Зерне да зерня
Гісторыя ў асобах
Алесь Марціновіч
Выдавец: Юнацтва
Памер: 366с.
Мінск 1996
Наднёман... Назва крыху нечаканая, хаця нічога дзіўнага ў ёй няма. Яна лішні раз пераконвае, што народ ведае, якія назвы даваць тым ці іншым населенным нунктам. Тут жа, на самай мяжы цяперашніх Уздзенскага і Капыльскага раёнаў, славуты Нёман яшчэ набірае хаду. Ёсць ён ужо, і, па сутнасці, яго як быццам няма.
Пачаўшыся з Нёманца, што губляецца ў балотах Уздзеншчыны, ён зліваецца з Лошай, пасля прымае ў сябе воды Ушы і кіруецца ўпэўнена ў далейшы шлях, які, як вядома, вядзе да самага Балтыйскага мора. Наднёман гэта над самым Нёманам. I сапраўды, колішні палац Я. НаркевічаЁдкі знаходзіўся на правым, узвышаным беразе ракі, бо левы палогі, нізінны і звычайна затанляец ца вясной.
Уладальнік маёнтка Атон Ануфрыевіч Наркевіч, бацька Якуба Атонавіча, належаў да старажытнага шляхецкага роду, пачатак якому паклаў лідскі баярын Марцін Ёдка. Атону Ануфрыевічу належалі многія землі ў былых Ігуменскім і Слуцкім паветах. Яго ўладанні яшчэ больш павялічыліся, калі ён ажаніўся на Анэлі Эстка, бацькі якой аддалі дачцэ ў пасаг маёнтак Турын (цяпер гэта вёска ў Пухавіцкім раёне). Хутчэй за ўсё ў Турыне ў маладой сям’і 9 студзеня 1848 года і з’явіўся на свет першынец, якому радасныя бацькі далі імя Якуб.
Шкада, але пра першыя крокі Я. НаркевічаЁдкі няма нейкіх пэўных звестак. Ды і ўвогуле, жыццё яго не адзін дзесятак гадоў як бы знаходзілася па за межамі афіцый най навукі і толькі нядаўна вернута з небыцця, дзякуючы намаганням вядомага краязнаўцы, ураджэнца Уздзеншчыны У. Кісялёва. Ён першым выступіў у рэспубліканскім
327
і колішнім саюзным друку з некалькімі артыкуламі, прьісвечанымі жыццю і навуковай дзейнасці Я. НаркевічаЁдкі. Менавіта У. Кісялёў разам з навукоўца мі В. Грыбкоўскім і В. Гапоненка напісаў лершую кнігу пра Якуба Атонавіча «Прафесар электраграфіі і магнетызму», якая ў 1988 годзе адкрыла новую міжвыдавецкую серыю «Нашы славутыя землякі». Першую ў Беларусі, бо, як устанавіў той жа У. Кісялёў, кніга пра Я. НаркевічаЁдку выходзіла ў Парыжы яшчэ ў 1896 годзе!
Пачатковую адукацыю будучы вучоны хутчэй за ўсё атрымаў дома. Вучылі яго запрошаныя на дом настаўнікі, а таксама маці Анэля Якаўлеўна, якая была чалавекам усебакова развітым і адукаваным. У сваіх захапленнях яна аднак аддавала перавагу музыцы. Гэта не магло не аказаць уплыву і на развіццё сына. Іграць на фартэпіяна Якуб пачаў яшчэ ў маленстве, а калі яго аддалі ў Мінскую губернскую гімназію (закончыў яе ў 1865 годзе), заняткі гэтыя прадоўжыў. I не толькі іграў, праявіў свае здольнасці як кампазітар, знаўца музыкі. ІІа некаторых звестках, ён нават вучыўся ў Парыжскай кансерваторыі. Магчыма, і так, адно можна сказаць дакладна, што пасля заканчэння гімназіі Я. Наркевіч Ёдка шмат падарожні чаў па Еўропе, даючы прыватныя канцэрты.
Калі ў 1868 годзе пасля падарожжа вярнуўся ў Расію, вёў курс, тэорыі музыкі ў жаночай Марыінска Ярмолаўскай школе. Праўда, рабіў гэта па сумяшчальніцтву, бо асноўная пасада была — службовец I разраду Маскоўска га дваранскага сходу.
Жыццёвы выбар у нечым зроблены. Заставалася толькі аддаць перавагу аднаму нейкаму занятку. Я. НаркевічЁдка, як быццам, спыніўся на музыцы. Прынамсі, калі ў чарговы раз паехаў за мяжу, не забываўся павышаць сваё майстэрства менавіта ў гэтым кірунку. Ды і калі пачаліся падзеі Парыжскай камуны, ён таксама жыў за кошт урокаў музыкі. Хаця ёсць звесткі, што ў тым жа Парыжы вучыўся на медыцынскім факультэце Сарбоны, перад гэтым на ведваў лекцыі ў Інстытуце медыцыны ў Фларэнцыі. Даследчыкі не адмаўляюць і заняткаў Я. Наркевіча Ёдкі ў навучальных установах Вены.
