• Газеты, часопісы і г.д.
  • Зерне да зерня Гісторыя ў асобах Алесь Марціновіч

    Зерне да зерня

    Гісторыя ў асобах
    Алесь Марціновіч

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 366с.
    Мінск 1996
    190.68 МБ
    14 ліпеня 1891 года Чэрскія разам з Растаргуевым адправіліся з Якуцка, каб з вялікімі цяжкасцямі, пера адолеўшы Алданскі хрыбет, прыбыць 28 жніўня ў Верхнекалымск. Пачыналася ўжо зіма, таму вырашылі перача каць яе ў пасёлку, наняўшы невялікую хатку.
    Усё, здавалася б, ішло належным чынам, ды бяда заўсёды прыходзіць тады, калі яе меней чакаюць. Чэрскі нечакана захварэў. I раней ён не мог нахваліцца здароўем, а тут цяжкая дарога, пастаянная нястача, калі даводзілася эканоміць на прадуктах. He маглі не нагадаць аб сабе і месяцы, праведзеныя ў ссылцы.
    Панікаваць аднак не збіраўся. Разлічваў, што арга нізм вытрымае, пераадолее нямогласць. Ды і занятак па душы знайшоў. Пачаў запісваць звычкі, быт якутаў, юка гіраў, звенаў і іншых народаў, іх фальклор, вывучаў мову. Шмат распытваў, як жывуць яны, чым займаюцца. Паступова прыйшоў да думкі, што і ва ўмовах Поўначы можна з поспехам займацца земляробствам. Гэтыя разваі і занатаваў, каб прынеслі карысць і іншым. У дзённіку, які вёў пастаянна, пакінуў нямала прыязных слоў пра мясцовых жыхароў, адзначаў іх кемнасць, таварыскасць і адначасова з трывогай канстатаваў, як іх жорстка эксплуатуюць. Каб хоць неяк палепшыць становішча якутаў, пакінуў праект забеспячэння іх таварамі.
    Усе гэтыя турботы адбіралі нямала часу, але не маглі
    306
    адлучыць Чэрскага ад галоўнага. Штодня думаў і пра экспедыцыю. I чым болей думаў, тым часцей прыходзіў да высновы, можа стацца так, што завяршаць яе давядзецца без яго.
    Завяршаць? Абавязкова завяршаць! Калі на тое пайшло, такім будзе яго завяшчанне. Вясной, а дакладней — 25 мая 1892 года, яшчэ ў Верхнекалымску, ён напісаў «Адкрыты ліст». Чамусьці менавіта гэтую форму палічыў найбольш прыймальнай. Звяртаўся на імя Імператарскай Акадэміі навук. Прама канстатаваў: «сур’ёзная хвароба, піто напаткала мяне перад ад’ездам, прымушае сумнявацца ў тым, ці дажыву я да прызначанага часу адбыцця. Экспе дыцыя, акрамя геалагічных задач, мае яшчэ заалагічныя і батанічныя, якімі займаецца мая жонка Маўра Паўлаўна Чэрская...»
    He тое, што прасіў, загадваў, і на падобны загад меў права, бо кіраваўся толькі навуковымі інтарэсамі, а не нейкімі асабістымі амбіцыямі. Разумеючы, што жыць засталося нядоўга, хацеў, каб пачатая справа не спынілася на паўдарозе: «у выпадку маёй смерці, дзе б яна мяне не заспела, экспедыцыя пад кіраўніцтвам жонкі маёй Маўры Паўлаўны Чэрскай павінна ўсётакі сёлета летам абавязкова даплыць да Ніжнекалымска». Дадаў, што інакш «Акадэмія павінна пацярпець буйныя страты ў навуковых выніках, а на мяне, дакладней, на маё імя, да гэтага часу нічым не заплямленае, кладзецца ўвесь цяжар няўдачы. Толькі па вяртанні экспедыцыі назад у Верхнекалымск яна павінна лічыцца завершанай».
    Гэты «адкрыты ліст», а па сутнасці, завяшчанне, і прымушала Чэрскага збірацца з сіламі, якіх з кожным днём заставалася ўсё меней і меней. Амаль не было, а ён жыў. Ён хацеў жыць. I не столькі пра сябе думаў, колькі пра блізкіх. Пра блізкіх і пра навуку. Так ужо сталася, што жонка, сын, той жа Растаргуеў (а яго Чэрскі таксама палюбіў), змогуць завяршыць тое, чаго ён не паспеў зра біць.
    Як хутка час бяжыць?! Як хутка... I Сашу ўжо чатырнаццаці? будзе. Яго Сашу! Успомніў, што даўным* даўно, калі і жаніцца яшчэ не збіраўся, чамусьці вельмі хацеў, каб калі небудзь у яго была дачка. I імя падабраў... А нарадзіўся сын, і калі б хто сказаў сёння, што ў яго магла б быць дачка, не паверыў. Як жа гэта жыць без Сашы? Без Сашы жыць і пражыць?!
