• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    А ў Кіеве М. Судзілоўскі знайшоў нямала аднадум цаў, якія марылі аб змене ладу ў Расіі. Разумеючы, што ў самой краіне лютавала рэакцыя, разлічваць на разуменне сярод шырокіх слаёў насельніцтва не даводзілася, вырашылі «паснытаць» шчасця за мяжой. Але не ў Заходняй Еўропе, якая перажывала паражэнне Парыжскай Камуны, а ў Новым Свеце. Меркавалі, што менавіта ў Злучаных Штатах Амерыкі можна стварыць спецыяль ную камуну, членамі якой сталі 6 эмігранты. Гэтыя ўта пічныя ідэі настолькі завалодалі Судзілоўскім, што ён арганізаваў так званы гурток «амерыканцаў». У яго ўвайшоў і Сяргей Кавалік, таксама, як і М. Судзілоўскі, магіляўчанін, які пазней стаў паплечнікам і сябрам Мі калая Канстанцінавіча на доўгія гады.
    Сам М. Судзілоўскі, праўда, у Амерыку паехаць не змог. У няблізкую дарогу выправіліся ініпыя «амерыканцы», але праз некаторы час вярнуліся ні з чым. Вы светлілася, што і ў ЗША свае праблемы. Іншы б на месцы М. Судзілоўскага адмовіўся ад планаў, зразумеў бы іх марнасць, далёкасць ад рэальнасці. Але ідэя сацыяльнай роўнасці паранейшаму не давала яму спакою. Ажыццявіць яе вырашыў на мясцовай глебе. Так з’явілася «Кіеўская камуна» — суполка, якая зблізіла маладых людзей, апантаных нерабудовай грамадства. Сама па сабе задумка заслугоўвала ўхвалы. «Камунары» абагульнялі грашовыя сродкі, кожны павінен быў займацца фізічнай працай. Але апошняе якраз і прывяло да рознагалоссяў. Няшмат знаходзілася ахвотнікаў сляСарыць ці сталярыць...
    Кінула на «Кіеўскую камуну» вока і паліцыя. М. Судзілоўскі пазбегнуў арышту па шчаслівай выпадковасці. Калі наляцелі шпікі, ён знаходзіўся ў паездцы па вёсках Кіеўшчыны, праводзіў рэвалюцыйную работу сярод ся лян. Давялося пераходзіць на нелегальнае становішча. Даводзілася гэта цяжэй, чым раней. Паліцыя ўжо ведала
    317
    і адрас бацькоў, якія набылі маёнтак Фастава. Раз’язджаючы па поўдні Расіі, М. Судзілоўскі, як бы хадзіў на вастрыі ляза. Дастаткова было аднаго неасцярожнага кроку, каб трапіць у рукі ўладаў. А сітуацый вострадраматычных хапала.
    На ўсё жыццё запомніўся Мікалаю Канстанцінавічу выпадак, што надарыўся, калі ён з Сяргеем Кавалікам выехаў з горада Вольска, каб пераправіцца на пароме праз Волгу. Паром рыхтаваўся адчаліць ад берага, як на тройцы рысакоў нечакана з’явіліся прыстаў з некалькімі паліцэйскімі. «Усё!» — мільганула думка.
    He паспеў Судзілоўскі падзяліцца трывогай з Кавалі кам, як убачыў, што да яго накіроўваецца адзін з паліцэйскіх. Да яго? Канечне, да яго, але Мікалай Канстанці навіч менш за ўсё быў надобны на мясцовага жыхара. У новых хромавых ботах, адпрасаванай камізэльцы, з люлькай у руцэ, ён нагадваў немцакаланіста. Таму і вырашыў трымацца належным чынам. Гэта было зрабіць не так і складана, бо цудоўна ведаў нямецкую мову. Адказаў рэзка, самаўпэўнена:
    — Дакументы? Ды ў мяне няма часу з вамі размаўляць! Справа чакае мяне! Скардзіцца буду!
    Паліцэйскаму засталося папрасіць прабачэння. Цяжэй давялося Сяргею Каваліку, якога прымусілі сысці на бераг. Але і ён праявіў зайздросную вытрымку. Калі паліцэйскія пачалі тлумачыць, што павінны затрымаць двух небяспечных дзяржаўных злачынцаў, Кавалік засмя яўся ім у твар:
    — Панове, а я прычым? Канечне, як грамадзянін пры магчымасці заўсёды дапамагу... Ненавіджу гэтых бунтаўшчыкоў, якія супраць цара выступаюць!
    Гаварыў горача, усхвалявана... Хто б мог падумаць, што гэта і ёсць той самы злачынца!
    — Прабачце, памыліліся, — гэта ўжо прыстаў імкнуўся згладзіць няёмкасць становішча. — Разумееце, служба?!