Усё гэта, праўда, меркаванні, ды меркаванні, якіх нельга не нрымаць пад увагу, бо далейшае жыццё Якуба Атонавіча паказала — у медыцыне ён быў чалавекам зусім невыпадковым. У фізіцы таксама... Тут ужо самая вялікая загадка — адкуль гэтыя веды па ўсім, што звязана
328
з электрычнасцю. Самаадукацыя? Відаць, адпадае, не да гэтага было Я. НаркевічуЁдку за мяжой, калі і так клопатаў хапала. Хутчэй за ўсё веды па фізіцы атрымаў падчас навучання ў Вене. Магчыма, і зусім нядаўна была гэтая вучоба, але ж, не будзем забываць, што Якуб Атонавіч усё схопліваў, як кажуць, на ляту.
Калі ў 1872 годзе паўстала пытанне аб яго вяртанні ў Расію, каб жыць у вялікім горадзе не імкнуўся. Выра шыў канчаткова — яго месца на Беларусі. Тады ж і з’яві лася жаданне прысвяціць сябе навуцы. У маёнтку Атонава (сёння вёска Сінячова ў Капыльскім раёне) пабудаваў метэаралагічную станцыю, якую пазней перанёс у Наднё ман, дзе і сам стала пасяліўся. Быў ужо чалавекам жана тым, упадабаў Алену Пясляк з суседняга маёнтка Мохарты. З’явіліся і дзеці...
У Наднёмане і набылі размах навуковыя эксперыменты. Балазе, умовы тут былі надзіва спрыяльныя. На беразе Нёмана знаходзіўся сапраўдны палац. Узведзены яшчэ ў XVII стагоддзі ў стылі ранняга барока, ён пасля перабудоўваўся, рэканструіраваўся. Даводзілася ўсё да ладу і тады, калі галоўным гаспадаром стаў Якуб Ато навіч.
Дагледжаная сядзіба, радавалі вока пабудовы. Цэнтральная частка дома была двухпавярховай. Над будынкам узвышалася 27метровая вежа, на якой Я. НаркевічЁдка размясціў антэну. Падвал жа дома нагадваў навуковую лабараторыю якога небудзь даследчага інстытута. Тыя з вучоных, каму давялося пабываць у Наднёмане, не хавалі захаплення ні ад самога палаца, ні ад лабараторыі. А што ўжо казаць пра эксперыменты, доследы?! Усё ж гэта рабілася ў рэчышчы найноўшых накірункаў навукі. Усё было падпарадкавана пошуку і яшчэ раз пошуку.
Яшчэ да таго, як сенсацыю выклікалі даследаванні па электраграфіі, Я. НаркевічЁдка пачаў рэгістраваць навальнічныя разрады пры дапамозе... «радыёпрыёмніка». Канечне, прыбор, асноўнай часткай якога з’яўлялася звы чайная тэлефонная трубка, назваць так можна ўмоўна. Тым не менш, разрады фіксаваліся, ды і не на малой адлеглас ці. «Радыёпрыёмнік» улоўліваў іх у межах да 100 кіламетраў.
Было гэта яшчэ ў 1890 годзе. Нагадаю, што ў такім кірунку вёў свае работы і знакаміты А. Папоў, які 7 мая 1895 года ўпершыню прадэманстраваў прыбор для рэгіст рацыі навальніц па электрычных разрадах. Дзень гэты, як
329
вядома, увайшоў у гісторыю, як Дзень радыё. Але А. Папова ведаюць усе, пра Я. НаркевічаЁдку чулі, на жаль, адзінкі...
Несправядлівасць лёсу нічога не скажаш! I наша нацыянальная абыякавасць, не жаданне парупіцца, каб у гісторыі менела і менела «белых плям». Што да само га Я. НаркевічаЁдкі, дык ён зусім не пра славу думаў. Як і кожны чалавек, падобраму апантаны, па сапраўднаму ўлюбёны ў справу жыцця, жыў навукай, аддаваў сябе ёй цалкам. Новыя доследы прыносілі найвышэйшае задавальненне, даследчыцкая праца станавілася патрэбай кожнага дня. Безумоўна, кіравалі ім і чыста навуковыя інтарэсы. Жаданне гэта заканамернае. Ды і ўсё ж най часцей Якуб Атонавіч дбаў і аб практычным прымяненні сваіх адкрыццяў. I лячэнне хворых у санаторыі «Наднёман» не адзінкавы таму прыклад.