    307
    — Саша! Сашка, сынок! — хацеў сказаць, як гучней, але змог толькі прашаптаць.
    Ды сын пачуў, з хваста лодкі раздалося:
    — Тата, што, тата? — і Саша хуценька падбег, адкінуў палог.
    — Сыночак, сыночак...— Чэрскі плакаў буйнымі слязьмі, не саромеючыся іх, не сілячыся выцерці. I сілы неставала зрабіць гэта, ды і навошта выціраць іх. Дзеля чаго? I каго саромецца? Сына, Маўрушы, Растаргуева!
    А Растаргуеў тут як тут:
    — Ты што гэта, Дзяменцьевіч! Бяры чай, твой любі мы, бруснічны!
    Чэрскі ўзяў кволымі, дрыжачымі рукамі кубак, паднёс да вуснаў.
    «Бач ты,— хацелася сказаць, кубак магу яшчэ трымаць, а аловак...»
    Аловак з рук Чэрскага пачаў вывальвацца некалькі дзён назад. Спачатку спрабаваў прывязваць яго да рукі, але пасля зразумеў, што і гэтыя памкненні марныя. Пальцы дрыжэлі, немагчыма было пісаць. Экспедыцыйны дзённік вяла ўжо жонка. Апошні запіс, які пакінуў сам, была просьба, каб пахавалі тварам на поўнач: «Нават мёртвым я павінен быць наперадзе...»
    He ўтрымаў і кубка. Можа, і не таму, што аслаблі пальцы. Пачаўся чарговы прыступ кашлю, ды такога, што, здаецца, усё нутро пераварочвалася.
    7 ліпеня 1892 года Чэрскага не стала. Дождж змяніўся самай шго ні ёсць снежнай завірухай, якая, праўда, гэтаксама нечакана, як з’явілася, так і знікла. Але не пацяплела, ды імжэла, як ніколі раней. Толькі на трэці дзень змаглі Маўра Паўлаўна, Растаргуеў, Саша пахаваць яго, зрабіўшы дамавіну з вялізнага тапляка, выкінутага на бераг і выкапаўшы ў вечнай мерзлаце магілу.
    Яны ж і выканалі завяшчанне Чэрскага, давялі экспе дыцыю да канца. Маўра Паўлаўна пазней дабралася ў Пецярбург, сустрэлася, як таго прасіў ён, з П. Сямёнавым Цяньшанскім. Перадала калекцыі мужа, яго запісы. Зберагла назаўсёды памяць аб мужы. Збераглі памяць гэтую і нашчадкі.
    А6 тым, што жыў на зямлі «выдатны даследчык Сібі ры, Калымы, Індзігіркі і Яны, геолаг і географ Іван Дзяменцьевіч Чэрскі» (так сказана на яго надмагільным помніку), нагадваюць горад Чэрскі ў нізоўях Калымы, даліна Чэрскага ў Саянах і перавал Чэрскага на рацэ
    308
    Харок. Ёсць горны крыж Чэрскага ў Забайкаллі і горная сістэма яго імя ў Паўночна Усходняй Якуціі, гара Чэр скага пад Іркуцкам.
    Глыбокі сэнс набываюць словы: «Нават мёртвы я павінен быць наперадзе...»
    ХТО ВЫ, ДОКТАР РУСЕЛЬ?
    Мікалай Судзілоўскі
    Я з разгубленых ростаняў дарог Дастаўся, родная, на твой парог. Я — доктар Русель. Выцвіў ён зусім, У сховішчах архіўных псеўданім. Бярозавы святлісты росны гай.
    Шапоча мне: Мікола... Мікалай... Быў хатай свет, цяжкая падарож. Вярнуўся з выраю. Здарова, Сож!
    Уладзімір Дзюба
    к
    ЛЖалі б хто раней сказаў Мікалаю Канстанцінавічу, што і тут, на Гавайскіх астравах, магчыма вострая палітычная барацьба, жорсткая эксплуатацыя чалавека чалаве кам, ні за што не паверыў бы. Да якіх яшчэ высілкаў за ўладу? Навошта некага крыўдзіць, кімсьці пагарджаць? Цудоўная прырода, багатая экзатычная расліннасць... Жыві толькі і радуйся! Ды райскі куток, які, здавалася, знаходзіцца на самым краі свету, загубіўся сярод бурлі вых акіянскіх хваляў, на самой справе аказаўся зусім не такім, як малявала яго ўяўленне. Канечне, чалавеку болып менш забяспечанаму як быццам скардзіцца няма на што. Яшчэ лепей, калі да грошай маеш неблагую прафесію. Можна, лічы за бясцэнак, і кавалак зямлі прыдбаць, і дом пабудаваць, каб пусціць у гэтых мясцінах свае карані...
