Усевалада Макаравіча быў благі, нічога не хацелася рабіць. Надакучылі і ўсе гэтыя допыты, пагрозы. Гняло і тое, што не было побач сяброў, з якімі прывык дзяліць радасці і беды. Хто ўжо гэтаксама, як і ён, аб’яўлены ворагам народа, а хто — нічога не зробіш — забыў ся, як шмат агульнага знаходзілі яны ва ўзаемаадносінах. Крыўдзіцца за такое стаўленне? Навошта! Магчыма, і на яго нехта пакрыўдзіўся б таксама, калі б даведаўся, што ён у час чарговага допыту зламаўся, назваў адно прозвішча, другое. Называць дык называў, аднак пасля знаходзіў сілу волі пратакол допыту не падпісваць.
Колькі ж гэта можа працягвацца? Колькі! Няўжо ў ЦК партыі не разумеюць, што ніякага Саюза вызвалення Беларусі не было, няма і не можа быць. Няўжо так і не знойдзецца там чалавек, які паверыць і яму, У. Ігна тоўскаму, і іншым сумленным людзям, якіх абылгалі?!
Раніцай 4 лютага Усевалад Макаравіч паспрабаваў дазваніцца да сакратара ЦК КП(б)Б. Хутчэй за ўсё да К. Гэя, які тады быў першым сакратаром. Атрымаў
342
адмоўны адказ. Паскардзіўся жонцы, дзецям, як гэта цяжка, калі цябе не разумеюць і не хочуць зразумець. Тыя, як маглі супакойвалі. Казалі звыклыя ў падобных выпадках словы. Маўляў, усё абыдзецца, сумленнасць пераможа. I ніякі ён не вораг, і ніхто гэтаму не верыць. Але У. Іг натоўскі ўжо нічога гэтага не слухаў. I ўсё болей пера конваўся, што ніхто яму не ў стане дапамагчы.
«А сам ён, ці можа сабе дапамагчы?!» — маланкава мільганула думка ў збалелай галаве. Ухапіўся за яе, як за выратаванне. Hi слова не сказаўшы, падняўся на другі паверх у свой кабінет. Рашуча, каб не перадумаць, адчыніў шуфляду пісьмовага стала, разгроб паперы. На самым дне шуфляды ляжаў браўнінг. Гэтаксама рашуча паднёс яго да скроні, паспеўшы ціха ўсміхнуцца сабе: «Любая Марыя Севасцьянаўна, дарагая мая жонка. Ты мяне лепш за іншых разумела. I здагадвалася, што так можа быць... Таму і схавала загадзя два пісталеты. А пра браўнінг нічога не ве...»
Усевалада Макаравіча яшчэ паспелі адвесці ў 1 ю Са вецкую бальніцу, дзе ён пражыў некалькі гадзін. Хавалі спешна. Відаць, баяліся, што збярэцца шмат народу. Таму пахаванне аб’явілі на 14 гадзін, а цела вынеслі а дзесятай гадзіне. Кажуць, што А. Чарвякоў, даведаўшыся аб самагубстве У. Ігнатоўскага, страціў прытомнасць. Магчыма, ён жа таксама быў адным з самых сумленных і не яго віна, што яму наканавана лёсам было апынуцца ў самым віры «кручаных дзён» (Л. Калюга).
Тых, хто праходзіў па справе Саюза вызвалення Бела русі судзілі 18 сакавіка і 10 красавіка 1931 года, усяго 90 чалавек. Пакуль што яшчэ быў не 1937 год, таму небяспека мінула сям’ю У. Ігнатоўскага, але 1937 ы ўжо не мог не прыйсці, бо махавік сталінскіх рэпрэсій набіраў абароты.
Восем гадоў атрымала жонка вучонага Марыя Севасцьянаўна. Сыноў У. Ігнатоўскага — Юрыя і Валянціна — абвінавацілі ў стварэнні контррэвалюцыйнай арганізацыі, з мэтай забойства кіраўнікоў рэспублікі, і расстра лялі. Пашанцавала аднаму старэйшаму сыну — Міхаілу. Ён па зразумелых прычынах пакінуў Беларусь і працаваў звыш трыццаці гадоў у Сібіры. Памёр у 1986 годзе ў Мінску, куды пераехаў з сям’ёй.