    — Разумею, — паспакайнеў Кавалік, — але і мяне зразумейце: справы, ніяк не магу адстаць ад парома...
    Пранясло, як праносіла не адзін яшчэ раз. Але працаваць станавілася ўсё небяспечней, шпікі ішлі па слядах. Здавалася, толькі адарваўся ад іх, а яны зноў выходзілі на след, падсцерагалі ў іншым месцы. Таму ў Мікалая Канстанцінавіча выспела канчатковае рашэнне — пакі даць Расію.
    318
    Летам 1874 года цёмнай ноччу М. Судзілоўскі пераправіўся праз Прут з Бессарабіі ў Румынію, дабраўся да Лондана. Сюды да яго прыехала і Любоў Савіч, якой ён зрабіў папярэдне прапанову стаць жонкай. Супрацоўнічаў з прагрэсіўным друкам, пісаў артыкулы для штотыднёвіка «Вперед», што нелегальна перапраўляўся на Радзіму. У Лондане пазнаёміўся з Валерыем Урублеўскім, адным з кіраўніком паўстання 1863 года, а пасля генералам Парыжскай Камуны, Карлам Марксам, Фрыдрыхам Энгельсам. У нечым іх погляды сыходзіліся, у чымсьці М. Судзілоўскі ішоў сваёй дарогай. Але паранейшаму для яго заставалася пуцяводнай зоркай ідэя сацыяльнай роўнасці. ,
    Восенню 1875 года М. Судзілоўскі апынуўся ў Румыніі, дзе закончыў праз два гады Бухарэсцкі універсітэт, атрымаў нарэшце вышэйшую медыцынскую адукацыю. Супрацоўнічаў з мясцовымі барацьбітамі, з вядомым балгарскім паэтам і таксама рэвалюцыянерам Хрыста Боцевым. Падзяляў яго ідэі барацьбы з турэцкім іга. Нават шукаў сярод рускіх эмігрантаў вопытнага афіцэра, які дапамог бы паўстанцам. Сам, праўда, адказаў адмоўна на прапанову X. Боцева адправіцца ў Балгарыю. Наўрад ці сказалася звычайная чалавечая боязнь. Хутчэй за ўсё не мог забыць Мікалай Канстанцінавіч, якімі марнымі аказаліся яго і яго таварышу «хаджэнні ў народ». На жаль, не памыліўся ён. Паўстанне не мела шырокага размаху. X. Боцеў загінуў у адным з баёў.
    Балюча перажываў М. Судзілоўскі смерць чалавека, якога палюбіў. Можа, боль гэты, усведамленне, што ён як медык, можа дапамагчы многім людзям, паклікалі Міка лая Канстанцінавіча на фронт, калі пачалася рускатурэцкая вайна 1877 — 1878 года. Узначальваючы аддзяленне ваеннага шпіталя, М. Судзілоўскі выратаваў жыццё сотням салдат і афіцэраў.
    Непасрэдна на фронце, у самім штабе ў Румыніі знаходзіўся і імператар Аляксандр II. Калі б такая магчымасць надарылася некалькі гадоў назад, Мікалай Канстанцінавіч не прамінуў бы выпадку арганізаваць на яго замах. Цяпер жа, наадварот, першым настаяў, каб «Сашку», як зняважліва называлі імператара народнікі, не чапалі. Тэрарызм, як форма барацьбы, ужо не прывабліваў. Акрамя таго, не сумняваўся, што калі гэты акт будзе ажыццёўлены, улады адразу аб’явяць Аляксандра II пакутнікам, якога, маўляў, забілі ворагі.
    319
    Адмова ад тэрору аднак не азначала адмовы ад барацьбы за звяржэнне самадзяржаўя. У Румыніі распаўсюджва ліся нелегальныя газеты, часопісы, кнігі. М. Судзілоў скі стаў адным з арганізатараў сацыялістычнага руху. Дасканала вывучыў румынскую мову, таму часта выступаў у друку з артыкуламі, абыходзячыся без дапамогі пера кладчыкаў. У гэты час і вырашыў перайсці на прозвішча Русель. Але расійскіх шпікоў гэта не магло збіць са следу. Калі ў адным з выступленняў М. Судзілоўскі паведаміў, што рыхтуецца рэвалюцыйнае выступленне, царскі ўрад праз свайго консула запатрабаваў выдаць яго разам з хаўруснікамі. Паўплывала на гэтае рашэнне і тое, што «Народная воля» ў Пецярбургу ўсё ж выканала прысуд над Аляксандрам II.
    Апынуўшыся ў турме, М. Судзілоўскі не сумняваўся, што яго чакае адпраўка ў Расію і катарга. Як жа здзівіўся, калі пры сустрэчы з пракурорам пачуў:
    — Вы свабодны!