У 1889 годзе, выступаючы на чарговым пасяджэнні Метэаралагічнай камісіі Рускага геаграфічнага тава рыства (працаваў Я. Наркевіч Ёдка ў асноўным вясной і летам, а зімой наведваў Пецярбург, Маскву, выязджаў за мяжу, знаёмячы навуковую грамадскасць са сваімі новымі адкрыццямі, наладжваючы навуковыя сувязі), ён паказаў уласны прыбор «лізіметр», з дапамогай якога можна было вызначыць вільготнасць глебы на глыбіні да трох метраў. Пры тым, як аказалася, вынікі атрымліваліся вельмі дакладныя. Інакш і быць не магло. Перш чым весці «лізіметр» у сталіцу, Якуб Атонавіч апрабаваў яго на ўласных палях.
Вынайшаў Я. Наркевіч Ёдка і грамаадвод. Менавіта — грамаадвод, а не маланкаадвод. I зусім простай канструкцыі. На драўлянай вежы, вышынёй каля 12 метраў, замацоўваўся медны стрыжань, які злучаўся дротам (ці нават саламянай вяроўкай!) з цынкавай пласцінай, закапанай у зямлю. Грамаадводы размяшчаліся на палетках у шахматным парадку, так, каб адзін прыпадаў нрыкладна на два гектары. Вынікі не прымусілі чакаць. Палі Я. НаркевічаЁдкі амаль ніколі не пабіваліся градам, вырашчаны ўраджай цалкам захоўваўся.
Як спецыяліст, які цудоўна ведаў законы фізікі, Якуб Атонавіч не мог не звярнуць увагі і на тое, што ў час навальніцы каля меднага стрыжня адбываюцца лёгкія электрычныя разрады і ўтвараецца азон. У самой жа глебе тым самым павінны з’яўляцца цыркулюючыя токі. Досле
330
ды ў лабараторыі пацвердзілі правільнасць такіх мерка ванняў.
Якуб Атонавіч прачытаў у часопісных публікацыях, што ў свеце вядуцца доследы па вывучэнню ўплыву элект рычнага току на жыццё раслін. Адразу і сам падключыўся да такіх эксперыментаў, але вырашыў усё апрабаваць на практыцы. Стварыў на сваіх палетках спецыяльныя «элект* рычныя палі». Спачатку адвёў на гэтыя мэты ўсяго дзесяць гектараў, а пасля плошчу павялічыў да двухсот гекта раў. Вырошчваў жыта, ячмень, кукурузу, боб, гарох, тытунь, грэчку, бульбу і іншыя культуры. Разлікі аказаліся правільнымі. Расліны, апрацаваныя электрычным токам, ленш узыходзілі, хутчэй раслі, давалі больш багаты ўраджай.
3 лёгкай рукі парыжскіх газетчыкаў Я. Наркевіча Ёдку назвалі «электрычным чалавекам». Але Якуб Атона віч не абмяжоўваўся электрычнасцю, а рабіў многае, што людзям ідзе на карысць. У тым жа санаторыі «Наднёман» для лячэння хворых выкарыстоўваў спецыяльную гімнастыку, праграму якой распрацаваў сам. На яго тэрыторыі знайшоў мінеральныя воды, стварыў і кумысавую ля чэбніцу, паслугамі якой карысталіся 50 чалавек. Пры тым за лета раздаваў да 2000 бутэлек кумысу бясплатна.
У Расіі Я. НаркевічаЁдку ведалі. Ведалі і шанава лі... Ён з’яўляўся членамсупрацоўнікам фізічнага аддзя лення Рускага фізічнахімічнага таварыства пры Пецярбургскім універсітэце. За заслугі ў галіне метэаралогіі яго ўзнагародзілі ордэнам св. Ганны 2й ступені. I адбылося гэта дзякуючы захадам прэзідэнта Пецярбургскай Акадэміі навук. Рускае геаграфічнае таварыства прысудзіла Якубу Атонавічу сярэбраны медаль. Увогуле, на той час па папулярнасці яго параўноўвалі з папулярнасцю Л. Пастэра ў Францыі. I за мяжой была няменшая пашана. Членжарэспандэнт Парыжскага медыцынскага, фізічнага, магетычнага таварыстваў, член Італьянскага медыка псіхалагічнага таварыства, доктар Венскага меды цынскага таварыства...
Здароўе ж у Якуба Атонавіча было не такое і моцнае. Урачы папярэджвалі, каб менш працаваў, болей клапа ціўся аб сабе. Ён жа, як звычайна, адмахваўся ад гэтага. Маўляў, колькі трэба, столькі і пражыву. He прыняў усур’ёз і чарговага папярэджання, і ўсё ж зімой 1905 года (на гэты раз з пляменнікам) у чарговы раз сабраўся ў Італію. У Вене стала блага, пасля, праўда, палягчала, але каб ехаць далей і гаворкі быць не магло.