Палітычна У. Ігнатоўскага рэабілітавалі толькі ў 1990 годзе. Урачыста было адзначана ў рэспубліцы 110годдзе з дня яго нараджэння. Усцешна, што вернута
343
з небыцця імя гэтага выдатнага вучонага, аднаго з самых выдатных працаўнікоў на ніве нацыянальнага Адраджэння. Аднак не менш радасна, што ўсе мы, «узяўшы ў рукі ясны ліхтарык», пачынаем крок за крокам абыходзіць мінулае нашай бацькаўшчыны. Ідзём шляхам, якім у свой час ішоў У. Ігнатоўскі.
^йоібмЬ
ДЗЕНЬ АБЯЦАЎ БЫЦЬ ЦУДОЎНЫМ
Уладзіслаў Галубок
...I ўся сям’я яго звалася «галубянятамі». Яны, як тыя галубы, чародкаю ўздымаліся ў Мінску і садзіліся ў Слуцку, а праспяваўшы там сваю лірычную песню, ізноў уздымаліся ўгору і садзіліся ўжо ў Барысаве, і там гучала іх песня кахання і смутку чалавечага сэрца.
Заір Азгур
Гэй! Падганяй хутчэй, чаго адстаеш? — падняўшыся на возе ва ўвесь рост, гатовы вываліцца, Баляслаў Бусел азірнуўся назад, дзе ў пыле ледзь віднелася наступная фурманка. На ёй ці то пачулі яго голас, ці проста так, паддаўшыся агульнаму вясёламу настрою, таксама штосьці пракрычалі. Маўляў, не бусляняты мы яшчэ, а толькі галубяняты, але, калі трэба ехаць хутчэй, дык, калі ласка, можна і хутчэй. Сцебанулі дубцом рослага каняку і той перайшоў ледзь не на галоп. Запішчалі дзяўчаты, баючыся вываліцца з воза, а хлопцам што? Весела, сэрца так і гатова вырвацца з грудзей, бо цесна яму там. Бо прагнецца музыкі, песні, а душа так і хоча зліцца з гэтым прыгожым накаволлем.
— Дзядзька Галубок! — не сунімаўся Баляслаў Бусел, — а што, калі музыку?
— Музыку, кажаш? — Уладзіслаў Іосіфавіч усміхнуўся. — А што, і сапраўды можна! Дзе гэта мой гармонік?!
Узяў у рукі двухрадку, расцягнуў мяхі. Шырока расцягнуў, ды так, што ажно павіслі яны, а пасля гэтаксама рашуча, нечакана звёў іх, каб праз якую секундудругую зноў даць волю рукам. Заліўся гармонік. Спачатку неяк пералівіста, быццам спрабуючы голас, а потым мілагучна, спеўна.
Пад’ехала задняя фурманка, учулі там гармоніка гранне, і тонкім галаском адгукнулася яму скрыпка, яе пад
345
трымалі пошчакам цымбалы. Гэта Міхась Лучанок і Алесь Ліпніцкі ўзялі ў рукі свае музычныя інструменты.
— Чакайце, чакайце! — чулася ззаду. — Мы бліжэй пад’едзем.
Праз некалькі мінут фурманкі на нрасёлачнай дарозе выстраіліся роўным шнуром. Першая, другая, трэцяя... Стомленыя коні перайшлі на размераную хаду. Ступалі роўна, як бы абдумваючы кожны свой крок. А мо прыслухоўваліся да песні, якая ўлілася ў мелодыю гармоніка, скрыпкі і цымбалаў? Улілася і прымусіла музыкаў змя ніць гранне. Ужо не бадзёрая, маршавая мелодыя чулася, а ціхая, задушэўная. Свая — беларуская, народная. Змал ку любімая і змалку зберажоная, пранесеная праз турботы дзён.