    Да Гаваяў ён пачаў прыглядацца, калі ў 1892 годзе ўладкаваўся ўрачом на параходзе, што пастаянна хадзіў паміж Сан Францыскам і Гавайскімі астравамі. Па пры быцці на адзін з іх — Руселю адразу спадабаўся Ааху, любіў пахадзіць па беразе, крочыў углыб, дзе найбольш адчувалася нерушавасць. Лёталі і спявалі птушкі, зусім не баючыся чалавека, дрэвы былі шчодра ўсыпаны пладамі.
    «Вечнае лета! — думалася Мікалаю Канстанцінаві
    310
    чу падчас такіх прагулак. — I людзі добрыя. I прышлыя, хто апынуўся на Гаваях часам і не па сваёй волі, і туземцы — гэтыя дзеці некранутай прыроды».
    Неўзабаве ён наладзіў кантакты з некаторымі эмі гранцкімі сем’ямі, а пасля і пасябраваў з прадстаўнікамі рускай калоніі. Тыя, адчуўшы спагадлівасць, душэўнасць і адкрытасць новага знаёмца, параілі перасяляцца да іх. На гэтым настояла і жонка Руселя Леакадзія Ві кенцьеўна, калі па вяртанні ў Сан Францыска Мікалай Канстанцінавіч пра ўсё расказаў. Ёй даўно ўжо надакучыла няпэўнасць у жыцці, частыя пераезды. На Гаваях жа, здавалася Леакадзіі Вікенцьеўне, можна застацца, калі не назаўсёды, дык надоўга.
    На тым і пагадзіліся. А паколькі Мікалай Канстанці навіч ужо прыгледзеў востраў Ааху, пасяліліся на ім. Праўда, як аказалася, праявілі пэўную паспешлівасць, не прадумалі загадзя варыянты пераезду. Дамок, які знялі, задавальняў, у рускай калоніі сталі сваімі людзьмі. Пра адно аднак не падумалі, а жыць на што? Востраў жа невялікі, каму надта патрэбны паслугі доктара Руселя? Праз нейкія паўтара гады давялося здымацца з месца. Балазе, пераезд на гэты раз быў недалёкі: Міка лай Канстанцінавіч дамовіўся, што будзе займацца лячэбнай практыкай у сталіцы Гавайскіх астравоў Ганалуле. Сабралі няхітры пажытак і да чарговага вострава.
    Леакадзія Вікенцьеўна, як ніколі раней, праявіла практычнасць. Хопіць, маўляў, па ўсіх гэтых «вуглах» туляцца, трэба свой дом займець. Прызнацца, аб гэтым падумваў і Мікалай Канстанцінавіч. Тым больш яшчэ раней, калі прыплываў сюды з СанФранцыска, прыгледзеў непадалёку ад патухлага вулкана лапік зямлі, што губляўся сярод трапічнай расліннасці. Да яго вяла вузкая сцежка, па якой можна было дабрацца толькі пехам ці верхам. Тады ж і даведаўся, што ўчастак гэты пакуль што не заняты, знаходзіцца ў распараджэнні мясцовых улад. «Каб жа ніхто яго не купіў?» — ненакоіла думка. Ды хваляванні аказаліся марнымі — ахвотнікаў забірацца далёка ў горы яшчэ не знайшлося. А магчыма, і далёка не кожнаму дазвалялі сяліцца там.
    Доктару Руселю дазволілі. Аўтарытэтам ён карыстаўся яшчэ, калі пражываў на востраве Ааху. Праславіўся не толькі як вопытны ўрач, а і як публіцыст. Выступаў на старонках многіх газет і часопісаў, што выходзілі і ў ЗША, і ў краінах Еўропы, у тым ліку і ў Расіі. Мікалай
    311
    Канстанцінавіч пачаў сваё знаходжанне ў сталіцы Гаваяў з... вырошчвання кавы. Стварыў уласную плантацыю, на якой культываваў і іншыя паўднёвыя плады — лімоны, бананы, апельсіны. Усяго каля ста відаў раслін і кветак прыжылося на ўчастку. Агранамічныя здольнасці Русель праяўляў у вольны ад урачэбнай практыкі час. Ды і Леакадзія Вікенцьеўна нямала шчыравала, зранку да вечара праводзячы на плантацыі.
    Аднак менавіта цяпер, калі, здавалася, Мікалай Канс танцінавіч мог уздыхнуць спакойна ад усведамлення, што сям’я яго нарэшце займела настаяннае прыстанішча, аказалася — тая ідылія, якую яму хацелася тут бачыць, такая ж далёкая ад сапраўднасці, як неба ад зямлі. Знясіленыя цяжкай, паднявольнай працай, мясцовыя жыхары кана кі — нагадвалі сабой высахлыя сцяблы трыснягу. Рэдка хто з іх дацягваў да дваццаці пяці гадоў і толькі самыя шчасліўчыкі дажывалі да трыццаці... Дваццаць — вось і ўвесь век. Прычынай таму была аднак не толькі цяжкая праца, а і спайванне туземцаў амерыканцамікаланізатарамі. Найбольш самаўпраўства ўладаў дало аб сабе знаць пасля таго, як губернатарам астравоў стаў нехта Доул.