    Аднак радасць аказалася марнай. Пракурор дадаў:
    Свабодны ў тым сэнсе, ujto вас высылаюць за межы краіны.
    Судзілоўскі запярэчыў. Маўляў, у Румыніі няма законаў аб адміністрацыйнай высылцы. Аказалася, падобны закон прынялі ў спешным парадку. I ён, як выключэнне, пачаў мець зваротны характар. Было ад чаго прысці ў рос пач Мікалаю Канстанцінавічу. Куды ехаць, калі ўсю ды... чакаюць! Выдадуць і ў Аўстрыі, і ў Балгарыі, і ў Грэцыі. Заставалася Турцыя. На гэтым і спыніўся. Але ў парту высветлілася, што параход, на які збіраліся пасадзіць М. Судзілоўскага з сябрамі, ішоў у Канстанці нопаль пад аўстрыйскім сцягам. Давялося перасаджвацца на французскі карабель. Капітан яго спачуваў рэвалюцыянерам, таму загадзя паведаміў, што на борце знахо дзіцца агент рускай ахранкі. Ды і дапамог бяспечна дабрацца да Марселя. Пасля Плоўдзіў, СанФранцыска...
    ...У 1905 годзе, прадаўшы дом, М. Судзілоўскі накі раваўся ў Японію, дзе знаходзілася каля 70 тысяч рускіх палонных. Вёў намаганні, каб адправіць іх у Расію. Арганізаваў для непісьменных салдат школы, пачаў вы ступаць у рускім штотыднёвіку «Японня н Россня», выпускаў газету «Воля». Яшчэ падчас знаходжання на Га вайскіх астравах, перапісваўся з Л. Талстым. Цяпер на ладзіў сувязі з М. Горкім, М. Караленкам, устанавіў сувязі з матросам Аляксеем НовікавымПрыбоем, які
    320
    пасля стаў вядомым пісьменнікам, аўтарам знакамітага рамана «Цусіма».
    Пастарэў Мікалай Канстанцінавіч, зусім сівым стаў, нібы той лунь. Толькі вочы заставаліся гэткімі ж маладымі, жывымі, як і ў гады далёкага юнацтва. I параней шаму з’яўляўся змагаром за справядлівасць. У гэтай апантанасці ў імя дабра рашаўся на ўчынкі, якія могуць падацца авантурнымі. Калі даведаўся, што ў Маньчжурыі знаходзіцца каля 600 тысяч рускіх салдат і афіцэраў, якія бунтуюць, прагнуць вяртання на Радзіму, вырашыў найбольш свядомых з іх, а гэта недзе 40 тысяч чалавек, адправіць у Расію, каб там яны ўзнялі рабочых, сялян. За дапамогай звярнуўся да партыі эсэраў. А ў ёй ужо даўно працаваў нравакатар. Салдат і афіцэраў пачалі адпраў ляць невялікімі групамі і без зброі. А царскія ўлады ў каторы раз запатрабавалі выдаць Мікалая Канстанцінавіча.
    Яму ўжо да гэтага было не прывыкаць. Спакойна ўспрыняў і паведамленне, што амерыканцы (не абышлося, канечне, без захадаў царскага ўрада) пазбавілі пашпарта, грамадзянства. Жыў на Філіпінах, зноў у Японіі, у KiTai. Пасябраваў з вядомым рэвалюцыянерам Сунь Ятсенам, з якім ужо быў знаёмы. Зблізіла іх і агульнасць у многім поглядаў, і тое, што абодва па прафесіі медыкі. Да ўсяго Сунь Ятсен доўга жыў і вучыўся ў Ганолулу.
    Лістападаўскія падзеі 1917 года Мікалай Канстанцінавіч сустрэў з недаверам. Атрымалася многае не так, як уяўлялася яму ў гады рэвалюцыйнай маладосці. Пра са праўдную свабоду, пра шчасце марылася М. Судзілоўскаму і яго паплечнікам... Аказалася, што рэвалюцыя прынесла ненавісць, смерць, гібель людзей. Пра гэта крыху даведваўся з лістоў брата Сяргея, хоць той і паведамляў аб паляпшэнні жыцця. Куды больш пісаў мясцовы друк. Сяргей запрашаў вяртацца.
    Лёгка сказаць — вяртацца! Ён жа там будзе ўжо чу жым... Іншыя людзі выраслі, іншыя праблемы паўсталі. Тое, што нарком сацыяльнага забеспячэння Расіі паведаміў аб прызначэнні як ветэрану рэвалюцыі, персанальнай пенсіі ў памеры 100 рублёў золатам, радавала. Значыць, памятаюць... Значыць, не забываюць, што і яго жыццё не марна прайшло...