Спяваў Андрэй Блажэвіч... Хто хто, а ён пранёс любоў да гэтай песні праз сотні кіламетраў. У стольным Піцеры, працуючы рабочымметалістам, позна вяртаўся ў малюпасенькі пакойчык, які здымаў у знаёмцабеларуса і, нягледзячы на стомленасць, яшчэ доўга не мог заснуць. Так і чулася ў вушах: «А ў полі вярба...» I дастаткова было прыжмурыць вочы, як тая самая вярба, што тулілася непадалёку ад бацькоўскай хаціны, здавалася, веццем сваім краналася твару, шчыкотлівапрыемна праводзіла па ім. Знячэўку падскокваў і... Разумеў, што гэта забег ветрык гарэза праз адчыненую фортку. Гэткі ж павяснова му цёплы, як і цяпер, летнім надвячоркам.
Гледзячы на сябра, цягнуў мелодыю Іосіф Крыцкі. Ён, праўда, далёка ад роднага дому не выязджаў. Ды праца наборшчыкам у друкарні таксама пасвоймў тлумная. За дзень стомішся, адчуванне такое, што ні рукамі, ні нага мі паварушыць не можаш. Адно збавенне — песня. ТТі ў сяброўскім застоллі, ці проста так, калі сядзеш на прызбе, расслабішся. Прыгадаеш мелодыю, пачутую яшчэ ад маці, бацькі.
А што да дзяўчат, дык і Зіна Лазарчык, і Юлія Флей то, і Наталля Круцько, не кажучы пра старэйшых — Марыю Палякову, Марыю Драздову і іншых, — гатовы ў любую вольную хвіліну спяваць. Пявунні — пашукаць трэба. А калі падумаць, дык усе яны, так сказаць, напалову гарадскія. Многія ж нарадзіліся і жывуць на ўскраінах — на Пярэсце, Камароўцы, у Серабранцы. Бацькі, хто сялянскімі справамі займаецца, а хто на заводы, фабрыкі ўладкаваўся, пратарыўшы туды сцяжыну і дзецям. Усе і паспяваць любяць, і патанцаваць.
346
За песнямі, жартамі, смехам і не заўважылі, як на гарызонце паказаліся вясковыя хаты.
Галубяняты! зычны голас Бусла прымусіў усіх сцішыцца.
Уладзіслаў Іосіфавіч усміхнуўся, зірнуўйіы на Ба ляслава, не нрамінуў выпадку, каб не заўважыць:
— Нешта ты сёння гэткі няўрымслівы?
Сказаў не з папрокам маўляў, няма на цябе, хлапчына, супакою, а хутчэй за ўсё з радасцю, што вось жа падараваў яму лёс гэткіх няўрымслівых, падобраму апантаных хаўруснікаў, улюбёных у народную творчасць.
Баляславу ж што: ведае, любіць іх усіх дзядзька Галубок. Ставіцца як да малодшых таварышаў. Таму прадоўжыў у тым жа духу: «Галубок і галубяняты — слаўныя рабяты!»
Што на гэта адкажаш, калі ў хлапца ці не праз край радасць льецца? Прамаўчаў Уладзіслаў Іосіфавіч, хоць і хацелася крыху паўшчуваць Баляслава: «Паэта ты, паэта, нават не ведаеш, што слова «рабяты» зусім і не беларускае». Прамаўчаў, адно сказаў:
— Гляньце, колькі людзей сабралася?
На вуліцу і сапраўды вывалілі ці не ўсе вяскоўцы. Ад старога да малога. Дзеці ж толькі і чакалі гэтай хві ліны.
— Галубок прыехаў! Галубок прыехаў! — ледзь не хорам крычалі яны.
Мужыкі, дымячы самасадам, акружылі фурманкі, здароўкаліся з артыстамі. Найбольш смелыя кіраваліся да Уладзіслава Іосіфавіча і рукаліся з ім, як са сваім даўнім знаёмцам: «Дзень добры, дзядзька Галубок!» Нічога не скажаш, падабалася Галубку гэткая свойскасць. У лю бым горадзе, у любой вёсцы так ставяцца да яго, але кожны раз давер і ўзаемаразуменне перажываеш неяк па новаму, быццам упершыню.